Варыянт 3




НазваВарыянт 3
Дата канвертавання22.01.2013
Памер152.12 Kb.
ТыпДокументы





ВАРЫЯНТ 3


Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

  1. тр вога; 4) ш_рапясчаны;

  2. _кспанат; 5) сч рсцвень.

  3. р_монт;

А2. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  1. сн_гіры; 4) гал_рэя;

  2. б_з карты; 5) ап_кунства.

  3. жыцц_дзейнасць;

АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):
1)з _зорам; 4) кансілі_м;

  1. за_чора; 5) святочна- рачысты.

  2. каля _ладзівастока

А4.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:


    1. насып_;

    2. аб ектыўны.

    бар_ер;

  1. кампан_ён;

  2. студзен_скі;

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. карэнне;

  2. рассмакаваць.


  1. зробленныя;

  2. аппарат;

  3. дваццаць;

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. абласны;

  2. кандыдатскі.


  1. чалавецтва;

  2. аткінуць;

  3. разведчык;

А7. Адзначце словы, якія маюць канчатак.

  1. сабраўшы;

  2. карыстаюся.


  1. лён;

  1. зямля;

  2. звысоку;

А8. Адзначце абстрактныя назоўнікі:

  1. сумленне;

  2. лівень.


  1. таполя;

  2. артыстызм;

  3. засяроджанасць;

А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

  1. (гліна) мяшалка; 4) (бія) токі;

  2. (паў) Гомеля; 5) (капітан) лейтэнант.

  3. (супер) кубак;

А10. Сярод пранумараваных у сказе слоў вызначце прыметнікі. Адзначце нумары гэтых слоў.

Вось і надышлі апошнія сшудэнцкія дзянькі, хутка раз'едземся хто куды, і, можа, таму мы часцей вяртаемся з вучобы ў свой заўсёды 1прыветны, рэдка калі 2сцішаны інтэрнат амаль усёй групай, можа, таму 3многія куткі горада, дзе столькі перажыта, перадумана, зараз нам, пакуль яшчэ пяцікурснікам, здаюцца самымі лепшымі ў свеце, можа, таму кожны раз мы ідзём вельмі павольна, размаўляем, добра разумеючы адно аднаго, і размовы 4нашы, як ніколі, даверлівыя, а значыць, асабліва 5каштоўныя.


А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:

  1. (мала) людны;

  2. (інша) нацыянальны.


  1. (фінансава) эканамічны;

  2. (блакітна) белы;

  3. (дваццаці) гадовы;

А12. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову:

На паўднёвых схілах пагоркаў ужо палавее жыта, хіліцца долу важкім калоссем.

  1. Зваротны;

  1. ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку;

  2. абвеснага ладу;

  3. I спражэння;

  4. Закончанага трывання.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:

  1. спрагаеце; 4) чытаяце;

  2. назапашваеце; 5) ідзяце.

  3. спыняяце;



А14. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

  1. чытаць (па) многу; 4) перапісаць (на) чыста;

  2. разумець (па) рознаму; 5) (сям) там паправіць.

  3. сустрэцца калі (небудзь);

А15. Адзначце прыклады, у якіх не, ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

  1. хто б (ні) зазірнуў; 4) (не) загружаная машына;

  2. (ні) куды не заходзіў; 5) сцены (не) пабелены.

  3. (не) зачыніўшы дзвярэй;

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не:

1) Колькі б дзівос было на свеце, а мова застаецца самай незвычайнай, самай загадкавай з'явай.

2) руш нічога і бойся нікога.

  1. На суседняй вуліцы сёння толькі пра прыезд вядомых артыстаў і гаманілі, а на нашай — слыху дыху.

  2. Паміж наступным і былым мяжы дакладнай правесці.

  3. Я не мог пасадзіць дуба, хоць і ведаў, што не для сябе: першы раз цвіце гэта дрэва, калі яму споўніцца

сорак, а то і пяцьдзясят гадоў.

А17. Адзначце прыклады, у якіх прыметнік правільна дапасаваны да назоўніка:

  1. мясцовая дэпутат Тамара Міхайлаўна;

  2. цікавае рэзюмэ;

  3. вялікі самалёт-лабараторыя;

  4. дзіўная подпіс;

  5. два вясенніх дзянькі.

А18. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы (слова) — выказнікі (выказнік).

  1. Дзвіна, ведаеце, навучыла мяне плаваць.

  2. Банька прапанаваў Валодзю паехаць за горад, дзе восень была асабліва прыгожай.

  3. 3 пакалення ў пакаленне перадаецца павер'е: таму, хто знойдзе пяро жар-птушкі, наканаваны шчаслівы лёс.

  4. Вясновы водар далікатны, лёгкі, гаючы.

  5. Поўня на сінім паркалі нябёс блішчыць, як срэбраная брошка.

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:

  1. Прыгожы голас, безумоўна, вялікі скарб чалавека.

  2. Дрэннае гаварыць не мець ні слухачоў, ні субяседнікаў.

  3. Палола я з самага ранку і да абеду, таму рукі хоць рэпу сей.

  4. Прырода, ты крыніца прыгажосці.

  5. Новы друг знаходка рэдкая, а стары — вялікая каштоўнасць.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Люблю сівых дубоў калоны і соснаў стромкія ствалы, і мёду поўныя калоды, і звон нястомнае пчалы.

  2. Янка прыгожа іграў на скрыпцы: смычок у яго руках то перабягаў справа налева то плаўна вяртаўся на-

зад.

  1. Дуб урос глыбока ў зямліцу-глебу а кронаю высока цягнецца да неба.

  2. Вялізнай белай коўдрай ляжаў на зямлі снег.

  3. Ах, як добра і смачна мне заўсёды за матуліным сталом!

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Вузенькая сцяжынка каля самага жыта нібыта разам са мною хуценька бегла да рэчкі.

  2. Бабры што дыпламаваныя будаўнікі: дзівосныя па сваёй велічыні і трываласці пабудовы яны могуць

узводзіць.

3) Ты прыслухайся: каля ігліцы і зімой чутны голас сініцы, і крынічка пад снегам нібы летам бурліць

і звініць.

  1. У небе зранку грукат, перазвон быццам у кузні.

  2. Пра зёлкі як цудоўныя лекавыя расліны я ўпершыню пачула ад бабулі.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Пахла ажынамі зацягнутая сівым туманам лагчына.

  2. Ідучы па ўтульнай бярозавай алеі Батанічнага саду і ўдыхаючы духмянае, гаючае паветра, я думаў пра

тое, як важна сёння берагчы нашу крохкую жывую прыроду.

  1. Сухацвет ці бяссмертнік усё лета жаўцее на адкрытых пясчаных мясцінах.

  2. Нашы продкі звязваючы з яварам свае спадзяванні на лепшы лёс выконвалі побач з ім найважней-

шыя каляндарныя і сямейныя абрады, вырашалі самыя складаныя пытанні.

5) Блакітныя плямінкі і кропелькі на карце Беларусі — гэта нашы бясцэнныя азёры люстраныя, былін-

ныя.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Маленства ў тваёй старане простыя ўсе дарогі.

  2. Гізы так у нашай вёсцы называлі аваднёў з'явіліся ў сярэдзіне чэрвеня, калі пачало красаваць жыта.

  3. Зараз азярцо здаецца раўнюткім полем: яно пакрыта тонкім лёдам і прысыпана сняжком.

  4. Салаўёў у гаі на маю думку быў цэлы ансамбль.

  5. Мусіць ад неба і сонца, ад Маці Боскай мама ўзяла гэтак многа цяпла і дабрыні.


А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:

  1. Уночы зорачкі прыветліва мігцяць і на мяне яны глядзяць.

  1. У насякомых, як і ў людзей, бываюць любімыя кветкі і выбіраюць іх пчолкі, мушкі, матылькі не па форме, а па колеры.

  1. Ці то птушкі спяваюць ці то журчаць ручаі.

  2. Святочна і весела.

  3. Бацька Уладзіславы Францаўны Луцэвіч быў простым палясоўшчыкам а маці выкладала французскую мову.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1) Зразумела, што калі размова вядзецца пра пачатак манументальнага дойлідства ў Беларусі, мы

перш-наперш успамінаем Сафійскі сабор.

2) Беларускія народныя казкі якімі захапляюцца чытачы розных краін свету, з'яўляюцца нашым нацыя-

нальным багаццем і гонарам.

  1. У гарадскім несціханым гуле мяне ўсё клічуць журавы на тую сцежку дарагую дзе столькі красак і травы.

  2. Барвовы асінавы лісток што пакінуў галінку, так да зямлі і не даляцеў, бо трапіў у павуцінку.

  3. Цётка нямала дзівілася таму, што студэнты-практыканты з вялікім задавальненнем развучвалі кадрылю і што атрымлівалася ў іх не горш, чым у вядомых вясковых танцораў.

А26. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

  1. Люблю, седзячы ў альтанцы, слухаць ціхі шэпт дажджу ён зачароўвае сваёй мяккасцю і лагоднасцю.

  2. Дзьмухаўцы сёння выглядаюць маленькімі ганарлівымі сонейкамі залатым бляскам слепіць лотаць.

  3. У музычным вучылішчы існавала традыцыя сіламі навучэнцаў і выкладчыкаў адзін раз у год ставілася

новая опера.

  1. Дажджы пройдуць грыбы вазамі вазі.

  2. Зіма яшчэ збіралася сняжком зямлю пасыпаць няўмольны сакавік сваім цяплом спыніў яе намер.

А27. Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх трэба паставіць коску:

Сад 1 што пасадзілі некалі ўсёй вёскай, хоць і пазнавата, але распускаўся 2 занявесціліся яблыні, закра-

савалі грушы, аднак раней за ўсе дрэвы зацвіла дзічка 3 над якой адразу ж загулі пчолкі 4 і якая, відаць, раздала

руплівіцам увесь свой нектар, а восенню 5 калі ў сад прыходзілі людзі, не раз пашкадавала аб гэтым, бо ніхто не

падбягаў да яе, ніхто не спяшаўся паласавацца яе маленькімі горка-кіслымі яблычкамі.

А28. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць сказу з простай мовай:

«3 тонкіх лісцікаў-пялёнак вылез раніцай рамонак», — гучна прачытаў хлопчык і, крыху памаўчаўшы, успа-мінаючы, відаць, другі радок, дадаў — «Белай хусткай ахінуўшыся, ён да сонца пацягнуўся».

  1. У сказе адсутнічае знак прыпынку — коска;

  2. у сказе адсутнічае знак прыпынку — двукроп'е;

  3. у сказе адсутнічае знак прыпынку — працяжнік;

  4. простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

  5. у сказе адсутнічае знак прыпынку — кропка.

А29. Адзначце сцверджанні, якія характарызуюць абедзве часціны мовы — прыслоўе шчыльна і прыметнік барадаты.

  1. самастойныя часціны мовы;

  2. адносяцца да разраду якасныя;

  3. змяняюцца па склонах;

  4. змяняюцца па ліках;

  5. маюцьформу (формы) ступені (ступеней) параўнання.

Тэкст да заданняў АЗО—А32, В1, ВЗ, В5, В7, В8

(1) Жанр— гэта гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай формы, дзе структура пэўных фармальных прыкмет (моўных, вобразных, кампазіцыйных) выяўляе больш-менш канкрэтны мастацкі сэнс. (2) Кожны з трох родаў літаратуры мае свае жанры. (3) Сярод лірычных твораў вылучаюцца песні, оды, эпіграмы, гімны, маршы і г. д. (4) Да іх адносяцца і некаторыя фальклорныя жанры: загадкі, прыказкі і прымаўкі, замовы. (5) Першапачаткова ў літаратуры, тады яшчэ вуснай, былі эпічныя жанры: казкі, легенды, быліны, гутаркі, думы і іншыя. (6) Пасля гэтых жанраў, на пісьмовым этапе развіцця мастацтва слова, узніклі апавяданні, аповесці, раманы, нарысы, гумарэскі і іншыя. (7) Існуюць ліра-эпічныя жанры, у якіх спалучаюцца некаторыя ўласцівасці лірыкі і эпасу: паэма, балада, байка. (8) Да такога роду літаратуры, як драма, адносяць камедыю, трагедыю, уласна драму, інтэрмедыю, фарс, вадэвіль.

(9) У працэсе развіцця літаратуры яе жанравы 1дыяпазон паступова 2змяняецца: адны жанры 3ўзнікаюць, другія, 4распаўсюджаныя ў пэўны перыяд, вымушаны 5звузіць сферу свайго бытавання або зусім знікнуць. (10) У старажытнай беларускай літаратуры былі вядомы такія жанры, як жыціе, павучанне, хаджэнне, летапіс. (11) Пазней яны зніклі з літаратурнага працэсу. (12) Ці, напрыклад, эпіграма, якая ў эпоху Адраджэння пісалася як «эпікграма» і не мела сатырычнай скіраванасці. (13) Гэтым словам называлі хвалебны верш.

(14) Беларуская літаратура за час свайго існавання змагла асвоіць цэлы шэраг літаратурных жанраў.

АЗО. Адзначце правільна ўтвораныя ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 14-м сказе, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе:

  1. асвоенны; 4) асвоіўшы;

  2. асвоены; 5) асвойваючы.

  3. асвояны;


А31. 3 пранумараваных у 9-м сказе слоў выберыце тыя, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. Адзначце нумары гэ тых слоў.

А32. Адзначце лексічныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 6-м сказе слову:

  1. антонімам з'яўляецца слова непісьменны;

  2. паронімам з'яўляецца слова пісьменны;

  3. ужыта ў прамым значэнні;

  4. сінонімам з'яўляецца слова пісьменнасць;

  5. мнагазначнае.

Частка В

В1. Запішыце падкрэслены ў 13-м сказе назоўнік у форме множнага ліку назоўнага склону.

В2. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. Добрых спраў нізашто не адкладвайце на потым.

Б. Шлях, якога не пройдзеш двойчы, называецца жыццё. В. Не хвалі сам сябе, няхай людзі пахваляць.

Г. Выплыў месяц і павіс над маёй і чыёйсці вёскай, відна так — хоць пішы пісьмо.

  1. Прыслоўе.

  2. Напісана з памылкай.

  3. Падпарадкавальны злучнік.

  4. Адносны займеннік.

  5. Не мае формы назоўнага склону.






В3.Вызначце спосаб утварэння падкрэсленага ў 1-м сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

В4.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах спалучэннямі слоў і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. Яшчэ месяц назад я даў згоду на пераезд, але цяпер недзе

да глыбіні душы закралася сумненне: а ці трэба мне той

незнаёмы горад?

Б. Калі за-за пагорка паказалася постаць салдата, на вачах маці паявіліся слёзы, і былі гэта слёзы радасці.

В. «Касцюм — на ўсе сто!» — радаваўся абноўцы дзядзька Мартын.

Г. На стале ў цёткі было, як той казаў, і паранае і варанае.

  1. Фразеалагізм, які ў сказе выконвае ролю выказніка.

  2. Фразеалагізм, які мае сінонім што назы-ваецца.

  3. Няправільна паводле свайго значэння ўжыты фразеалагізм.

  4. Свабоднае словазлучэнне.

  5. Фразеалагізм, які мае значэнне 'ў пры-сутнасці каго-небудзь, так, што відаць каму-небудзь''.






В5.Знайдзіце ў 6-м сказе слова, якое з'яўляецца вытворнай службовай часцінай мовы. Выпішыце гэта слова.

В6.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. Сінейце, васількі, на радасць жыту і людзям.

1. Двухсастаўны, развіты.

Б. Рэха здавалася жывым, ахрыплым.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

В. Веласіпед брата.

3. Назыўны, развіты.

Г. Добрае павінна намі кіраваць.

4. Безасабовы.




5. Пэўна-асабовы.

В7.Сярод сказаў 2—6 знайдзіце сказ, звязаны з папярэднім пры дапамозе займенніка і лексічнага паўтору. Нумар сказа запішыце лічбай. Напрыклад: 9.

В8.Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:


  1. афіцыйна-дзелавы; апісанне;

  2. навуковы; апісанне з элементамі апавядання;

  3. навуковы; разважанне;

  4. публіцыстычны; апавяданне з элементамі разважання;

  5. мастацкі; апісанне з элементамі апавядання.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Варыянт 3 iconВарыянт 1

Варыянт 3 iconСказ. Словазлучэнне варыянт 1

Варыянт 3 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Варыянт 3 iconТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1

Варыянт 3 iconБяссэнсіца ваеннапалонны варыянт васемнаццаць вобземлю водблеск водгулле

Варыянт 3 iconВарыянт 4
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 3 iconВарыянт 5
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у (нескладовае)

Варыянт 3 iconВарыянт 2
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 3 iconВарыянт 1
Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў І склонавых форм назоўнікаў

Варыянт 3 iconВарыянт 1
Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, благаслаўляя зямлю, што плыла пад ІХ белымі крыламі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка