Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў




НазваНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
Дата канвертавання01.11.2012
Памер17.28 Kb.
ТыпДокументы
Наша Ніва”, № 22, 16 чэрвеня 2006 г.


ТУРЫН БЕЗ ПЛАШЧАНІЦАЎ


Сусьветная шахалімпіяда ў Італіі прайшла тамсама, дзе зімовыя алімпійскія гульні, аднак на тры месяцы пазьней. У Турыне адбыліся і перавыбары прэзыдэнта ФІДЭ – Кірсан Ілюмжынаў захаваў сваю пасаду. Цяпер мала хто памятае, што ў 1999 г. ён выслаў па нацыянальных фэдэрацыях ліст, паабяцаўшы неўзабаве дабіцца падвышэньня статусу шахматаў – шляхам іх улучэньня ў праграму «агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны ім з лікам 96:54. Голас Беларускай фэдэрацыі шахмат таксама дастаўся Ілюмжынаву.

Цікава, што наконадні выбараў у Менск адмыслова прылятаў віцэ-прэзыдэнт ФІДЭ Зураб Азмайпарашвілі – гросмайстар, якога пабілі на Алімпіядзе-2004. Ня ведаем, чым ён завабіў тутэйшых чыноўнікаў, але ў НАКу яго прымалі на высокім узроўні, аж да памочніка прэзыдэнта… Начальнік нацыянальных алімпійскіх каманд па шахматах і шашках Георгі Бугрым расказаў нам, што агітацыя ішла і за суперніка Ілюмжынава – «у фэдэрацыю нават званілі з турэцкай амбасады, прасілі падтрымаць «іх» кандыдата». Выходзіць, Беларусь дагэтуль мае не абы-якое значэньне на шахматнай мапе сьвету.

У канцы траўня ў Турын паехалі і мужчыны, і жанчыны – выправу апошніх з Масквы фінансаваў прадпрымальнік Кастусь Іваноў, бо ў Мінспорту не знайшлося грошай. Але якраз шахматысткі – Надзея Азарава, Тацяна Бэрлін, Наталя Папова, Ганна Шарэвіч – выступілі файна. Ганна, прыкладам, узяла 9 балаў з 12.

Мужчынскай камандзе, хіба ўпершыню складзенай толькі з гросмайстраў, бракавала згуртаванасьці. Чаго дзівіцца, калі Аляксей Аляксандраў, пасаджаны за першую дошку, у адным інтэрвію заявіў, што «каманда ў шахматах – штучнае ўтварэньне»! Ужо ў першым туры ён зяўнуў фігуру малавядомаму майстру з Валіі.

Затое зоркай гульняў стаў чэмпіён краіны Вячаслаў Дыдышка, які філігранна здужаў элітнага расейскага гроса Яўгена Барэева. Нагадаем, што сп. Вячаславу 57 гадоў, і ён спалучае пасьпяховыя выступы ў турнірах з навучаньнем юных шахматыстаў у менскай спартшколе № 11.

Першыя месцы апанаваныя камандамі Арменіі (мужчыны) і Ўкраіны (жанчыны). Беларусы й беларускі – на 36-м і 21-м. А «мацакі» з БФШ прагназавалі, што ўсё будзе наадварот…

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

Манкаё Рамэра Э. (Эквадор) – Шарэвіч Г. (Беларусь). Турын, 2006.

Ход чорных. Здаецца, што за каня ў белых небясьпечная атака.





Адказ: спакойнае 1…Фh8! дапамагло яе адбіць (2. Ch6 Cf6 3. Cf7+?! Tf7 4. Фg6+ Tg7).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў iconНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў icon«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу
Мабыць, яны мелі рацыю. На «ўікэнд фізкультурніка» (20-21 траўня) у Менску ладзіліся зусім розныя шахматныя імпрэзы: чэмпіянаты Беларусі...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў iconElementy składowe sylabusu
...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

Наша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка