Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання21.01.2013
Памер29.34 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0115abloha


Аблога 15 студзеня


Севярын Квяткоўскі, Менск


Выказваньне Алксандра Лукашэнкі пра "самы дурацкі праект Расеі" -- датычна плянаў пабудовы Паўночна-эўрапейскага газаправоду па дне Балтыйскага мора сталася прадметам актыўнага абмеркаваньня на беларускіх форумах і ў блогах. На форумах парталу Tut.by выказваюцца: "Пасьля новага газаправоду возьмуцца за нафтаправод… таксама ў абыход Беларусі. Пэўна, баяцца расейцы нашай стабільнасьці і квітненьня"; "Мне падабаецца мая краіна, але я абсалютна не прымаю палітыку прэзыдэнта, і тыя мэтады, якімі ён яе рухае. На жаль, за 12 гадоў ён так і ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку" пайсьці на такія недружалюбныя закідоны Маскве"; "Улада і грошы – на дзіва пабуджальныя матывы".


На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць тэзіс гарадзенца Андрэя Павача, які мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка – адзіны ў кіраўніцтве Беларусі, хто дбае пра краіну. Аўтар піша: “Лукашэнка, пры ўсіх "але", па-свойму любіць Беларусь і мае пэўныя прынцыпы. … Самае страшнае ў гэтай сытуацыі тое, што для многіх цяперашніх высокапастаўленых падначаленых Лукашэнкі незалежнасьць Беларусі — гэта ня больш чым пытаньне выгаднай эканамічнай каньюнктуры. … Сыстэма, завязаная на адным чалавеку, якой бы моцнай ні здавалася, неўнікнёна абрынецца".


Водгукі: "Вельмі арыгінальнае цьверджаньне. Любая эканамічная эліта, а карумпаваная - тым больш, зацікаўлена у падтрыманьні статус кво";


"У чым жа любоў Лукашэнкі да Беларусі, зь якой пачынаецца артыкул?";


"Ці ня бачыце вы, што прычынай тае "любові" ўсяго толькі факт, што гэта максымальна магчымая ўлада, на якую ён можа цяпер разьлічваць. Таму і расьпісваецца ў гатовасьці бараніць яе".


r_a_t__k_i_n_g піша ў сваім сеткавым дзёньніку пра мясцовыя выбары: "І што на гэты раз агучылі назіральнікі? Колькасьць прагаласаваўшых? Колькі ім было выдадзена бюлэтэняў? Агучылі афіцыйныя дадзеныя і зрабілі некалькі здымкаў. Дзеля чаго і што было зроблена? Перамаглі апазыцыйныя кандыдаты. Што яны будуць рабіць з гэтай перамогай? "Гандляваць" пасадай ці за прынцыповасьць за краты. Але зараз можна сказаць (зноў) - апазыцыя ўдзельнічала, некаторыя нават "перамаглі", назіральнікі былі, выбары былі непразрыстымі і ўсё што магла апазыцыя зрабіла".


Блогер burbalka скардзіцца, што на вечары Хрысьціянскага адукацыйнага цэнтру выступаў гурт "Джамбібум", але ў інфармацыйных паведамленьнях пра музыкантаў не ўзгадалі. Вечар ладзіўся 11 студзеня ў Інстытуце тэалёгіі БДУ. Некаторыя песьні "Джамбібум" можна спампаваць на сайце гурту .


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.

1

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка