Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты




НазваНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Дата канвертавання01.11.2012
Памер17.96 Kb.
ТыпДокументы
Наша Ніва”, № 24, 30 чэрвеня 2006 г.


ГРОСМАЙСТАР РАЗЬБІРАЎ ПАЛЁТЫ


Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але пасьля паразы ад расейцаў зазналі шэраг няўдач і ня трапілі нават у трыццатку.

Справаздачы па выніках спаборніцтваў – традыцыя беларускага спорту. 12 чэрвеня Юр’ю Ціханаву, які ўпершыню выяжджаў на шахматную алімпіяду, давялося адказваць за ўсіх калегаў. У адным з вучэбных пакояў Палацу шахмат 28-гадовы гросмайстар даў нешта сярэдняе паміж прэс-канфэрэнцыяй і майстар-клясай.

Юр’я цяжка назваць моцным аратарам, ён гаворыць рубленымі фразамі. Аднак ажыўляецца, калі дэманструе і камэнтуе партыі. Яго слухалі пара трэнэраў, пара-тройка карэспандэнтаў і цэлы рэй хлопчыкаў ды дзяўчынак, удзельнікаў летняга лягеру пры Палацы.

Гісторыя сусьветных алімпіяд зацікавіла ня ўсіх, і арганізатарка імпрэзы, намдырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі Генрыета Лагвілава, раз-пораз шыкала на прысутных. Затое расповед пра выступ беларускай каманды выправіў становішча.

Жылі беларусы ў алімпійскай вёсцы, якая засталася ад зімовых гульняў у Турыне, гулялі ў памяшканьні коўзанкі, перабудаванай для шахматыстаў. Рашэньні аб тым, каго выстаўляць на тую ці іншую дошку, прымаліся калегіяльна. Паводле Юр’я, італьянскае надвор’е беларусам не замінала. Асабіста ён, як запасны гулец, выступіў удала: тры партыі выйграў, дзьве зьвёў унічыю, адну прайграў. Асьцярожна пакрытыкаваў лідэра каманды за тое, што той недагледзеў колькі «вілак» у двубоях з Лэйтанам і Крамнікам, падкрэсьліўшы, што Аляксея Аляксандрава «цяжка замяніць».

Трэнэр Генадзь Лібаў спытаў парадаў для новай генэрацыі. Сп. Ціханаў, які і сам трэніруе юнакоў у менскай СДЮШАР-11, адрэагаваў контравэрсійна: «пазыцыйнай гульні, эндшпілям могуць навучыцца ўсе, а вось дэбютная падрыхтоўка вызначае посьпех на 80%». І спаслаўся на партыю армянскага супэргроса Лявона Араняна, дзе той выйграў за 19 хадоў дзякуючы дэбютнаму труку. Між іншага, карані Араняна-Аронава – у беларускім Талачыне.

Пры канцы вядоўца заінтрыгаваў прысутных, папрасіўшы іх выбраць найлепшы ход у вострай пазыцыі (гл. дыяграму). Падказка ад сп. Ціханава: «ужываецца ўлюбёны прыём Фішара – напад у адказ на напад».

ВР


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Нейксанс А. (мм, 2458) – Ціханаў Ю. (мг, 2472). Ход чорных.





Адказ: 1…Ke4! 2. Kс4 Kd2+ 3. Cd2 Tb7. У чорных лішняя якасьць, і празь дзясятак хадоў латвійскі гулец спыніў супраціў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты icon«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу
Мабыць, яны мелі рацыю. На «ўікэнд фізкультурніка» (20-21 траўня) у Менску ладзіліся зусім розныя шахматныя імпрэзы: чэмпіянаты Беларусі...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты iconElementy składowe sylabusu
...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Наша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка