Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць




НазваБюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць
Дата канвертавання22.01.2013
Памер28.56 Kb.
ТыпДокументы
Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса - сьмерць


У Менску адкрылася бюро расстаньняў. Але, нягледзячы на досыць насычаную рэклямную кампанію, у бюро пакуль што не прыйшоў ніводзін кліент. Тым часам аналягічнае бюро расстаньняў у Нямеччыне за некалькі гадоў займела тысячы кліентаў і адчыніла філіі ня толькі ў самой краіне, але й па-за яе межамі. Пра менскае Бюро расстаньняў і эўрапейскі досьвед – Юлія Дранчук.


Першае ў сьвеце бюро расставаньняў колькі гадоў таму адкрыў немец Бэрнд Дрэсьлер. Ажно два гады вынаходлівы жыхар Нямеччыны пакутаваў, ня маючы сьмеласьці пагутарыць са сваёй ужо некаханай дзяўчынай пра разрыў ды расставаньне. Няспынныя думкі пра гэта прывялі яго да высновы, што было б зручна, каб гэткую непрыемную размову ажыцьцявіў за яго хто-небудзь іншы. І ён адкрыў бюро расстаньняў.


За грошы - з хворай галавы на здаровую...


За 20 эўра спадар Дрэсьлер можа пагутарыць з ахвярай па тэлефоне. За 30 – гатовы напісаць ліст. Асабістая сустрэча Дрэсьлера зь некалі каханай паловай кліента каштуе 50 эўра. Пры сустрэчы уладальнік бюро тлумачыць чалавеку, чаму зь ім вырашылі расстацца. Называе прынамсі тры прычыны. Таксама спадар Дрэсьлер гатовы забраць рэчы кліента з кватэры – але ня болей за адну валізку. Попыт на паслугі Дрэсьлера быў ашаламляльны. Філіі бюро расстаньняў цягам некалькіх гадоў адкрыліся ў шмат якіх нямецкіх гарадох і нават за межамі краіны.


У менскім бюро цэны такія: самае таннае расстаньне – пісьмовае, ліст з тлумачэньнямі каштуе ўсяго толькі 10 тысяч рублёў. Тэлефонная размова абыдзецца ў 25 тысяч беларускіх рублёў, асабістая сустрэча будзе каштаваць 49 тысяч.


Ці пасьпяховы праект, апавядае дырэктарка бюро Натальля Цялюк:


“Мы стартавалі летам. Была даволі вялікая рэклямная кампанія. Шмат было тэлефонных званкоў: людзі вельмі цікавіліся, што гэта, як гэта... Але ўласна кліентаў, якія б прыйшлі, аформілі заяўку і сказалі: “Зрабіце, калі ласка, гэта”, – не было ніводнага. Вось у гэткім стане наш праект сёньня. Яшчэ пакуль у нас іншае зусім разуменьне сфэры псыхічнай. Псыхолягі і тое сядзяць бяз працы. Псыхатэрапэўты – патрохі набываюць папулярнасьць. У гэтым, мусіць, прычына непапулярнасьці паслугі”.


Скандал для беларусаў - звычка


Псыхоляг Ганна Пракапчук тлумачыць непапулярнасьць менскага бюро расстаньняў несупадзеньнем нямецкіх і беларускіх уяўленьняў пра жыцьцё і маральныя каштоўнасьці:


“Можна перафразаваць знакамітую прымаўку, што для немца добра, для беларуса – сьмерць. Стваральнікі гэтага бюро памыліліся ў тым, што цалкам зрабілі кальку зь нямецкіх паслугаў. Такія формы расставаньня, як ліст, тэлефанаваньні, сустрэча зь незнаёмым чалавекам як сродак расстацца ня будуць мець папулярнасьці прынамсі найбліжэйшым часам. Для беларусаў, асабліва для жанчын, скандал ёсьць формай выхаду стрэсу, а часам нават сродкам прымірэньня. Біцьцё талерак, крыкі, усё такое. Немцы больш прагматычныя – у іх даўно існуе і разьвіваецца сыстэма вырашэньня асабістых, сямейных праблемаў з дапамогай адмыслоўцаў. А ў нас працуе прынцып: што людзі скажуць? У нас ацэнка – неяк не па-людзку... Для большасьці жанчын беларускіх гэткая сытуацыя, што зь ёю нават не разьвітаюцца, – гэта абраза!”


Сыходзіш – сыходзь! Але самастойна


Вераніка нядаўна разышлася з мужам. Разам яны пражылі 4 гады. Развод яна ўспрыняла даволі хваравіта, хаця тое было жаданьнем абодвух бакоў. Але ўявіць сытуацыю, каб муж паведаміў пра расстаньне празь нейкую пабочную асобу, адмаўляецца:


“Што гэта павінна быць, каб пра такое чалавек ня здолеў паведаміць, паглядзеўшы ў мае вочы? Пасьля таго, як мы колькі год пражылі, калі ён мяне кахаў, я яго! Гэта ж проста неяк жудасна! Ненармальна! Гэта нават горш за тое, каб ён сышоў зусім моўчкі!”


“Ці лёгка ў Беларусі разьвесьціся?”, Інэса Студзінская

http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/04/C2119EF4-341D-45F7-87AE-F47208CAC119.html , 24.04. 2007

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconУ менску адкрылася Бюро расстан
Бюро не прыйшло ні воднага кліента. Тым часам аналягічнае Бюро расставаньняў у Нямеччыне за некалькі год займела тысячы кліентаў...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconШто такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным
Вялікіх або Малых Аўцюкоў І сабраць цудоўны букет непаўторных мясцовых анекдотаў, без якіх не абыходзіцца ніводнае свята гумару ва...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconСобрание Консультативной группы по развитию электросвязи (кгрэ) Женева, 27−29 июня 2012 г
Союза и дала поручение Директору Бюро развития электросвязи на основе подробных консультаций с Генеральным секретарём и Директорами...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconГэтая аповесць, як I iншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою I
Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconАнамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане
Псыхоляг Міхаіл Дзярнакоўскі перакананы: зьмена біярытмаў у арганізьме чалавека, які ўнутрана падрыхтаваны да каляндарнай зімы, не...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconАлег, прыміце віншаванні з нагоды прэстыжнай прэміі. Ці была яна для вас нечаканасцю? Як вам — пачувацца "маладым глабальным лідэрам"?
Ведаючы, наколькі неабыякавыя для любога беларуса любыя факты сусветнага прызнання суайчыннікаў, журналіст Марыя Мартысевіч вырашыла...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconПоложение "Весенняя неделя добра" 2008 г. Акция проводится в рамках «Благотворительного сезона 2008» в Красноярском крае и Всероссийской акции «Весенняя неделя добра 2008» Девиз Весенней недели добра 2008 г. «Мы вместе создаем наше будущее!»
Цель: Содействие укреплению гражданского общества и консолидации усилий граждан, неправительственных, государственных, коммерческих...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconШто такое сучасны беларус?
...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
Калі згаворацца на 150 — гэта ўжо добра. Але малаверагодна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй...

Бюро растаньняў: што для немца добра, для беларуса сьмерць iconГанчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захавання сыпкіх рэчываў І інш. Назва "Гаршчок" паходзіць ад старажытнарускай "гаршуч". Яго
Яго форма добра прыстасавана для хуткага І раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пакатымі бакамі, звужаным плоскім дном...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка