Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка




НазваВыканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка
Дата канвертавання01.11.2012
Памер46.1 Kb.
ТыпДокументы



Выканала : навучэнка гр. Б-1-527

Дулуб Вераніка

Полацк сівы, волат сінявокі,

Княжыў стагоддзямі, упадаючы ўгрэх.

Гонар захоўваў, і жыватворна сокі

Рэк непарушнасць мацавала даспех

А жураўлі па вясне прылятаючы,

Кружаць у пашане, любуючыся табой.

Звон звонавы, малітоўна ўтойваючы,

Царскі твой ахоўвае супакой.

Полацк – твораны Белаю Руссю

Цуд, гісторыі цэнтр ісконі.

Дачка твая, Полацк, табою ганаруся я,

Крыж Ефрасінні, мяне асяні.

В.Курмялёва.


Полаччына - край блакітных азёр, звонкіх чыстых крыніц, пявучых меднастволых бароў; край, у косы якога ўплецены стужкі задумлівых рэк; край, дзе вятры вольныя ўскрыльваюць, дзе песні самыя мілагучныя лунаюць.

Многае выпала бачыць і чуць хвалям дзвінскім. У іх адлюстраванне не толькі мірыяд зямных сонцаў старажытнага Полацка і яго юнага сабрата Наваполацка. У іх няспешнай гаворцы - гартаны спеў весляроў гандлёвых суднаў на шляху “з варагаў у грэкі”, прычытанні жанок, правёўшых на бітву дружыннікаў Якава Палачаніна, аб храбрасці якога высока атазваўся Аляксандр Неўскі, зяць князя Полацкага.

Найбольшай магутнасці Полацкае княствадасягнула ў час княжання Усяслава, якога называюць яшчэ Чарадзеем. Пры ім у Полацку быў пабудаваны трэці пасля Кіева і Ноўгарада Сафійскі сабор. У той жа час, Усяслаў паважліва ставіўся да язычніцкіх звычаяў, якіх яшчэ прытрымлівалася значная частка ягонай дзяржавы. Сярод сваіх сучаснікаў Усяслаў вылучаўся мудрасцю і дзяржаўным розумам, ваеннымі здольнасцямі і вялікай энэргіяй. Ён падчас рабіў настолькі імклівыя і нечаканыя для праціўніка паходы, што многія пачалі лічыць, быццам князь можа ператварацца ў ваўкалака і за ноч пераадольваць вялікія адлегласці. Усяслаў быў дальнабачным палітыкам і прадбачыў намеры некаторых суседскіх князёў захапіць Полацкую зямлю, таму не раз наносіў удар першым. Усяслаў княжыў больш за трыццаць гадоў.

У гісторыю ўвайшло шмат Усяслававых нашчадкаў, але найбольшую славу пасля Усяслава Чарадзея прынеслі Полацку не князі-ваяры, а мірныя намаганні яго ўнучцы Ефрасінні. Яна стала нябеснай апякункаю Беларусі, а ў зямным жыцці была адной з самых адукаваных жанчын таго часу ва ўсёй Еўропе. Пад імём Еўфрасінні князёўна таемна ад бацькоў прыняла манахскі пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. За манастырскімі сценамі яна змагла аддацца кнігам. Апрача бібліі юная Хрыстова нявеста чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, вывучала Нестараву “Аповесць мінулых гадоў” і візантыйскія хронікі сусветнай гісторыі. Да рук Еўфрасінні траплялі філасофскія трактаты, у тым ліку, як мяркуюць гісторыкі , і працы Арыстоцеля і Платона.

Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, князёўна пачала пісаць кнігі сваімі рукамі. Праца перапісчыка была настолькі фізічна цяжкая, што ёю займаліся толькі мужчыны. Разам з перапісваннем царкоўных кніг, хронік, папулярных тады зборнікаў афарызмаў пяро асветніцы магло выходзіць радкі Полацкага летапісу. Еўфрасіння пісала і ўласныя творы-малітвы, павучанні, а таксама рабіла пераклады з грэчаскай і лацінскай моў. Еўфрасіння заснавала жаночы, а потым мужчынскі манастыры.

Жаночы Спасаўскі манастыр, першай ігуменняй якога была сама Еўфрасіння, без вялікага клопату знойдзе ў Полацку любы падарожнік. Ад мужчынскага манастыра Багародзіцы аніякіх слядоў не засталося, аднак мяркуюць, што ён знаходзіўся прыкладна на тым месцы, дзе цяпер гарадскія Ксаверыйскія могілкі. Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр на працягу стагоддзяў перажываў і ўзвышэнні і заняпад. Мала хто ведае, што ад 1579 да 1820 года ён належыў ордэну езуітаў. У савецкі час манастыр двойчы зачынялі, а яго аднаўленне адбылося ў 1990-м. Еўфрасіння стварыла ў манастырах адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг -скрыпторыўмы, а таксама іканапісную майстэрню. У адкрытых ёю школах юных палачане апрача царкоўнаславянскай, вучылі грэчаскую і лацінскую мовы, адтрымлівалі звесткі з гісторыі, прыродазнаўства і медыцыны. З найбольш здольнымі вучнямі праводзіліся заняткі па паэтыцы і рыторыцы. Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, Еўфрасіння стала нашай першай мецэнаткай.

Яна была замоўцай унікальных фрэсак Спасаўскай царквы. Сярод іх - твар святой на паўночна-заходнім гранёным слупе, што падтрымлівае хоры. Лічаць, што гэтую фрэску называюць верагодным партрэтам самой асветніцы.

У 1161 годзе полацкі майстар-ювелір Лазар Богша стварыў для храма Спаса Крыж Еўфрасінні Полацкай, шэдэўр нашага старажытнага мастацтва, які стаў нацыянальнай святыняй Беларусі. Лёс гэтага крыжа варты нават гістарычнага дэтэктыўнага рамана. Яго шмат разоў вывозілі, вярталі, выкрадалі і замуроўвалі ў сценах Сафійскага сабора. Ужо ў нашы дні вобраз Крыжа святой Еўфрасінні на аснове малюнкаў, фотаздымкаў і апісанняў арыгінала ўзнавіў мастак-ювелір Мікола Кузьміч.

На схіле жыцця Еўфрасінні здейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю. Там у 1167 годзе і завершыўся яе зямны шлях. Асветніцу пахавалі ў Ерусаліме, але праз дваццаць гадоў перанеслі мошчы ў Кіева-Пячорскую лаўру. Толькі ў 1910-м годзе яны былі ўрачыста дастаўленыя ў заснаваны выдатнай плачанкаю манастыр.

Еўфрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынай, кананізаванай праваслаўнай царквой. Паводле даўняй традыцыі полацкую князёйну ігуменняў прызнае святой і каталіцкая царква. Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай адзначаецца 5 чэрвеня. Тады ў Полацк сыходзяцца і з’язджаюцца тысячы паломнікаў з Беларусі і іншых краін.

Сёння Полацк з’яўляецца летапісам жыцця беларускага народа, горадам-музеям, дзе стагоддзямі захоўваюцца сведчанні гісатрычных падзей, культурна-нацыянальных традыцый, помнікі вялікіх гістарычных здзяйсненняў і значных для палачан імёнаў. Полацк прымае гасцёў на фэстах і святах. У зале Сафійскага сабора праходзіць міжнародны фэст камернай і арганнай музыкі.

Штогадовыя Скарынаўскія святы кнігі – эксклюзіўныя святы духоўнасці і полацкай гісторыі, фэсты лялечных тэатраў, кніжныя акцыі, канцэрты старажытнай музыкі, тэатралізаваныя відовішчы і рыцарскія турніры.

З 2004 года ў горадзе праходзіць штогадовы міжнародны экалагічны форум - грандыёзнае свята навукі культуры і прыгажосці.

Узгадваючы Полацк, бачыш велічныя абрысы Сафійкі пра якую У. Караткевіч пісаў, што яна “плыве над Дзвіной нібы карабель”. Бачыш маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў яе па дамове самой Еўфрасінні Полацкай. Бачыш вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнёраў.

Хто ведае гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулачка, хоча падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што ён мае яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconВыканала вучаніца 11 "А" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна
Жыццё даецца чалавеку толькі адзін раз. Але што наша жыццё ў параўнанні з Сусветам! Гэта толькі імгненне. Імгненне паміж мінулым...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconКонкурс для журналістаў 10
Вучань пачатковай сш №1 Ягор Кандрашук (8 гадоў) І навучэнка сш№16 Ганна Календа (12 гадоў) сталі прызёрамі міжнароднага адукацыйнага...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconЧеловек между Царством и Империей: Сб материалов междунар конф. / Ран. Ин-т человека; Под ред. М. С. Киселевой. М., 2003. 527 с.: ил. Человек в русской
Человек между Царством и Империей: Сб материалов междунар конф. / Ран. Ин-т человека; Под ред. М. С. Киселевой. М., 2003. 527 с.:...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconЦі згіне старонка ў панскай няволі?
Вiртуальную кампазiцыю выканала вучаніца сш №54 8 «А» класа Зубчанка Яўгенія пры вывучэннi тэмы базавага курса інфарматыкi «Апрацоўка...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconCelotna poraba goriva: 471 L => 527 € Cestnine skupaj: 32 € Parkirnine skupaj: 20 €

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconНаселених пунктів України
Гаврилівка Днп 854; іф 470; Кв 380; Лг 494; Хм 1132; Хрк 99, 353, 1404, 1670; Хрс 527; Чрн 98

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconЭтнографический Гуйлинь Продолжительность
Аэропорт «Шереметьево-2». Регистрация на рейс за 3 часа до вылета. Вылет в Шанхай в 21: 00. Рейс su 527 авиакомпании «Аэрофлот»....

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconДело №5-527/2011 постановление
Евсюков А. В., в нарушение п. 10. 2 Правил дорожного движения рф, управлял автомобилем г/н в населенном пункте со скоростью 125 км/ч,...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconИстория Византийской империи. Том 1
Ф. И. Успенский в предисловии к своему труду. Т охватывает первый (до 527 г.) и второй (518–610 гг.) периоды истории Византии, –...

Выканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка iconІлюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка
Далёка не заўсёды настаўнікі малявання маюць лабаранцкія пакой для тых жа мэтаў, а захоўванне дзіцячых работ І нагляднасці ў тых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка