Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі




НазваЮрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер27.42 Kb.
ТыпДокументы
Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі.


У 1983 годзе паступіў на філялягічны факультэт Гомельскага дзяржунівэрсытэту. На гэты выбар паўплывала любоў да літаратуры. Сярод улюбёных пісьменьнікаў – нямецкі раманіст Эрых Марыя Рэмарк, расейскі празаік Аляксандр Купрын і беларускі – Максім Гарэцкі.


Аднак пасьля году вучобы ва ўнівэрсытэце й службы ў войску, зьявілася цікавасьць да гістарычных ведаў. Юрась спыніў вучобу ў Гомелі й паступіў у Менску на гістарычны факультэт Белдзяржунівэрсітэту.


Тут Глушакоў заняўся дасьледаваньнем найноўшай гісторыі Беларусі. Пасьля сканчэньня БДУ навучаўся ў асьпірантуры, дзе дасьледаваў тэму эсэраўскага руху ў Беларусі. Прысьвяціў гэтаму шэраг навуковых артыкулаў. Падрыхтаваў дысэртацыю “Дзейнасьць сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Беларусі ў 1903-1909г.г”. Аднак абараніць яе не ўдалося і пры цяперашняй уладзе, як лічыць спадар Глушакоў, ня ўдасца.


У 1997 годзе ўладкаваўся на працу малодшым навуковым супрацоўнікам ў Гомельскі абласны краязнаўчы музэй.


Там прапрацаваў да восені 2005 году. Кіраўніцтва музэю прапанавала спадару Глушакову зволіцца.


У 2003 годзе Юрась Глушакоў быў абраны дэпутатам Гомельскага гарадзкога савету.


Сёлета, падчас мясцовых выбараў, ён спрабаваў яшчэ раз атрымаць мандат дэпутата дэпутату гарсавету. Аднак яго не зарэгістравалі кандыдатам на дэпутата.


Спадар Глушакоў лічыць сябе, паводле палітычных поглядаў, лібэртарным сацыялістам. То бок прыхільнік свабоднага сацыялізму, заснаванага на самакіраваньні народу.


Сябра аргкамітэту ў справе стварэньня сацыяльнага (лібэртарна-сацыялістычнага) руху “Разам”. Ягоны палітычныя аднадумцы – гэта антыглябалісты. Яны выступаюць за альтэрнатыўную глябалізацыю – у процівагу глябалізацыі карпарацыяў і буйных дзяржаваў.


Адначасова Юрась Глушакоў зьяўляецца сябрам Беларускай партыі “зялёных”. Асноўная частка “зялёнага” руху ў сьвеце – гэта прыхільнікі экасацыялізму.


“Толькі ва ўмовах самакіраваньня можна гарманізаваць адносіны чалавека і прыроды”, – упэўнены спадар Глушакоў.


У ежы неразборлівы. Любіць мясныя стравы, хаця хацеў бы ад іх адмовіцца.


Аматар лёгкай атлетыкі.


Вольны час любіць правесьці на прыродзе. Шкадуе, што ўсё радзей удаецца выбрацца за горад.


У нямецкім горадзе Швэрын (зямля Мэкленбург, Пярэдняя Памеранія) падчас антыфашысцкай акцыі, што праходзіла 2 чэрвеня, паліцыя затрымала сем актывістаў аргкамітэта па стварэньні беларускага сацыяльнага руху "Разам!"


Акцыю плянавалі арганізаваць на знак пратэсту супраць правядзеньня 2 чэрвеня ў Швэрыне маршу нацыянал-дэмакратычнай партыі. Паводле слоў Ю.Глушакова, рух нацыяналістаў найбольш моцны менавіта ў гэтым рэгіёне Германіі – на апошніх мясцовых выбарах партыя атрымала каля 20% галасоў выбарцаў.


Паводле спадара Глушакова, для беларусаў, якія сутыкнуліся з фашызмам у час другой усясьветнай вайны, пратэст супраць яго цяперашніх праяваў мае актуальнасьць. Але акцыя ў Швэрыне не ўдалася. Яе ўдзельнікаў, у тым ліку і спадара Глушакова і яго беларускіх паплечнікаў затрымала паліцыя.


Акцыя антыфашыстаў праходзіла таксама ў межах кампаніі супраць "Вялікай васьмёркі", саміт якой запланавана правесьці 6 чэрвеня ў зямлі Мэкленбург.


"G8 - гэта, па сутнасьці, ценявы ўрад сьвету, які бярэ на сябе права вырашаць лёсы людзей", - перакананы Ю.Глушакоў.


На яго думку, паміж дзеяньнямі нямецкай паліцыі й беларускай міліцыі ёсьць пэўнае падабенства. Аднак, як лічыць спадар Глушакоў, нямецкія ахоўнікі парадку больш “паліткарэктныя” як беларускія. Затрыманых не зьбівалі. Пасьля 3-4 гадзін знаходжаньня ў аўтазаку й пастарунку затрыманых адпусьцілі.


Ніякіх папер беларускія затрыманыя ня падпісвалі. Глушакоў кажа, што яго зь Нямеччыны ня дэпартавалі, ён выехаў самастойна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconЮрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі. У 1983 годзе паступіў на філялягічны факультэт Гомельскага дзяржунівэрсітэту. На гэты выбар паўплывала цяга да
Беларусі. Прысьвяціў гэтаму шэраг навуковых артыкулаў. Падрыхтаваў дысэртацыю “Дзейнасьць сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Беларусі ў...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconАляксандр Наркевіч нарадзіўся ў Вялейцы 37 гадоў таму. Вялейка была й застаецца для яго самым лепшым на зямлі месцам
Аляксандр Наркевіч нарадзіўся ў Вялейцы 37 гадоў таму. Вялейка – была й застаецца для яго самым лепшым на зямлі месцам

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconІгар Бабкоў мысьляр, паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філязофскую адукацыю ў бду. Працуе ў Інстытуце філязофіі нан беларусі І
Бабкоў мысьляр, паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філязофскую адукацыю ў бду. Працуе ў Інстытуце філязофіі...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconТэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў
Узнікненне чалавечага грамадства — доўгі працэс. Паводле навуковых даных ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconЮрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні
Малодшы брат вучыцца ў 5 клясе, таксама выдатнік. Дарэчы, сам Юрась мае акрэсьлены намер гэтаксама завесьці сям’ю “і дзяцей нават...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі icon1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі Узнiкненне чалавечага грамадства надзвычай доўгi I складаны працэс. Паводле сучасных навуковых
Паводле сучасных навуковых даных, якiя атрыманы на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconЮрась Барысевіч нарадзіўся ў Менску 13 красавіка 1966 году
Скончыў французкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, пасьля якога тры гады працаваў перакладчыкам у вытворчым...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Юрась Глушакоў нарадзіўся 40 гадоў таму ў Гомелі iconНілаў Аляксандр Аляксеевіч
Нілаў Аляксандр Аляксеевіч. Член Саюза журналістаў рб. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гомелі. Скончыў эканамічны факультэт гду ў 1982...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка