Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым




НазваНайбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым
Дата канвертавання28.10.2012
Памер27.88 Kb.
ТыпДокументы
Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс – кі з апошнім заяўленым коштам, а ў адказ дасылаць сваю лічбу на заяўлены лот. Паслугу называюць «рэвалюцыяй у гісторыі інтэрнэт-аукцыёнаў». У Беларусі папулярнасьць продажу і куплі ў сеціве таксама хутка расьце. Тэму дасьледвала «Начная Свабода».


Сусьветна вядомы лідар інтэрнэт-аукцыёнаў eBay пачаў сваю гісторыю як рэсурс для калекцыянераў – дзеля абмену трафеямі. Цяпер тут прадаюцца самыя розныя рознасьці. Прыкладам, аўстраліўскі студэнт выставіў на продаж eBay уласнае жыцьцё. У дадатак да жыцьця 24-гадовы студэнт філязофскага факультэту Нікаэль Холт абяцаў пазнаёміць пакупніка са сваімі патэнцыйнымі каханкамі і былой сяброўкай, правесьці чатырохтыднёвы курс «пераўвасабленьня ў самога сябе». Пачатковым коштам лота былі заяўленыя 5 аўстралійскіх даляраў. Канчатковым – 7,5 тысячаў.


Да гэткіх арыгінальных продажаў беларускім аукцыёнгаў пакуль далёка, але рост папулярнасьці відавочны.

Кніжны партал oz.by адкрыў свой інтэрнэт-аукцыён адным зь першых у 2004 годзе. Цяпер, распавядае ўладальнік парталу Андрэй Грыневіч, колькасьць лотаў пастаянна расьце – прынамсі, ўдвая штогод.


Грыневіч : “Практычна 10 000 аукцыёнаў. Лічба ўражвае. Кожную хвіліну цэлая гара аукцыёнаў зачыняецца, сканчаецца, і на зьмену ім гэткая ж колькасьць адкрываецца, заяўляецца, пачынаецца. І ўрэшце штохвіліну вядзецца гандаль на 10 000 аукцыёнаў. Гэта – асноўнае дасягненьне. Аукцыёны – першапачаткова праэкт oz.by, а цяпер мы запусьцілі сумесны праэкт з TUT.BY, каб папулярызаваць інтэрнэт-аукцыёны. Гэты праэкт называецца torg.tut.by”.


На згаданым аукцыёне, гледзячы па рубрыках, можна знайсьці абсалютна ўсё. Манеты, банкноты, маркі, медалі, антыкварыят і сучаснае, адзеньне, абутак і аўтазапчасткі.


Але што прымушае чалавека купляць менавіта там? Няўжо шопінг “клікам мышы” можа замяніць славуты псыхалягічны эфэкт ад паходаў па крамах? Для сучаснага чалавека – цалкам верагодна, мяркуе Кацярына Кузьняцова, маркэтоляг з прафэсыі.


Кузьняцова: “Сідзіш на працы – інтэрнэт заўсёды пад рукой, выдалася хвілінка –чаму не паглядзець, што там ды дзе. Вось, прыкладам, на мінулым тыдні набыла цудоўную куртку добрай маркі – Trussardi. За 10 даляраў – цудоўны кошт, цудоўная якасьць, а часу ўся пакупка заняла 40 хвілінаў. Мы адразу дамовіліся пра сустрэчу з дзяўчынай, што прадавала, сустрэліся, і я вярнулася на працу з добрым набыткам”.


Андрэй Грыневіч лічыць, што інтэрнэт-аукцыёны сталіся ў пэўнай ступені пераемнікамі папулярных газэт кшталту “З рук у рукі” . Толькі ў газэтных куплі-продажу быў шэраг хібаў: ты мусіш пакінуць кантактны нумар тэлефона, табе ўвесь час звоняць, хутчэй за ўсё звоняць і тады, калі ты ўжо прадаў ды забыўся на тое. Карацей, залішнія клопаты, кажа Грыневіч:


“На аукцыёне ў Інтэрнэце іншая сыстэма. Кантактная інфармацыя даецца толькі тады, калі ўжо вызначаны пераможца, - тады пакупніку даецца інфармацыя пра прадаўца і наадварот. І што атрымліваецца? Усё ананімна. Ёсьць тавар – праз месяц ты атрымліваеш максымальны кошт гэтай рэчы, і нават ня ведаеш – хто там пра што гандляваўся”.


Вядомы знаўца віртуальнай прасторы Беларусі Юры Зісер, старшыня рады дырэктароў партала TUT.BY, прагназуе вялікі посьпех галіне інтэрнэт-аукцыёнаў:


Зісер: “Першыя аукцыёны ў інтэрнэце зьявіліся, здаецца, у 2000 годзе. Але там за месяц набралося 2 лоты і таму яны закрыліся, бо былі бессэнсоўныя. Цяпер, канешне, аукцыёны ў сеціве жывыя, працуюць. І публіка там розная – ня толькі студэнты, але й выкладчыкі. Інтэрнэт-аукцыёны – частка інтэрнэт –гандлю. А інтэрнэт-гандаль – гэта вельмі пэрспэктыўна”.


Паводле Андрэя Грыневіча, найбольшую папулярнасьць маюць калекцыянэрскія, нумізматычныя аукцыёны, а на другім месцы – кірунак “кнігі, фільмы, музыка”. А мая суразмоўца Кацярына спадзяецца, што дзякуючы сеціву стане ўладальніцай маленькага кацяня:


“Убачыла ягоны фотаздымак і зразумела, - трэба!!! Адправіла заяўку. Але прыдзецца пачакаць: па-першае да канца гандлю засталося яшчэ некалькі дзён, а па-другое – кацяня яшчэ зусім малое, так што ў кожным разе мусіць крыху падрасьці”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Шыла зь меха. Калі Лукашэнка ішоў да ўлады, дык абяцаў дапамагаць бедным І нямоглым – пэнсіянэрам, інвалідам Мы ж за яго галасавалі...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconСёньня ў Віцебску завяршыўся суд над журналістам І праваабаронцамВалерыяем Шчукіным. Яго вінавацілі ў тым, што ў ён пісьмова абразіў сябраў абласной выбарчай
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconСлухачы працягваюць абмяркоўваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі 12 красавіка. Сярод іншага заяву пра тое, што кіраўнік
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconБеларусь просіць у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту. Паводле расейскага выданьня "Коммерсант", Масква настойвае, каб Беларусь зьмяніла сваю бюджэтную палітыку
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconЖыла-была Ёлачка
Першы акцёр. Здаецца, толькі нядаўна адзначалі мы Новы год, аднак ён, той Новы год, цяпер ужо стары, як яго мы называем, праляцеў...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconПерайменаваць вуліцу будзе прасьцей?
Цяпер пры перайменаваньні геаграфічных аб’ектаў трэба будзе абавязкова спытаць меркаваньня у беларускіх грамадзян

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconВыйшаў новы альбом Зьмітра Вайцюшкевіча "Лірыка"
Леаніда Дранька-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева, Алеся Камоцкага ды іншых. Зьміцер Вайцюшкевіч зазначае, што адмыслва...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconЗванкі на Свабоду: "Для Беларусі гэта "чорная паласа"
Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным І цікавым. Аўтар найлепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз....

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны...

Найбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым iconПлан мерапрыемстваў па святкаванню ў Чашніцкім раёне
Літаратурны вечар “Ён з народа выйшаў, жыў з народам І ў народзе вечна будзе жыць…” (Я. Купала)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка