Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні




НазваПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Дата канвертавання01.11.2012
Памер118.56 Kb.
ТыпДокументы
Народ на Свабодзе


Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз СМС слухачы Свабоды на мінулым тыдні


Пра адмену льготаў і стаўленьне пэнсіянэраў да ўлады


Іосіф Цівун, Менск:


“Нашых людзей можна падманваць доўга, але ня бясконца. Усё роўна настане час, калі падман вылезе, як шыла зь меха. Калі Лукашэнка ішоў да ўлады, дык абяцаў дапамагаць бедным і нямоглым – пэнсіянэрам, інвалідам... Мы ж за яго галасавалі ўсе гэтыя гады. І менавіта ад нас ён адбірае цяпер льготы, якія дапамагалі нам выжываць. Дык што, мы цяпер для яго – адпрацаваны матэрыял, з намі можна не лічыцца?”.


Спадар, Пінск: “Добры дзень. На гэтым тыдні ў Вашай перадачы прагучала меркаваньне Марыі зь Пінску. Я таксама пінчук. І хачу выказаць супрацьлеглы пункт гледжаньня наконт так званых ільготаў. Я лічу, што перш за ўсё так званыя служкі народу павінны былі пачаць зь сябе і самі адмовіцца ад сваіх ільготаў і прывілеяў. Заміж гэтага яны накінуліся на нашых дзяцей, інвалідаў, чарнобыльцаў, донараў і гэтак далей. Гэта ўсё сьведчыць пра тое, што ўлада знаходзіцца ў глыбокім крызысе, яна вычарпала сама сябе і ў далейшым будзе існаваць толькі за кошт народа дзеля самой сябе, як паразыт. Калі наш прэзыдэнт паставіць свой подпіс пад такім дакумэнтам, гэта будзе канчатковым пацьверджаньнем, што ўлада нашай дзяржавы знаходзіцца ў крызысе. Я лічу, што перад тым. Як ставіць подпіс пад такім дакумэнтам. наш прэзыдэнт абавязаны адмовіцца ад сваёй аховы, таму што ён як “невыязны” не павінен мець такую ахову. Каго ён баіцца ў нашай дзяржаве? Нас, простых людзей? Але мы яму нічым не пагражаем, не пасягаем на яго жыцьцё. Вось такое маё меркаваньне. Дзякуй за ўвагу”.


Пра тое, як у Беларусі ўшаноўваюць памяць Васіля Быкава


Кастусь Сырэль, Вушачы:


“У Бычках на імпрэзе, прысьвечанай дню народзінаў Васіля Быкава, мне было вельмі сорамна. Дакладней, кажучы па-расейску, я літаральна “стыдом умылся”, і вось чаму. На імпрэзу прыехалі Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімер Арлоў, Зінаіда Бандарэнка, Вольга Іпатава, Уладзімер Колас, многія іншыя. Але не было аніводнага настаўніка беларускай мовы і літаратуры – хаця б з адной раённай школы. Ня было нікога ні з раённага аддзелу культуры, ні з аддзелу адукацыі.


Прыйшлі некалькі дзяцей (мабыць, да дзядуль і бабуль на вакацыі прыехалі); двое ці трое мясцовых жыхароў.


Раённыя ўлады, ня кажучы ўжо пра абласныя ці рэспубліканскія. імпрэзу праігнаравалі. Не палічылі патрэбным прысутнічаць на ёй і журналісты з нашай раённай газеты “Патрыёт”.


Ад Вушач адлегласьць да Бычкоў, калі ехаць па кароткай дарозе праз Чарапоўшчыну, усяго кіламетраў дваццаць. Дваццаць хвілін нясьпешнай язды. Няшчасных тры літры бензіну туды і назад.


Акрамя мяне, з райцэнтру і наогул з раёну не было нікога.


Ну, хаця б дзеля ўласнай цікавасьці хто прыехаў!


З уладамі даўно ўсё ясна: паджылачкі трасуцца за свае партфелі. Але як можа абмінуць такую значную для раёна падзею мясцовы журналіст (хаця б не на сёньня, а для будучыні) – гэта для мяне таямніца.


Даруйце, шаноўны Васіль Уладзімеравіч, сваіх землякоў. Міне час – і на цэнтральнай плошчы Вушач будзе стаяць помнік Вам, а ня Леніну. Дарэчы, помнік Леніну ўдзельнікі імпрэзы трапна ахрысьцілі “галава” (такі ён і ёсьць -- бязгустоўны, грувасткі, з непрапарцыянальна вялікай галавой; на здатныя плечы, відаць, бронзы не хапіла). Пройдзе час – і ў Бычках будуць зьбірацца сотні ушачан, а настаўнікі літаратуры будуць вазіць сюды сваіх вучняў. Гэта будзе. А пакуль – даруйце, Васіль Уладзімеравіч..”


Пра аздараўленьне “чарнобыльскіх” дзяцей за мяжой


Аляксей Колчын, Магілёў:


“Я – слухач (і чытач сайту) Вашага радыё з ладным стажам, дык ня мог прайсьці міма. Тое, што на Магілёўшчыне нібыта не засталося грамадзкіх арганізацыяў, якія займаліся б аздараўленьнем дзяцей – скажам так, няпраўда. Мая дачка зараз “аздараўляецца” за мяжой, куды трапіла рыхтык праз такую арганізацыю. Ведаю такія недзяржаўныя арганізацыі мінімум дзьве… Так што гэтая гуманітарная сфэра ня цалкам “манапалізаваная дзяржавай".


Я папросту ўявіў сабе, што адзін з соцень бацькоў, якія выпраўляюць сваіх дзяцей на аздараўленьне (магчыма, дэ-юрэ -- на адпачынак, але ня маю сумневу, што насамрэч усе маюць на мэце менавіта аздараўленьне), чытае тую заметку. Што можа падумаць чалавек, які выправіў дзіцятка з дапамогай якраз-такі грамадзкай арганізацыі? Магу меркаваць, што давер да асноўнага пасылу матэрыялу (пра дзяржаўны манапалізм у аздараўленьні дзяцей) у яго будзе невысокі. І такому, як часта кажуць, "простаму" чалавеку мала справы да таго, што грамадзкая арганізацыя, хутчэй за ўсё, мае апекуна дзе-небудзь у гарвыканкаме, бо ня факт, што ў яе ёсьць адпаведная ліцэнзыя на аздараўленьне (назву арганізацыі ня буду ўказваць, бо вашыя матэрыялы чытаюць, як я ведаю, ня толькі ў адпаведных службах, але й, напрыклад, у ідэалягічным аддзеле таго ж гарвыканкаму – баюся нашкодзіць). Гэтага простага чалавека, думаю, мала абыходзіць і тое, што арганізацыя гэтая можа быць накіраваная найперш на чынавенскіх дзяцей (напрыклад, праз цьмяны мэханізм адбору дзяцей). Гэты, паўтаруся, "просты" чалавек ведае толькі, што выправіў дзіця за мяжу, і дапамагла яму ў гэтым зусім не дзяржава-манапаліст. А ёсьць жа яшчэ арганізацыі, якія выпраўляюць дзяцей на "аздараўленьне" пад маркай "абменаў", "адпачынку", а некаторыя зь іх увогуле не зарэгістраваныя й гэтая дзейнасьць -- нешта кшталту грамадзкай ініцыятывы.


А ўвогуле, ўзьнятая карэспандэнтам праблема дзяржаўнай манапалізацыі гэтага кірунку дзейнасьці (як і шмат якіх іншых) – сапраўды, надзвычай актуальная й важная. Магчыма нават, ёй замала нададзена ўвагі ў матэрыяле. Можна было б паспрабаваць, напрыклад, сабраць нейкую статыстыку ў гэтай справе (хоць, канечне, гэта даволі цяжка зрабіць”,


Пра эканамічнае становішча Беларусі


Барыс Руцько, Менск:


“Сёньня для мяне відавочна: крызысу на дзяржаўных прадпрыемствах у Беларусі ні сёлета ўвосень, ні ў наступным годзе ня будзе. І фінансавага крызысу ў краіне ў блізкай перспектыве не прадбачыцца. Чаму? Ды таму, што Расея купляе 50 працэнтаў “Белтрансгазу”. 500 мільёнаў даляраў за гэта ўжо атрымана, а потым будуць новыя і новыя пералічэньні. Такім чынам, дзякуючы расейскім грашам усе фінансавыя дзіры будуць прыкрытыя.

А значыць, ня будзе і масавых пратэстаў рабочых, студэнтаў, настаўнікаў, медыкаў...


Калі ж Лукашэнка наважыцца прадаць Расеі і яшчэ што-небудзь са стратэгічных аб’ектаў, дык расейскае кіраўніцтва можа і ўвогуле вярнуць Беларусі льготныя цэны на газ ды нафту.


А там, глядзіш, зьявяцца на беларускай тэрыторыі расейскія сыстэмы супрацьракетнай абароны, а то і ракетна-ядзерныя базы. І ўсё пойдзе да аб’яднаньня Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву і адраджэньня новага СССР”


Спадарыня: “Нядаўна Лукашэнка выступаў па радыё і казаў пра тое, каб пэнсіянэры кармілі дзяцей. Якіх пэнсіянэраў ён меў на ўвазе, я ня ведаю. Ці “адстаўнікоў,” якія мільёны атрымліваюць, ці міліцыянтаў, якія на пэнсіі. Тыя, магчыма, і кормяць. А я дык атрымліваю 300 тысяч, і мне самой мала”.


Спадарыня: “У сувязі з новым указам прэзыдэнта пра найжорсткую эканомію, каб папоўніць беларускую казну, прапаную: чарговым указам зьняць з пэнсіянэраў на летні сэзон пэнсію цалкам, поўнасьцю пераводзячы іх заробак на здачу бутэлек і макулятуры. Пры гэтым прымаць гэты неэксклюзіўны тавар выключна па пашпарту, каб потым абкласьці яго падаткам у 20 %. Такім чынам, можна адразу забіць трох зайцаў: зрабіць Беларусь яшчэ больш квітнеючай, горад яшчэ больш чыстым, вызваліўшы яго ў выніку ад так непатрэбных дзяржаве пэнсіянэраў. Лічу гэты бізнэс вельмі прыбытковым, то бок у Беларусі ня п’юць і не сьмецяць толькі немаўляты”.


Аб праваабаронцах


Валянціна Удавенка, Менск:


“Лічу неабходным паставіць пытаньне аб спыненьні ў сродках масавай інфармацыі кампаніі праслаўленьня Кацярыны Садоўскай і паказу яе адукаванай юрысткай-праваабаронцай. У яе адукацыя – 10 клясаў, яна працавала прыбіральшчыцай. На жаль, я надта позна пра гэта даведалася. Яна наўмысна распаўсюджвала крытыку на адрас шэрагу судзьдзяў і чыноўнікаў, каб зрабіць сябе ахвярай палітычных рэпрэсіяў. За гэта яе справядліва пакаралі. Ёй гэта было патрэбна, каб дарвацца да грантаў, якія выдаткоўваюцца на барацьбу з таталітарным рэжымам. У Беларусі так робяць многія: называюць сябе барацьбітамі і нічога ня робяць па сутнасьці”


Пра дзейснасьць перадач Радыё Свабода


Павал Сац, вёска Асавая Маларыцкага раёну:


“Перадачу пра нашы Ляхаўцы слухалі многія, у тым ліку ў той мясцовасьці, дзе я жыву. Пасьля гэтага, відавочна, вырашылі мне адпомсьціць. “Ён жа ў нас аграном-сэлекцыянэр: вывеў такую бульбу, што і ў вадзе расьці можа. Дык дайце яму “соткі” на балоце. Можа, яму зямлю Свабода ўзарэ”,– гэтак зьдзекліва казалі. Я адказваў так:


– Не турбуйцеся, да вас па хлеб не прыйду. А падбяру такі варыянт пасадкі, што і на балоце бульба вырасьце. Ды яшчэ глядзіце, кажу вам як вернік: будзеце грашыць – наклічаце бяду…


І што вы думаеце: 23-га траўня надышла хмара – і пабіла градам усе пасевы і ў калгасе, і ў насельніцтва. Дык яны ўжо кажуць: “Закляў…”. Што зробіш: забабоны – паэзія жыцьця. Калі б такіх людзей не было, дык сумнавата мы жылі б.


А ўвогуле, я займаюся любімай справай: правяраю па просьбах насельніцтва кветкі на хваробы і шкоднікаў, садовыя культуры, даю кансультацыі па вінаграду, праводжу майстар-клясы па прышчэпках розных расьлінаў. Мне гэта падабаецца, і людзі гэта цэняць. Ну, а дома ўвечары ў мяне на першым месцы – перадачы Свабоды.”


Пра вытокі антыамэрыканскіх настрояў


Кастусь Сырэль, Вушачы:

“Вось, аказваецца, якія дрэнныя гэтыя ЗША. І мяшкі з далярамі для апазыцыі шлюць, і ў Іраку ваююць, і на Хірасіму бомбу скінулі, і радар хочуць у Чэхіі паставіць, ды й наогул, яны вельмі нехарошыя.


Так, ганіць Злучаныя Штаты Амерыкі ды хваліць Аляксандра Рыгоравіча у нас модна, а галоўнае – бясьпечна. Вось калі наадварот – зусім іншая справа. Добра яшчэ, калі цябе абвінавацяць толькі ў тым, што нецэнзурна лаяўся, глядзі, каб у тваім аўтамабілі наркотыкі не знайшлі нечакана для цябе самога…


Успомніце, гэта ж у той краіне, дзе мы жылі больш за семдзесят год, былі зьнішчаны дзесяткі мільёнаў нявінных. Іх стралялі ў Курапатах, мільёнамі марылі голадам, цкавалі сабакамі ў ГУЛАГу, катавалі ў склепах НКВД, кідалі бяззбройных на фашысцкія кулямёты МГ, падганяючы ззаду сваімі “Дзегцярамі” ды “Максімамі”. Гэта ня толькі Гітлер вінаваты ў разьвязваньні сусьветнай вайны, ня меньш, а можа нават больш вінаваты наш “геніяльны” правадыр таварыш Сталін са сваёй зграяй. Гэта наша колішняя краіна СССР лезла ўсюды, дзе ня просяць – у Аўганістан, Чэхаславакію, Вугоршчыну ды іншыя краіны. І знаходзіліся толькі лічаныя адзінкі, хто адважваўся пратэставаць. Пераважная большасьць згодна маўчала, пакорліва тупаючы ў калёнах дэманстрантаў 7 лістапада ды 1 траўня і крычучы “ура”. Каюся, я – ня выключэньне. Так што бяссэнсоўна дыскутаваць на тэму, хто большы бяка – мы ці яны, трэба разам рабіць гэты сьвет лепшым.


Перш, чым лаяць гэтую магутную краіну, нам трэба падзякаваць ёй. Падзякаваць яе трыццаць першаму прэзыдэнту Герберту Кларку Гуверу за выратаваньне тысяч і тысяч беларусаў ад голаду ў 1919 – 1922 гадах, падзякаваць амерыканцам, якія зьбіралі ахвяраваньні для нашых дзядоў. Мы таксама забыліся пра дапамогу нам у час Другой сусьветнай вайны: а гэта 2660 транспартных караблёў, 17 500 000 тон грузаў: харчаваньне, сотні баявых караблёў і падводных лодак, каля 500 000 аўтамабіляў (“Студэбекер”, “Віліс”, “Додж”), самалёты, гарматы, снарады, стратэгічныя металы – усяго не пералічыць. Дзесяткі транспартаў былі патопленыя на шляху ў савецкія порты, нягледзячы на суправаджэньне баявых караблёў. Вечная памяць сынам і дочкам Амэрыкі, якія загінулі ў акіянскіх водах!


Нам не пашкодзіла хаця б шчырае дзякуй сказаць Злучаным Штатам за гэта. Але нешта я ня чуў ад правадыроў гэтага “дзякуй”, толькі лаянку.


Год таму я пабываў у ЗША. Супакойцеся, нядабразычліўцы: я не алігарх і не палітык, вандроўку аплаціў вельмі блізкі і дарагі мне чалавек за сумленна заробленыя грошы. Я наведаў многія гарады, музэі, паркі. За месяц ня бачыў ніводнага п’янага, хаця і ў рэстаранах давялося бываць. Ня ўбачыў ніводнага агіднага надпісу ў грамадскіх прыбіральнях. Зразумела, што ня чуў расейскага мату. Нідзе не назіраў, каб лес быў засьмечаны. Ніводнага разу не пачуў няветлівага слова ні ў свой адрас, ні ў чый-небудзь яшчэ. Аднойчы, ужо перад самым ад’ездам, у краме, зусім маладзенькая дзяўчынка адказала крыху раздражнёна на маю просьбу паўтарыць павольней суму пакупкі (што ж, я яшчэ той “знаўца” ангельскай мовы). Але яна тут жа схамянулася і падарыла мне такую асьляпляльную ўсьмешку, што я дагэтуль яе памятаю. Шчасьця табе, далёкая заакіянская незнаёмка.


І вось цяпер мне сьняцца гіганцкія секвойі, каля якіх ходзяць амаль ручныя алені, сьніцца мост “Залатыя вароты” ў Сан-Францыска, вавёркі скачуць у шматлікіх парках Сіліконавай даліны, вадаспады Ёсэміці абрынаюцца з паўкіламетровай вышыні. Сьняцца ветлівыя, усьмешлівыя амэрыканцы, сьняцца сьветлавалосыя галоўкі і блакітныя вочкі маіх унука і ўнучкі. Што іх чакае, калі яны вернуцца сюды, у Беларусь? Няўжо п’яны амонавец калі-небудзь ударыць унука галавой аб аўтамабіль, а ўнучку будзе біць гумавай палкай па далікатных дзявочых плечыках толькі за тое, што яны думаюць ня так, як таго жадае чужы вусаты дзядзька з Драздоў?...”


Пра сельскую гаспадарку:


Спадар: “Фэрмэр – гэта селянін-працаўнік і на трактары. І на камбайне, а таксам на фэрме. Але Лукашэнку такія фэрмэры не патрэбныя. Ён узнагародзіў земляка з Магілеўшчыны Праўдзіна, так званага фэрмэра, які сам не працуе, а толькі кіруе падначаленымі парабкамі. Гэта ня фэрмэр, гэта той самы старшыня-прыгоньнік, ці новасьпечаны памешчык, які некалі падтрымліваў цара”.


Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны


Іван Карпавіч: “Дарагая “Свабода,” канечне, 1941-год, 22 чэрвеня быў цяжкі час. І я хачу сказаць пра гэту дзікую вайну некалькі словаў, таго, што я бачыў сваімі вачыма, а не таго, што напіша Чаргінец-чакіст. Наша Беларусь была акупаваная за чатыры дні, мы нават не заўважылі гэта. Беглі камуністы, пяткі падмазвалі. Ніякага супраціву не было нідзе. Дзякуй амэрыканцам, ангельцам, французам, якія менавіта сталі на барону нашай вялікай Радзімы. Я адчуваў іх дапамогу з 1941-га года. І калі б не яны, не было б ні Савецкага Саюзу, ні нас. Нейкі адзін таварыш напісаў на “Свабоду” ліст, з Ашмянаў ці што. Ён слушна сказаў і яе трэба паўтараць кожны дзень, каб людзі ведалі гісторыю вайны. таму што камуністы цалкам хлусяць. 100%”.


Пра Бога:


Васіль Цюхай, Беразіно: “Добры дзень. Сказаць, за што Бог любіць Лукашэнку? За тое, зьдзекваецца з д’яблавых вынаходніцтваў – дэмакратычных інстытуцыяў. А вось апазыцыю Бог наадварот ня любіць, таму што той, хто сумленна служыць сыстэме, створанай д’яблам, той сумленна служаць д’яблу. Калі Вы чакаеце ўзнагароды за сваю сумленнасьць спадары апазыцыянэры, то будзеце непрыемна зьдзіўленыя. Так што бярыце прыклад лепей з Лукашэнкі. Хаця апошнім часам і ён пачаў даваць “слабіну”: то палітвязьняў вызваліць, то выкажацца ў абарону беларускай мовы. Дэмакратыя перамагае? Можа быць і так. Толькі д’ябал не пераможа. Значацца. Набліжаецца канец Лукашэнкі, апошняга змагара за ўладу, якая яму не належыць. У ім больш няма патрэбы. Шкада, што сутнасьць зла выкрываюць горшыя людзі, якія самі любяць зло. А лепшыя нічога не зразумелі. Раней я быў прыхільнікам дэмакратыі”.


Пра страйк донараў:


Спадар: “Наколькі мне вядома, ва ўсіх краінах сьвету за здачу крыві выплачваюць грошы і не малыя. У савецкія час таксама плацілі. Гэта значыць, давалі адгул, аплачвалі дзень здачы, давалі абед з чаркай і гэтак далей за кошт іншых людзей. Вось гэта і ёсьць льготы. Панове, давайце вучыцца размаўляць як дарослыя, сур’ёзна, але ні як блазнота. Вы ўсё смакуеце і абсмоктваеце само слова “донар”. Яны не атрымлівалі грошы, але ж за здачу крыві яна заміж грошай атрымлівалі іншую кампэнсацыю. І ня трэба рабіць зь іх альтруістаў. Паведамляйце, колькі плацяць за здачу крыві ў іншых краінах у параўнаньні зь Беларусьсю”.


Спадар: “Ільготы, адгулы – гэта і ёсьць аплата за здачу крыві. А калі донары зусім ня цэняць сваю кроў, сябе і сваё здароўе – гэта іншая справа. Яны ж самі згодныя атрымліваць за кроў падачку жабраку. А гэта менавіта падачка жабраку. А бясплатна – гэта без ільгот і дабравольна. Цікава паглядзець, колькі гэтых альтруістаў застанецца пасьля адмены ільгот і аплаты. Паведамляйце, колькі каштуе здача крыві ў нашых суседзяў і ў багатых краінах сьвету”.


Анастас Семяновіч: “Вельмі шаноўныя нашы донары, Вы абсалютна маеце рацыю, што аб’явілі страйк з нагоды адмены льгот. Гэта ня льготы. Лукашысты спэкулююць дадзеным словам. Я з Вамі, дарагія сябры. Я добра ведаю, што такое донар. Я сам некалі здаваў. Нам давалі бальшавікі за гэта адзін дзень выходны. Што можна параіць палатнікам, якія прымаюць закон па адмене льгот. Няхай кожны зь іх здасьць хаця б раз кроў і я ўпэўнены больш антынароднага закону яны прымаць ня будуць. Яна здаваць кроў ня будуць. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. На такі подзьвіг ня кожны здольны. Жыве Беларусь!”


Спадар: “Я вось слухаю донараў і не разумею. Ну калі ім не падабаецца ці не задавальняюць умовы здачы крыві, дык няхай яны не здаюць. Ці іх сілком прымушаюць? Ці тут ужо замешаная палітыка? То бок ня проста так Радыё Свабода кожны дзень гэта смакуе”.


Пра прафсаюзы:


Анастас Семяновіч: “Я думаю, што прафсаюзы лукашыстаў нікому не патрэбныя. Сыстэма ў цяперашні час пабудавана так, што будзе абслугоўваць уладу. Працоўнага, які ня згодны з уладай, выкінуць за борт карабля. Тое, што маеш рацыю, не магчыма даказаць. Прафсаюзы і суды яго не абароняць. Я памятаю свой час, калі я быў лідэрам прафсаюзнага аб’яднаньня. Гэта 60-80-я гады. Я быў вымушаны езьдзіць у Маскву, каб плян давалі аб’ектыўны. І супрацоўнікі атрымлівалі штомесяц 40% службовага акладу. Гэта былі грошы. Дырэктара Мінгазпром СССР не пускалі ў Маскву па рашэньню дадзенага пытаньня. Я быў вымушаны дабрацца аж да Дзяржпляну СССР таварыша Байбаковай, старшыні. Вышэйшыя прафсаюзьнікі шукалі шлях, каб зьняць з працы. Але калектыў аб’яднаньня не дазволіў гэта ім зрабіць. На дадзены момант прафсаюзьнікі ніякіх пытаньняў не вырашаюць практычна. Жыве Беларусь!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Е даседзелі свайго тэрміну: Статкевіч, Севярынец, Садоўская… На апазыцыянэраў апошнім часам не заводзяць новых крымінальных спраў,...

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Ыканаў работу цэлага навукова-дасьледчага інстытуту. Дзякую таксама Радыё Свабода за садзейнічаньне ў выданьні гэтай унікальнай кнігі,...

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconСлухачы працягваюць абмяркоўваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі 12 красавіка. Сярод іншага заяву пра тое, што кіраўнік
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Пра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні iconСлухачы Свабоды камэнтуюць канфлікт паміж Расеяй І Грузіяй. Нагадаю, што праваахоўчыя ворганы арыштавалі некалькі афіцэраў расейскай выведкі І заявілі, што
Грузіяй. Нагадаю, што праваахоўчыя ворганы арыштавалі некалькі афіцэраў расейскай выведкі І заявілі, што змаглі прадухіліць спробу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка