Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама




НазваАддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама
Дата канвертавання22.01.2013
Памер54.26 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама

Раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр








(з вопыту работы Чырвонасцяжскага сельскага клуба па культурнаму абслугоўванню сельскага жыхара)


2012г.


У кожнага раёна, як і ў нашага, назапашаны свае традыцыі культурнай дзейнасці. І гэта заканамерна, бо ў імкненні да прыгожага, да духоўнага ўзбагачэння, маральнага ачышчэння – сутнасць чалавека, які прагне жыць і працаваць не так, як набяжыць, а так, каб пакінуць пасля сябе добры след.

Прыкладам станоўчай працы сярод сельскіх клубаў па ўкараненні сучасных перспектыўных форм работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва ў нашым раёне, з’яўляецца Чырвонасцяжскі сельскі клуб – загадчык Сапёраў Юрый Аляксандравіч, акампаніятар – Баравік Віктар Вітальевіч.. У зону абслугоўвання Чырвонасцяжскага СК уваходзяць 4 населеныя пункты з колькасцю жыхароў – 701 чалавек. Дзейнасць сельскага клуба накіравана на задавальненне культурных запатрабаванняў і інтарэсаў рознакатэгарыйных груп вяскоўцаў у вольны час, арганізацыю самадзейнай мастацкай творчасці і культурнага адпачынку. Сфера гэтай дзейнасці прадстаўлена рознымі відамі і формамі культурна-масавай работы. У цеснай узаемасувязі з арганізацыямі і прадпрыемствамі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі п.Чарніцкі, тут так плануюцца і праводзяцца мерапрыемствы, каб па-за ўвагай не застаўся ніводзін населены пункт рэгіёну. Так, ладзяцца сумесныя святочныя канцэрты, святы вёсак, народныя святы, ўшанаванні састарэлых жыхароў вёсак, залатыя і брыльянтавыя вяселлі, Дні прызыўніка і інш. У сельсім клубе наладжана праца 8 клубных фарміраванняў, якія актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Яны даюць магчымасць адпачыць, сустрэцца з цікавымі людзьмі і сябрамі, даведацца пра нешта новае, развіваць свае творчыя здольнасці.

Аматарскае аб’яднанне “Спадчына” створана для пажылых людзей. Арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту – асноўны накірунак дзейнасці гэтага аб’яднання. Тут адбываюцца выставы вялікодных яек і кулічоў, народных промыслаў і рамёстваў, персанальныя выставы, вечары адпачынку, вечары-ўшанаванні. Удзельнікі аб’яднання прымаюць актыўны ўдзел у народных гуляннях, мітыгнах, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аматарскае аб’яднанне “Морж” створана ў 2010 годзе, дзе моладзь і падлеткі п.Чарніцкі і навакольных вёсак з задавальненнем прымаюць удзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, займаюцца закальваннем арганізма, наведваюць басейн у п.Кастрычніцкі, купель у г. Лагойску, прапагандуюць здаровы лад жыцця і неабходнасць у занятках фізічнай культурай і спортам. Савет гэтага аматарскага аб’яднання плануе сваю работу так, што фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы тут займаюць галоўнае месца. Спартыўны характар носяць і гурткі настольнага тэнісу, більярду. Кожны месяц ладзяцца спаборніцтвы па тэнісу і рускаму більярду. Прымаюць удзел у спаборніцтвах моладзь і падлеткі з навакольных населеных пунктаў: п. Кастрычніцкі, в.Пліса, в.Заказінец, в.Курганы і нават з г.Смалявічы.

Музычна-мастацкая, канцэртная дзейнасць, як сродак развіцця асобы – яшчэ адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці Чырвонасцяжскага сельскага клуба. Добрае развіццё ў гэтай установе атрымаў песенны жанр. Ансамбль песні, салісты – жаданыя госці на любой канцэртнай пляцоўцы горада і раёна, добра ведаюць іх і па-за межамі Смалявіччыны. Таму невыпадкова, што на арганізацыю работы Чырвонасцяжскага СК значны адбітак накладвае яго канцэртная дзейнасць. Самадзейныя калектывы і іх удзельнікі ў любы час здольны прадставіць цікавую і змястоўную канцэртную праграму як для сваіх аднавяскоўцаў, так і для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак.

Асаблівай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаюцца выступленні самадзейных артыстаў на адкрытых пляцоўках, канцэрты-віншаванні на даму, міні-канцэрты. У сярэднім на працягу месяца сельскім клубам праводзіцца да 5-6 канцэртаў. З музычнай праграмай творчыя калектывы толькі ў гэтым годзе пабывалі ў вёсках Студзёнка, Пацічова, Верхмень, Вызваленне, Быкачана, Заказінец, Грыва. Юр’ева, Мглё, Зялёны Бор, Задомля і інш. Салісты Чырвонасцяжскага сельскага клуба Кацярына Фалей і Ксенія Голубева з’яўляюцца пераможцамі раённага конкурса выканаўцаў эстраднай песні “Сузор’е”. З мэтай актывізацыі паэтычнай і музычнай творчасці дзяцей, падлеткаў і моладзі вершы, песні ў іх выкананні гучаць са школьнай і клубнай сцэны. Сярод школьнікаў сумеснымі намаганнямі школы і сельскага клуба праводзяцца конкурсы юных салістаў, чытальнікаў, мастакоў з уручэннем пераможцам грамат, памятных падарункаў. Выстаўкі дзіцячай мастацкай творчасці ладзяцца падчас арганізацыі і правядзення клубных мерапрыемстваў.

Паседжанні аматарскіх аб’яднанняў, культурна-масавыя мерапрыемствы запісваюцца на відэакасеты, здымаюцца лічбавым фотаапаратам. Вядзецца летапіс творчай дзейнасці сельскага клуба гуртком “Фота-відэа”.

Мерапрыемствы, што ладзяцца ва ўстанове і за яе межамі знаходзяць добры водгук у мясцовых жыхароў.

Традыцыйна праводзяцца народныя гулянні да такіх свят, як “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”, каляндарных свят. Тут ладзяцца клубныя сустрэчы з людзьмі цікавага лёсу, аднавяскоўцамі, ветэранамі, перадавікамі вытворчасці і народнымі майстрамі, сярод якіх: вечар-рэквіем з удзелам жыхароў, пацярпеўшых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС –

цяперашнімі жыхарамі п.Чарніцкі “Чёрная быль”, вечар-сустрэча “Дарагія мае землякі”, вечар адпачынку “Франтавыя сябры”, вечар-партрэт “Яе спадчына”, выстаўкі “Залатыя рукі”, “Традыцыйная вышыўка”, “Бабуліны прысмакі”, фотавыстаўкі “67 год без вайны”, “Мой пасёлак”. У практыку ўвайшло правядзенне на маладзёжных дыскатэках інфармхвілінак па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Маё здароўе у маіх руках”, сустрэч моладзі з участковым інспектарам па прававой тэматыцы “Прымі рашэнне сам”.

На тэрыторыі пасёлка Чарніцкі размяшчаецца бальніца, дзе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскага клуба наведваюць з міні-канцэртамі хворых, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках, у рамках акцыі “Нашы сэрцы хворым людзям”.

Улічваючы творчы патэнцыял клубных работнікаў, цесную ўзаемасувязь з рознымі сацыяльна-культурнымі ўстановамі і арганізацыямі, мы спадзяёмся, што і ў далейшым Чырвонасцяжскі сельскі клуб будзе з поспехам задавальняць запатрабаванні розных катэгорый насельніцтва, дзе формы і метады культурна-масавай работы будуць адпавядаць сучаснасці.


Дырэктар РАМЦ В.І.Барысенка









Выстава “З агароду сабе і народу” аматарскага аб’яднання “Спадчына”








Выстава пасхальных яек і кулічоў









Аматарскае аб’яднанне “Морж”



Канцэрт у Чырвонасцяжскай бальніцы






Канцэрты для жыхароў п.Чарніцкі


Канцэрт для дзяцей-інвалідаў дзіцячага садка Зарэчча






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства "веды"
Бераставіччыне” І гэты нарыс аб жыцці І дзейнасці нашага земляка, магістра філасофіі, прафесара Віленскага універсітэта І. С. Анацэвіча,...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства "веды"
Спадзяемся, што серыя матэрыялаў “Іх імёнамі названы вуліцы на Бераставіччыне” І гэты нарыс аб жыцці І баявых справах Вольгі Соламавай,...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconФестывалі – 2011
Гліняны звон”- івянец, 23 ліпеня 2011г. Аддзел культуры Валожынскага райвыканкама, ду “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconФестывалі – 2011
Гліняны звон”- івянец, 23 ліпеня 2011г. Аддзел культуры Валожынскага райвыканкама, ду “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама
Пры вытворчасці І спажыванні энергіі наносіцца значная шкода навакольнаму асяроддзю, напрыклад, забруджванне атмасферы. Маштабы шкоды...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама
Мэта: пашырыць веды вучняў пра родны край, выхоўваць любоў І павагу да дарагіх з маленства мясцін, цікавасць да гісторыі І культуры...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconПалажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconУ мінулую суботу аддзел фізічнай культуры, спорту І турызму райвыканкама ладзіў спаборніцтвы сярод сельскіх жыхароў раёна. За права звацца наймацнейшымі
Удзельнікі мелі магчымасць праявіць сябе як у асабістым, так І камандным заліку. Адзінае выключэнне – штурханне гіры, дзе апошняе...

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама iconАддзел культуры глыбоцкага райвыканкама
На сцэне залы вісіць плакат “Люблю цябе, мой родны горад!”, аформлена фотавыстава кніг пра горад Глыбокае. У гульні удзельнічаюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка