Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам




НазваСыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам
Дата канвертавання01.11.2012
Памер20.62 Kb.
ТыпДокументы
ABAK1102(Noc)


Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам.


У суботу, у менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, адбудзецца дабрачынны канцэрт, прысьвечаны памяці паэта Анатоля Сыса. Яго ініцыявалі інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” і грамадзкая арганізацыя Беларуская музычная альтэрнатыва. Удзел у імпрэзе прымуць вядомыя беларускія рок-музыкі, якія выканаюць песьні на вершы Анатоля Сыса. Канцэрт памяці будзе весьці паэт Адам Глёбус. Падрабязнасьці падае Галіна Абакунчык.


Гэта першы канцэрт памяці паэта, складзены зь песьняў на ягоныя вершы. Але творы Анатоля Сыса ў выкананьні рок-музыкаў гучалі і раней. У песьнях “Ластаўка”, “Белая лебедзь”, “Залатыя краты” і іншых вершы Сыса прасьпявала Кася Камоцкая.


Камоцкая: “На вершы Анатоля Сыса вельмі складана пісаць. Бо сама ягоная паэзія сапраўды самадастатковая. І мне нават цікава, што музыкі прапануюць на гэты канцэрт”.


Удзел у канцэрце памяці прымуць такія вядомыя рок-гурты і выканаўцы, як “NRM”, “Палац”, “Індыга”, Аляксандр Памідораў”. Бальшыню песьняў на вершы Анатоля Сыса яны выканаюць упершыню. Пра свой удзел гаворыць салістка гурта “Індыга” Руся:


“Па-першае, Сыс мой зямляк. Шчыра люблю ягоныя вершы і шчыра захапляюся. Аднойчы мне патрапіўся верш Сыса пра любоўны трохкутнік. Ён падаўся мне вельмі блізкі, бо на той момант сама была ў падобным становішчы. І я напісала на яго музыку. Зараз гэтая песьня называецца “Брыдка”. На канцэрце памяці яна будзе гучаць у акустычным варыянце”.


Адзін з арганізатараў іпрэзы, прадусар Сяргей Будкін перакананы, што першы канцэрт паводле паэзіі Анатоля Сыса можа запачаткаваць адмысловы фэстываль альбо, прынамсі, стаць традыцыйным. Гаворыць Сяргей Будкін:


“Ягоныя сябры ды і, здаецца, сам Сыс казалі, што калі б ён ня быў паэтам, то запраста мог бы стаць рок-музыкам. І ягоная паэзія падаецца рокавай. Рокавая баляднасьць у лірычных вершах, але ёсьць і сапраўдны “чадны” рок-н-рол у ягоных лепшых творах. Таму падалося, што менавіта гэты фармат будзе пасаваць пад гэтую вечарыну. Натуральна, што гэта будзе камэрны фармат. Варта было б, канечне, зрабіць нейкі фэстываль, каб там разгарнуліся ўсе музыкі на ўсю поўніцу. Але і гэта вечарына, думаю, будзе сугучна з паэзіяй Сыса”.


Вядучаму: “Як паведаміў лідэр Беларускай музычнай альтэрнатывы Віталь Супрановіч, творы, якія прагучаць падчас вечарыны, складуць аснову музычнага альбома паводле творчасьці Анатоля Сыса, які выйдзе на кампакт-дыску. Таксма ў межах дабрачыннай акцыі ў фае касьцёла будзе праходзіць выстава мастака Аляксандра Квяткоўскага. Сабраныя ад імпрэзы ахвяраваньні пойдуць на ўсталяваньне помніка Анатолю Сысу на радзіме паэта ў вёсцы Гарошква.”.


Гл таксама:


3 лістапада – канцэр памяці Сыса


http://music.fromby.net/article/903/

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconСяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам
Анатоля Сыса. Імпрэзу арганізуе інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” І ініцыятыва Беларуская музычная альтэрнатыва. “Nrm”, “Палац”, “Індыга”,...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconСяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам
Анатоля Сыса. Імпрэзу арганізуе інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” І ініцыятыва Беларуская музычная альтэрнатыва. “Nrm”, “Палац”, “Індыга”,...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам icon"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?
Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconЖыў сабе калісьці адзін вялікі кароль, найвялікшы ва ўсёй акрузе. Гэта быў час, калі людзі ведалі яшчэ, дзе знаходзіцца брама Неба
Кароль ужо меў усё, што толькі можна было мець. Але ён жадаў здабыць яшчэ адну, найважнейшую рэч: хацеў знайсці ключы, якімі адмыкаюць...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconВязень Азкабана Пераклад на беларускую: Дзяніс Мускі 2011 г. Раздзел I савіная пошта
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое,...

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам iconРазработка урока музыки в 8-м классе по теме «Джаз, рок, рок-н-ролл»
Цель: накопление восьмиклассниками первоначальных представлений о современных музыкальных стилях: джаз, рок-н-ролл

Сыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам icon1. Такую песню лірнік на Нёмане спяваў
Быў юны шлюб прыгожы купалаускі вянок, Укласці меч у ножны князёвы змовіў рок

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка