Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал




НазваБудзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал
Дата канвертавання01.11.2012
Памер39.48 Kb.
ТыпДокументы
Школа “Юны гісторык”

Заданне 1 2012/2013 навуч.г.


Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.


Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by

да 15 лістапада 2012 г.

Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.


Сума балаў усіх заданняў – 100.


Жадаем поспехаў!


Заданне 1

1) Патлумачце, чаму тэрыторрыя Беларусі ўваходзіць у арэал антрапагенезу.

2 бала


2)Назавіце працяг вядомай прымаўкі :”Голад не цётка…” Патлумачце яе сэнс

3 бала


3) Пазначце якія асноўныя наступствы мела прыняццё хрысціянства для развіцця рамяства

4 бала


4) Якія гаспадарчыя і тэхналагічныя навіны прынеслі славяне падчас засялення тэрыторыі Беларусі?

4 бала


5) Зрабіце параўнальны аналіз арганізацыі дзейнасці афінскага народнага сходу ў часы Перыкла і полацкага веча.

3 бала


Заданне 2

1) Парэшткі польскага караля Уладзіслава ІІІ Ягелона адсутнічаюць у труне, што змешчана ў каралеўскай пахавальні ў Кракаве. Чым гэта тлумачыцца?

3 бала


2) Вядома, што шляхта Вялікага княства Літоўскага ганарылася сваім старажытным паходжаннем, даўнейшым за шляхту Польскага каралеўства. Якія падставы для гэтага бачылі ліцвіны?

5 балаў


3) У канцы ХVІ ст. дзяржаўны статус “рускай”(старабеларускай) мовы быў замацаваны ІІІ-м Статутам ВКЛ. У канцы ХVІІ ст. шляхта ВКЛ дамаглася пераводу дзяржаўнага справаодства на польскую мову. Чым магчыма патлумачыць гэтую перамену?

5 балаў


4) Абранне Генрыка Валуа на пасад караля польскага і вялікага князя літоўскага паклала пачатак традыцыі стварэння пэўных дакументаў у працэдуры абрання манарха. Што гэта за дакументы?

3 бала


5) Сярод рэформаў караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста было стварэнне дзьвух пачэсных узнагарод – ордэнаў. Адзін з іх працягнуў існаванне і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, а другі быў забаронены самім каралём, але адноўлены у адроджанай Польскай дзяржаве у ХХ ст. Назавіце гэтыя ордэны і абставіны іх стварэння.

5 балаў


Заданне 3

1) Вядома, што гэтыя прапановы блізкіх да Аляксандра І-га вяльмож былой Рэчы Паспалітай выклікала рэзкую адмоўную рэакцыю М.Карамзіна. У асобным творы, накіраваным імператару, ён выказаў свае пярэчанні і нават ледзь прыхаваныя пагрозы самому цару. Што гэта за твор? Што сталася падставай для яго з’яўлення? У чым сутнасць пярэчанняў Карамзіна?

5 балаў


2) Гэты французкі пісьменнік ўсё астатняе жыццё ганарыўся, што ўдзельнічаў і выжыў падчас бітвы на рацэ Бярэзіне. Назавіце яго.

4 бала


3) Вядома, што брат імператара Мікалая І-га вялікі князь Канстанцін Паўлавіч падчас Лістападаўскага паўстання ўважліва сачыў за баявымі дзеяннямі на тэрыторыі Польшчы і прыгаворваў “А мае – малайцы!” Каго і што ён меў на ўвазе?

3 бала


4) Патлумачце сэнс выразу з верша Ф.Багушэвіча “Хрэсцьбіны Мацюка” : “О так то хрысцілі мяне казакі з тутэйшага ды у палякі!”

5 балаў


5 ) Аргументуйце, якія фактары былі перашкодай ажыццяўлення народніцкай прапаганды сярод беларускіх сялян у сярэдзіне 70-х гг. ХІХ ст.

6 балаў


Заданне 4

1) Патлумачце, чаму на прыканцы ХІХ ст. колькасць беларусаў у Мінску была меншая, чым у Маскве?

3 бала


2) Сярод шматнацыянальнага насельніцтва Беларусі ХVІІІ – ХІХ ст. існавала група, што мела назву “літвакі”. Якой нацыянальнай групе гэтая назва належала? Патлумачце яе сэнс.

3 бала


3) Патлумачце, чым было выклікана настойлівае жаданне П.А. Сталыпіна насуперак папярэднім урадавым рашэнням стварыць на тэрыторыі “Заходняга края” выбарныя земствы?

5 балаў


4) Вядома, што “Мужыцкая праўда” выдавалася па-беларуску. Часопіс беларускіх народнікаў “Гоман” , што з’явіўся праз 20 гадоў пасля паўстання, ужо быў на рускай мове. Чым магчыма патлумачыць гэтыя перамены?

4 бала


5) Патлумачце, чаму на працягу другой паловы ХІХ ст. урад перашкаджаў перасяленню малазямельных беларускіх сялян у Сібір, а ў часы сталыпінскай рэформы надварот, спрыяў такому перасяленню.

5 балаў


Заданне 5


1) Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці у 1918 – 1920-м гг. адзначалася акрэсленнем яе тэрыторыі. Які крытэр быў пакладзены у аснову дэкларацыі тэрытарыяльных межаў беларускай дзяржавы?

4 бала


2) У 1920-х гг. афіцыйныя дакументы і бланкі ў БССР друкаваліся на чатырох мовах. Пералічце іх і патлумачце прычыну гэтай з’явы.

3 бала


3) У канцы 1939 – пачатку 1940-га г. у перыядычным друку Літоўскай рэспублікі з’явіўся выраз: “Вільня наша, але Літва – руская…” Як вы разумееце гэты выраз ?

5 балаў


4) У 1968 г. увесь свет, за выключэннем краін СССР, сачыў па тэлебачанні за гэтай падзеяй. Што гэта за падзея, і чаму краіна сацыялізма адмовіла сваім грамадзянам у магчымасці яе бачыць?

4 бала


5) У канцы 1970-х – пачатку 1980-х гг. у СССР актыўна распрацоўваўся гіганцкі праект, ажыццяўленне якога мела бы глабальныя наступствы для клімата усёй планеты. Што гэта за праект, у чым бачылі неабходнасць яго ажыццяўлення ?

4 бала


Не забывайцеся на бланку адказаў пазначыць звесткі пра сябе –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconДля адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у
Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconДля адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у
Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя І па сутнасці...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconПлан урока Уступнае слова настаўніка
Праверка здольнасці прымянення вучнямі ведаў па тэме “Асновы кінематыкі” пры выкананні тэста І пры рашэнні задач

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconУрока: Адукацыйныя
Адукацыйныя: фарміраванне ведаў аб правілах множання дзесятковага дробу на 10, 100, 1000 І г д.; замацаванне вылічальных навыкаў;...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconУсклад якога з прапанаваных сказаў ўваходзіць састаўны іменны выказнік?
Сярод прапанаваных сказаў укажыце той, у якім пры зваротку правільна пастаўлены знакі прыпынку?

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconУсклад якога з прапанаваных сказаў ўваходзіць састаўны іменны выказнік?
Сярод прапанаваных сказаў укажыце той, у якім пры зваротку правільна пастаўлены знакі прыпынку?

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconБЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
Т. Для навукі сродкі камп’ютэрнай апрацоўкі інфармацыі маюць яшчэ большае значэнне, бо даследчыкі маюць справу з агромністым аб’ёмам...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconІ г д., І да т п., ці Правапіс графічных скарачэнняў
Ад літарных абрэвіятур трэба адрозніваць гра-фічныя скарачэнні. Яны ўяўляюць сабой даволі спецыфічны факт пісьма, бо не з’яўляюцца...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconРожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй І запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым...

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал iconЯк далучыцца да калектыўнага звароту
Зварот складзены па-беларуску І па-расейску, пры гэтым абодва варыянты маюць аднолькавы зьмест І юрыдычную моц. Зацікаўленым суб’ектам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка