Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?

НазваНу, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?
Дата канвертавання01.11.2012
Памер20.51 Kb.
ТыпДокументы

Hlod0730noch

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?”

Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды замест Юрыя Пунтуса. Ім стаў замежны спэцыяліст -- 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. Ці з прызначэньнем новага настаўніка могуць вырашыцца ўсе праблемы беларускага футболу, і дзе шукаць іх карані, высьвятляў Уладзімер Глод.

Спартыўны аглядальнік газэты “Салідарнасьць” Сяргей Аляхновіч лічыць, што ў футбольных беларускіх справах трэба капаць значна глыбей:

“Нацыянальная зборная гэта толькі пік футбольнай піраміды. І калі фундамэнт заснаваны на даволі дрэнным бэтоне, дык новае прызначэньне нічога не вырашыць.

На мой погляд, пачынаць патрэбна ўсё з нізоў. Але ж, улічваючы тое, што наша нацыянальная каманда – гэта галоўная каманда краіны, то ёй і аддаецца ўся ўвага. А дзіцячаму і юнацкаму футболу ў нас ўдзяляецца значна менш увагі, чым гэта патрэбна”.

Галоўны рэдактар газэты “Все о футболе” Яўген Вясьнін сам факт прызначэньня замежнага спэцыяліста лічыць станоўчым: маўляў ён прынясе нешта новае ў падрыхтоўку, у яго можна будзе павучыцца:

“Але без падняцьця ўзроўню юнацкага футболу, без сучаснай матэрыяльнай і мэтадалягічнай базы ў ім, у нас нічога добрага ня будзе. У нас юнацкі футбол застаўся на ўзроўні 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя”.

Яўген Вясьнін лічыць: у Беларусі забыліся, што патрэбна падпітваць тую глебу, на якой растуць маладыя таленты:

“База настолькі ў заняпадзе, што акрамя цэнтру ў Драздах, дзе трэніруюцца выхаванцы школы “Зьмена”, ды адкрытага летась цэнтру ў Гомелі, у краіне фактычна больш нічога няма. Усё астатняе: гэта – каменны век. Паглядзіце, на чым трэніруюцца выхаванцы школаў алімпійскага рэзэрву? Гэта ж сапраўдныя гароды. І мэтадалёгія ў нас адсталая, і сучаснай літаратуры мала, і інвэнтару якаснага няма.

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?”

Сяргей Аляхновіч гаворыць, што і дзіцячых трэнэраў у краіне стала менш:

“Заробкі дзіцячых трэнэраў вельмі малыя. І людзі, скончыўшы кар’еру футбаліста, не ідуць дзіцячымі ці юнацкімі трэнэрамі, бо ім жа трэба сям’ю карміць. Калі яны атрымліваюць 200, максымум 300 даляраў на месяц, значыць і вынік адпаведны.

Я мяркую, што калі мы тут нічога ня зьменім, дык і футбалісты кшталту Глеба будуць з’яўляцца не так часта, як нам таго хацелася б”.

Уладзімер Глод, Менск

Для адводкі: А цяпер некалькі біяграфічных зьвестак пра новага трэнэра нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе. Бэрнд Штангэ трэніраваў нацыянальныя каманды ГДР, Аману, Іраку.

Апошняй ягонай камандай быў клюб “Апалон Лімасол” на Кіпры. Бэрнд Штангэ прывёў яе да першага месца ў нацыянальным чэмпіянаце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе? icon"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ...

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе? iconАлесь захварэў І доктар прадпісала зрабіць абследаванне. Сказала, што ад яго вынікаў будзе залежаць, ці неабходна будзе Алесю ісці ў бальніцу на аперацыю або
Яму нічога не хацелася рабіць: не цікавілі яго ні здымкі з любімых фільмаў, ні камп’ютэрныя гульні, ні тэлевізійныя праграмы. Апетыту...

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе? iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе? iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе? icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка