Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка




НазваПапараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер206.86 Kb.
ТыпДокументы
Папараць-кветка


Усё цьвіце і цьвіце тая кветка

Тэма папараць-кветкі доўгі час была зачыненая для дасьледзінаў. Санкцыю адпаведных органаў на вывучэньня гэтага фэномэну мелі толькі фальклярысты. Ні гісторыкі, ні біёлягі не маглі даступіцца як да гістарычна зафіксаваных выпадкаў цьвіценьня некаторых разнавідаў папарацяў, так і да ўзьдзеяньня кветкі на чалавека (адкрыцьцё энэргетычных каналаў і паўстаньне экстрасэнсорных здольнасьцяў).

У дагістарычныя часы на нашай плянэце расьлі бяскрайнія папарацевыя лясы. Толькі цягам доўгай эвалюцыі папараці набылі сучасны выгляд – штогадовай травяністай расьліны даўжынёю 40–120 см. Аднак у народнай сьвядомасьці памяць пра папараць-дрэва захавалася. Беларускае апакрыфічнае паданьне пра Адама і Эву ("Дасюк ды Еўка") апавядае, што першая жанчына "ўкусіла ягаду зь дзерава папарацьняга". Сёньня папарацевыя на абшарах Беларусі рэпрэзентаваныя колькімі дзясяткамі разнавідаў, якія стасуюцца да групаў папараць жаноцкая (Athyrium) і папараць мужчынская (Driopteris). Абедзьве групы спараносяць у ліпені-верасьні і, зразумела, не цьвітуць. Але ці заўсёды так было?

У новаадкрытых урыўках з пратографу "Аповесьці мінулых гадоў" хрэстаматыйнае апісаньне "жывёльных звычаяў" радзімічаў, вяцічаў, крывічоў мае пэўныя нюансы, цікавыя нам: ".. Схожахуся на игрища, на плясеньне... и ту умыкаху жены сабе... ходяху ў чащи мглисты, рваху цвет от папороти на чудесы влхвески". Тое самае знаходзім і ў паасобных архаічных былінах (асабліва Невельскага й Веліжаўскага цыклаў) пра Ільлю Мурамца. Так, у быліне "Ільля Мурамец і крывы зьмей" сустракаем такое:


Отправлялся Илья Муромец в дороженьку,

Отправлялся боготырь святрусский в дальнюю.

В лес кривой вдоль гроба Рагвалодова.

В лес густой, где папороть волшебная.


Тое, што гата не стэрэатып суседзяў, а рэалія беларускага Сярэднявечча, пацьвярджае прыпіска ў т.зв. "Гомельскім эвангельлі" ХІІІ ст.: "Грэшния вештия не бегаем, быстем бо доднесь радимици: жоны умыкаху, у лесех бываху, зелия чарадейски имать хощем и папаратцвет наигоре".

Паводле народных паданьняў, сарваўшы ў купальскую ноч папараць-кветку, чалавек стаецца празорлівым, пачынае разумець гаворку дрэваў, траваў, зьвяроў і птушак, яму адкрываюцца заклятыя скарбы ў зямлі. Але чароўны эфэкт быў кароткатэрміновым. "К суетнаму липнете, ибо па цвете овым, яко навие ходите: хто малый час, а некие и суток три, гудите о грядущем и злато в земли. Но обрящате ль вы что-любь, кром греху?" – зьвяртаўся да "простой чади" невядомы полацкі царкоўнік XIII ст.

Рэлігійныя ўлады зь недаверам, а часьцей зусім адмоўна ставіліся да пошукаў папараць-кветкі. Знаны царкоўны дзеяч ВКЛ Рыгор Цамблак пісаў: "Цвет-папорот шукати – неба не видати. Нечыстому послуга". Гэткае стаўленьне выпрацавалася ў працэсе змаганьня зь язычніцтвам. Акурат паганскія сьвятары былі да распаўсюду хрысьціянства карыстальнікамі з уласьцівасьцяў "чароўнае кветкі". І толькі з занядбаньнем паганства ў лес рынуліся і "простыя чадзі", і збройныя пашыральнікі новае веры ільлі мурамцы.


Той, хто не знаходзіў кветкі, прынамсі, пераконваўся ў цудоўным глістагонным эфэкце ад ужываньня каранёў папараці жаноцкай. Між гэткіх "эмпірыкаў" быў і далёкі продак згаданага ў "Баркулабаўскай кроніцы" пад пачаткам XVI ст. Гаўрылы Дрыстуна.

Тым ня менш, да папараць-кветкі дабіраліся многія "мужы сьмелыя". Сярод такіх быў і верны слуга вялікага князя Вітаўта Грышко Сьпявач. Выяўлены ў Ханты-Мансійску фрагмэнт чарнавых накідаў "Кронікі" Яна Длугаша сьведчыць, што ў 1410 г. "пахолак прынцыпса Вітальда ў ноч на сьвятога Яна рушыў у пушчу, абы здабыць лясную ружу, каторай папараць красуе. Здабыўшы, гаспадару літванскаму прынес". Здавалася, вынік Грунвальдзкае бітвы, якая адбылася неўзабаве, мусіў быць перадвызначаным. Аднак папараці хапіла толькі на тое, каб някепска ацаніць стратэгію бітвы агулам. Вітаўт ня здолеў прадбачыць гібелі часткі войскаў ВКЛ у воўчых ямах – пастках, выкапаных немцамі. Ёсьць зьвесткі, што відзежу Вітаўта карэктавалі энэргетычным полем дарадцы магістра Ульрыха фон Юнгінгена зь ліку сукрытых тампліераў.

Купальскія выправы былі ня вельмі бясьпечнымі. Народная фантазія малявала розных пачвараў і страшыдлаў, што нібыта ахоўваюць папараць-кветку. Насамрэч справа была больш празаічнай. Так, у "Супрасьльскім паменьніку" (XVI ст.) успамінаецца нехта Сава Здрок, які загінуў улетку 1507 г., бо "поишол до леса, легкости а чуда меж папаратников знайдовати хотя, але в болото глыбокае трафил". 13 ліпеня 1519 г. у Слонімскім судзе разглядалася скарга "поплавничего слонимского Севрука" да "паны Микель Фалковский и Богдан Костевич, дей тыя делом шкодным одебрали" ў яго "папартквет, каторый ото сам у гаю на Івана сорвал". Нападнікі-экспрапрыятары "без кождага права збили а злаяли аж до матки" няшчаснага Сеўрука. Калі судзьдзя папытаўся ў паплаўнічага, "нашто папорт дер", той пачаў хітраваць, сказаўшы: "Дей был у тот час на робоки хор и брал папорт на лек". Паны ж Мікель і Багдан увогуле нічога патлумачыць не схацелі. А як што кветку тую "повтратили гдесь", судзьдзя пастанавіў улагодзіць пацярпелага "дванадцатми золотыми черлеными а зэкгарам вельким, як репа". Аднак гэтак шчасна сканчаўся ня кожны такі інцыдэнт. "Рамдрак Дзямфіровіч, каторы займеў папараць-цьвяток і мог глядаці ў зямлю, відзячы злота і срэбра, так жадаў яго паняць, жэ ня мысьліў нават абычаем празерліўскім пабачыці ў прэйшласьць, жэбы не загінуць намарне. І от быў он у лесе, мысьлячы, жэ відзіць упрэймы скарбы падземныя, леч то былі джыны лукавыя, ані жэ удушылі яго", – цьвердзіць прыпіска 1565 г. на палёх аднаго з "Аль-Кітабаў". Відаць, небарака, шукаючы скарбаў, трапіў у падземны ход з высокай канцэнтрацыяй вуглякіслага газу і задыхнуўся.

У часе войнаў, што пракаціліся па Беларусі ў ХVII ст. папараць-кветка адыгрывала немалую ролю ў баявых дзеяньнях аддзелаў беларускіх партызанаў. Адзін з царскіх служэбнікаў Іван Лабанаў-Растоцкі паведамляў у Маскву пра стан рэчаў на Мазыршчыне ў 1660 г.: "Каждый день растет недовольство средь братьев наших менших белорусцев, коих некто по-иезуитски наущает отказывать нам во вспомоществовании. Споспешествуют сему возникшие внезапно воровские отряды белорусских чаровников, пользующих бесовскую волшебного зелья, рекомого папоротник-цветочек. Потери наши малы, однако ж ощутимы".

Кажучы аб папараць-кветцы ў беларускай гісторыі, асобна трэба спыніцца на пэрсоне Міхала Вастрабрамскага. Узьдзеяньне напою зь пялёсткаў папараць-кветкі было непрацяглым. Але ж здараліся й выняткі, калі чалавек рабіўся празарлівым на ўсё жыцьцё. У раньнім дзяціястве Міхал трапіў у купальскі лес і заблукаў. Некалькі дзён ён сілкаваўся ягадамі й піў расу зь нязнаных яму кветак (ведама ж – папарацевых). Ужо на трэцюю ноч малец уцяміў, што бачыць будучыню. Згдедзеў ён, між іншага, што сьмерць ягоная будзе зьвязаная са Статутам. Урэшце Міхалку знайшоў і адвёз у Вільню саноўнік зь вялікакняскага двара, які й даў малому прозьвішча Вастрабрамскі. Міхал служыў пажам пры Жыгімонту Казіміравічу, старанна хаваючы свае дзіўныя здольнасьці. Калі пры двары шторазу часьцей пачалі згадваць пра Статут, паж вырашыў уцякаць з краіны. Акурат выпраўляліся паслы ў далёкую Італію – сватаць для Жыгімонта Бону Сфорцу. Разам з пасольствам малады правідца рушыў у дарогу. Ля гораду Бэргаму на пасольскі абоз напалі разбойнікі, і хлопец, карыстаючыся з замятні, уцёк. За нейкі час ён пешкі дайшоў да мястэчка Сэн-Рэмі на поўдні Францыі. Якась кабета, згледзеўшы дзецюка, спытала, хто ён такі. Міхал адказаў па-старафранцуску: "Мішэль дэ Вастрабрам". Кабеціна, не дачуўшы, зразумела прамоўленае як "Мішэль дэ Настрадам". Яна ведала, што ўжо колькі месяцаў, як прапаў сын нядбалых бацькоў Настрадамаў. Міхал ясна бачыў, што бедака таго прадалі ў Стамбуле на рынку рабоў. Здольнасьць маладога літвіна й пэўнае падабенства зь Мішэлем Настрадамам – ні бацька, ні маці пра яго не клапаціліся, сьпіхнуўшы выхаваньне на сьляпога дзеда – дазволілі пасьпяхова па-пнуцца ў французы. Міхал зьнемагаў ад любові да Вялікага Княства, куды ня мог вярнуцца, баючыся таямнічага Статуту. Так і памёр Міхал Настрадамусам у 1566 г. – годзе выданьня другога Статуту ВКЛ. Зьвесткі пра сваё жыцьцё ён зашыфраваў у т.зв. "Пасланьнях да Генрыха Другога/Іншага" (1557–1558), ключ для прачытаньня якіх адшукаў жлобінскі руплівец Андрэй Гмыза (Гмыза А. Был ли Ноcтрадамус белорусам? // Жлобінская праўда. 2001. 29 лістапада).

Злоўжываньне пошукамі папараць-кветкі, асабліва ў часы шляхецкае анархіі, прывяло да згубных наступстваў: папараць перастала цьвісьці. Да катастрофы спрычынілася й пашырэньне ў Беларусі бульбы. Пылок бульбяных кветак ці то зь ветрам, ці то з інсэктамі трапляў на папараць, зьмяняючы ейную біягенэтычную структуру. Калі верыць Генрыку Ходзьку, апошні раз беларуская папараць цьвіла ў 1794 г. Празь якія чатыры месяцы пасьля гэтага адбыўся трэці разбор Рэчы Паспалітай, а кветка засталася толькі ў легендах і казках народу, натхняючы прадстаўнікоў новай беларускай літаратуры. Для XIX-XX ст. вобраз папараць-кветкі ў беларускай літаратуры супастаўны па колькасьці прыгадак хіба толькі з нацыянальным нашым сымбалем – "Пагоняй".

Гомель, 2002 г.


У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 — 24 чэрвеня) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў — Купалле. Яго важнасць абумоўлена часам правядзення — днем летняга сонцастаяння.

Першае ўпамінанне пра свята есць у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім летапісу ў запісу 1262 г. яно ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: «Литва изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль». Як каляндарная дата сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах XIV ст.

У XIX -пачатку XXст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае шэсце па вуліцах вескі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты — вянкамі, падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі, падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле.

У аснове ўсей купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці. Святкаванне Купалля звычайна адбывалася на традыцыйным рытуальным месцы, на якім вясковая абшчына яшчэ са старадаўніх часоў адзначала найбольш значныя падзеі. У розных рэгіенах рассялення беларусаў гэта магло быць узбярэжжа ракі ці возера, а калі побач не было вады, то выбіраліся які-небудзь паграк, невялікая палянка або проста ўскраіна гаю.

Паводле легендзе у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зeмнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. A калi ўдавалася сарваць кветку, дык павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш, кветка ў адзін момант прападзе.

У адным з купальскіх паданняў расказваецца пра хлопца, які выпадкова зачапіў на Купалле лапцем папараць-кветку і здзівіў усіх хатніх сваей празорлівасцю, бо стаў разумець мову прыроды. Але, як толькі ен разуўся, дзівосныя здольнасці зніклі. Здзіўленыя людзі пачалі аглядаць лапці, а адзін з іх схапіў кветку і ўцек. Па народных уяўленнях, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялесткі яе гараць як агенчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь…

Ну, а зёлкі, былінкі, травы ў купальскую ноч збіраюць наогул усе, што патрэбныя для выкарыстання – для вянкоў, лекаў і ежы, бо гэта лепшая іх пара.

Заканчвалася свята ўсеагульным купаннем у рацэ і пусканнем вянкоў на ваду, каб паваражыць аб сваей будучыні. Па тым, як будзе паводзіць сябе вянок, прадказвалі: калі ен адразу на дно пойдзе — не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далека і роўна — быць шчаслівай у шлюбе.

Апублікавана ў: Навiны Радзiмы Пазнакi: купалле, папараць


Ці зацвітае кветка ў папараці?

(легенда і сапраўднасць)


© А. Макарэвіч

Зімой самым вялікім святам у народзе лічацца Каляды, летам - Купалле. Святкуюць Купалле яшчэ з часоў язычніцтва. Праўда, тады яго адзначалі ў перыяд летняга сонцастаяння, калі быў самы доўгі дзень, і прырода (жыватворныя сілызямлі, расліны, збажына) дасягала найвышэйшага росквіту. Здавалася, і сонца найгарачэйшае, і вада пад яго ўздзеяннем становіцца самай цеплай і чыстай. Таму і святкаванне перш за ўсе пачыналася з купання. Гэта і дало назву святу - Купалле, Купала.

Калі на Русі і ў іншых месцах прынялі хрысціянства, царква прымеркавала свята да 7 ліпеня - дня нараджэння Іаана Прадцечы (Ивана Крестителя Христа). Назва яго набыла нават двайное імя - Швана (Яна) Купалы. Святкаваць пачалі ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Удзень дзяўчаты збіралі розныя святаянскія зелкі, сушылі і захоўвалі як моцныя цудадзейныя лекі. Плялі вянкі і з дапамогай іх варажылі на вадзе. Ноччу збіраліся каля кастра, вадзілі карагоды, танцавалі, скакалі праз агонь.

З цягам часу фантазія людзей нарадзіла легенду, згодна з якой апоўначы з 6 на 7 ліпеня ў гушчары лесу зацвітае кветка папараці, якая можа даць чалавеку празорлівасць і неабмежаваную сілу, вечнаю маладосць, здольнасць разумець мову раслін і жывел. Гэтая легенда нарадзілася вельмі даўно, калі людзі думалі, што ўсялякая расліна павінна ўтвараць кветку, а ад яе насенне, каб прадоўжыць свой род на зямлі.

Папараці - шматгадовыя травяністыя расліны. Растуць пераважна ў вільготных цяністых месцах, пад полагам лесу.

Калі летам прыўзняць ліст папараці, на ніжнім баку можна ўбачыць невялікія бугаркі; у іх знаходзяцца кучкі дробных мяшочкаў, у якіх выспяваюць споры. Разглядзець мяшочкі са спорамі можна толькі пад мікраскопам. Спелыя споры выпадаюць, разносяцца ветрам і, трапіўшы ў спрыяльныя ўмовы, прарастаюць. З іх развіваецца лістападобная зяленая пласцінка-зарастак. На ніжнім баку зарастка ўтвараюцца мужчынскія гаметы-сперматазоіды і жаночыя гаметы-яйцаклеткі. Пад зарасткам затрымліваюцца кропелькі расы або дажджу, па якіх сперматазоіды, і падплываюць да яйцаклетак. Атрымліваецца апладненне. Развіваецца зародак, які паступова ўтварае корань і кароткае сцябло з першым лістом. З цягам часу і вырастае расліна, якую мы называем папараццю. Так што на самай справе папараць ніколі не зацвітае.

Зараз народнае свята Івана (Яна) Купалы ў нашай рэспубліцы перажывае адраджэнне.

Папараць-кветка


Папараць цвіце адзін раз на год толькі ў ноч на Купалу. Цвіце яна ў поўнач і ўсяго адно імгненне. Як Папараць пачынае зацвітаць, то ляціць зорка і вельмі ярка свеціць.

Кветкі гараць, як іскры, чырвоным колерам. Трэба пільнаваць таго моманту, калі яна зацвіце, злавіць тую кветку, і тады будзеш разумець, што гаворыць жывёла. Папараць-кветка робіць яе ўладальніка нябачным. Кветка адмыкае і зноў замыкае замкі, такім чынам, уладальнік кветкі можа браць што хоча і адкуль хоча.

Завалодаць кветкай Папараці вельмі цяжка, бо Нядобрыя Духі чыняць розныя перашкоды: адводзяць вочы, а найбольш палохаюць рознымі жахамі. А навакол і вужы, і гадзюкі, і чарапахі. За гэтую справу трэба брацца ўмеючы, і нават не кожнаму чараўніку яна пад сілу. Трэба пайсці ў лес, туды, дзе цвіце Папараць. Сесці на зямлю, каля сябе абвесці круг і чакаць, калі зацвіце Папараць. Не трэба баяцца нічога, якія б лякі ні былі. Прыйдзе жаба з возам саломы. Будзе тую салому паліць, ды на цябе кідаць. Не палохайся, бо салома таго круга не пераляціць, сядзі сабе спакойна і чакай, калі Папараць зацвіце. Але ж найчасцей тыя, хто пайшоў у лес па гэтую цудоўную кветку, паміраюць ад жаху.

Асобным беларусам шчасціла выпадкова знайсці Папараць-кветку.


Жыў бедны селянін, і быў у яго сын, які пасвіў у багатых кароў. Адзін раз перад Купалам пасвіў ён каровы ў лесе. Лёг хлапец адпачыць пад кустом і заснуў. Калі прачнуўся, то ўсе каровы разбрыліся па лесе. Спалохаўся хлопец. Пайшоў ён па лесе шукаць кароў. Наступіла ноч. Ходзіць ён па лесе і нічога не помніць, дзе ён, як і што. Але роўна ў дванаццаць гадзін ночы ён убачыў, што нешта ўдалечыні блішчыць. Ён пайшоў на гэты бляск і ўбачыў кветачкі, — гэта цвіла Папараць. Калі ён дакрануўся рукой да Папараці, то ўсе кветкі паападалі, а некалькі кветак аказалася ў лапцях. I ў гэты час ён стаў адчуваць сябе свабодна, яму стала ўсё зразумела, ногі перасталі балець. Праз некаторы час пастух знайшоў сваіх кароў і пагнаў іх дамоў. Прыйшоўшы дамоў, ён разуўся, і ўсе кветкі з лапцей павыкідаліся. Пасля гэтага ён зноў пра ўсё забыўся.

Пайшоў адзін гаспадар на Купалу ў лес шукаць карову, а за ім пабеглі яго два сабакі. Ішоў гаспадар лесам, учапілася яму ў лапаць Папараць-кветка — і вось ужо чуе ён, як сабакі гавораць між сабою. Адзін кажа:

— Ляці дахаты, там злодзей хоча ў хату залезці, а я астануся карову шукаць.

Згаварыліся і разляцеліся ў розныя бакі. Чуе гаспадар, пра што птушкі і букашкі гавораць, знайшоў ён карову, а каля дому зноў тыя сабакі падбягаюць да яго і гавораць між сабою:

— Ну, як, прагнаў таго злодзея?

— Прагнаў.

— А ці пакарміла цябе гаспадыня?

— Дала таго бліна, што дзіця абцерла.

Тут гаспадар стаў тупаць ды чысціць свае лапці, кветка вылецела з лапця, і гаворка сабачая перайшла ў брэх. Больш ён ад іх нічога не пачуў, толькі адно зразумеў: сабак трэба карміць, трэба аддзячыць ім.


Анатоль Грачанікаў

Папараць-кветка


Вабяць азёрныя далi

Цiхай вячэрняй парой,

Дзе мы аднойчы шукалi

Папараць-кветку з табой.

Зоры з табой мы лiчылi

Каля азёрнай вады,

Кветкай чароўнай, дзяўчына,

Стала ты мне назаўжды.


Папараць-кветка ўзыходiць,

Папараць-кветка цвіце.

Папараць-кветку знаходзіць

Той, хто з каханай ідзе.


Чыстыя воды купалля,

Лес прыазёрны i луг

Нам падарылi каханне –

Шчасцем азараны круг.

Шэпчуць дрымотныя далi

Голасам птушкi начной.

Папараць-кветку шукалi –

Шчасце знайшлi мы з табой.


Папараць-кветка ўзыходiць,

Папараць-кветка цвіце.

Папараць-кветку знаходзіць

Той, хто з каханай ідзе!

Анатоль Грачанікаў


Каралеўскі нашчадак


Народнае паданне аб тым, што ў Купальскую ноч, з 6 на 7 ліпеня, цвіце папараць-кветка, зусім не выдумка.

Гэта могуць пацвердзіць супрацоўнікі біясфернага рэзервата “Прыбужскае Палессе”, на тэрыторыі якога сустракаецца дзіўная расліна — каралеўскі папаратнік. У прыродзе ён амаль не захаваўся. Убачыць яго можна толькі ў Брэсцкім раёне, непадалёк ад маляўнічага возера Селяхі і яшчэ ў некалькіх месцах на тэрыторыі “Прыбужскага Палесся”.

Калі б гэтая расліна ў свой час не была занесена у Чырвоную кнігу Беларусі, мажліва сёння яе можна было б убачыць толькі на фотаілюстрацыях. Але дзякуючы дзяржаўнай ахове каралеўскі папаратнік упрыгожвае лясы паўднёвага Прыбужжа. Ад звычайных раслін свайго сямейства ён адрозніваецца буйнымі памерамі і тым, што ўтварае нешта накшталт суквецця. Такое дзіва назіраецца якраз на пачатку ліпеня, напярэдадні Купалля. Калі глядзіш на каралеўскі папаратнік, ствараецца ўражанне, што ён сапраўды цвіце.

Па меркаванні вучоных, калісьці такія расліны былі распаўсюджаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, аднак амаль цалкам зніклі. Выключэнне складае самая паўднёва-заходняя частка нашай краіны, ля вёсак Прыбарава, Селяхі, Камароўка і некаторых іншых.

Так што, як бачым, народныя легенды і паданні не ўзнікаюць на пустых месцах. І папараць-кветка сапраўды цвіце.


Папоротник


Наибольшее разнообразие папоратников в России характерно для Кавказа и Дальнего Востока, но даже в Подмосковье их 19. Одна начинающая художница, когда ее попросили нарисовать для учебника мужской папоротник, применяющийся в медицине, нарисовала первое попавшееся ей в Измайловском лесопарке растение и очень удивилась, когда ей сказали, что это не тот вид. Для нее было полный неожиданностью, что папоротники бывают разные. Хотя, конечно определение этих растений часто требует микроскопа и опыта.

Широко распространен в наших лесах, особенно в сосновых орляк обыкновенный. Узнать его нетрудно: листья растения крупные, с длинным "черешком" и неправильно треугольной листовой пластинкой, занимающей почти горизонтальное положение. Такие листья немного похожи по форме на раскрытый зонтик. Они располагаются всегда поодиночке, причем нередко довольно далеко друг от друга. Этим орляк отличается от многих других лесных папоротников, у которых листья более или менее удлиненные, перистые и собраны в пучки, напоминающие широкую воронку. Осенью листья орляка отмирают, зимует только корневище, скрытое в почве, тонкое, длинное, ползучее.

Очень любил рисовать орляк Шишкин. Этюд "Папоротники в лесу. Сиверская", написанный в 1883 году хранится в Третьяковской галерее. А в 1886 году Шишкин снова рисует папоротники на том же самом месте, но уже с другой точки.

В Европейской части России, где, кстати, и рисовал орляки Шишкин, листья этого папоротника образуют почти ровную поверхность, напоминающую ажурную скатерть на большом столе. А вот в Закавказье листовые пластинки орляка хоть и наклонены к черешку, но наклон гораздо меньше, там можно увидеть почти совсем вертикально стоящие листья. Сама листовая пластинка плотная, жесткая, края ее чуть загнуты вниз.

Орляк растет в негустых лесах, чаще на бедных почвах. Этот вид встречается на всех континентах, кроме Антарктиды, в разных климатических зонах, кроме тундры, степей и пустынь. В Европе - по всей лесной зоне. В сосновых, осиновых, березовых лесах растет лучше, чем в широколиственных. Отдельное растение орляка образует так называемый клон-заросль, возникающую из одного экземпляра после его разрастания и отмирания части корневищ. Корневища орляка достигают возраста 50-60 лет. Предполагается, что клоны орляка живут на одном месте сотни или даже тысячи лет.

Отличительная особенность орляка - его "чистые" листья. На их нижней стороне вы никогда не увидите тех мельчайших буроватых пятнышек-сорусов, какие бывают у многих других папоротников. Вместо этих пятнышек у орляка по краю листа идет сплошная коричневатая полоса - бесчисленное количество отдельных сорусов, как бы слившихся друг с другом. Но когда вы попадёте в лес, вряд ли найдете на листьях орляка эту тонкую коричневатую каемку. Она встречается у растения крайне редко и обычно только на хорошо освещенных местах - вырубках, больших полянах и т.д.

Орляк почти никогда не размножается спорами. Он поддерживает свое существование и распространяется на новые участки в лесу иным путем - посредством разрастания своих корневищ. Следовательно, орляк перешел почти целиком на вегетативное размножение. То же самое наблюдается у многих других лесных растений.

Большинство папоротников сейчас никак не используется человеком. Мало использовались они и прежде. Однако орляк составляет исключение. В прежние времена его молодые побеги употребляли в пищу, корневище служило в качестве мыла, листья, обладающие противогнилостными свойствами, использовались для завертывания плодов и овощей, зола, содержащая много калия, находила применение на заводах по производству стекла и мыла. Для употребления в пищу, листья заготавливают весной, маринуют или сложным образом вымачивают. Листья его в это время еще свернуто в улитку (точнее, в три улитки). Как и большинство папоротников, орляк ядовит.

Папоротник мужской, или щитовник мужской, - многолетнее травянистое растение с огромными листьями до 1-1,5 м в длину. Мужским этот папоротник называют потому, что листья его более темные и грубые на ощупь, нежели листва папоротника женского, часто произрастающего рядом. Но щитовники не несут на себе мужских или женских цветов. Оттого в прошлом ботаники причисляли их к обширной сборной группе тайнобрачных растений вместе с плаунами, хвощами, мхами и лишайниками. Как и все папоротникообразные, папоротник мужской размножается с помощью спор, которые образуются на нижней стороне листьев в спорангиях.


Интересной особенностью внешнего строения щитовника мужского является то, что молодые листочки свернуты в улитку и растут исключительно верхушкой, взрослые же листья крупные, растут от самого корневища. Молодые улитки раскручиваются к началу лета, превращаясь во взрослые листья, а те опадают уже осенью. На нижней стороне взрослых листьев папоротника находятся маленькие мешочки, кажущиеся темными точками. Это сорусы, где созревают микроскопические споры этого растения. Сорусы вырастают не на всех папоротниках с взрослыми листьями, а только у тех растений, возраст которых значительно превышает 10 лет.

Щитовники появились на планете почти 100 млн. лет тому назад. Наиболее бурно процессы эволюции этих растений протекали в третичный период, когда почти всю планету заселяли леса, подобные современной амазонской сельве. Папоротники порядка циатейные, куда относится папоротник мужской, тогда были распространены и породили великое множество причудливых видов. К сожалению, из этого многообразия сохранилась всего 1000 разновидностей, населяющих сегодня главным образом высокогорные дождевые леса на экваторе. Именно здесь, над окутанными туманами чащами, продолжают выситься древовидные папоротники циатеи, отдаленные родичи и возможные предки наших щитовников.

В настоящее время папоротник мужской встречается сравнительно редко. В нашей стране он растет по большей части в сырых и тенистых лиственных лесах горно-лесной зоны и широколиственных лесах, где предпочитает забиваться в расщелины больших камней, обрывов и скал.

Папоротник мужской еще со времен Диоскорида и Плиния (свыше 2000 лет назад) используют в качестве лекарственного растении. Применяют его в основном как противоглистное средство. С той же целью рекомендованы препараты из корневища щитовника игольчатого. Однако при употреблении препаратов из щитовников нужно соблюдать большую осторожность, так как эти растения очень ядовиты. Избежать отравления можно, если строго соблюдать инструкции врача. Вдвойне осторожным необходимо быть в том случае, если растительное сырье собирается самостоятельно. Дело в том, что щитовники мужской и игольчатый часто путают с женским и некоторыми другими видами папоротникообразных, сильно похожих между собой, но совершенно бесполезных с медицинской точки зрения.

Удлиненные перистые листья щитовника собраны в розетку, похожую на широкую воронку. Черешок листа довольно короткий, а листовая пластинка длинная, продолговатая, сильно рассеченная на мелкие дольки. Характерная особенность данного папоротника - рыжеватые чешуйки, которые сплошь покрывают черешок листа и его главный стержень до самого конца. Но только внизу чешуйки крупные, широкие, а выше становятся все мельче и мельче. В самом верху листа они очень мелкие, малозаметные.

Подземная часть щитовника - толстое и довольно короткое горизонтальное корневище. Оно чем-то похоже на небольшой отрезок черного каната, обросший множеством тонких корней. Именно от конца корневища и отрастают листья, образующие широкую воронку. Листьев бывает немного - обычно не больше шести-восьми. Корневище щитовника с годами постепенно удлиняется, причем розетка новых листьев всегда появляется на его конце. Та часть корневища, где сидят листья, самая молодая. Дальше идут все более и более старые участки. Самая старая часть находится на противоположном конце. Здесь корневище постепенно отмирает, разрушается.


На корневище щитовника хорошо сохраняются остатки черешков листьев прошлых лет - короткие черные "пеньки", плотно примыкающие друг к другу. Особенно хорошо заметны они на верхней стороне корневища. Здесь отростки короче и торчат вверх. На нижней стороне отростки длиннее, прижаты к стеблю и словно переплетаются друг с другом. По этим остаткам листьев можно определить примерный возраст папоротника. Сделать это сравнительно несложно. Сначала необходимо узнать, сколько листьев папоротник образует за один год. Для этого надо подсчитать число живых листьев, появившихся в текущем году. Приблизительно столько же появляется их и в другие годы. Затем следует сосчитать число "пеньков" - остатков листьев прошлых лет. Наконец, надо разделить число листовых остатков на число живых листьев. В результате мы получим число лет жизни данного экземпляра щитовника. Возраст растения может оказаться достаточно большим - 20, 30 и даже 40 лет. Щитовник - растение многолетнее и живет в лесу довольно долго.


Кочедыжник женский - это крупное растение, часто почти до метра высотой, с розеткой изящно рассеченных листьев. Обычно кочедыжник растет по сыроватым лесам на относительно богатых почвах, в оврагах, вдоль речек в ольшаниках. Удивительно, но иногда его можно встретить на фундаментах между каменной кладки, где нет и следов гумуса. Русское название происходит от слова "кочедыг". Так назывался специальный инструмент для плетения лаптей и коробов, и примерно так выглядит основание листа этого вида. Видовой латинский эпитет - "filix-femina" - буквально обозначает "женский папоротник". По-видимому, связано оно с тонким, ажурным рассечением листовой пластинки, более изящным, чем у других папоротников Европы.

Кочедыжник женский

[править]


Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Перейти к: навигация, поиск ?

Кочедыжник женский

Кочедыжник женский.

Кочеды́жник же́нский, или Па́поротник женский (лат. Athýrium fílix-fémina) — пожалуй, самый характерный, известный и узнаваемый из видов папоротников лесной зоны Евразии и Северной Америки. Имеет очень широкое распространение в Северном полушарии. Его внешний вид (габитус) ассоциируется в сознании с представлением о папоротнике вообще. Его крупные, ажурные триждыперистые листья придают ему яркий декоративный облик тропического растения в северном лесу.Содержание [убрать]

Видовое название — filix-femina — дословно значит «папоротник женский» (от лат. filix — папоротник и femina — женщина, самка). Это название имеет древнее ритуальное происхождение (римское) и носит сравнительный характер, поскольку наряду с женским папоротником в лесах встречался (и встречается по сей день) также и папоротник мужской (Dryopteris filix-mas), отличающийся значительно более сильными, прямостоячими и менее мелкоперистыми листьями, чем женский. Сопоставление это носит чисто образный характер и его не следовало бы понимать буквально, как однодомность или двудомность цветкового растения (например, общеизвестного растения верба). Папоротник мужской относится к роду Щитовник, а папоротник женский — к роду Кочедыжник, и они являются не более чем далёкими родственниками в рамках одного порядка Многоножковые. Кроме того, споровые растения в принципе не имеют деления по признаку пола.

Можно отметить особо, что прямое сопоставление двух родственных, но не близких папоротников в русский язык перешло из латыни, а также из ботанической латыни. Однако, если в Римской империи эти два разных растения носили простое название: Filix-mas и Filix-femina, что переводится как папоротник мужской и папоротник женский, безо всяких добавлений и определений, то в русском языке от сопоставления осталась ровно половина, но зато добавилось чисто славянская образность названия. Filix-mas превратился в Щитовник мужской, а Filix-femina получил название Кочедыжника женского (от старославянского слова «кочедыга» — большой корявый корень, корневище), что довольно сильно украсило образный стиль строгих ботанических названий.


Интересные факты

1. Широко распространённое предание об огненном цветке папоротника, который нужно было найти в ночь на Ивана Купалу, связано не с кочедыжником женским, а с папоротником щитовник мужской. У крестьян Вологодской области издавна существовало другое поверье: если в ночь на Ивана Купалу найти большой женский папоротник, терпеливо посидеть около него, не шевелясь и накрывшись плотной тканью, то можно узнать все тайны лесных трав и целебных растений. Якобы, спустя какое-то время можно будет увидеть в полумраке не очень тёмной северной ночи, как мимо папоротника женского пробегут одна за другой все лечебные травы, каждая назовёт себя и скажет, от какой болезни помогает.

2. Хотя кочедыжник женский и не считается в полной мере ядовитым растением, тем не менее его корневища содержат практически все те же вещества, что и ядовитый щитовник мужской, хотя и в меньшей концентрации. При этом известно, что жареные корневища и молодые нежные листья этого папоротника употребляют в пищу американские (в особенности канадские) индейцы с «дикого Запада».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка icon«папараць-кветка зацв I тае для цябе ў бду»
Загадам рэктара бду №417-од ад 08. 10. 2009 аб´яўлена правядзенне вiктарыны «папараць-кветка зацвiтае для цябе ў бду»

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconЯкая незвычайная кветка. Штосьці знаёмае, але не магу пазнаць. Можа гэта таямнічая папараць-кветка?
Гучыць чароўная музыка (“Купалінка”), выходзіць дзяўчына, аглядаецца, заўважае кветку, нахіляецца да яе І зрывае

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconКветка-папараць дзіўная паданне

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка icon«папараць-кветка» бгу в мировом образовательном пространстве в помощь студенту-первокурснику. Брошюра
Рекомендовано кафедрой белорусской литературы и культуры Белорусского государственного университета

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconСардэчна запрашаем паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай роднай alma mater, вну, у якой Вы вучыцеся, дзе раскрываецца гісторыя І сучаснасць першага на
Віктарына называецца “Папараць-кветка зацвітае для цябе ў бду”. Назва гэтая невыпадковая

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка icon"Папараць-кветка зацвітае для цябе ў бду"
Каму належыць наступны зварот да студэнтаў бду: "Захоўвайце сувязь з універсітэтам І вашымі настаўнікамі, абкружайце наш храм сваёй...

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconПрограмма проведения выездного заседания областного
Дворца культуры. Работа кружков по интересам для учащейся и рабочей молодежи (концертная программа: эстрадная студия, театр танца...

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconЯгор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)
Мальвіну з дзіцячай казкі “Залаты ключык” памятаюць усе. Гэткая рамантычная дзяўчынка-кветка з блакітнымі валасамі І вялікімі вачамі....

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка iconМіхась Зарэцкі Кветка пажоўклая
Калі ж Булановіч хацеў распытаць што пра гэту жанчыну, Арончык махнуў нецярпліва

Папараць-кветка Усё цьвіце І цьвіце тая кветка icon14. 00 адкрыццё фестывалю фотавыставамі Усходняга Палесся
Прэзентацыя праекту фестываля “Кветка Палын” 2010 (ідэя, планы І мэты, прапановы да супрацоўніцтва)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка