Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў




НазваЗьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў
Дата канвертавання01.11.2012
Памер39.14 Kb.
ТыпДокументы
У суполцы Жувога журнала by_politics зьявіліся спасылкі на відэа – фільм Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”. Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare.com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў суполцы кароткую анатацыю на фільм. “Тое, што адбываецца ў краіне са зьнікненьнем людзей, можна назваць вар’яцтвам. Бо людзі нібыта распушчаюцца ў невядомым кірунку. Як міраж, як туман, як вясёлка. Быў чалавек – і няма яго. І ніякіх сьлядоў. А прадстаўнікі ўлады кожны раз гавораць нам пра тое, што зьнікаюць тысячы людзей, што некаторых знаходзяць, што ня трэба ўздымаць шум празь зьнікненьне Захаранкі, Ганчара, Красоўскага…”


На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць навіну: у пляшцы рэчыцкага піва, якую нядаўна набыў жыхар вёскм Краўцоўка Гомельскага раёну, усё ж была ртуць. Вось рэакцыя ўдзельнікаў:


“Другі год як катэгарычна не ўжываю мясцовае “Нібыта піва”, чаго і ўсім астатнім зычу. Клапаціцеся пра сваё здароўе, грамадзяне”.


“Шукаць трэба сярод нядаўна звольненых альбо тых, хто атрымаў спагнаньне на піўзаводзе… можна меркаваць, што нехта “паліў усе масты”.


“Папросту разьбіўся тэрмомэтар у тэхнічным посудзе на заводзе”.


На сайце Аляксандра Казуліна наведнікі пакідаюць камэнтары: “Не, ніяк нельга страціць Аляксандра Казуліна! Аляксандар Уладзіслававіч, вы павінны выжыць і вы патрэбны Беларусі жывым! Спыніце, калі ласка, галадоўку! Вы ўсё ўжо даказалі, вы даказалі, што Вы – змагар не на словах, а на справе”.


А на сайте Гарадзенскі блог жыхары Горадні зноў зьвяртаюцца да гісторыі міліцыянта-маньяка, які забіў 12 чалавек. “Ён у тым, што вырас такім вырадкам, не вінаваты… – піша нехта Redhotdog. – Вінаваты ягоны беспасярэдні начальнік, штатны псыхоляг іхнага падразьдзяленьня, лекары, якія ставілі яму дыягназ “практычна здаровы” на кожнай пройдзенай мэдкамісіі… Але ёсьць адно простае пытаньне: ці можа нармальны чалавек учыняць такое і спакойна жыць з такім? Спаць, есьці, хадзіць на працу, размаўляць, усьміхацца? Колькі яшчэ такіх ці амаль такіх зусім спакойна носяць зброю, выкарыстоўваюць “спэцсродкі”, засьцерагаюцца быць выкрытымі ў больш ці менш брыдкіх учынках. Мы гэтага ніколі не даведаемся”.


Псыхоляг Вольга Андрэева у сваім пэрсанальным блогу распачала дыскусію пра цень беларускай нацыі. Які вобраз продкаў беларусаў, ці ёсьць у іхным калектыўным бесьсьвядомым архетып Ваяра, Героя? Адзін з удзельнікаў дыскусіі разважае:


“У афіцыйнай культуры беларусы лічацца сялянскім па сутнасьці народам. Але, напрыклад, паганцы лічаць нас нашчадкамі касты жрацоў (Беларусь яны называюць Крывіяй). Ёсьць і ваяры-героі. У афіцыйнай прапаганды – “аўганцы” і партызаны (спачатку Першай усясьветнай – дзед Талаш, затым – Другой усясьветнай). Нядаўна дадалася княгіня Анастасія Слуцкая, якая ваявала з крымскімі татарамі. У нацыянальна-андэграўнднай культуры спэктар ваяроў-герояў вельмі шырокі. Перадусім, пераможцы крыжакоў пры Грунвальдзе. Героі антыцарскіх і антысавецкіх паўстаньняў (Касьцюшка, Каліноўскі ды іншыя), пераможцы ў баталіях з Масковіяй (асабліва пры Воршы), Швэцыяй, Турцыяй”.


На форумах Беларускага віртуальнага гістарычнага клюбу ідзе дыскусія пра беларускую мову. На думку аднаго з удзельнікаў па мянушцы Dainave, для беларусаў “трасянка” – гэта спосаб нацыянальнай ідэнтыфікацыі, давядзеньня ўласнай “тутэйшасьці”. “Тутэйшасьць” – гэта спосаб барацьбы са спробамі атачэньня зрабіць зь беларуса альбо паляка, альбо расейца… – разважае Dainave. – … беларуская “тутэйшасьць” узьнікла менавіта як вынік унутранага супрацьстаяньня насельніцтва нацыянальна-рэлігійнай палітыцы кіруючых колаў Расейскай імпэрыі й прапольскага каталіцкага кліра ў XIX – пачатку ХХ стагодзьдзі, калі фактычна адбылося значнае зьліцьцё рэлігійнай ды этнічнай самасьвядомасьці насельніцтва. Паняцьці “праваслаўны – гэта расеец”, а “каталік – гэта паляк ці літовец” сталі амаль сынонімамі, у той час як з ужытку выціскаліся паняцьці “літвін”, “беларус”. Пэўна, менавіта ў тыя далёкія часы ўзьнікла асобнае паняцьце “тутэйшы”. Гэта быў своеасаблівы адказ-пратэст простага чалавека на пераменлівасьці і нестабільнасьць палітыкі дзяржавы, якая арыентавалася то на Захад, то на Ўсход”.


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconФёдар Клімчук "Вячаслаў Лявонцьевіч вярэніч І яго Палескі архіў"
Палескі архіў В. Л. Вярэніча”.) [Комплекснае даследаванне фальклору І этнакультуры Палесся. Матэрыялы ІІ міжнароднай навукова-этналінгвістычнай...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconРеферат на тэму: Распрацоўка Сайтов
Акрамя таго, некаторыя кампаніі прадукцыя ці іншай можа быць кантрактам на распрацоўку відэа, якія мы маглі б прадаваць кандыдатаў,...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconПрысьвечаны памяці беларускіх лётчыкаў, якія загінулі ў Самалі. Тут жа на 31 старонцы форуму можна знайсьці спасылку на фільм, прысьвечаны лётчыкам
Піша: "Той, хто падставіў экіпаж, таксама выдатна разумее, што ні чорных скрыняў, ніякіх сьлядоў ня будзе. Усё сьпішуць на вайну....

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconПрысьвечаны памяці беларускіх лётчыкаў, якія загінулі ў Самалі. Тут жа на 31 старонцы форуму можна знайсьці спасылку на фільм, прысьвечаны лётчыкам. Bp піша
Той, хто падставіў экіпаж, таксама выдатна разумее, што ні чорных скрыняў, ніякіх сьлядоў ня будзе. Усё сьпішуць на вайну. Відэа...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў icon„ басовішча 2010 заяўка на конкурсную частку
Нагадваем, што да заяўкі, апрача дадзенай анкеты, гурт мусіць даслаць дэма плюc відэа не хвалюйцеся за якасьць, бярэцца пад увагу...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў icon„ басовішча 2010 заяўка на вольную сцэну
Нагадваем, што да заяўкі, апрача дадзенай анкеты, гурт мусіць даслаць дэма плюc відэа не хвалюйцеся за якасьць, бярэцца пад увагу...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconПастырскае пасланне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на 2009 год
Паўла распачаў прысвечаны яму год. Цырымонiя адкрыцця адбылася ў базылiцы святога апостала Паўла ў Рыме ў прысутнасцi прадстаўнiкоў...

Зьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета \"Дзікае паляваньне\". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў iconСвабоду палітвязьням!
Фронту палiтычнай І патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту: Насты Азаркi, Барыса Гарэцкага, Зьмiцера Дашкевiча, Эдварда...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка