У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання01.11.2012
Памер26.94 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Чытачы Нашай нівы сёньня абменьваюцца меркаваньнямі пра заяву Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі.


“Так трымаць!”

“Будучыня цывілізаванай Беларусі за спадаром Мілінкевічам”.

“Ну вядома, роўнага Мілінкевічу няма. Ні з кім не зьбіраецца дзяліць ні бабкі, ні любоў Эўропы, ні ляўры”.

“Мэтода падзелу моцнага незалежнага цэнтру з выразным лідэрам на нейкія псэўдапалітычныя колкі называецца ў КДБ “тактыка салямі”. Разводзіць к беларускім балоце салямі рэжыму вельмі выгодна, таму й ладзіцца гэты чырвоны салямны кангрэс”.


У ЖЖ-суполцы minsk_by абмяркоўваюць навіну пра тое, што менскія ўлады прымушаюць зьняць з гарадзкіх будынкаў спадарожнікавыя антэны і кандыцыянэры. Вось што кажуць удзельнікі суполкі:

“Вось адкажыце шчыра, хто лічыць, што талеркі “парушаюць архітэктурны вобраз гарадзкой забудовы”?

“Я лічу. Кабэль нядорага каштуе, каб вынесьці талерку на дах, на дваровыя фасады дома й не тлуміць сабе галаву надуманымі праблемамі “прыцясьненьня дэмакратычнай свабоды”.

“У мяне ўсе вокны на адзін бок. Мне што, талерку да суседа пераносіць? Альбо кабэль з даху да трэцяга паверха праводзіць? А хто будзе адказваць за захаваньне талерак на даху?”

“Прапаную – за кожную талерку й кандыцыянэр, якія выходзяць на адну з буйных вуліцаў, увесьці штомесячную аплату, 20-50 даляраў. Трэба табе – плаці. Ня хочаш столькі плаціць – шукай спосаб паставіць талерку на дах, а кандыцыянэр – у двор”.

“Народ, рэч ня ў эстэтычным выглядзе будынкаў, а ў адкрыцьці беларускага сатэлітарнага каналу ў Польшчы пад назвай Блесат. Дасьць Бог, пачне вяшчаць 15 кастрычніка. Вось вам банальная прычына ўсяго гэтага шэргату”.


Удзельнікаў форумаў парталу TUT.by сёньня прывабіла афіцыйная хроніка: Аляксандар Лукашэнка накіраваў вітаньне ўдзельнікам Усерасейскай сустрэчы пісьменьнікаў, прысьвечанай Году расейскай мовы. Форум адбываецца ў Белгарадзе. У вітаньні, у паасобку, сказана, што расейская мова – гэта “найвялікшая культурная спадчына ўсіх славянскіх народаў, магутны фактар аб’яднаньня людзей, сродак міжнацыянальнага й міжнароднага камунікаваньня”. Камэнтары:


“Ну, наконт “магутны фактар аб’яднаньня людзей”, ён, канечне, схлусіў. Наймагутнейшым аб’яднаўчым фактарам заўсёды была не расейская мова, а расейскае (пэўны час савецкае) войска”.


“Ага... расейская мова – вялікая спадчына Карылы Тураўскага, які ствараў у Піцеры і прыехаў зь Нью-Ёрку, створаная адмыслова для жыхароў Грэнляндыі па загадзе Пятра Першага ў 247 годзе да нашай эры”.


“Ды ён сам незразумела на якой мове размаўляе, ці то на расейскай, ці то на беларускай. Знайшоў сабе мову аб’яднаньня”.


Блогер Яўген Ліпковіч зьмясьціў у сваіх дзёньніку спасылкі на аўдыёзапісы экзарцызмаў – набажэнстваў, у часе якіх выганяюць д’яблаў. Такія набажэнствы ладзяць у Беларусі ў царкве вёскі Сьмілавічы, што на Меншчыне, а таксама ў Спаса-Прэабражэнскім манастыры, што ў вёсцы Хмелева ў Жабінкаўскім раёне. Вось адзін з аўдыёзапісаў.


Стужка


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка