Академия министерства внутренних дел республики беларусь




НазваАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Дата канвертавання01.11.2012
Памер64.03 Kb.
ТыпДокументы
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

СЛЕДСТВЕННО-ЭКСПЕРТНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ


Индивидуальный зачет


ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

ИНТЕРЕСЫ В ПРАВЕ


УГОЛОВНОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

СООТНОШЕНИЕ ПРИНЦИПА ПУБЛИЧНОСТИ И ПРИНЦИПА ДИСПОЗИТИВНОСТИ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ


ЩЕРБА СЕРГЕЙ НИКОЛАЕВИЧ, 3 курс дневное отделение

8 029 767 55 13


МИНСК, 2008

Суадносіны прынцыпу публічнасці і прынцыпу дыспазітыўнасці у Рэспубліцы Беларусь

Вядома, што дзейнасць кожнай дзяржавы арыентавана на дасягненне дынамічнага стану грамадства шляхам забеспячэння балансу рознаўзроўневых інтарэсаў, у тым ліку і ўласных. Безумоўна, узаемасувязь названых інтарэсаў, адносіны дзяржавы да асобы адлюстроўваюцца ў катэгорыях публічнасці і дыспазітыўнасці. Публічнасць, па сутнасці, уяўляе сабою прававы прынцып, у адпаведнасці з якім службовыя асобы і органы дзяржавы абавязаны дзейнічаць ад яго імя і ў адпаведнасці з яго інтарэсамі. Паказальна, што «у выпадках калізіі інтарэсаў дзяржавы і асобы аддаецца перавага першым»[1]. Дыспазітыўнасць, як прававы прынцып, прадуглеждвае магчымасць незалежна карыстацца прыналежнымі правамі. Трэба пагадзіцца з меркаваннем І.С. Лапшына, які вызначае дыспазітыўнасць як «заснаваную на нормах права юрыдычную свабоду ажыццяўляць суб’ектыўныя правы у межах закона»[2, с.17].

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае правы і свабоды чалавека ў якасці вышэйшай каштоўнасці, тым самым задае арыентыр органам дзяржаўнага кіравання, паказвае мэту, да дасягнення якой яны павінны імкнуцца. Але ахова правоў чалавека сродкамі крымінальнага працэсу па сваёй прыродзе ўяўляе сферу дзейнасці, дзе дзяржава ўмешваецца ў прыватнае жыццё чалавека, абмяжоўвае яго правы, ужывае прымус. Таму галоўным з’яўляецца накіраванне дзейнасці на поўную збалансаванасць паміж інтарэсамі дзяржавы і грамадства, падначаленне праву як эфектыўнаму сродку і гаранту рэалізацыі законных правоў і абавязкаў.

Перш чым перайсці да разгляду праблемы публічнасці і дыспазітыўнасці ў рамках крымінальнага працэсу, необходна адзначыць, што даволі шмат замежных і айчынных навукоўцаў надавалі ёй увагу: А.С. Аляксандраў, С.А. Касаткіна, Пятрухін І.Л., М.С. Страговіч, В.М. Савіцкі, Л.Л. Зайцава, П.В. Мытнік і іншыя.

Напэўна не памылюся, калі скажу, што крымінальнае права і працэс працяты прынцыпам публічнасці, які заключаецца ў абавязку органаў крымінальнага ганення прымаць неабходные меры па выяўленню злачынстваў і вінаватых асоб, узбуджэнню крымінальнай справы і прыцягненню да адказнасці. Гэта пацвярджаецца замацаваннем прынцыпу няўхільнасці крымінальнай адказнасці, скіраванасцю працэсуальных норм на «ахову агульнага дабрабыту, сувязь з паўнамоцтвамі і арганізацыйна-уладнай дзейнасцю дзяржавы, выкананнем грамадскіх мэт і задач»[3, с.57].

У выніку, пры наяўнасці прыкмет грамадска небяспечнай дзеі узбуджэнне крымінальнай справы заўжды з’яўляецца абавязковым, пры гэтым незалежна ад погляду пацярпелага і рэальных перспектыў устанаўлення вінаватага.

Аднак, у тых выпадках, калі публічнае Умяшанне ў канфліктныя сітуацыі можа прычыніць ім большую шкоду, чым здзейсненае злачынства, закон прадугледжвае выбар – альбо самастойна вырашыць супярэчнасць, альбо звярнуцца да кампетэнтных органаў. Пачынае дзейнічаць прынцып дыспазітыўнасці. Варта зазначыць, што пад такое правіла звычайна падпадаюць замахі з адносна невялікай ступенню грамадскай небяспекі.

Заканадаўчае рашэнне ў сферы барацьбы са злачыннасцю, як правіла, працуе на задавальненне публічнага, а пасля і прыватнага інтарэсу. «Вытокі выдзялення ў асаблівую катэгорыю спраў прыватнага абвінавачвання ўзыходзяць да разумення абвінавачвання як крымінальнага іску па так званым неафіцыйным злачынствам»[4, с. 54]. У адпаведнасці з гэтым «ісцец» валодае правам дыспазітыўнасці пры падтрыманні абвінавачвання і вызначае саму магчымасць працягу працэсу па справах прыватнага абвінавачвання. Уплыў суду пры гэтым мінімальны, паколькі і ўзбуджанасць, і спыненне вытворства па справе залежаць толькі ад ініцыятывы бакоў.

Орган крымінальнага ганення мае права спыніць вытворства па крымінальнай справе з прычыны прымірэння пацярпелага з абвінавачваным. УПК Рэспублікі Беларусь (ч.5 ст.26) прадугледжвае і права пракурора ўзбудзіць крымінальную справу прыватнага абвінавачвання. І наадварот, крымінальная справа прыватнага абвінавачванні можа стаць публічнай з моманту ўступа пракурора ў судовы разгляд. Менавіта таму, вытворства па крымінальнай справе ў такім выпадку не можа быць спынена за прымірэннем бакоў. Прааналізаваўшы змест ч. 5 ст.26 УПК Рэспублікі Беларусь, хочацца сказаць наступнае. Злачынствы, якія закранаюць істотна інтарэсы дзяржавы і грамадства, не могуць быць сярод злачынстваў, крымінальныя справы па якіх датычацца прыватнага або прыватна-публічнага абвінавачвання Пагэтаму правільным будзе ўнесці змяненне. У прыватнасці, варта выключыць словы «закранаюць істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства»[5, ч.5 ст.26]. Увогуле, пашырэнне прыватнага пачатку будзе перспектыўным, паколькі гэта «дае магчымасць самастойна ўрэгуляваць канфліктную сітуацыю і пакрыць маёмасную шкоду там, дзе грамадская шкода мінімальна»[3, с.58], «дазваляе умацаваць прынцып дыспазітыўнасці і зменшыць нагрузку на праваахоўныя органы»[6, с.8].

Большасць навукоўцаў разглядаюць прынцым дыспазітыўнасці у залежнасці ад аб'ёму працэсуальных правоў: у шырокім і вузкім сэнсе. Дыспазітыўнасць у шырокім сэнсе азначае свабоднае карыстанне працэсуальнымі правамі, у вузкім – магчымасць распараджэння не ўсімі правамі, а толькі тымі, якія могуць уздзейнічаць на ход працэсу - яго ўзнікненне, рух, заканчэнне. Суб’ектамі дыспазітыўнасці могуць быць толькі прыватныя асобы, зацікаўленыя ў зыходзе справы, за выключэннем суду і службовых асоб, якія прымаюць удзел у крымінальным працэсе. Справа ў тым, што «меркаванне службовай асобы, якая дзейнічаеа ад імя дзяржавы, абмежавана патрабаваннем аховы публічнага інтарэсу, а таму свабода выбару таго або іншага рашэння па пэўнай справе выступае не як права, а як усталяваны законам спосаб выканання публічнага абавязку»[7, с. 11]. З гэтага мы бачым, што публічнасць з’яўляецца кіруючым пачаткам усяго крымінальнага працэсу, дыспазітыўнасць, у сваю чаргу, выступае дадатковым элементам арганізацыі крымінальна-працэсуальнай дзейнасці.

Неабходна звярнуцца да вопыту замежных краін, дзе шырока Ужываюцца прынцыпы «законнасці і мэтазгоднасці»[3, с.60]. Пры дзеянні прынцыпу мэтазгоднасці «орган крымінальнага ганення мае права вырашыць, ці знаходзіць ён дарэчным, зручным і мэтазгодным узбудзіць крымінальную справу або мяркуе зручнейшым ад яе ўстрымацца»[8, с.480-481]. Прынцып жа законнасці на практыцы «скажаецца за конт шматлікіх парушэнняў»[9, с.389-390] і пераўтвараецца у вышэйназваны.

У айчынным крымінальным працэсе пры выяўленні прыкмет злачынства, крымінальнае ганенне па якім здзяйсняецца ў публічным парадку, абавязкова ўзбуджаецца крымінальная справа і праводзіцца расследаванне. Таму лепей будзе, на мой погляд, адмовіцца ад тэрмінаў расследавання па прыкладу замежжа, ужываць прынцып мэтазгоднасці як адзін з аснойных крытэрыяў папярэдняга расследавання.

Абагульняючы праробленую працу, хочацца зрабіць адпаведную выснову. Суадносіны прынцыпу публічнасці і дыспазітыўнасці ў крымінальным працэсе знаходзяцца ў прамой залежнасці ад узроўню развіцця дзяржавы і права, што было яскрава паказана на прыкладзе. Дапаўненне публічнага прынцыпу дыспазітыўным, пабудова крымінальнага працэсу на аснове разумнага спалучэння ў мэтах надзейнай аховы як дзяржаўных, грамадскіх, так і асабістых інтарэсаў грамадзян, уцягнутых у вытворства па крымінальнай справе, у выніку служыць дасягненню мэт крымінальнага судаводства ў цэлым.


СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1) Пятрухін, І.Л. Публічнасць і дыспазітыўнасць у крымінальным працэсе / І.Л. Пятрухін // Расійская юстыцыя. – 1999. – № 3.

2) Лапшын, І.С. Дыспазітыўныя нормы расійскага права: аўтарэферат дыс. ... канд. юрыд. навук: 12.00.01 / І.С. Лапшын; Н. Ноўгарад, 1999. – 21 с.

3) Мытнік, П.В. Аб публічнасці і дыспазітыўнасці у крымінальным працэсе / П.В. Мытнік // Веснік Акад. МВД Респ. Беларусь. – 2006. – № 1. с. 56– 60.

4) Багданаў, Е. Устанаўленне ісціны ў спаборніцтвальнасным крымінальным працэсе / Е. Багданаў // Юстыцыя Беларусі. – 2005. – № 6 (43).

5) Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, 16 ліпеня 1999 г., № 295-3: в ред. Закона Республікі Беларусь от 15.07.2008 г. // Кансультант Плюс: Беларусь. Тэхналогія 3000 [Электронны рэсурс] / ТАА "Юрспектр", Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь. – Мінск, 2008.

6) Зайцава, Л. Л. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: Погляд у мінулае і будучыню Л.Л. Зайцава // Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. – Мінск, 2001. – с. 8 – 9.

7) Касаткіна, С.А. Публічнасць і дыспазітыўнасць у расійскім крымінальным працэсе: аўтарэферат дыс. ... канд. юрыд. навук: 12.00.09. / С.А. Касаткіна; Інсттытут дзяржавы і права РАН. – М., 2002. – 24 с.

8) Чэльцоў-Бябутаў, М.А. Курс крымінальна-працэсуальнага права / М.А. Чэльцоў-Бябутаў. – СПб., 1995. – 748 с.

9) Гуцэнка, К.Ф. Крымінальны працэс заходніх дзяржаў / К.Ф. Гуцэнка, Л.В. Галаўка, Б.А. Філімонаў. – М.: Зерцало-М, 2001.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconГосударственный пограничный комитет республики беларусь министрерство внутренних дел республики беларусь
О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Министерства внутренних...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Восстановление социальной справедливости при реализации уголовной ответственности

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconСписок авторов работ первой, второй и третьей категорий
Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconУказ Президента Республики Казахстан от 20 ноября 1996 г. N 3228
О воинских символах Пограничной службы Комитета национальной безопасности Республики Казахстан, Министерства внутренних дел Республики...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Парламента Рэспублікі Беларусь у сучаснай сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Акрамя таго, неабходна не забываць, что толькі...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Нпз мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад таа «Рось» узяць назад бензін, даўшы...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка