Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе




НазваМоц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе
Дата канвертавання28.10.2012
Памер53.88 Kb.
ТыпДокументы
Моц і талент Еўфрасінні Полацкай  у яе родзе”

 

         Кожны раз, вяртаючыся з паломніцкай паездкі, мама дзялілася з намі сваімі ўражаннямі, знаёміла нас з новым пачутым і убачаным. Так было і цяпер, калі мы пабывалі ў Полацку і наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. http://krinica.temp.edu.by/sm_full.aspx?guid=5723

         Вобраз беларускай асветніцы цалкам завалодаў маімі пачуццямі. Я раз-пораз звяртаўся да мамы з рознымі пытаннямі адносна паходжання нашай нябеснай ахоўніцы. І тады мама прапанавала мне кнігі аб Еўфрасінні Полацкай, яе бацьку, яе дзеду, аб яе іншых родзічах. Я даведаўся, што яе бацька, малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў, атрымаўшы пры хрышчэнні імя Георгій, вучыўся і жыў некаторы час у Візантыі, дзе пазнаёміўся з многімі дасягненнямі культуры, і прадоўжыў справу свайго бацькі. Ён упрочыў беларускую дзяржаўнасць, быў староннікам асветніцтва. Жаніўся ён на сястры візантыйскага імператара Мануіла Комніна. Мама Прадславы, княгіня Сафія, была высока адукаванай жанчынай.

         Таму нічога дзіўнага ў тым няма, што яны пастараліся даць дачцэ бліскучую дамашнюю адукацыю, што па тых часах для жанчыны было вялікай рэдкасцю.

         Пра яе дзеда Усяслава Чарадзея, полацкага князя, у гістарычных помніках напісана столькі хвалебнага, што, думаецца, аб гэтым добра ведала яго ўнучка і старалася не адстаць ад славутага дзядулі, які сумеў паставіць Полацк уровень з Кіевам і Ноўгарадам.

         Вядомым асветнікам і кніжнікам быў і яе прапрадзед Ізяслаў, сын Рагнеды і святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра. Адсюль я даведаўся, што Еўфрасіння Полацкая з’яўляецца прапрапраўнучкай Уладзіміра і прапрапрапрапраўнучкай раўнаапостальнай княгіні Вольгі.

         У гонар святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра названа наша царква ў вёсцы Засоўе. Толькі цяпер мне стала зразумелым жаданне маёй мамы даць імя маёй сястрычцы: Вольга. Вольга нарадзілася пасля нашай паездкі ў паломніцтва ў Пскоў. Разам з вучнямі нашай школы мы з мамай пабывалі ў сяле Выбуты ў Іліінскім храме на беразе ракі Вялікая. Святая раўнаапостальная княгіня Вольга паставіла царкву ў імя прарока Божыя Іліі на сваёй паўночнарускай радзіме. Маю сястрычку мама назвала ў гонар Вялікай кнігіні Вольгі. Пабываўшы ў Выбутах на Пскоўшчыне, я даведаўся, што княгіня Вольга, жонка Кіеўскага князя Ігара, была язычніцай і насіла славянскае імя Прекрасна, жыла ў Выбутскай глушы.     Князь Ігар аднойчы ў пошуках паляўнічых прыгод аказаўся на крутым беразе ракі Вялікай. Па рацэ плыў човен. Князь загадаў перавезці яго на другі бераг. Разваліўшыся ў лодцы, ён залюбаваўся лоўкімі рухамі грабца, а калі той павярнуўся тварам да князя, то ўбачыў князь, што гэта не юнак, а дзяўчына, да таго ж вельмі прыгожая. Ён рашыў пазабаўляцца з незнаёмкай. Дзяўчына з агіднасцю глянула на юнака і сказала: «Зачем, князь, замышляешь дело неисполнимое? Вспомни, что князю для людей должно быть, как правителю и судии, примером добрых дел, ты же теперь близок к беззаконию. Да и то знай, что хотя я и одна здесь и бессильна пред тобой, ты все-таки не одолеешь меня».

         Сорамна стала князю. Моўчкі даехаў ён да берага, пакінуў лодку і скрыўся ў лесе. Урок, атрыманы ад простай дзяўчыны, пайшоў на карысць. Калі прыйшоў час яму жаніцца, ён загадаў адшукаць Прекрасну і прапанаваў стаць яго жонкай. Яна ж спакойна аднеслася да сватоў і стала княгіняй. А Вялікі Кіеўскі князь Алег так быў зачараваны мудрасцю нявесткі, што настаяў, каб яна ў яго гонар называлась Ольгою, бо імя Вялікага князя часцей за ўсё вымаўлялася як Ольг. Так упершыню гэта слаўнае імя прагучала на Русі. Раўнаапостальная княгіня Вольга адной з першых сярод княжацкіх асоб Русі прыняла праваслаўную веру, а яе ўнук князь Уладзімір праз пакутліва-выпрабавальны шлях прыйшоў да гэтай веры і ў 988 годзе хрысціў Русь.

         Да гэтага княжага роду належала і Прадслава, якая нарадзілася ў слаўным Полацку. Можа, ад мудрай раўнаапостальнай княгіні Вольгі яна ўнаследвала прыродную мудрасць, ясны розум, рэдкую прыгажосць і дар прадбачыць наперад развіццё падзей.

         Трагічна склаўся сямейны лёс Уладзіміра і Рагнеды, якую ў народзе назвалі Гараславай за ўсе яе мукі, што выпалі на яе долю. Пасля прыняцця хрышчэння Уладзімір вырашыў жаніцца на сястры візантыйскага імператара Ганне. Ён прапанаваў Рагнедзе выбраць сабе мужа з ліку яго князёў ці баяр. Гордая палачанка на гэта адказала: “Царыцаю я была, царыцаю і застануся, і нічыёй рабыняй не стану. А колі ты хрысціўся, то і я стану нявестай Хрыстовай”. І, каб ён не аддаў яе ў жонкі сілай, яна прыняла пострыг у манахіні пад імем Анастасія, заснаваўшы пад Заслаўлем адзін з першых у Заходняй Еўропе жаночы праваслаўны манастыр.

         Гэтую гісторыю з роду Рагвалодаў, я лічу, вельмі добра ведала юная Прадслава. Можа, яе так назвалі у гонар дачкі Рагнеды і Уладзіміра Прадславы, а, можа, у гонар Полацкай княгігі Прадславы, якая некалі разам з раўнаапостальнай княгіняй Вольгай падпісвала ў Візантыі ад імя Полацкага княства палітычны дагавор. Хто яна, гэтая Прадслава І? Кім яна даводзілася Рагвалоду? Гісторыя маўчыць аб гэтым. Прадслава ІІ, дачка Рагнеды і Уладзіміра, я думаю, была так названа не выпадкова, а ў гонар Полацкай княгіні Прадславы І. Прадслава ІІІ з роду Рагвалодаў засталася ў гісторыі навечна Еўфрасінняй Полацкай.

         Рашэнне Рагнеды стала яскравым прыкладам для Прадславы, якая пажадала прысвяціць сябе, сваё жыццё асветніцтву. Даведаўшыся аб тым, што яе чакае шлюб, яна тайна прыйшла ў манастыр і пераканала сваю цётку Раманью прыняць яе. Яе рашэнне прысвяціць сябе навукам, вучыцца самой і вучыць другіх было глыбока перакананым. Юная манахіня добра ведала аб  моцных асабістых сувязях палацкага княжацкага дома з візантыйскім імператарам, таму зусім не саромелася прасіць з Канстанцінопаля усё новыя і новыя кнігі. Яны леглі ў аснову унікальнай бібліятэкі пры Сафійскім саборы. Збор кніг на працягу гадоў пастаянна папаўняўся рэдчайшымі кнігамі і рукапісамі і стаў сапраўдным духоўным скарбам Полацкага княства.

         Я думаю, што такую працу яна вяла ў гонар свайго прапрадзеда Ізяслава. Ён любіў кнігі, захавалася да нашага часу яго пячатка. Дарэчы, пячатка Еўфрасінні Полацкай таксама была знойдзена ў час раскопак у Ноўгарадзе і знаходзіцца ў наўгародскім музеі. А яшчэ мне здаецца, што Богам было наканавана гэтаму слаўнаму роду Еўфрасінні Полацкай, які пачатак бярэ ад Рагнеды з роду Рагвалодаў, ад раўнаапостальнага князя Уладзіміра, быць вялікімі асветнікамі, майстэрскі валодаць сілай самай грознай зброі – Словам. Гэта ім было дадзена права несці Слова, яго магутнасць, прыгажосць, годнасць і славу простаму люду, над якім яны княжылі.

         Шмат літаратуры па гісторыі Беларусі я прачытаў, склаў радавод, пачынаючы ад Рагнеды і Уладзіміра, а цяпер набыў у Полацку кнігу Н.Г.Куцаевай “Преподобная Ефросинья Полацкая” 2010 г. выдання з гістарычным радаводам і параўнаў сваё даследванне з навуковым. Прызнаюся, што я памыліўся ў   адным: у Усяслава Чарадзея было 6 сыноў. Яны княжылі ўсе ў Полацкім княстве ў розныя часы. Я ж думаў, што права на месца Усяслава Чарадзея меў толькі старэйшы сын Барыс. Ды і міжусобныя спрэчкі паміж братамі за права валодання княствам прыводзілі да ваенных дзеянняў, і княжанне часта мянялася. Тут я і памыліўся ў датах праўлення сыноў Усяслава Чарадзея. З 1129 г. Рагвалодавічы былі ў апале. Многія былі высланы ў Візантыю, а хто вярнуўся, хто схаваўся ад высылкі – таксама не ясна. З гістарычных дакументаў сведчыць, што Еўфрасінні Полацкай прыходзілася мірыць і сваіх братоў, і іншых прадстаўнікоў з роду Рагвалодавічаў. Думаю, што вялікую Палачанку вельмі засмучала тое, што Рагвалодавічы забылі галоўную справу іх бацькоў: яднаць землі Полацкага княства, клапаціцца аб іх самастойнасці, эканамічным і палітычным росквіце.

         У апошнія гады свайго жыцця яна адправілася ў Іерусалім, не адна, а з родным братам Давідам і стрыечнай сястрой Звеніславай. Аб чым малілася ля труны Гасподняй Еўфрасіння Полацкая? Думаю, перш за ўсё яна прасіла міру Полацкай зямлі, літасці Божай да роду Рагвалодаў. А самым запаветным яе жаданнем было быць пахаванай у Іерусалімскай зямлі. Яе мары здзейсніліся.

         Палачане, развітваючыся са сваёй духоўнай настаўніцай, горача жадалі яе вяртання. Толькі праз 737 гадоў мошчы першай асветніцы беларускай вярнуліся ў родны Полацк. Яна, слаўная беларуская жанчына, стаяла першай у вытокаў нацыянальнай культуры. Па пракладзенай ею дарозе пайшлі далей Францыск Скарына, Сымон Будны, Сімяон Полацкі і другія вялікія людзі Беларусі.

 

                                Завіленскі Ілья, вучань 8 класа

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconСвятой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць, прасвятліць душы суайчыннікаў
Удадзейных ікон Божай Маці. У яе келлі знаходзілася дакладная копія Чанстахоўскяй Адзігітрыі ў кароне, прысланая Еўфрасінні з Канстднцінопаля....

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconАдрес в интернете
Прафесару Мальдзісу вядома, навошта беларус стварыў алфавіт для якутаў, дзе зарыты клад Напалеона І ці можна вярнуць крыж Еўфрасінні...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconАрлоў, У. А. Таямніцы Полацкай гісторыі. Мн.: Полымя, 2002. Ф1, а асветніцтва І гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня
Асветніцтва І гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай. Мн.: Дэполіс,...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconЗмест праграмы літаратура эпохі сярэднявечча
Агульная характарыстыка літаратуры Сярэднявечча. Пачатковы перыяд развіцця славянскай пісьменнасці (ХІ—хіі стст.); тэматычная І жанравая...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconТэма: "Жыціе Еўфрасінні Полацкай" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты
Частка зерня падае пры дарозе, частка – на амяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconСілай духоўнай узвысіла Полацк
Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Полацк. Было гэта ў 1910 годзе. Гэтай падзеі ў Беларусі прысвечаны шматлікія мерапрыемствы....

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconРэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц
Эканамічны крызіс набірае моц. Для большасці жыхароў Беларусі яго ўдар будзе вельмі цяжкім. Гарантыі, якія цяперашняя ўлада давала...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconАрхівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы
Літвы І польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconУладзімір караткевіч. "Паром на бурнай рацэ". Характарыстыка галоўных герояў твора. Талент пісьменніка ў стварэнні мастацкіх вобразаў
...

Моц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе iconНам, дзецям Полацкай зямлі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка