Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак




НазваНатальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак
Дата канвертавання01.11.2012
Памер15.59 Kb.
ТыпДокументы
Dash0323nochVJAD


Натальля Старасьціна і Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак


У Савецкім судзе Менску пакараныя штрафам у памеры 10 базавых велічыняў моладзевыя актывісты Натальля Старасьціна і Аляксандар Урыўскі. Іх абвінавацілі, паводле адміністрацыйнага кодэксу, у парушэньні парадку, арганізацыі і правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка.


Алесь Дашчынскі, Менск


Пасьля суду Натальлю Старасьціну і Аляксандра Урыўскага адвезьлі ў аддзел дазнаньня папярэдніх расьсьледаваньняў гарадзкога аддзелу міліцыі. Там дапыталі па распачатай крымінальнай справе – арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Паводле адваката Паўла Сапелкі, Натальлі Старасьцінай і Аляксандру Ўрыўскаму ўручылі пастанову аб прызнаньні іх падазраванымі і затрымалі на трое сутак.


Актывіст апазыцыі Яўген Шэдко, якога таксама судзілі ў Савецкім судзе Менску, атрымаў 5 сутак арышту і накіраваны ў турму на Акрэсьціна. Яго таксама абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.


Суд Першамайскага раёну Менску пакараў арыштамі сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука і Людмілу Атакулаву. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.


Актывіста Аляксея Шыдлоўскага суд Партызанскага раёну пакараў арыштам на 5 сутак.


У Кастрычніцкім судзе Менску адбыўся разгляд справы актывіста Моладзі БНФ Сяржука Карповіча. Яго пакаралі арыштам на трое сутак за дробнае хуліганства. Цяпер Карповіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.


У Магілёве моладзевы актывіст Максім Азараў асуджаны на сямёра сутак адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў дробнае хуліганстве.


Арыштаваных шаснаццацігадовую Насту Палажанку і Касю Галіцкую міліцыянты абвінавацілі ў крадзяжы мабільных тэлефонаў. Дзяўчатам паабяцалі накіраваць іх у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconМенск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам ад 3 да 15 сутак
Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна І сяргея Клюева. Яны былі затрыманы сёньня ў Менску падчас распаўсюду інфармацыі...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconУ менску на 15 сутак арышту асуджаныя трое грамадзкіх актывістаў
У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня судзілі сябру аргкамітэту ў справе правядзеньня "Эўрапейскага маршу" Зьмітра Бародку, праваабаронцу...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconЗнакомьтесь: streetball
Вот уже несколько лет игра в баскетбол на улицах "трое на трое" производит фурор во всем мире. Баскетбол на открытом воздухе становится...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconЮрий Никитин Трое из леса Трое 1 часть первая глава 1
Боромир отодвинул полог из медвежьей шкуры, и в дупло ворвался свежий утренний воздух. Тяжелые ночные запахи перепрелого дерева качнулись...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconТпо «Интерфейс», 1994 Перевод с польского Е. Соколова под редакцией А. Филонова Иллюстрации Г. Кундоуса
В тот год Академию пана Кляксы окончили трое Александров, двое Анастазиев, четверо Альбинов, двое Агенаров, трое Алексиев, один Анджей,...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconДжеймс Эллрой Секреты Лос Анджелеса Лос-анджелесский квартет 3 Paco
Джек Винсеннс, поставляющий информацию скандальным журналам. Все трое абсолютно непохожи, но их объединяет одно: у каждого из них...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
...

Натальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак iconНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
Натальля Адамовіч – адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка