Забараняць дзецям вітацца – непрымальна!




НазваЗабараняць дзецям вітацца – непрымальна!
Дата канвертавання22.01.2013
Памер21.98 Kb.
ТыпДокументы
Забараняць дзецям вітацца – непрымальна!


13-гадовую вучаніцу сярэдняй школы Мэскоўта (штат Ілінойс, ЗША) адміністрацыя навучальнай установы пакарала за тое, што яна абняла двух сваіх сябрукоў, калі разьвітвалася зь імі напярэдадні выходных. Кіраўніцтва школы спасылаецца на тое, што дзяўчына парушыла правілы, якія забараняюць паказваць свае пачуцьці на тэрыторыі навучальнай. У Начной Свабодзе мы дасьледуем тэму: Ці ёсьць правілы прыватных стасункаў у беларускіх школах? З працягам тэмы – Юлія Рымашэўская.

Дзеці папросту імкнуцца быць падобнымі да кінагерояў



У Беларусі няма агульнага зводу правілаў паводзінаў вучняў. Кожная школа выпрацоўвае свой статут, які зацьвярджае пэдагагічная рада.


Завуч менскай школы №170 спадарыня Ларыса кажа, што кодэкс паводзінаў у школе, дзе яна працуе, не мае абмежаваньняў на прыватныя стасункі паміж вучнямі:


“Дзеці папросту хочуць быць падобнымі на герояў кінафільмаў. Нашы дзеці сапраўды, асабліва зранку, калі прыходзяць у школу – вітаюцца, цалуюцца прывітальна, асабліва дзяўчынкі, калі гэта хлопчык з іх кампаніі, яны вітаюцца ты зь ім. Гэта не беларуская традыцыя – яны гэта бачаць на тэлеэкранах і пераймаюць як культуру”.

Чалавечы фактар: нагода для скандалу неабавязкова ў школе



16-гадовая Сьвятаяна Емяльянава распавядае гісторыю, якая здарылася з вучаніцай менскай школы №157. У гэтай школе Сьвятаяна раней вучылася.


Емяльянава: Дзяўчынка ішла ў абдымку са сваім сябрам. Гэта пабачыў настаўнік, якія проста сыходзіў дахаты і ўчыніў натуральны скандал. Маўляў, цябе паставяць на ўлік, і гэтак далей – і на наступны дзень у школе гэты скандал працягваўся”.


Людміла Каршунова, настаўніца з Фаніпалю, кажа, што ніколі не сутыкалася з правіламі, якія б забаранялі навучэнцам школы праяўляць на тэрыторыі навучальнай установы пачуцьці:


“І блізка няма. І ходзяць, і абдымаюцца, і на тэрыторыі, і ў школе... Мне здаецца, гэта вельмі нармальна. Але ж невядома, якія абдымкі былі там – пацалункі ж ды абдымкі бываюць розныя”...

Забарона – няплённы мэтад у выхаваньні



Ці ёсьць у школах правілы, якія рэглямэнтуюць пэрсанальныя стасункі вучняў? Дамо слова Івану Рупо, 16-гадоваму навучэнцу ліцэю №2 ў Менску.


“Я лічу, што ў нас такога няма. Я ў розных школах вучыўся, ніколі не сутыкаўся. Дапусьцім, бачыш ты пэўнага суб'екта супрацьлеглага полу, зь якім болей-меней знаёмы. Зайшоў, сказаў “Прывітаньне!”, чмокнуў у шчочку, вось і ўсё. Гэта можа быць і ў школе. І ніякіх нараканьняў з боку адміністрацыі не ўзьнікае”.


Завуч менскай школы №170 спадарыня Ларыса перакананая, што ўводзіць нейкія абмежаваньні, а менавіта забараняць сяброўскія пацалункі ці абдымкі - ня варта. Яна дзеліцца сваім досьведам.


“Мы назіраем... Калі нешта занадта, мы можам пагутарць з бацькамі і выказаць свае заўвагі ў форме рэкамэндацыяў – але ў гэткай форме забароны, грубых заўвагаў – гэта недапушчальна”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconПераклад кнігі: праект belpotter by, 2008 г
На працягу стагоддзяў ІХ чыталі дзецям перад сном, І таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” І “Фантан феі Фартуны”...

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconПадарунак дзецям
У міжнародны дзень абароны дзяцей на Бялыніччыне прайшла дабрачынная акцыя “Падары дзецям кнігу”. Супрацоўнікі філіяла куп “Магілёўаўтадар”...

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconМэта Вялікага творчага савета Даць дзецям І падлеткам магчымасць ўдзельнічаць з дарослымі ў планаванні жыцця школы
Даць дзецям І падлеткам магчымасць ўдзельнічаць з дарослымі ў планаванні жыцця школы

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconНам, дзецям Полацкай зямлі

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconДаць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага народа; пашырыць кругагляд вучняў
Мэты І задачы: даць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага...

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconПры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя "Падары кнігу дзецям". Першымі ў нашым раёне да яе далучыліся
Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям”. Першымі ў...

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconДзецям вайны прысвячаецца
Вечар –апавяданне прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў – 11 красавіка

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconКонкурс першакурснікаў "Давайце пазнаёмімся"
«Здзяйсненне жаданняў», «Студэнты – дзецям», “Ветэран жыве побач”, «Падзяліся цяплом душы сваёй»

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconЧароўны куфэрак Заданы
...

Забараняць дзецям вітацца – непрымальна! iconДзень добры ўсім, дзецям І дарослым! Добры дзень усім, хто прыйшоў да нас у бібліятэку! Вядучы
Вядучы. Дзень добры ўсім, дзецям І дарослым! Добры дзень усім, хто прыйшоў да нас у бібліятэку!

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка