Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане




НазваНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Дата канвертавання01.11.2012
Памер15.52 Kb.
ТыпДокументы
Наша Ніва”, № 37, 13 кастрычніка 2006 г.


У ПАДВАЖАНЫМ СТАНЕ


Шахматная кампазыцыя сатканая з парадоксаў: у ёй пераплятаюцца лёгіка й фантазія, рэглямэнтацыя й анархія. Кампазытары, нібыта прызнаныя ФІДЭ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы можна стварыць пекныя творы… пекнату якіх зразумее хіба адзін шахматыст зь пяці.

Ад пачатку XX ст. у сьвеце робяцца спробы павялічыць разнастайнасьць варыянтаў шляхам увядзеньня незвычайных фігур і памераў дошкі (г.зв. казачныя шахматы з «зэбрамі», «вярблюдамі», «бізонамі»). Каштоўнасьць шмат якіх навінак бяруць пад сумнеў самі складальнікі. Калі верыць майстру Аляксандру Булаўку, ён расчараваўся ў галіне, якую дэ-факта запачаткаваў у Беларусі: «казачнікаў» вельмі мала, і кампазытары ставяцца да іх, акурат як практыкі да кампазытараў.

Нямала гадоў у асяродзьдзі стваральнікаў этудаў і задач лунае ідэя самавызначэньня: выхаду з Беларускай фэдэрацыі шахмат, або, прынамсі, разбудовы аўтаномнай асацыяцыі. У траўні 2006 г., пасьля першынства рашальнікаў, фактычна ігнараванага БФШ (гл. «НН», № 20), ідэю падхапіў і патрыярх беларускіх праблемістаў, 70-гадовы Ўладзімер Сычоў.

Зрэшты, прапанова сп. Сычова папахадзіць па кабінэтах сустрэла пэўны скепсыс з боку калегаў. «Цяперашняя рэдакцыя закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях наўрад ці спрыяе такому кроку», – зазначыў Васіль Зелянкоўскі, чыгуначнік, які спрабаваў пасадзіць кампазытараў у «асобны цягнік» гадоў 15 таму. Ня лічыць учаснай ідэю і рэдактар самвыдавецкіх кампазытарскіх пэрыёдыкаў Вадзім Жылко: «Можа, некалі замацуецца заяўны прынцып стварэньня грамадзкіх арганізацыяў, тады будзе прасьцей».

Выглядае, клімат у краіне гняце ўсіх, хто прагне якой-кольвечы канструктыўнай працы. Ня дзіва, што традыцыйны вобраз шахматных кампазытараў – «ізаляваныя дзівакі» – праз намаганьні ўладаў ператвараецца ў вобраз непадкантрольных беларускіх творцаў. То не дамо замкнуць сябе ў гета!

ВР

РАШЫЦЕ ЗАДАЧУ

Зьміцер Жылко, 2006. Мат за 2 хады. Публікуецца ўпершыню.





Адказ: 1. Kpf8! з пагрозай 2. Kd3X. Падманлівыя сьляды: 1. Сd3? Kd3, 1. Kpg8 Фс4+. Зьміцер разам з братам выступіў і ў згаданым першынстве рашальнікаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconНаша Ніва, №39, 27 кастрычніка 2006 г. Сэанс на дзвюх дошках
Тапалавым стаяць на плячах вялікіх шахматыстаў мінулага. Аднак хада спаборніцтва змусіла расставіць акцэнты іначай. У гэтым матчы...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconElementy składowe sylabusu
...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Наша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка