Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках




НазваПрайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках
Дата канвертавання01.11.2012
Памер13.65 Kb.
ТыпДокументы

Боль сціскае сэрца...


Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках.

22 студзеня каля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Зінякі адбыўся жалобны мітынг у памяць аб бязвінна загінуўшых ахвярах нацызму. Тут сабраліся  нешматлікія сведкі страшэнных падзей далёкага 1944 года — Міхаіл Іосіфавіч Журун, Любоў Іванаўна Шалешка, Марыя Міхайлаўна Куц, Ніна Васільеўна Хох, Мікалай Іванавіч Журун, Аляксей Мікалаевіч Куц, Сяргей Андрэеевіч Шынкевіч, жыхары навакольных вёсак, прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў, школьнікі і моладзь.

Гучыць жалобная музыка, а пранікнёныя словы выступаючых прымушаюць здрыгануцца, хтосьці раз-пораз выцірае слёзы з твару...
— Ужо 65 год прыходзяць сюды людзі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым жыхарам вёскі Зінякі, — гаворыць намеснік старшыні райвыканкама І.Ю. Сакалоўскі. – Фашысты расстралялі, замучылі, спалілі ў нашым раёне 7,5 тысячы чалавек. У Васілішках, Жалудку, Шчучыне, Агародзішчах таксама “адзначыліся” нелюдзі.

За спачын нявінных душ у цішыні маліліся святары Анатоль і Аляксандр. Краналі за жывое словы, сказаныя работнікамі раённага Дома культуры і вучнямі Астрынскай сярэдняй школы. Сваімі ўспамінамі дзяліўся і сведка таго страшнага дня Міхаіл Іосіфавіч Журун. Яго дачка Лілія Міхайлаўна Чабатарэвіч прачытала кранаючы душу верш...

Пад залпы салюту да помніка і на магілы былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.
— Дзякуй усім вам, людзі дарагія, што не забываеце загінуўшых, што раздзяляеце наш боль, — у адзін голас мовілі сёстры Раіса Мікалаеўна Васілевіч і Тамара Мікалаеўна Рамановіч (дзявочае прозвішча Майко). – Тут ляжыць уся наша радня: бацька, сёстры і браты, цёткі і дзядзькі, дзяды і бабкі... Бацьку Мікалая, майстра на ўсе рукі, які ў той дзень рамантаваў хлеў, расстралялі. Сястру Ніну паднялі на штыкі і кінулі ў агонь... Мы цудам засталіся жывымі.

Няма апраўдання фашызму. Мы павінны памятаць аб загінуўшых, каб такога не паўтарылася ніколі...

Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
Няміга загінулі 53 чалавекі. Найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту,...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconТэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў
Больш за пяцьдзесят гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але І да гэтага

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconМаксім багдановіч як пясняр славянства
Вось І споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння, а хутка будзе 95 гадоў з дня смерці беларускага пісьменніка, з якім проста немагчыма...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconБільдзюжскі сдк сумесна з бібліятэкай
Выстава–конкурс дзіцячых малюнкаў да Дня Чарнобыльскай трагедыі “Беларусь у будучым”

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconЛеанід Рахленка сказаў праўду словамі Васіля Быкава
Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага актора І рэжысэра Леаніда Рахленкі. Болей за 50 гадоў ён працаваў...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
У 1999 годзе тут загінулі 53 чалавекі – найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках icon01 75 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль-Загнетавай

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Прайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках iconУ глыбокім прайшло ўшанаванне людзей, якія асабліва вызначыліся
Пасля напружанага працоўнага дня кіраўніцтва раёна сюды запрасіла для ўшаноўвання тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у падрыхтоўку І правядзенне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка