Зьміцер Падбярэскі, Менск




НазваЗьміцер Падбярэскі, Менск
Дата канвертавання01.11.2012
Памер42.71 Kb.
ТыпДокументы
Padb1116abloga-sajt


Зьміцер Падбярэскі, Менск


У разьдзеле “Палітыка” на форумах парталу tut.by на паведамленьне аб тым, што Аляксандр Мілінкевіч пайшоў па кватэрах зьбіраць подпісы для вылучэньня ў кандыдатаў на дэпутатаў, адгукнуўся нехта Добры Санта : “Як толькі чалавек, магчыма, зразумеўшы безпэрспэктыўнасьць і бесхрыбетнасьць палітыкі, якую ён праводзіў і мінулым, пайшоў у просты народ, каб патлумачыць сваю пазыцыю, так вы тут як тут са сваімі зьедлівымі выпадамі. Нешта вас не зразумець. Можа ўсё-такі зь сябе пачынаць трэба, а не з таго, каб зь местачковай мянтальнасьці зьдзеквацца? Ды няхай хоць нягегла, хоць непрафэсійна, але хоць нешта робіць апазыцыя, гэта па-свойму таксама крок наперад, а ганіць лягчэй за ўсё». А вось карыстальнік пад псэўданімам Прахожы сярэдніх гадоў зьвяртаецца да Аляксандра Мілінкевіча з прапановай: “Заходзьце да нас на аганёк. Наш адрас г. Менск, пр. Незалежнасьці, 17. Чакаем»


У суполцы Жывога журналу minsk_by us_capone адзначае: “Зь некаторага часу пачаў заўважаць, што з паліцаў крамаў пачалі магічным чынам зьнікаць некаторыя віды прадукцыі Расеі, Эўропы, Украіны. Гэта ў асноўным датычыць прадуктаў харчаваньня і касмэтыкі. Што адбываецца?» papandos гэта камэнтуе так: “Усё дастаткова проста: урад выдатна разумее, што ад першага студзеня давядзецца плаціць за газ. А таму патрэбныя грошы, і гэтыя грошы трэба не замежнікам аддаваць, а пакідаць у краіне. Гэта нармальны працэс. Летась падобнае было і на Ўкраіне, дзе народу радзілі купляць сваё. Рыхтуйцеся, і ў нас хутка адновяць кампанію "Купляй сваё".

На інфармацыйным партале <a href="http://www.studenty.by">www.studenty.bya> зьявілася нататка @ptymistа, азаглаўленая Толькі 1% інтэрнэту — гэта порна і эротыка. У ёй пазначана: Насуперак стэрэатыпам людзей, якія не карыстаюцца Інтэрнэтам, порна- і эратычны кантэнт у Сеціве складае адносна невялікую частку, прыблізна 1%. Такая лічба была атрымана ў выніку адмысловага дасьледваньня, праведзенага на замову Ўраду ЗША. Дасьледваньне праводзілася сярод сайтаў, якія праіндэксаваныя пошукавымі сыстэмамі ад Google і Microsoft”.




На www.gaiba.narod.ru">сайце гісторыі Наваградку і Наваградчыны можна прачытаць наступнае: “Беларускі гісторык Ігар Пушкін дасьледаваў тэму паходжаньня гэтага прозьвішча. Ён піша, што Аляксандр Сяргеевіч Пушкін выводзіў сваё прозьвішча ад “Рыгора Пушкі, які ў 13ст. прыйшоў з Навугародка”. Некаторыя дасьледчыкі паходжаньне прозьвішча зьвязваюць са словам “пушка” як пазначэньне артылерыйскай зброі. Але ў 13 ст. такой зброі тут яшчэ не было. Значыць, напачатку слова “пушка” мела іншы сэнс. І ён ёсьць у беларускай і польскай мовах. У беларуска-расейскім слоўніку напісана: “пушка, пушачка — каробка, каробачка”.


Сайт www.ourminsk.com">“За кубкам капучына ў Менску” знаёміць з кавярнямі сталіцы Беларусі, з тым, які яны маюць інтэр'ер, якая там абслуга і якасьць ежы і напояў. Сваімі ўражаньнямі ад наведваньня кавярняў дзеляцца дзьве аўтаркі сайту — Хайдзі Сьміт і Натальля Булва. Так, пасьля вячэры ў рэстаране “Поющие фонтаны” яны напісалі: “Гэта адно з нашых улюбёных месцаў у Менску. Будзьце ўважлівыя: тут можна заплаціць 12 тысячаў беларускіх рублёў за звычайны кубак гарбаты”. А вось яшчэ адно ўражаньне: “У кавярні пад назвай “Куток Парыжа” нам хацелася пачуць Эдзіт Піяф, Патрысію Каас і Кала Бруні. Але, на вялікі жаль, мы вымушаны былі цярпець Аўрыл Лавін і Дайдо”. Дарэчы, сайт “За кубкам капучына ў Менску” заняў другое месца ў конкурсе беларускіх кантэнт-праэктаў 2006 году.


Стваральнікі сайту GlobalMixing.com прапануюць кожнаму музыканту, не выходзячы з дому, атрымаць гатовую песьню. “Цяпер дзе б вы ні былі — у Гомлі, Кіеве ці Рэйк'явіку — вы зможаце паслухаць работы, пачытаць водгукі кліентаў, зрабіць замову, перадаць матэрыял… і атрымаць песьню!” Сярод кліентаў студыі й такія групы, як “Індыга” і “Нэйро Дюбель”.


Не забывайцеся дасылаць свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconВітаю вас 16 кастрычніка! З аглядам беларускага Сеціва Зьміцер Падбярэскі
Новая жизнь”. Пазваніў сакратару акцыі Сяргею, спытаў, што трэба. Трэба: Спальнікі, Коўдры, Падушкі, Дыплямаванага ўрача для агляду...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconПрадмова
Працоўная група для ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу: Юрась бушлякоў, Вінцук вячорка, Зьміцер санько, Зьміцер саўКА

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconУчора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconЗагіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю
Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” прызямліўся самалёт Ан-12 прадпрыемства “Гомельавія”. На борце знаходзіліся 10 тэхнікаў авіякампаніі...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра пляны ўраду зьліквідаваць крамы бязмытавага гандлю duty free на памежных пераходах, І пакінуць толькі адну у аэрапорце "Менск-2"
...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconШто лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?
Неўзабаве хтосьці зь Х атрымае карону “Міс Менск-2007” І 8 верасьня прадставіць сталіцу ў нацыянальным конкурсе “Міс Беларусь”. Як...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconУ парлямэнт Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая 11, 220030, Менск; вул. Краснаармейская 4, 220016, Менск
Рб (Палаты Прадстаўнікоў І рады Рэспублікі), як прадстаўнікоў Заканадаўчае ўлады ў краіне для прывядзеньня палажэньняў дзейснай Канстытуцыі...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconМенск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы
Раман Артура Клінава “Менск. Горад сонца” працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбудуцца...

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconЗьміцер Сасноўскі: "Наш фільм здольны выклікаць І самапавагу беларусаў, І павагу іншаземцаў да нашай культуры"
Зьміцер Сасноўскі: “Наш фільм здольны выклікаць І самапавагу беларусаў, І павагу іншаземцаў да нашай культуры”

Зьміцер Падбярэскі, Менск iconЗьміцер Вішнёў, літаратар, крытык, мастак
У 2001-2002гг вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (сэмінар крытыкі)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка