Народны фальклорны гурт "Маладзічкі"




НазваНародны фальклорны гурт "Маладзічкі"
Дата канвертавання23.01.2013
Памер16.48 Kb.
ТыпДокументы



Народны фальклорны гурт “Маладзічкі”

Усяжскага сельскага Дома культуры


Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” дзейнічае на базе Усяжскага сельскага Дома культуры з 1980 года. З 2008 года яго ўзначальвае хормайстар Дома культуры Яўгенія Валер’еўна Макарэвіч, акампаніятар калектыву Марчэўскі Сяргей Анатольевіч.У складзе гурта 12 чалавек – рабочыя, настаўнікі школы, супрацоўнікі дзіцячага сада, пенсіянеры, якія пражываюць на тэрыторыі Усяжскага сельскага Савета.

У рэпертуары калектыву шмат беларускіх народных песень, прыпевак, жартаў, паколькі асноўны накірунак творчай дзейнасці калектыву – гульнёвыя праграмы, сярод якіх “Будзе свята – будуць і жарты”, “Па працы і адпачынак”, “Ці на базар, ці на свята” і г.д. Важнай формай дзейнасці гурта з’яўляецца тэатралізацыя каляндарных і сямейных абрадаў з элеменамі гульні: “А ў нашай Васілінкі сёння радзінкі”, “Вяселле” і інш.

У 2011 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”. Калектыў заўсёды ў творчым пошуку новага і як мага больш разнастайнага рэпертуару. Гурт выступае са шматлікімі праграмамі не толькі ў пасёлку Усяж, але і на канцэртных пляцоўках горада Смалявічы, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, за межамі раёна. “Маладзічкі” – нязменныя ўдзельнікі свята горада Смалявічы, святаў вёсак, кірмашоў, неаднаразовыя пераможцы раённага свята гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі”.

На працягу апошніх гадоў “Маладзічкі” прымалі ўдзел у абласным фізкультурна-аздараўленчым свяце “Тыдзень моды на здароўе” (гарналыжны цэнтр Сілічы, 2007, 2008), ІІІ абласным фестывалі народнай музыкі “Грай, гармонік” (Нясвіж, 2008), Рэспубліканскім свяце гарбаты (гарналыжны цэнтр Сілічы, 2008), Рэспубліканскай выставе-кірмашы (Мінск, 2009), ІІІ і IV абласным фестывалі гульні і гумару “Капыльскія пацехі” (Капыль, 2008, 2011), Рэспубліканскім зімовым спартыўным свяце “Мінская лыжня-2009” (РЦАП “Раўбічы”), абласным семінары-практыкуме для спецыялістаў метадычных цэнтраў, кіраўнікоў фальклорных калектываў (Смалявічы, 2010), Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011” (Маладзечна, 2011).

У 2012 годзе калектыў стаў удзельнікам праекта на тэлеканале “Беларусь – 2” “Наперад у мінулае”

Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” Усяжскага СДК надзвычай арыгінальны і запатрабаваны, паколькі далучае гледачоў да духоўных каштоўнасцяў. народнага жыцця.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconНародны фальклорны калектыў "жывіца"
Народны фальклорны калектыў “Жывіца” Барсукоўскага цэнтра традыцыйнай культуры быў створаны ў 1990 годзе. З 2012 года мастацкі кіраўнік...

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconНародны ансамбль песні "Ад шчырага сэрца"
Народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца” пачаў сваю дзейнасць у 1992 годзе. У снежні 1997 года ансамбль атрымаў ганаровае званне...

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconНазва музея Народны гісторыка-краязнаўчы
Назва ўстановы, якая прысвоіла званне “Народны музей” Абласны адзел культуры Гродзенскай вобласці

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconБеларускі народны каляндар
Мэты: пашырыць кругагляд школьнікаў; паказаць, што беларускі народны каляндар раскрывае светапогляд селяніна, яго назіральнасць І...

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconЛюба Лебєдєва (гурт РадіоАфрика)

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" icon1892 1937) украінскі драматург. Быў стваральнікам мадэрнісцкай драмы ўкраінскага адраджэння. Шэдэўры Куліша "Народны Малахій" (1928), "Міна Мазайла"
Шэдэўры Куліша – “Народны Малахій” (1928), “Міна Мазайла” (1929), “Маклена Граса” (1933) – вывелі ўкраінскі тэатр на сусветны ўзровень....

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconФальклорны марафон "Скарбы роднага краю"
Народная творчасць няпісаная І нікім да канца не прачытаная кніга, якая вучыць нас дабру, справядлівасці, сяброуству, працавітасці,...

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconВакальны ансамбль (фальклорны)
Для 5-10 класаў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці (музычны (інструментальны), музычны...

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" icon8 самых дорогих монет России
Гурт: рубчатый Материал: Латунь Диаметр, мм.: 19,5 Толщина, мм.: 1,3 Вес, г.: 3

Народны фальклорны гурт \"Маладзічкі\" iconГродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, г. Гродна фальклорны матыў прадзіва, ткацтва ў творчасці
Або І сапраўды чаруе, перабіраючы нітку часу. І робіць гэта так спраўна І лёгка, што праца ператвараецца ў сапраўдную творчасць

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка