Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў




НазваЗвязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў
Дата канвертавання01.11.2012
Памер47.57 Kb.
ТыпДокументы
ЗВЯЗДА

01.12.2011, № 230

Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў

Сацыяльна-эканамічнае становішча работнікаў і ветэранаў працы адукацыйнай галіны аказалася ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў чарговага пасяджэння Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у пасяджэнні ўзяў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, якому давялося адказваць на шматлікія пытанні прысутных.

— У пачатку гэтага года ў нашай краіне абвастрыўся шэраг эканамічных і фінансавых праблем. Інфляцыя, дэвальвацыя і дэфіцыт валюты прывялі да значнага зніжэння ўзроўню жыцця работнікаў сістэмы адукацыі, — падкрэсліла ў сваім выступленні загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы ЦК прафсаюза Валянціна ГЕРАСІМОВІЧ. — Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—кастрычніку 2011 года рост валавога ўнутранага прадукту ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам склаў у супастаўных цэнах 7,0 працэнта. Індэкс прамысловай вытворчасці да ўзроўню аналагічнага перыяду 2010 года склаў 110,0 працэнта. Тым не менш, сярэднямесячная заработная плата ў адукацыі за 10 месяцаў гэтага года склала толькі 1405,9 тыс. рублёў або 312 долараў (да выхаду ў кастрычніку на адзіны курс валюты разлікі праводзіліся па курсе Нацыянальнага банка). Для параўнання: у снежні 2010 года яе памер складаў 1298,4 тыс. рублёў (або 427 долараў). Гэта значыць, што пры высокіх паказчыках росту валавога ўнутранага прадукту памер заработнай платы ў адукацыі значна адстае ад інфляцыйных працэсаў.

Суадносіны заработнай платы ў галіне адукацыі да аналагічнага паказчыка ў прамысловасці складаюць 71,1 працэнта, у тым ліку ў педработнікаў — 77,4 працэнта, у настаўнікаў — 82,9 працэнта, прафесарска-выкладчыцкага саставу — 122,4 працэнта. Сярэдняя заработная плата ў прамысловасці за 10 месяцаў 2011 года склала 1977,5 тыс. рублёў.

Валянціна Герасімовіч звярнула ўвагу на дыспрапорцыю ва ўзроўнях аплаты працы работнікаў адукацыі і аховы здароўя і падмацавала сваю думку канкрэтнымі лічбамі. За 10 месяцаў гэтага года сярэдняя заработная плата настаўнікаў склала 1639,0 тыс. рублёў, а прафесарска-выкладчыцкага саставу — 2419,8 тыс. рублёў. Ва ўрачоў сярэдняя зарплата была 2472,3 тыс. рублёў, а ў сярэдняга медыцынскага персаналу — 1452,0 тыс. рублёў. Такім чынам сярэднямесячная заработная плата ўрачоў перавышала заробкі і настаўнікаў (на 51 працэнт!), і нават прафесарска-выкладчыцкага саставу (на 2,2 працэнта)

Пра тое, як пагаршалася сацыяльнае становішча работнікаў галіны, сведчаць і наступныя факты. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў 174,5 працэнта, а ў кастрычніку — 189 працэнтаў. Значыць, цэны выраслі з пачатку года на 89 працэнтаў. Кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання ў верасні гэтага года павялічыўся ў 1,8 раза ў параўнанні са снежнем папярэдняга года.

У прафсаюзе канстатуюць, што ўрадам рабіліся пэўныя крокі для паляпшэння сацыяльнага дабрабыту насельніцтва: праводзілася індэксацыя даходаў, павялічваўся памер мінімальнай заработнай платы, з 1 кастрычніка быў павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду. У выніку намінальная заработная плата работнікаў адукацыйнай галіны вырасла ў сярэднім на 28 працэнтаў. Акрамя таго, з 1 лістапада былі ўведзены штомесячныя дыферэнцыяваныя даплаты ў дыяпазоне ад 16 да 240 тысяч рублёў. Гэта дазволіць павялічыць заработную плату яшчэ ў сярэднім на 13 працэнтаў.

— Разам з тым, такія меры ўсё роўна не пакрыюць інфляцыйныя працэсы, што немінуча адаб'ецца на зніжэнні пакупніцкай здольнасці работнікаў адукацыі, — падкрэсліла Валянціна Герасімовіч. — У кастрычніку адбылося чарговае пасяджэнне Нацыянальнага Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. На ім прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў спрабавалі даведацца ў прадстаўнікоў урада, якія канкрэтна крокі будуць рабіцца для стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне. Усе прызнавалі, што сітуацыя ў эканоміцы краіны склалася вельмі напружаная і няпростая. Аднак шырокі аналіз быў зведзены да таго, што ўраду трэба будзе ажыццявіць яшчэ шмат работы, каб выканаць сацыяльныя абавязкі дзяржавы перад насельніцтвам.

Надзвычай востра паўстала ў апошнія гады і праблема катастрафічнага зніжэння ў грамадстве прэстыжу прафесіі настаўніка. Таму нядзіўна, што па выніках прыёмнай кампаніі 2011 года месцы на некаторых педагагічных спецыяльнасцях засталіся незапоўненыя. У жніўні на рэспубліканскай нарадзе педагагічнага актыву Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўнымі задачамі, якія стаяць перад галіной, з'яўляюцца павышэнне якасці адукацыі, абнаўленне яе зместу на аснове сучасных навуковых ведаў і рост эфектыўнасці работы вучэбных устаноў і кожнага канкрэтнага педагога. Выкананне гэтых задач у значнай ступені залежыць ад кваліфікацыі і прафесійнага майстэрства педагогаў, чалавечых і прафесійных якасцяў кожнага з іх. Аднак рэалізаваць свае патэнцыяльныя магчымасці ў поўнай ступені педагогі могуць толькі ў тым выпадку, калі яны займаюць становішча, якое адпавядае іх ролі ў грамадстве, калі іх правы належным чынам абаронены. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пры любых змяненнях у сістэме адукацыі роля настаўніка заўсёды будзе галоўнай і вызначальнай. Дзяржава гатова падтрымаць настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавальнікаў не толькі маральна, але і матэрыяльна, гатова ўзмацніць сацыяльны пакет, але пры ўмове рэзкага павышэння аддачы ад іх работы.

Па выніках нарады з педагагічным актывам Савету Міністраў было даручана ў 2012 годзе разгледзець пытанні паэтапнага павышэння заработнай аплаты педагагічным работнікам дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі пры адначасовым удасканаленні сістэмы аплаты іх працы. Зараз у Міністэрстве адукацыі створана рабочая група па рэалізацыі вышэйназванага пункта даручэння, якую ўзначаліў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. Акрамя работнікаў міністэрства, у камісію ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, упраўленняў адукацыі, агульных сярэдніх навучальных устаноў. Пазіцыю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў гэтай камісіі будзе прадстаўляць намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта Раман Дапіра.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БНТУ Валерый СМЁТКІН узняў яшчэ адну актуальную для многіх вышэйшых навучальных устаноў праблему, якая асабліва абвастрылася сёлета — адток выкладчыцкіх кадраў. На яго думку, паказчык сярэдняй заработнай платы прафесарска-выкладчыцкага саставу не з'яўляецца аб'ектыўным і не адлюстроўвае рэальныя даходы выкладчыкаў у сувязі з вялікай колькасцю ў вышэйшых навучальных установах сумяшчальнікаў, а таксама вымушанай перапрацоўкай з-за недахопу кадраў і нізкіх заробкаў, якія прымушаюць выкладчыкаў браць на сябе дадатковую нагрузку. Акрамя таго, сярэдні паказчык не адлюстроўвае рэальныя даходы радавых і старшых выкладчыкаў, асабліва маладых. Між іншым, колькасць асоб з прафесарска-выкладчыцкага саставу, да якіх не прад'яўляюцца патрабаванні па наяўнасці вучонай ступені і вучонага звання перавышае 12 тысяч чалавек, а гэта, між іншым, 53 працэнты ад агульнай колькасці прафесарска-выкладчыцкага саставу. Даводзіцца канстатаваць, што таленавітая моладзь не лічыць прыцягальным варыянтам працаўладкаванне на выкладчыцкую работу. Больш за тое, менавіта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў часцей за іншых пакідаюць выкладчыцкую работу і шукаюць сабе прымяненне ў іншых сферах.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconВыйсце з крызісу падкажа адукацыя
Мінску са старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі Аляксандрам Бойкам. Мэтай свайго візіту ў нашу краіну...

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў icon07 красавiка 2010 года №68 (26676) Леанід козік: Павышэнне заробкаў педагогам больш нельга адкладваць
Міністэрства адукацыі ўжо неаднойчы ўзнімала гэтае пытанне ва ўрадзе. Мяркую, што І дэлегаты з'езда прафсаюза не павінны заставацца...

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconУ 2011-2012 н г. педагагічны калектыў навучальна-педагагічнага комплексу працаваў над тэмай Стварэнне інавацыйнай здароўезберагаючай адукацыйнай прасторы для
У 2011-2012 н г педагагічны калектыў навучальна-педагагічнага комплексу працаваў над тэмай “Стварэнне інавацыйнай здароўезберагаючай...

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconЗвязда 15 лiстапада 2011 года
Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта І складае Br856 тыс. 60

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў І вытворчасцей (па накіраваннях). Накіраванне спецыяльнасці 1-53 01 01-01 Аўтаматызацыя тэхналагічных...

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconПратакол пасяджэння кафедры
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў І вытворчасцей (па накіраваннях). Накіраванне спецыяльнасці 1-53 01 01-01 Аўтаматызацыя тэхналагічных...

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconПералік міжнародных дагавароў у галіне культуры
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры краін-удзельніц снд. 15. 05. 1992, г. Ташкент

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconГістарыяграфія І к рыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі
«Гістарыяграфія І крыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі», якая адбудзецца 25–26 верасня 2009 г у Гродна

Звязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў iconЗвязда 08. 12. 2011 №234
Міністэрства юстыцыі. Аб гэтым учора на калегіі, прысвечанай падвядзенню вынікаў апошняй прыёмнай кампаніі, паведаміў першы намеснік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка