Я беларус, І тым ганаруся!




НазваЯ беларус, І тым ганаруся!
старонка1/8
Дата канвертавання22.01.2013
Памер0.78 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8
Я — БЕЛАРУС, І ТЫМ ГАНАРУСЯ!:

САЧЫНЕННІ ПЕРАМОЖЦАЎ ДЗІЦЯЧАГА КОНКУРСУ

ЗМЕСТ

Юруць Ганна

Мова пакінута мне ў спадчыну

Паліўка Аляксандр

Край мой беларускі

«Журавінка мая яснавокая...»

Мой чароўны беларускі край

Трыялет

Радзевіч Вераніка

Мая Беларусь

Нікіціна Таццяна

Бабуліна дапамога

Вяль Андрэй

Падарунак

Сцяпанава Кацярына

Шэсць дзён «самотнага патрыятызму»

Мацюшэнак Юлія

Беларусь

Малітва

Дамарацкі Мікалай

Маё асабістае ўяўленне і перажыванне роднай культуры

Карпук Сяргей

Галоўная святыня

Шыцік Вольга

Люблю

Літвінчук Юлія

Я — літвінка, я — беларуска…

Заступніца Белай Русі

«Я люблю цябе, Белая Русь...»

«Я беларус, і гэтым ганаруся...»

Беражыце братоў нашых меншых…

Вярцінскі Павел

Наша слава і гонар

Мірчук Вольга

Прыцягальная сіла

«На мове продкаў, роднай сваёй...»

Паліўка Таццяна

Я тым ганаруся, што я з Беларусі

«Беларусь ты мая дарагая!..»

Кавалёва Юлія

Я дачка Беларусі

«У мінулым не ўбярог Айчыну...»

Бялянка Таццяна

Плач бусла

Шчурко Кацярына

Паклон роднай зямлі

«Жыве ручай дасціпнай мовы...»

Падкавыраў Аляксандр

Вытокі любові да Радзімы

Бандарэнка Яўген

Я нарадзіўся на Беларусі

Белавус Кацярына

Я помню заўсёды, што я з Беларусі...

Стасенка Марына

Родная старонка

Жук Таццяна

Мы — працяг Беларусі

Спрадвечная тайна

Дыялог

Пра Радзіму

Клятва Радзіме

Папелыш Паліна

Я — беларуска, і тым ганаруся!

Кандратовіч Віялета

Беларусь — мой гонар

Жальба бярозы

Рудак Антон

Быць беларусам


Ганна Юруць

(12 гадоў, г. Іванава Брэсцкай вобл.)

Мова пакінута мне ў спадчыну…


Я простая вясковая дзяўчынка. Жыву ў вёсцы, і гэта мне вельмі падабаецца. Вакол мяне чыстае паветра, прыгожая прырода. Але мне не вельмі падабаецца наша абыякавасць да роднай беларускай мовы. З усіх бакоў чуецца: «Я так не люблю белорусский язык, как ты можешь разговаривать на нём?» Ну чаму я не магу размаўляць на мове, пакінутай мне ў спадчыну продкамі? Чаму мінавіта мы, беларусы, саромеемся размаўляць на беларускай мове? І ў мяне заўсёды паўстае пытанне: каго мы саромеемся?


Раней нашы продкі за беларускую мову аддавалі сваё жыццё. А зараз? Калі мы маем права размаўляць на ёй, то многія адракаюцца ад яе. Мы губляем свае карані.


Заўсёды нас вучаць быць патрыётамі сваёй Радзімы, мовы, але ж колькі такіх чалавек будзе ў Беларусі? Два мільёны, тры мільёны ці болей? Нам трэба падумаць пра сваю будычыню, пра будучыню нашых нашчадкаў.


Сама я вельмі люблю беларускую мову і цяпер ужо хачу стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.


Я спадзяюся, што з цягам часу мы будзем размаўляць на беларускай мове. І будзем сапраўднымі патрыётамі нашай Бацькаўшчыны!

Аляксандр Паліўка

(12 гадоў, г. Іванава Брэсцкай вобл.)

Край мой беларускі…


Я беларус, і тым ганаруся.

Я беларус, і я пакланюся

Гаям шумлівым і хлебным нівам.


Я беларус, і тым ганаруся.

Я беларус, і я памалюся

За звонкае слова,

За родную мову.


Я беларус, і тым ганаруся.

Я беларус, і я клянуся

Айчыне служыць

І краем сваім даражыць.

Я — беларус!


Край мой родны, зямля беларуская!


Нізка кланяюся табе за тое, што ўзгадавала мяне сярод сваіх палёў і лугоў, ля рэк бурлівых, сярод дуброў шумлівых, ля крыніц гаючых, сярод гаёў пявучых. Шчыры дзякуй за тое, што напоўніла маё сэрца любоўю да сваёй Бацькаўшчыны, да роднай мовы, навучыла паважаць і шанаваць сваіх продкаў, народныя традыцыі і культуру. Я лічу, што над маёй Беларуссю самае высокае, самае блакітнае неба, тут самае чыстае, самае салодкае паветра, тут самы звонкі смех дзяцей, тут жывуць самыя добразычлівыя, працавітыя, памяркоўныя і самыя сумленныя людзі. І я шчаслівы ад таго, што жыву сярод гэтых шчырых людзей на цудоўнай беларускай зямлі, за якую я моцна-моцна трымаюся сваімі каранямі. Таму і не страшаць мяне ніякія жыццёвыя віхуры, бо я ведаю, я ўпэўнены, што мая Айчына дапаможа сыну, і сам ганаруся, што я з Беларусі.

* * *


«Журавінка мая яснавокая,

Я цябе усім сэрцам кахаю», —

Шэпча хлопец, і зоркі высокія

Ў цёмным небе іскрацца, міргаюць.


І дзявочае сэрца трапечацца

Ад тых слоў, ад іх музыкі дзіўнай.

Думкі, мары, надзеі хлапечыя

Ў гэтых словах для той, для адзінай.


«Я люблю тебя, клюква, навеки», —

Так па-руску прызнанне гучыць.

За абразу, насмешку і здзекі

Можа гэта дзяўчына лічыць.


Дый любіць можна бульбу, аладкі,

А кахаць — каго сэрца падкажа.

І хто хоча, каб ўсё было гладка,

Беларускія словы хай кажа.


А ёсць, на жаль, такія дурні,

Што кажуць: «Мова руская культурней».

Мой чароўны беларускі край


Я вельмі люблю бываць у вёсцы Рудкаўка, дзе жыве мая прабабуля Алена. Гэтая невялічкая вёсачка прытулілася ля самага лесу, у якім я люблю бавіць ранак. З незразумелым душэўным хваляваннем я ўваходжу ў яшчэ сонны лес, міжволі запавольваючы крокі.


Усё гарыць, усё ззяе: тут царства расы! Лясная зямля яшчэ вільготная, амаль не чуваць яе пад нагамі, ззаду застаецца цёмны выразны след. Мокрыя травінкі ў пацерках рознакаляровых кропелек. Цішыня. Калі-нікалі парушаюць яе сонныя галасы птушак. На фоне елак кідаюцца ў вочы пачырванелыя асінкі. Павучкі-вандроўнікі яшчэ не пачыналі сваё штодзённае падарожжа: чакаюць, пакуль абсохне раса на іх парашуціках, белых ніцях-павуцінках. На блакітным небе ні воблачка...


На палянцы красуюць бярозкі-сяброўкі. Яны ўжо ўплялі ў свае пасмы-косы асеннія залацістыя стужкі. Колькі ж песень ведаюць яны — дажджлівых і ветравых, вечаровых і світанкавых...


Нават калі ў лесе яшчэ пануе прыцемак, паляна ўжо заліта святлом. Я люблю бываць тут, дзе мне добра думаецца, адпачываецца. Я назіраю за буслом, што праляцеў зусім нізка над дрэвамі ў бок вёскі. Мусіць, паляцеў на бабулін хлеў, дзе ў яго гняздо. А мо шукае другіх буслоў, каб разам выправіцца ў далёкую дарогу — на поўдзень. Што ж, шчаслівай табе дарогі, дружа! Я буду чакаць цябе вясной, буду чакаць тваю вясновую песню, якую ты так цудоўна клякочаш на страсе бабулінага хлява.


Сонца паднялося вышэй, заглянула пад кожны кусцік, пад кожную галінку. Я ведаю, што цішыня і раса ў лесе ўжо доўга панаваць не будуць — казка скончыцца і пачнецца сухі, цёплы асенні дзень.


Па знаёмай сцяжынцы накіроўваюся да рэчкі Няслухі, што бяжыць за вёскай. Мусіць, назвалі яе так за бурлівы, неспакойны характар. А я люблю Няслуху за гэтую гарэзлівасць, непаўторнасць. Прыгожа на рэчцы ў любую пару года. Зімой вецер-свавольнік замятае снегам берагі, утвараючы казачныя сумёты-палацы. Летам у люстэрка вады ўглядаюцца высокія прыгожыя вольхі і кучаравыя лозы, што растуць на беразе. А як прыемна пасядзець з вудачкай ля рэчкі летнім ранкам, сустрэць усход сонца, паслухаць прывітальную песню жаўрука!..


У такія хвіліны сэрца маё напаўняецца любоўю да роднага краю, радасцю і гордасцю за тое, што я тут, у Беларусі, нарадзіўся і жыву.

Трыялет


Люблю цябе я, Беларусь,

Люблю цябе, мая Радзіма!

І я табою ганарусь.

Люблю цябе я, Беларусь!

Хвалююсь за цябе, малюсь,

І гэта пачуццё не згіне.

Люблю цябе я, Беларусь,

Люблю цябе, мая Радзіма!

Вераніка Радзевіч

(12 гадоў, в. Радунь Воранаўскага р-на

Гродзенскай вобл.)

Мая Беларусь


Беларусь… Як шмат значыць гэтае слова для нас, яе дзяцей. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Радзіма. Родная старонка. Самы блізкі і дарагі сэрцу куточак. З самага дзяцінства памяць убірае ўсе самыя цікавыя і запамінальныя, уражлівыя і пяшчотныя, вялікія і дробныя праявы і малюнкі радзімага краю. Дзе заканчваецца дзяцінства, там пачынаецца Радзіма. Якім вялікім змястоўным сэнсам напоўнены гэтыя радкі! Бацькоўская хата, матчына песня, спеў жаваранка, клёкат буслоў, самыя пахучыя і прыгожыя лугавыя кветкі, росныя раніцы — усё гэта мая любая Радзіма.


Беларусь! Яна, як матуля, без якой не нараджацца, не жыць, не дыхаць. «Люблю свой край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла…» — напісала В. Вярба. І словы гэтыя сталі гучаць па-народнаму проста і шчыра, адкрыта і даверліва. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьці падобнае да гэтага пачуцця, а можа, і нешта большае, непадуладнае слову. Калі птушкі прылятаюць з далёкага выраю назад, на свае балоты, ва ўтульныя зялёныя шаты беларускіх лясоў, ведаю — імі кіруе вялікае прыцягальнае пачуццё, значыць, і яны пакланяюцца роднаму краю.


Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.


Мая Беларусь — гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, гэта свежы подых цёплага вясенняга ветрыку, гэта светлыя ад бяроз гаі з птушыным спевам. Гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы войнаў. Яна заўсёды мужна і да канца бараніла свой ачаг, сваю праўду, свабоду, веру.


З маленства мне запалі ў душу словы Я. Коласа: «Вобразы мілыя роднага краю, смутак і радасць мая…» Чамусьці амаль з кожным годам яны набываюць для мяне новы змест, па-новаму кладуцца на старонку нашага жыцця, увесь час зменлівага. Мы радуемся спеву птушак, жытняму коласу, высокаму лёту журавоў, зялёнаму бору. Мы пакланяемся шчодрай зямлі, шчодрай на хлеб і на таленты. Менавіта яна дала свету такіх вялікіх людзей, як Ф. Скарына, А. Міцкевіч, Я. Купала, В. Быкаў… Яна апета іх сэрцамі і душамі. Я ўпэўнена ў тым, што куды б ні закінуў мяне лёс, мая Радзіма будзе там,


…дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя

вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.


У. Караткевіч


Вось так паўстае радзіма ў маім уяўленні.


Беларусь! І нікуды мне не дзецца ад цябе, мая шчырая, мая спеўная, мая адзіная! Раніцай ты так пяшчотна заглядваеш у мае вочы, каб запытацца, ці люблю. «Люблю, люблю, люблю», — шапчу табе я. І мае словы паўтараюць ветрык з лістамі, васільковае поле, зялёны лес і пахучая трава. Ды і як цябе не любіць? Як не шанаваць? Мне да болю шкада цябе і тваіх верных сыноў і дачок, тваіх смелых дзяцей, якія за цябе, родная краіна, пайшлі на смерць, бо жыццё без Радзімы не мае сэнсу.


Я веру ў цябе, мая сінявокая, як верылі і Колас, і Багдановіч. Ты будзеш жыць і квітнець, бо мы, твае дзеці, суцішым твой боль і непакой. Я не хачу, каб ты сумавала, мая дарагая Радзіма! Я з табой. І пакуль б’ецца маё сэрца, я буду любіць твае лугі і рэкі, сонейка і хмары, лясы і палі. Мяне так цешыць і забаўляе шчэбет птушак, гоман дубоў, мілагучны напеў рэчак. І ты, мая пакутніца, яшчэ спяваеш?! Спяваеш у горы і няшчасці? Якая ж ты моцная!


Я часта ўспамінаю, якой я цябе ўпершыню ўбачыла і палюбіла назаўсёды. Вось ты нахілілася над маёй калыскай і глядзіш прамяністымі матчынымі вачыма; калі я нарадзілася, ты размаўляла са мной такой сардэчнай, задушэўнай мовай. Ты радавалася мне і пяшчотна клапацілася, каб мяне ніхто не пакрыўдзіў. Ты калыхала мяне на шурпатых ад працы, але такіх ласкава-цёплых бабуліных руках.


Дзякуй, мая самая добрая і прыгожая ў свеце Радзіма.


Дзякуй вам, мае бацькі, што навучылі па-сапраўднаму любіць.


Дзякуй, мая зямелька, што аберагаеш мяне.


Калі я пачала падрастаць, ты паслала мне верных і шчырых сяброў, якія ніколі не здрадзяць мне. А калі цяжка бывае ў мяне на душы, дык ведаю, што мяне супакоіць толькі адно: усведамленне, што ў цябе, Радзіма, усё добра.


Я з гонарам магу сказаць, што мне ніколі не будзе сорамна за сваю зямлю, за свой народ, які за час амаль тысячагадовага існавання ніколі не стаў рабаўніком, захопнікам.


А зараз мне хочацца зазірнуць у будучыню, напэўна, яна будзе спакайнейшая і святлейшая, чым сённяшні дзень. Войны ў свеце супакояцца. Дзяржаўнай мовай стане наша «льняная і жытнёвая, сялянская, старажытнейшая» беларуская мова.


Я хачу, каб ты, мая Радзіма, верыла, што я люблю цябе, люблю шчыра, моцна і аддана. Толькі любі і ты нас, сваіх дзетак, якім не пражыць без маці-радзімы, як не пражыць без паветра.


З усёй Беларусі табе пішуць дзеці свае лісты, каб сказаць, як яны цябе любяць і каб сказаць табе дзякуй за тое, што ты ёсць.


Сваё сачыненне мне хочацца закончыць вершам народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча:


Я — беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я — беларус, і хоць сягоння

Яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

І ў час бяды не задрыжу!

Таццяна Нікіціна

(12 гадоў, г. Клічаў Магілёўскай вобл.)

Бабуліна дапамога


Радзілася я ў Беларусі,

Дзе срэбрам крыніцы звіняць.


Авяр'ян Дзеружынскі


На ўроку роднай мовы настаўніца дала нам незвычайнае заданне. Трэба было не проста скласці тэкст да малюнка, а расказаць нешта такое пра беларусаў, што б зацікавіла маіх аднакласнікаў.


Я задумалася. Здаецца, мае дапытлівыя аднагодкі ведаюць ужо ўсё. Рашыла параіцца з бабуляй.


— Беларусы? — бабуля ўсміхнулася. — Слухай.


Расказвала мне бабуля Маня вельмі доўга, але так цікава, што я не заўважыла, як праляцеў час.


Пачала бабуля сваю гісторыю з песні, якую мы часта спяваем дома:


Ой, у полі крыніца,

Там халодна вадзіца.

Там журавель воду піў,

Не напіўся — скалаціў.


Голас маёй дарагой бабулі быў свежы, па-маладому звонкі. Ліўся ён так, што я падхапіла словы добра вядомай мне песні, і мы даспявалі разам.


— У нас, беларусаў, ёсць тое, чаго не сустрэнеш ні ў аднаго народа свету. Пасудзі сама, унучка. Па-першае, дзе ты знойдзеш такое прыгожае нацыянальнае адзенне, як наша, беларускае? — Бабуля падышла да шафы і дастала нешта, завязанае ў белую тканіну. Развязала клуначак. — Вось паглядзі, Таццянка. Гэта вышываная кашуля. Я яе сама зрабіла перад вяселлем у падарунак твайму дзядулю Мішу. Ой, даўно гэта было, яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Бачыш, па пераду кашулі, па рукавах, па каўнерыку геаметрычны арнамент? Вышывала я яго крыжыкам па канве, калі з дзяўчатамі хадзілі на вячоркі.


Я ўважліва разглядала малюнак на кашулі, якую не проста бачыла да гэтага, а ў якой нават некалькі разоў выступала ў школе. Дробненькі крыжык. Такі мелкі, што аж дзіву даешся, як спрытныя рукі дзяўчат маглі зрабіць такую прыгажосць. Уявіла на момант маладога юнака ў такой вопратцы: прыгажун, нічога не скажаш! Вось такім быў і мой дзядуля некалі.
  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Я беларус, І тым ганаруся! iconПравядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі І тым ганаруся"
Пасяджэнне рэспубліканскага савета па правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“

Я беларус, І тым ганаруся! iconНадзея Паляк "Чым я жыву, тым ганаруся"

Я беларус, І тым ганаруся! iconУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Я беларус, І тым ганаруся! iconПлан мерапрыемстваў у шосты школьны дзень на
...

Я беларус, І тым ганаруся! iconПлан мерапрыемстваў у шосты школьны дзень
...

Я беларус, І тым ганаруся! iconПравядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі І тым ганаруся"
Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі

Я беларус, І тым ганаруся! iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы на 2011/2012 навучальны год грамадзянскае І патрыятычнае выхаванне
Мерапрыемствы III этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі І тым ганаруся” (на працягу года)

Я беларус, І тым ганаруся! iconКонкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“, зацверджанымі Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 13. 03. 2011 г. №12-01-12/480 у мэтах удасканалення...

Я беларус, І тым ганаруся! iconПлан мерапрыемстваў у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012-2013 навуч г. Месяцы
...

Я беларус, І тым ганаруся! iconКонкурсныя намінацыі
У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ у перыяд з 20 мая па 20 кастрычніка 2012 года...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка