Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна




НазваЗабаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна
Дата канвертавання01.11.2012
Памер17.75 Kb.
ТыпДокументы
ABAK0207(Noc)


Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна


У Менску забаронены канцэрт, які мусіў адбыцца напярэдадні Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дома літаратара, дзе мусіла адбыцца імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі. Арганізатары акцыі – камісія па культуры партыі БНФ і сябры кампаніі “За свабоду” – называюць забарону палітычна матываванай. Падрабязнасьці падае Галіна Абакунчык.

_____________________________________________________________

У імпрэзе плянавалася спалучыць некалькі падзеяў: акрамя Дня сьвятога Валянціна адзначыць дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага, які прыпадае на люты, а таксама прэзэнтаваць музычны дыск барда Сяржука Сокалава-Воюша. Заява на арэнду залі была задаволеная, але сёньня з Дому літаратара паведамілі, што дамова скасаваная, паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў Франак Вячорка.


Вячорка: “Сёньня я атрымаў інфармацыю ад камэнданта Дома літаратара, што прынята рашэньне на вышэйшым узроўні 13-14 лютага не праводзіць ніякіх імпрэзаў у дзяржаўных установах”.


Патлумачыць прычыну адмены канцэрту я папрасіла таксама начальніка корпуса будынку Дома літаратара Чэслава Праваловіча і вось што ён паведаміў.


Праваловіч: “З тэхнічных прычынаў нельга правесьці імпрэзу. І 13 і 14 я не магу прыцягнуць людзей для працы. І не адным жа ім я адмовіў – шмат хто іншых зьвяртаецца”.


У літаратурна-музычнай вечарыне плянавалі браць удзел вядомыя літаратары, барды, гурты гістарычнай музыкі. Таксама мелася адбыцца тэатральная пастаноўка, галоўны герой якой Кастусь Каліноўскі, а таксама прэзэнтацыя фільма пра беларускі супраціў 20-стагодзьдзя. Франак Вячорка сказаў:


Вячорка: “Чыноўнікі і ўправа справамі прэзыдэнта баяцца незалежных моладзевых імпрэзаў, баяцца адзначэньня Дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Гэтаксама, як маскоўчыкі ў свой час баяліся лісоўчыкаў, пра што сьпявае Сокалаў-Воюш”.


Сябра творчай суполкі “Пагоня”, мастак Аляксей Марачкін дадае:


Марачкін: “Мы кожны год сутыкаемся з такой зьявай. Фактычна, мы жывем у краіне кратаў, дзе ўсялякае іншадумства, ўсялякая ініцыятыва, якая ідзе ад дэмакратаў, ад апазыцыі – падаўляецца на карню. Таму, ну што тут чакаць ад нашай улады? Іншага, як кажуць, і нельга”.


Арганізатары заяўляюць, што імпрэза ўсё ж адбудзецца, а час, месца і форма яе правядзеньня зараз вызначаецца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconЯк сьвяткуюць менчукі Дзень закаханых?
Менску ладзілася больш за 10 імпрэзаў да Дня сьвятога Валянціна. Карэспандэнт Свабоды наведаў музычны клюб – "Графіці". Тут граў...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconПлан асноўных мерапрыемтсваў, праводзімых у клубных установах Дзятлаўскага раёна
Святочны канцэрт да Дня медработнікаў 16. 00 Рдк “Людзі, якія, дораць нам надзею” 28. 06. 09г. Дзень моладзі “Моладзь нашага веку”...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconПаведамленне дзеля прэсы сустрэча спадарынi Мiрэй Мюссо, Амбасадарa Францыi у Беларусi, з прадстаунiкамi руху «Малады фронт» з нагоды Дня святога Валянцiна
Дня святога Валенцiна, спадарыня Мiрэй Мюссо, Амбасадар Францыi у Беларусi, сустрэлася з чатырма прадстаунiкамi руху «Малады фронт»,...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconАбмяркоўваюць прамову Аляксандра Лукашэнкі з нагоды афіцыйнага сьвята дня незалежнасьці
Гебэльс адпачывае! "Тых, хто, ахвяруючы дарагім сваім жыцьцём, прынёс даўгачаканую свабоду", якую ты ж І зьнішчыў, заразіўшы беларускі...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што палітыкі Валеры Фралоў І Сяргей Скрабец плянуюць 2 красавіка зладзіць шэсьце з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі І
Камэнтары: “Чаму б ім не стварыць Обшчества дружбы с Расіей? Шмат бы хто далучыўся "з вэтэранаў, моладзі І людзей, якія працуюць...

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна iconСёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі "Кававую кантату" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт
Пэрліны барокавай музыкі”. Канцэрт складаецца з вакальных твораў эўрапейскіх кампазытараў 17-18 стагодзьдзяў – раней у рэпэртуары...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка