Палітычная геаграфія камаі




НазваПалітычная геаграфія камаі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер62.58 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

КАМАІ


На цэнтральным пляцы вёскі Камаі стаіць сапраўдная легенда. Гэта -- укапаны ў зямлю каменны крыж. Як толькі ў Пастаўскім раёне зьявілася савецкая ўлада, сюды прыгналі будаўнічы кран, каб ён выкарчаваў помнік. Машына ламалася некалькі разоў, а крыж так і не зрушылі.

Колькі яму год, ніхто ня веда. Кажуць, што парос сівым імхом ужо тады, калі на ўузгорку пачыналі будаваць касьцёл Сьвятога Яна. А бажніцы сёлета спаўняецца 4 стагодьдзі.

Абарончае збудаваньне з высокімі вежамі й вузкімі байніцамі. У сьцены ўмураваныя ядры розных войнаў, якімі у свой час стралялі па ім. Старажытныя абрацы, залатыя алтары й арган -- гэта тое, што можна пабачыць у залях касьцёлу. Але ад вока наведвальнікаў схаванае начыньне сутарэньняў, якое ўражвае ня меней.

Спадар Чэслаў дапамагае пры касьцёле ня першы дзесятак год. Ён адчыняе дзьверы, і мы крочым у цемрадзь. Сутоньне пахне цьвільлю. Сьвятло ледзь праходзь праз маленьскія вакенцы ў сьценах таўшчынёю 6 мэтраў.

(Карэспандэнт:) "Зараз я знаходжуся ў адным з сутарэньнняў касьцёла Сьвятога Яна. Гэтае памяшканьне адметнае тым, што ўсё ягоныя сьцены -- гэта суцэльныя труны. Яны месьцяцца адна на адной. У гэтых трунах ляжаць парэшткі ксяндзоў і фундатараў гэтага касьцёла. Заўважна, што сям-там гэтыя труны ўскрытыя, дакладней -- разабраная цагляная кладка. Бачныя рэшткі чалавека. А хто гэта ўскрываў?"

(Чэслаў:) "Ці немцы, ці расейцы. Золата шукалі ці што іншае. А хто ж гэта будзе ў труну класьці золата? А што тут яшчэ можна знайсьці? Толькі косьці паглядзець і ўсё."

(Карэспандэнт:) "Колькі гадоў гэтым пахаваньням?"

(Чэслаў:) "З шэсьцьсотых гадоў. Ёсьць надпісы. Іх нават прачытаць можна."

(Карэспандэнт:) "Тысяча семсот пяцьдзесят сёмы год. Дзякуй вам за экскурсію. Дзякуй, што пусьцілі ў гэтае памяшканьне."

Апошнімі гадамі жыхары Камаёў заўважылі такую заканамернасьць: дзяды набажныя, дзеці -- на палову, а ўнукі зусім бяз Бога. Адсюль і ступень персанальнага шчасьця. Старыя жывуць заможна, дарослыя выжываюць з зямлі, а маладыя -- зусім без нічога.

Я паспрабаваў спраўдзіць гэтую тэорыю. Сваю вандроўку па вёсцы плянаваў такім чынам, каб сустрэцца з пенсіянерам, гаспадаром сярэдняга вёеку і маладым чалавекам, які толькім пачынае самастойнае жыцьцё.

Першы прыпынак на гэтым шляху. Пэнсіянерка Марыя Рэлік. Спадарыні за восемдзесят. Але узрост -- не перашкода. Трымае гаспадарку. На жыцьцё па вялікім рахунку не жаліцца.

(Рэлік :) "Хто ў бутэльку, у таго жыцьцё цяжкае, а хто ў кішэню, таму жывецца лёгка. Я 60 тысячаў атрымліваю, а ён -- 80. Пакуль поўзаем. Мы так яшчэ дажывем. На старшыню калгасу няма чаго казаць. Такіх людзей трэба яшчэ пашукаць. Заробак заўсёды у адзін дзенгь. 17-га і кропка!"

(Карэспандэнт:) "Да менскіх уладаў як людзі ставяцца?"

(Рэлік :) "Да Лукашэнкі дык і не ахці як. Што мы будзем брахаць, што ён нам пенсіі дабаўляе. Мне, прыкладам, 1500 рубллёў дадалі. Што гэта за дапамога? Ня любяць яго, што зажымае народ."

Яшчэ аднаго жыхара Камаёй я не магу далучыць да нейкай пэўнай групы. З аднаго боку -- на пенсіі, зь іншага -- сам хваліцца, што поўны сілаў, а таму падпрацоўвае. Занятак ў яго не зусім традыцыйны для вясковай мясцовасьці. Ода на ўсходжаньне манархаў альбо палітыкаў паэты пісалі, пішуць і будуць пісаць. А тут я сутыкнуўся з цікавым адгалінавньнем гэтага жанру. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Аркадзь Нафрановіч піша оды на зыходжаньне. Гэта вершы адрасаваныя людзям, якія ідуць на песію. А ў размове са мной паэт разважае пра прозу жыцьцё ў вёсцы Камаі.

(Нафрановіч:) "Я не перастрахоўшчык, але тут такія справы: ляпнеш што-небудзь, а тады пойдзеш сілітры выпісаць мех. Няма! І усё. Пайдзі трактар узяць -- не выходзіць, бо сапсаваўся!"

(Карэспандэнт:) "Дык вы распавядайце так як ёсьць."

(Нафрановіч:) "Ха-ха! Распаядайце... Ну, што тут гавораць пра прэзідэнта? Мы за гэтага празідэнта будзем галасаваць. Нікога няма, каб мог яго замяніць."

(Карэспандэнт:) "А апазыцыя тут ёсьць?"

(Нафрановіч:) "Не-не-не. Можа такія й ёсьць, але яны ціхенька сядзяць. Добра быць апазыцыянерам, калі ты не ад нікогда не залежыцш. А калі ты сёньня выступіш нават супраць брыгадзіра, а заўтра будзе час сенакосу. Ён табе дасьць 2 гектары, а ты там нічога не накосіш, а можа выдзеліць 50 сотак, і ты на карову накосіш. Мой погляд на старшыню калгасу: я ж не трактарыст і мая жонка -- не даярка, але ён мне даў трохпакаёвую кватэру."

(Карэспандэнт:) "Ен, мабыць, паэзію любіць..."

(Нафрановіч:) "Тут справа ня ў гэтым. Па-просту ён пайшоў насустрач. Але што я зрабіў за гэта? Я напісаў наэму пра яго. Гэта -- не свысокая паэзія, а, хутчэй, рыфмоўка."

Аркадзь Нафрановіч памыляецца, што ў Камаях няма апазыцыі. Тут крытычнае стаўленьне да ўладаў грунтуецца не на палітычных перакананьнях.

Валянцін Кліма усё жыцьцё марыў пасадзіць уласны сад. Набыў лятку зямкі, выкарчаваў яе, навазіў урадлівай глебы і пасадзіў 240 дрэваў. На ўсё гэта зышло 13 гадоў. Пасьля сад і зямлю забралі, а гаспадара кінулі за краты, асудзілі як польскага шпіёна.

Напачатку 90-х, ягоны сын -- Казімір Кліма -- захацеў рэабілітаваць бацьку.

(Кліма :) "Я пісаў у Менск. Сказалі там, што ён увесь гэты час працаваў і нідзе не сядзеў. І, нібыта, добраахвотна уступіў у калгас. А гэтыс часам ён сядзеў у турме. І яшчэ адказалі: маўляў, мы не гаворым непраўду. За справядлівасьць трэба змагацца. Цяпер цяжкі час і не змагацца -- гэта дарэмна."

(Карэспандэнт:) "А вы вырашылі забраць назад сад?"

(Кліма :) "Не забраць. Хай кампенсуюць страты. Калі не могуць матэрыяльна, хай вяртаюць сад."

(Карэспандэнт:) "І які вам быў адказ?"

(Кліма :) "Адказу не было. Нават не знаходжу словаў на гэтыя дзеяньні. Нельга так ставіцца за сялянаў, нельга так рабіць! Ужо сілаў болей няма казаць пра гэта. Ніхто не хоча сялянам вяртаць тое, што адабралі й зьнічтожылі, працу нашых дзядоў і бацькоў. І не ахвота болей працягваць барацьбу. Але пакуль жыву, не згаджаюся з дзяржавай. І хацеў бы дамагацца, каб сад аднавілі."

Казмір Кліма дагэтуль працуе ў калгасе "Дружба". Гаспадарка параўнальна моцная. Нядаўна да яе далучылі чацьвярых занядбаных суседак. Цяпер землі падпарадкаваныя, дэпутату Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Баляславу Шылькож, цягнуцца на тры дзесяцткі кілямэтраў.

"Дружба" ў Пастаўскім раёне адметная тым, што заробкі тут выплочваюць без затрымак. 100 тысячаў -- гэта мала. А таму тыя, хто маладзейшыя й мацнешыя пабралі на некалькі гектараў зямлі. І кормяцца зь яе.

(Карэспандэнт:) "Некалькі пытаньняў, і тут неабавязкова, што вы будзеце сваё прозьвішча называць."

(Спадар:) "Я скажу, а пасьля мне мясцовыя нічога не дадуць."

(Карэспандэнт:) "А баіцёся, што яны нечага не дадуць?"

(Спадар:) "Да я нічога не баююся! Чаго мне баяцца? Узяў для сябе зямлю, каб апрацоўваць яе. Бо жыцьцё прымушае рабіць на гэтай зямлі, каб пражыць і пракарміць сям'ю."

(Карэспандэнт:) "Ці разьлічваеце вы на нейкую дапамогу з боку сельскага савету і раённых уладаў?"

(Спадар:) "Толькі на сваё сілы. А хто мне яшчэ дапаможа? Чым яны могуць дапамагчы?"

(Карэспандэнт:) "Крэдыт."

(Спадар:) "А-га! Пад 50 адсоткаў! Так? Буду тады голы! Вось тут мужыкі хочуць каліску і плуг з Польшчы прывезьці."

(Карэспандэнт:) "А калі пабываць айчыннае?"

(Спадар:) "Усё дорага. А ў Польшчы таньней. Нельга вывезьці. Праз мяжу можна толькі 50 кіляграмаў правозіць."

(Карэспандэнт:) "Можна разабраць па запчастках і правезьці."

(Спадар:) "А-га! Па запчастках! Як гэта я з Польшчы буду да 800 кілятэтраў перавазіць па запчастках?"

Пенсіянеры разьлічваюць на дзяржаўную дапамогу, людзі сярэднега веку -- на сябе. Моладзі ж ў гэтым сэнсе цяжэй за ўсё. Пасьля школы дзьве дарогі -- альбо ў калгас альбо вучыцы. Маладзён, які назваўся Аляксеем, сёлета сканчвае тэхнікум у вабласным цэнтры. Некалькі год навучаньня ў Віцебску прынесьці ня толькі веды, а й узбагацілі лексікон Аляксея незнаёмымі ў Камаях словамі.

(Карэспандэнт:) "Вы скончылі тэхнікум, што будзеце рабіць далей?"

(Аляксей:) "Я пляную паступаць. Але трэба будзе пастарацца і пабегаць. "

(Карэспандэнт:) "А тыя, хто ня хочуць паступаць?"

(Аляксей:) "Ну што? Бухаюць. Гарэлку п'юць. Нават на завод бяруць, плоцяць мізэр. Па прыватным фірмам шукаюць месцы. Месцаў няма і грошай мала плоцяць. Людзям няма чым заняцца й яны пачынаюць пакутваць на розную ерунду. Хто хоча атрымаць адукацыю, з'язджаюць. Колькі было мазгавітых пацаноў, практычна не засталося. Тут адныя засталіся бухары. Як толькі грошы зьявяцца, адразу прапіваюць."

(Карэспандэнт:) "А гэтыя людзі, якія з'язджаюць, яны пасьля сюды вяртаюцца?"

(Аляксей:) "Не, не вяртаюцца."

Жыцьцёвае назіраньне жахароў Камаёў пацьвердзілася. Параўнальна заможныя людзі сталага веку, незадаволенныя дарослыя й неўпэўненая моладзь. Атрымліваецца, што менавіта ўзрост і патрабаваньні да жыцьця шмат у чым вызначаюць ступень персанальнага шчасьця.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія камаі iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка