Птушатнік Алесь Марціновіч




НазваПтушатнік Алесь Марціновіч
Дата канвертавання28.10.2012
Памер27.84 Kb.
ТыпДокументы
Птушатнік” Алесь Марціновіч

Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с.

Алеся Марціновіча магу параўнаць толькі з Сяргеем Чыгрыном. У апошняга, як і ў Алеся Андрэевіча, штогод выходзіць па новай кніжцы. Не супаставімы толькі наклады і колькасць старонак. І піша Сяргей Мікалаевіч дакументалістыку, скажам так. У Марціновіча творы літаратурныя. Хоць новая кніга і вызначана па складзе як зборнік эсэ, больш нагадвае зборнік апавяданняў на гістарычную тэматыку. “Калі не ведаеш як назваць напісаны тэкст, абзаві яго эсэ”, -- такую ісціну выказаў нядаўна адзін мой выкладчык. Сапраўды. Напісаў свае думкі – эсэ, выклаў на паперы свае пачуцці – эсэ, зазірнуў у будучыню – эсэ... Так да бясконцаці. У Марціновіча, праўда, па-іншаму. Гістарычнае начынне загорнута ў абгортку з мастацкіх вобразаў. Прычым, слова аўтара настолькі простае ва ўспрыманні, што кнігу лёгка можна рэкамендаваць школьнікам сярэдняга ўзросту. Але сталы чытач не знойдзе тут нічога “дзіцячага”, як, да прыкладу, у кнізе “Сімяон, сын полацкі”.

Алесь Андрэевіч умее захапіць чытача сваімі тэкстамі. Гэта яму ўдаецца дзякуючы абраным асобам, пра якіх ён распавядае. Калі хто чытаў ягоную кнігу “Элегіі забытых дарог”, то памятае, што яе героі – беларусы, якія сталі вядмымі ў Расіі. Новая кніга – гэта асобы, што вядомыя нам з айчыннай гісторыі толькі па асобных ўзгадках. Аўтар паспрабаваў сабраць увесь магчымы матэрыял пра іх пад адну “шапку”. А чаго не змог адшукаць – дадумаў. І перыяд ахапіў ад першабытных часоў і да нашых дзён.

Упершыню са старонак кнігі пачуў легенду пра трох братоў Кія, Шчэка, Харыва і іх сястру Лыбедзь – родапачынальнікаў палян. А таксама пра паходжанне назвы горада Кіева – ад імені Кія. “У розных варыянтах легенда пра трох братоў і іхнюю сястру бытыюць і ў Беларусі, а гэта лішні раз пацвярджае, што згаданыя аповеды недалёкія ад ісціны. Як і сведчыць пра тое, што ўсходнія славяне маюць у сваёй гісторыі нямала агульных старонак...” (“Сага першабытных гадоў”).

Трэба пісьменніку аддаць належнае пры апісанні інтымных сцэн. Ён робіць гэта настолькі прыстойна, што не ўзнікае ніякага пачуцця агіды, як пры чытанні “Дамавакамірона сэксрэвалюцыйнага” Адама Глобуса. Параўнацца з Алесем Марціновічам могуць толькі Вольга Іпатава з раманам “Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба” і Леанід Левановіч з “філасофска-эратычнай” аповесцю “Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста”.

Князь падхапіў Малушку на рукі і пяшчотна шэпчучы: “Малка! Дарагая мая, Малка”, панёс яе туды, дзе быў невялікі пагорак, на якім, як добра памятаў ён, ад доўгага дзённага санцапёку паспела падсохнуць трава...

  • Любы мой! Адзіны!

Паўтарала яна гэта і тады, калі абое апынуліся на пагорку і Святаслаў усім цяжарам цела прыціснуў яе да мяккай травы, лёгкі пах ад якой зліўся з водарам валасоў дзяўчыны.

Ён ужо не звярнуў увагі на гэтыя пяшчотныя словы, бо не яны ўжо неабходныя былі яму, а сама Малуша – уся, без астатку.

З валасамі паху прывялай травы.

З вуснамі, ад якіх ішоў водар суніц, назбіраных пад вечар і не растрачаных пасля пацалункаў.

... З усім гнуткім станам каханай, што нагадваў цяпер змейку, якая згіналася, віляла з боку ў бок.” (“Каханне княжацкай ключніцы”).

А ці ведае хто, што аб’ядноўвае каралеву Бону Сфорцу і міланскі аўтамабільны завод “Альфа-Рамэо”? – Агульны герб (лагатып): выява змяі, што глытае чалавека. Цікавасць да асобы Боны Сфорцы праявіў не толькі аўтар, але і вядомы італьянскі палітык Сільвіо Берлусконі. Апошні, дарэчы і з’яўляецца ўладальнікам згаданага аўтамабільнага завода. Таму не ўзнікае ніякага сумневу, у каго ён пазычыў лагатып для свайго прадпрыемства. Ёсць у гэтым і частачка беларускай гісторыі.

І падобныя малавядомыя факты адкрываюцца ў кожным тэксце з кнігі. А гэта такія асобы, як Філон Кміта-Чарнабыльскі, Гальшка Астрожская, Багуслаў Радзівіл, Людвік Сяніцкі, Піліп Орлік, Мацей Радзівіл, Ксаверый Карніцкі, Ігнат Манькоўскі, Казімір Ельскі, Генрых Вейсенгоф, Герман Мінкоўскі, Пётр Конюх. Таму, калі “вам надакучылі бясконцыя тэлесерыялы... Вы расчараваліся ў гульні любімых футбалістаў... Для вас ужо няма ранейшай радасці ад праседжвання гадзінамі ля камп’ютэра... У такім разе спяшайце набыць новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча”. І смачна есці вам. Начынне кнігі настолькі смачнае, што паглынаецца за адзін раз.

Сяргей Макарэвіч

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Птушатнік Алесь Марціновіч iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь гарун 1887-1920
У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,...

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь Камоцкі прэзэнтуе зборнік лірыкі І рыхтуе новы альбом песень
Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час музычна-паэтычнай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную творчасьць...

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь дуброўскі-сарочанкаў

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь бадак маланкавы посах

Птушатнік Алесь Марціновіч iconБарановский Александр Александрович (Алесь Бараноýскi)

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь Міхалевіч: "Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць"
Алесь Міхалевіч: “Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць”

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту
Алесь Астроўскі – прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту

Птушатнік Алесь Марціновіч iconАлесь Бяляцкі, праваааронца
Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі

Птушатнік Алесь Марціновіч iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка