Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе "лішнюю нагрузку"




НазваГіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе "лішнюю нагрузку"
Дата канвертавання01.11.2012
Памер22.01 Kb.
ТыпДокументы
Шлях каўбасы – ад рынку да гіпермаркету


Санітарныя службы Менску прапануюць паступова спыніць гандаль харчоў на рынках. Яны хочуць, каб пэўныя харчы прадаваліся толькі ў крамах, супэр- ды гіпермаркетах. Ігар Карней пагутарыў з прадстаўнікамі санітарнай службы, кіраўніцтвам аднаго з рынкаў і прадстаўніком гіпэрмаркету.


Кіраўніцтва некаторых харчовых рынкаў Менску ўжо атрымалі лісты санітарных службаў, што ад 1 верасьня будзе забаронены гандаль прадуктамі, якія хутка псуюцца, а ад 1 сьнежня – крупамі і мукой.


Аслабленьне харчовых рынкаў – ігнараваньне прынцыпаў канкурэнцыі


Дырэктар прадпрыемства «Свелта», якое мае рынак у мікрараёне «Серабранка» Яўген Грыгор'еў, перакананы: рашэньне пасьпешлівае і ня ўлічвае сур’ёзных наступстваў:


«Санстанцыі, бачыце, штосьці не падабаецца. Але ж ёсьць інтарэсы агульнадзяржаўныя, інтарэсы пакупнікоў, інтарэсы гандляроў. Прыкладам, у нас трэба будзе закрыць прыблізна 70 кропак. А гэта як мінімум 70 чалавек! То бок, трэба ўлічваць усё ў комплексе, а не асобна, што іх там штосьці не задавальняе па санітарных нормах.


Пяць гадоў дагэтуль працавалі, і ўсё было добра, а цяпер раптам дрэнна. Гэта проста сьмешна. Альбо яны тады лябіруюць інтарэсы буйных крамаў. Але сёньня нас закрыць, дык гэта выклікаць абурэньне людзей, якія жывуць у Серабранцы. Бо яны хочуць сюды прыйсьці, бо тут таньней, бакалея таньней – крупа, іншыя рэчы. І гэта добра – канкурэнцыя нейкая павінна ж быць!».

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе “лішнюю нагрузку”



Супрацоўнікі вялікіх крамаў неахвотна гавораць пра зацікаўленасьць у ліквідацыі канкурэнтаў. Так, у аддзеле маркетынгу гіпэрмаркету “Карона” мне толькі сказалі, што гатовыя задаволіць любыя патрэбы пакупнікоў:


“Я думаю, што такую нагрузку, канечне, мы вытрымаем. Але справа ў тым, што ў нас ёсьць указаньне па гіпэрмаркету асаблівых інтэрвію не даваць. Ёсьць на гэта вышэйшае кіраўніцтва, якое мае права гаварыць”.


Упарадкаваць ці “адфільтраваць”?


Менскія ўлады не пацьвярджаюць, што зьбіраюцца забараніць рынкам гандляваць харчамі. Аднак пры гэтым начальнік упраўленьня спажывецкага гандлю Аляксей Раманаў пацьвердзіў: гарвыканкам маецца выканаць адмысловую праграму ўпарадкаваньня працы сталічных рынкаў:


“Увогуле ў нас ёсьць праграма прывядзеньня да парадку рынкаў. Гэта такая праграма прывядзеньня да ладу гандлёвых месцаў на кірмашах з тым, каб гэта было прыгожа, сучасна, цывілізавана. Такая праграма насамрэч ёсьць, і ўсе рынкі імкнуцца да гэтага. Але калі ёсьць нейкая іншая ініцыятыва санслужбаў, значыць, трэба ў іх удакладніць, дзеля чаго яны гэта робяць. Але ва ўпраўленьні спажывецкага гандлю такой праграмы няма”.


Санітарныя службы перадусім наракаюць на парушэньне эпідэміялягічных нормаў на бальшыні рынкаў, дзе няма прыстасаваных памяшканьняў для захоўваньня прадуктаў, якія хутка псуюцца.


Зрэшты, такія вялікія рынкі як “Ждановічы” ці “Камароўскі рынак” пакуль ніякіх лістоў ад санітарных службаў не атрымлівалі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconФорма заяўкі на ўдзел у праграме адукацыйных візітаў у Брусель
Ці гатовыя Вы пасля візіту ўзяць удзел у арганізацыі семінараў у Мінску з мэтай распаўсюджання атрыманых Вамі ў Бруселі ведаў?

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconУ беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І
У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconКалі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў верша
Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў вершаВосень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, І як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, І як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconПриложение №1 перечен ь транспортных средств, превышающих допустимую осевую нагрузку на ось

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconЗ кн. "Рisma", t 2, Wilno, 1875, str. 3-61
Ці адчуў глыбока ўнутры сябе тое злітаванне над сабой, якім чалавек аблягчае жыццё перад Даўцам жыцця, І ў якім выклікае на сябе...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconУрок у 2-м класе
Вучні праз гульню ўваходзяць пасля адпачынку ў навучальны працэс,праяўляюць свае здольнасці І навыкі, адчуваюць сябе ўтульна, бо...

Гіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе \"лішнюю нагрузку\" iconАктыўны турызм на прыкладзе падарожжа «Шляхам паўстанцаў» на радзіму Тадэвуша Касцюшкі
Вандроўкі павінны быць таксама дарогаю ўзбагачэння ўласнай асаблівасці, пазнавання рэгіёну перш за ўсё, але таксама І сябе. Тым,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка