На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла "1984" І "Фэрма". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць




НазваНа гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла "1984" І "Фэрма". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць
Дата канвертавання23.01.2013
Памер21.11 Kb.
ТыпДокументы
Stud0430oruel


На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла “1984” і “Фэрма”. Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць грамадзкаму аб’яднаньню “Вэтэраны Адраджэньня”, творчай ініцыятыве “Беларускі Гальфстрым” і Беларускаму таварыству сьляпых. З працягам тэмы Іна Студзінская.


Цэлая рада прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі вызначала, якія творы ў першую чаргу трэба перакласьці, агучыць і прэзэнтаваць беларускаму. Распавядае адзін з кіраўнікоў “Беларускага Гальфстрыму” Франак Вячорка.


“Першымі творамі было вырашана зрабіць Орўэла “1984” і “Фэрма”. Гэтыя творы падвойна цікавыя беларускаму слухачу. Па-першае, таму, што яны асабліва масавымі накладамі не выходзілі ў Беларусі. А па-другое, яны палітычна вельмі блізкія і актуальныя. Пераклад Сяргея Шупы надае гэтым творам вельмі сучаснае гучаньне. Сам Орўэл як пісьменьнік-фантаст прадказаў многім будучыню”.


Чытае творы Валер Будзевіч, прафэсійны дыктар, актор.


Рэжысэр аўдыёкніг Валер Мазынскі на маё пытаньне “Чаму менавіта Орўэл” адказаў таксама пытаньнем:


“А чаму не Орўэл? Тут канцэпцыя ніяк не вытанцоўваецца, бо мора разьліванае літаратуры. І што выцягнуць? Ці то школьную праграму, ці то Орўэла, ці то заходнюю літаратуру, ці то публіцыстыку... эта дзяржаўная справа, дзяржава мусіць займацца гэтым. А гэта ж усё, як кажуць, саматугам робіцца. Але мы паставілі за мэту ўсё гэта рабіць на добрым узроўні. Цікавая гэта праца. Гэта блізкая мне справа, хаця новая абсалютна. Здавалася б, што ўсё разумееш, але, аказваецца, тут ёсьць свая спэцыфіка. Я люблю вучыцца. Мне гэта такое задавальненьне дае, калі я шмат памыляюся! Сяджу начамі. Можа, хтосьці гэта і хутка зрабіў бы, а я, як кажуць, мазалямі даходжу да ўсяго”.


Літаратуразнаўцы сьцярджаюць, што аўдыёкнігі – гэта будучыня літаратуры. Апошнія гады, дзесяцігодзьдзі людзі чытаюць усё менш і менш, а моладзь, дзеці наагул вельмі рэдка бяруць у рукі сур’ёзныя творы. Франак Вячорка перакананы:


“Аўдыёкнігі дазваляюць спалучыць паўнацэннае чытаньне літаратуры і забаву. Тое, што характэрна і звыкла моладзі. Безумоўна, прагрэсіўная частка моладзі, якая карыстаецца тэхнічнымі навінкамі, такімі, як МР-3 плэер, аўдыё CD-плэер, яны могуць слухаць літаратуру па дарозе на працу, у школу ці ўнівэрсытэт. У Беларусі Таварыства сьляпых прапанавала зрабіць такія кніжкі ля тых, хто ня бачыць, ня можа чытаць літаратуру, але можа яе слухаць”.


Рэжысэр Валер Мазынскі таксама лічыць, што аўдыёкнігі разьлічаны ў асноўным на моладзь. Што да прадстаўнікоў старэйшага пакаленьня...


“Шчыра кажучы, мяне яно ўжо абсалютна не цікавіць. Маё пакаленьне і я сам сябе не цікаўлю. Я сам сабе цікавы толькі ў дачыненьні да таго, што я магу нешта зрабіць. Я спадзяюся толькі на моладзь. Калі ўжо ў маім узросьце не чытаў, ня слухаў, то ён ня будзе ня будзе слухаць і ня будзе чытаць. А калі ён чытаў, знойдзе магчымасьць і пачуць. Альбо пачытаць. У сталым узросьце няма чаго слухаць казкі. Мы ж ўсё роўна жывем сваім тэмпарытмам. Лепш чытаць. А кніжкі ёсьць. Хто хоча, той знойдзе”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconАлесь Менскi " Веру ў цябе"
На гэтым канцэрце павінна была адбыцца прэзэнтацыя другога ліцэйскага дыску. Шмат беларускіх гуртоў пагадзіліся падтрымаць ліцэй...

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconПрэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску "Больш ані гуку" адбылася ў Менску ў межах інфармацыйнай кампаніі "Дзе ёсьць гвалт няма сям’і". Кампакт-дыск складаецца з
Прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Больш ані гуку” адбылася ў Менску ў межах інфармацыйнай кампаніі “Дзе ёсьць гвалт – няма сям’і”....

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць icon30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата
Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі...

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconФанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы
У беларускай мове налічваецца 39 зычных гукаў, кожны з якіх мае адметныя артыкуляцыйныя прыкметы, І 6 галосных. Беларуская мова належыць...

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconСёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску "Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая "Нерастыражаванае". Дыск стаў першым сольным альбомам сьпевака
Сёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску “Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая – “Нерастыражаванае”. Дыск стаў першым...

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconПогляд у будучыню
Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”....

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

На гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла \"1984\" І \"Фэрма\". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка