Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам




НазваСяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам
Дата канвертавання01.11.2012
Памер18.17 Kb.
ТыпДокументы
Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам


У суботу 3 лістапада ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, адбудзецца дабрачынны канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса. Імпрэзу арганізуе інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” і ініцыятыва Беларуская музычная альтэрнатыва. “NRM”, “Палац”, “Індыга”, Аляксандр Памідораў выканаюць песьні на вершы Анатоля Сыса. Канцэрт памяці будзе весьці паэт Адам Глёбус. Падрабязнасьці ў Галіны Абакунчык.


Гэта першы канцэрт памяці Анатоля Сыса.


Песьні “Ластаўка”, “Белая лебедзь”, “Залатыя краты” на вершы Анатоля Сыса сьпявае Кася Камоцкая.


Камоцкая: “На вершы Анатоля Сыса вельмі складана пісаць. Бо сама ягоная паэзія сапраўды самадастатковая. І мне нават цікава, што музыкі прапануюць на гэты канцэрт”.


У канцэрце памяці будуць удзельнічаць “NRM”, “Палац”, “Індыга”, Аляксандр Памідораў. Бальшыню песьняў яны выканаюць упершыню. Пра свой удзел гаворыць салістка гурта “Індыга” Руся:


“Сыс мой зямляк. Шчыра люблю ягоныя вершы і шчыра захапляюся. Аднойчы мне патрапіўся верш Сыса пра любоўны трохкутнік. Ён падаўся мне вельмі блізкі, бо на той момант сама была ў падобным становішчы. І я напісала на яго музыку. Зараз гэтая песьня называецца “Брыдка”. На канцэрце памяці яна будзе гучаць у акустычным варыянце”.


Адзін з арганізатараў іпрэзы, прадусар Сяргей Будкін перакананы, канцэрт памяці Анатоля Сыса можа стаць традыцыйным.


“Ягоныя сябры ды і, здаецца, сам Сыс казалі, што калі б ён ня быў паэтам, то запраста мог бы стаць рок-музыкам. І ягоная паэзія падаецца рокавай. Рокавая баляднасьць у лірычных вершах, але ёсьць і сапраўдны “чадны” рок-н-рол у ягоных лепшых творах. Таму падалося, што менавіта гэты фармат будзе пасаваць пад гэтую вечарыну. Натуральна, што гэта будзе камэрны фармат. Варта было б, канечне, зрабіць нейкі фэстываль, каб там разгарнуліся ўсе музыкі на ўсю поўніцу. Але і гэта вечарына, думаю, будзе сугучна з паэзіяй Сыса”.


Кіраўнік Беларускай музычнай альтэрнатывы прадусар Віталь Супрановіч паведаміў, што песьні якія прагучаць на канцэрце, увойдуць у скоаданку песьняў на вершы Анатоля Сыса.


3 лістапада – канцэр памяці Сыса


http://music.fromby.net/article/903/

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconСяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам
Анатоля Сыса. Імпрэзу арганізуе інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” І ініцыятыва Беларуская музычная альтэрнатыва. “Nrm”, “Палац”, “Індыга”,...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconСыс калі б ён ня быў паэтам, то мог бы стаць рок-музыкам
Анатоля Сыса. Яго ініцыявалі інтэрнэт-сайт “Тузін хітоў” І грамадзкая арганізацыя Беларуская музычная альтэрнатыва. Удзел у імпрэзе...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconСяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 году ў Лідзе
З залатым мэдалём скончыў школу №6. У школьныя гады ён удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці – граў на гітары І пеў у вакальна-інструмэнтальным...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам icon"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?
Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconГарэзлівая літара я
Калі б уявіць сабе, што сталіцай суседняй краіны стаў, напрыклад, Ноўгарад або Уладзімір, то літаратурнай нормай было б оканне, а...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconДля нямецкай паэзіі Георг Гайм быў адным з тых, хто стаў стваральнікам новай паэтычнай мовы, новых вобразаў. Навізна апошніх не ў ІХ арыгінальнасці, амаль
Арцюр Рэмбо/ Arthur Rimbaud (1887 – 1912) – Для нямецкай паэзіі Георг Гайм быў адным з тых, хто стаў стваральнікам новай паэтычнай...

Сяргей Будкін: Калі б Сыс ня быў паэтам, ён стаў бы рок-музыкам iconАляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзед будучага паэта стаў уладальнікам
Дзед будучага паэта стаў уладальнікам уласнай зямлі, а бацькі яе страцілі – аддалі ў калгас. Калектывізацыя, аднак, істотным чынам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка