Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва

НазваПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Дата канвертавання23.01.2013
Памер19.48 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1005abloha-1

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва.

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што расейска-беларускіх стасунках “сытуацыя склалася крытычная”. Расейскае інтэрнэт-выданьне

http://www.strana.ru/stories/01/11/26/2093/294340.html">“Страна.ru”
публікуе словы віцэ-сьпікера расейскага парлямэнту Сяргея Бабурына, які цытуе Ўладзімера Пуціна, і сярод іншага цьвердзіць, што расейскі прэзыдэнт папрасіў парлямэнтароў прыняць закон, “які дазваляе прэзыдэнту ўводзіць спэцыяльны рэжым да недружалюбных да Расеі краінаў”. Вось некаторыя водгукі наведнікаў форумаў парталу http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=2802503&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=all">Tut.by:

“Пачалося… Альбо праглынаньне, альбо разрыў!”

“Цалкам магчыма, што Пуцін меў на ўвазе не Беларусь, а Каўказ, кажучы “крытычная сытуацыя”.

“Гэты артыкул – правакацыя. Аніякіх такіх словаў Пуцін не казаў”

У расейскім інтэрнэт выданьні http://pressa.irk.ru/number1/2006/40/011001.html">“Нумар адзін” аўтарка Галіна Казакова напісала артыкул пра паездку ў Беларусь пад назвай “Назад у сьветлую будучыню”, якія падае падзагаловак “неперадузяты погляд улан-унэнца на Беларусь”. Аўтарка піша, што ў Менску няма бамжоў, вуліцы чыстыя, а дзяржава клапоціцца пра сацыяльнае забесьпячэньне сваіх грамадзянаў, а напрыканцы дадае: “У Беларусі існуе і цэнзура… На старонках прэсы вы ня зможаце знайсьці крытыку існага ладу і дзеяньняў беларускага кіраўніцтва. Гэта своеасаблівая плата за іншыя “сацыялістычныя радасьці”.

У беларускім сеціве зьявіўся новы рэсурс http://nashaziamlia.org">“Беларусь – наша зямля”. Аўтары акрэсьліваюць пяць асноўных пунктаў на якія будзе рабіцца акцэнт у публікаваньні матэрыялаў: “1. Аналіз грамадзкай сытуацыі ў цяперашняй Беларусі. 2. Аналіз сытуацыі ў сучасным Сьвеце людзей. 3. Уяўленьні пра беларускую дзяржаву, як нашу мару. 4. Уяўленьні пра ідэальна ўладкаваную агульналюдзкую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца. 5. Праграма пераходу ад сёньняшняй Беларусі да Беларусі будучай, калі зыходзіць з таго, што ўлада нібы ўжо ў нашых руках. … Паколькі вызначэньне грамадзкі значных мэтаў ды іх абгрунтаваньня ёсьць сфэрай ідэалёгіі, наш сайт можна лічыць ідэалягічным. Мы будзем усімі сіламі імкнуцца, каб дадзеная ідэалёгія была навуковай!” – заклікаюць стваральнікі “Беларусь – наша зямля”.

Вы аглядаеце беларускае Сеціва разам з Севярынам Квяткоўскім. Сустрэнемся у другой палове гадзіны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць намер ўраду ажыццявіць праграму вяртаньня ў Беларусь колішніх суайчыньнікаў. Для былых суайчыньнікаў...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларускі інфармацыйны рэсурс ”News by” паведамляе, што ад сёлета 22 верасьня адзначаецца міжнародны Дзень сетак

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі, разам блукаем у беларускім сеціве

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларусь-тв”. На старонцы можна паглядзець анонсы І назвы матэрыялаў, якія ідуць у дадзены момант. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы...

Прывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка