Патаранскі: "Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача "




НазваПатаранскі: "Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача "
Дата канвертавання23.01.2013
Памер26.76 Kb.
ТыпДокументы

Kvia0802Noch



Зьявіўся яшчэ адзін фільм пра падзеі вясны 2006 года ў Менску


107 хвілін дакумэнтальнай стужкі прысьвечаныя палітычным падзеям вясны 2006: прэзыдэнцкім выбарам, Плошчы і студэнтам-каліноўцам, якія зьявіліся пасьля акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі супрацьстаяньня з уладай у плошчу Кастуся Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі і Сяргей Чырык на пачатку жніўня завяршылі працу над другой часткай “У сьнягах драмала вясна”.


Севярын Квяткоўскі, Менск


Сярод герояў фільму -- маладыя творцы, гісторыкі, студэнты, палітыкі. Вядомыя дзеячы апазыцыі і ўлады. Перад вачыма гледача зьмяняюцца кадры з пэрформансам, беларускім краявідам, рэлігійнай сымболікай... Прамаўляе стары селянін, студэнтка, прэзыдэнт Лукашэнка, кандыдаты ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч, вязень ГУЛАГУ і пратэстанцкі пастар Эрнст Сабіла... Дырэктар гнанага ўладамі гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас і адзін з ініцыятараў намётавага мястэчка на Плошчы Вячаслаў Сіўчык.


Сяргей Патаранскі называе свой фільм “панарамным”.


У фільме шмат цытат з выпускаў дзяржаўнай тэлевізіі, насычаных прапагандай. Сяргей Патаранскі называе свой фільм “панарамным”:


“Мінулагодняя вясна ўскрыла ракавую пухліну, і пайшла ня толькі жывая кроў, але і шмат гною нашай апазыцыі выйшла. І ўзьнікла трэцяя сіла -- рэгіянальныя лідэры, якія па-сутнасьці і паднялі плошчу Каліноўскага -- заклікалі народ”.


У фільме пададзеныя інтэрвію са студэнтамі-каліноўцамі, маладымі людзьмі, якія паехалі вучыцца ў польскія ВНУ, пасьля таго, як іх выключылі зь беларускіх -- за ўдзел у акцыях пратэсту. Ініцыятар праграмы Аляксандар Мілінкевіч кажа, што “каліноўцы” самі мусяць вырашыць, ці вяртацца ім у Беларусь. Людзі ў кадры ня ведаюць дакладнага адказу:


Дзяўчына: “Што будзе далей -- хто з нас ведае?”


Хлопец: “Пры прэзыдэнце Казуліне -- вядома, вярнуся”.

Патаранскі: “Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача.


Сяргей Патаранскі задае пытаньне сваім героям: "Што для іх свабода?" Сам у працэсе стварэньня фільму адкрыў для сябе стан Беларусі, які называе сумным:


Патаранскі: “Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача. І ясная справа, што гэта бомба. І ў першую чаргу мне бы хацелася яго прадаць на Захад. Зразумела, спачатку зробім нейкую прэзэнтацыю ў верасьні. Калі тут усё будзе добра, і мяне і маіх калег не прымусяць шукаць палітычнага прытулку ў якой-небудзь краіне Заходняй Эўропы. Таму што я разумею, што фільм неадназначны, што ў мяне можа зьявіцца вельмі шмат ворагаў з гэтай нагоды”.


Паводле Сяргея Патаранскага, “У сьнягах драмае вясна” будзе даступная для спампаваньня ў інтэрнэце і набыцьця на дысках пасьля таго, як фільм будзе прадэманстраваны па адным з эўрапейскіх тэлеканалаў.


Стужка Патаранскага “У сьнягах драмае вясна” (прэзэнтаваная, як першая частка фільму) 22.03.2007


Фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча” афіцыйныы сайт фільму

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Аднак гэты працэс працякае нядосыць эфектыўна, у першую чаргу з-за няпоўнай прапрацоўкі навукова абгрунтаванай канцэпцыі кадыфікацыі...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconДоообры вечар! Нарэшце на беларускі экраны трапіла «Казіно «Раяль» чарговы фільм з удзелам супэрагента 007. Новая стужка "бандзіяды" пазбавілася ня толькі
Пірса Броснана, але й ад празьмернага захапленьня кампутарнымі эфэктамі. Кіно атрымалася жорсткае І – як ні дзіўна – рэалістычнае....

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconУ нашай вучэбнай установе значная падзея 150 год адукацыі ў вёсцы Дабраволя. Свята ў школы, а значыць, у першую чаргу, у тых, хто вучыцца І працуе тут. Гэта
У нашай вучэбнай установе значная падзея 150 год адукацыі ў вёсцы Дабраволя. Свята ў школы, а значыць, у першую чаргу, у тых, хто...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconПраблема магчымасцей чалавечага пазнання
С. 5]. У той жа час ён блізкі сваёй паэтыкай магічным рэалістам Лацінскай Амерыкі (у першую чаргу, Борхесу), а таксама семіётыку,...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconБязлепкіна Аксана Пятроўна
Калі мы канстатуем ці падазраем збыткоўнасць, вычарпанасць нейкай тэмы ў літаратуры, то спачатку трэба падкрэсліць яе папулярнасць...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconАналіз зваротаў рэпрэсаваных актывістаў за дапамогай
Дапамогу Камітэту распаўсюдам інфармацыі аб працы Камітэта І зборам неабходнай інфармацыі пра кандыдатаў на атрыманне дапамогі, у...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconА да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная?
Аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамествы, традыцыі І звычаі, а ў...

Патаранскі: \"Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача \" iconЦі хопіць гэтага?
Можам маліцца раніцай І ўвечары, у касцёле І па дарозе ў школу, на прагулцы, І нават пры ўборцы дома або ў час вандроўкі па гарах....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка