"Мой Аляксей" на Нашай Ніве




Назва"Мой Аляксей" на Нашай Ніве
Дата канвертавання01.11.2012
Памер76.15 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 18 (337)

( 7 траўня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




“Мой Аляксей” на Нашай Ніве 2

Голас Васіля Быкава зноў загучыць у Гародні 2

Сэмінар для маладых журналістаў 3

Спабор эскізаў 3

Школа па правах чалавека для моладзі 4


Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў 4

Сэмінар для адукатараў 5

Праграма грантаў NED 5

Малыя гранты ад амбасады ЗША 5




Падзеі:

уверх

“Мой Аляксей” на Нашай Ніве


На вэб-пляцоўцы http://nn.by выкладзены дакументальны фільм “Мой Аляксей”, створаны суполкай гарадзенскай моладзі.

“Мой Аляксей” – гэта фільм-інтэрвію Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, памерлага ў 1992 годзе, увесь творчы шлях якога зьвязаны з Гародняй. У фільме выкарыстаны фотаздымкі з архіва сямьі Карпюкоў, цытаты з твораў знакамітых людзей.

Прэзентацыя фільма адбылася ў Гародні 23 красавіка.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Голас Васіля Быкава зноў загучыць у Гародні


Сёньня Гародню наведае Сяргей Шапран, аўтар унікальнай кнігі, прысьвечанай гісторыі жыцьця Васіля Быкава.

Кніга “Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця” – першая спроба стварэньня своеасаблівай энцыкляпедыі Васіля Быкава. Кніга аздоблена здымкамі, большая частка якіх публікуецца ўпершыню.

Сярод зьмешчаных на 734 старонках кнігі дакумэнтаў асаблівую цікавасьць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставаньне з Алесем Адамовічам, Віктарам Астаф’евым, Рыгорам Барадуліным, Віктарам Някрасавым, Аляксандрам Твардоўскім). А таксама ўспаміны Чэнгіза Айтматава, Святланы Алексіевіч, Генадзя Бураўкіна, Барыса Васільева, Міхаіла Гарбачова, Іны Карпюк, Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча.

Кніга выйшла ў супольным праекце “Гарадзенскай бібліятэкі” і “Бібліятэкі Бацькаўшчыны” і складаецца з 2-х тамоў.

Першы том пабачыў сьвет у красавіку, а другі мае выйсьці ў чэрвені напярэдадні 85-й гадавіны з дня нараджэньня Васіля Быкава.

Арганізатары сустрэчы абяцаюць, што кожны прысутны зможа атрымаць кнігу з подпісам і пажаданьнямі аўтара, а таксама пачуць жывы голас Васіля Быкава.

Сустрэча з Сяргеем Шапранам пачнецца ў 19.00 па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Паводле прэсслужбы Гарадзенскага Руху За Свабоду

уверх




Абвесткі:

Сэмінар для маладых журналістаў


10-11 чэрвеня Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць сэмінар па правядзеньні журналісцкага дасьледаваньня ў Інтэрнэце.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы.

Да разгляду прадстаўлены наступныя тэмы:

-функцыі і структура Інтэрнэта

-віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстаньня

-інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў

-расследаваньне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыяла

-абмеркаваньне падрыхтаваных матэрыялаў

Заняткі ладзяцца ў Менскім МАЦ. Трэнер – медыяэксперт Павал Быкоўскі.

Пачатак сэмінара – у 14.00. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываньнем.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 24 траўня.

Запоўненыя фармуляры прымаюцца па факсе 270 39 95 альбо эл. пошце hanna@ibb.by.

Фармуляр – у дадатку да “Кронікі”.

Адабраныя да ўдзелу ў сэмінары атрымаюць запрашэньні да 2 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 207 49 72 (Даратэа Вольф, Ганна Краснова)

 уверх

Спабор эскізаў


Распачаўся спабор эскізаў па матывах аповесьці Ўладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.

Вы маеце ўнікальную магчымасьць стаць аўтарам скульптурнай кампазыцыі ў Рагачове, прысьвечанай герою аповесьці уладзіміра караткевіча “Ладдзя Роспачы” Гервасію Выліваху.

Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары ня ведаюць пра гэта.

Патрабаваньні да працаў:

-гэта эскіз для скульптуры

-дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы

-максымальнае ўвасабленьне эстэтыкі твору (адзінае абмежаваньне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіям)

-фармат выкананьня вольны.

Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазыцыю музэя.

Апошні тэрмін – да 31 ліпеня.

Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС).

 

уверх

Школа па правах чалавека для моладзі


Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.

Месца правядзеньня: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская й расейская.
Тэрміны правядзеньня:

Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).
Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).
Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).
Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).


Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18-22 удзельнікаў.

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазьней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com. Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, зь якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

Ня будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяньня пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзеньня Школы.

Транспартныя выдаткі, зьвязаныя з афармленьнем віз, кампэнсаваныя ня будуць.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com .

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў


Фонд імя Стафана Баторага, Фонд імя Робэрта Боша і Фонд PAUCI запрашаюць падаваць заяўкі на фінансаваньне праектаў, якія рэалізуюцца ў межах праграмы "Партрэрства грамадзкіх ініцыятываў".

Заяўкі мусяць уключаць кароткае апісаньне праектаў, якія плянуецца правесьці ў 2010 годзе.

Падаваць заяўкі могуць трохбаковыя партрэрствы няўрадавых арганізацыяў з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі, якія ўдзельнічаюць у праграме ад пачатку.

Апошні тэрмін падачы заявак аб намеры ў фонд імя С.Баторага - 29 траўня.

Да 3 чэрвеня будзе адбывацца адбор лістоў аб намеры й запрашэньне на сустрэчу партнэраў праектаў.

21-23 верасьня - сустрэча для партнэрскіх арганізацыяў зь Беларусі, Калінінградзкай вобласьці, Польшчы й Нямеччыны.

Апошні тэрмін падачы поўных заявак - 13 лістапада.
Рэалізацыя праектаў: люты-сьнежань 2010 году.

Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: rus.ngo.pl

у рубрыцы "Польскія грантадаўцы": http://www.rus.ngo.pl/x/332561

Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Сэмінар для адукатараў


Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадзкіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў сэмінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасьці, перспектывы разьвіцьця Эўрапейскага Зьвязу”.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 17.00 11 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79, е-mail: nastaunik@gmail.com.

уверх

Праграма грантаў NED


Праграма NED (Нацыянальны Ўнёсак у Дэмакратыю) фінансуе праекты
скіраваныя на разьвіцьцё палітычнай ды эканамічнай свабоды, грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, на прасоўваньне ідэалаў правоў чалавека ды законнасьці.


З правіламі падачы праектных прапановаў можна азнаёміцца праз вэб-пляцоўку NED: www.ned.org.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Малыя гранты ад амбасады ЗША


Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацыяў.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconАктыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў
Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы,...

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconПершая публікацыя была ў "Нашай Ніве" у 2000 годзе. Актыўна друкаецца ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, прычым выступае ня толькі з вершамі, але І з
Нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску. Студэнтка 5 курса Белдзяржунівэрсітэту, вывучае беларускую філялёгію

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconАляксей Белы Персанальны спіс літаратуры
Белы, А. Боскі вецер правінцыі : вершы / мастакі Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. – Брэст, 2002. – 64 с. іл

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Яму пярэчыць Aleh K: “Чаму нiкому? Мне патрэбна. Маiм сябрам патрэбна. Вам, спадзяюся, таксама. Вучыць сваiх дзетак будзем, вось...

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconГаспадар ты мой, гаспадар ты мой! гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі
Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан...

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconЦыкл публічных лекцый "urbi et orbi"
Тым не менш ёсць пэўны інструментарый, “ключы ад рая”, якія дазваляюць аднавіць будынак не столькі на пэўнай тэрыторыі, колькі ўяўна,...

\"Мой Аляксей\" на Нашай Ніве iconПлан асноўных мерапрыемтсваў, праводзімых у клубных установах Дзятлаўскага раёна
Дварэц, святы: “Сёння ў нашай хаце свята” – в. Раготна, “Каб жыла мая вёсачка родная” – в. Буйкі, Сцяткоўшчына (Сачыўлянскі сдк),...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка