Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel




НазваАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Дата канвертавання01.11.2012
Памер20.81 Kb.
ТыпДокументы
Stud1114bg Kullinkovich


Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel


Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў ПТВ-23 па спэцыяльнасьці сантэхнік. Паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, правучыўся там адзін курс. Працаваў у моладзевых выданьнях. З 1985 году піша вершы, песьні.


У 1989 годзе разам з Генадзем Агейчыкам стварыў гурт Neuro Dubel, у складзе якой выступае і па сёньняшні дзень. Паводле ўласнага прызнаньня Кулінковіча, назоў прыдумаў сам ў пэрыяд “закосу ад войска” (Навінкі, нэйра-) і захапленьня Sex Pistols (пісталет-дзюбэль).


Шматстылёвы гурт: выконваюць панк-рок, рэгі, блюз, хардрок. Роля ў гурце – голас, тэксты, музыка. Пачынаў з расейскамоўных тэкстаў, зараз шмат піша па-беларуску.


Цягам першых некалькі гадоў працавалі пераважна дома. На хатняй аўдыётэхніцы выпусьцілі некалькі аўдыёальбомаў, што называлася “Няякасныя прадукты студыі ГарыЭна Прадакшн”.


У 1992 годзе быў запісаны першы студыйны альбом «Ромашка (Из жопы с любовью)», потым былі «Бітва на матацыклах» (1994), «Міністэрства» (1994), «Разумныя рэчы» (1995), «Жорсткае самазабойства ўнівэрсальнай таркай Бэрнэра» (1996), «Паляўнічы і Сайгак (1998), “Варсінкі і Катышкі” (1999), “Народнае Дастаяньне” (2000), П.И.О.Т.К.У.К.У.К. (2002), Tanki (2004), Stasi (2007).


Што тычыцца назову апошняга альбому “Stasi”, абмяркоўвалася некалькі варыянтаў, але спыніліся на назове выведкі былой ГДР. Маўляў, “выведка – структура, якой быццам бы няма, а насамрэч яна ёсьць”. Менавіта гэта фраза адлюстроўвае рэальны стан спраў Neuro Dubel, лічыць А.Кулінковіч.


Пасьля ўдзелу ў канцэрце, які быў прысьвечаны заканчэньню легітымнага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі на плошчы Бангалор у ліпені 2001 году, трапіў у так званы «чорны сьпіс» забароненых у дзяржаўным і FM эфіры гуртоў.


Песьні на складанках і ўдзел у супольных праектах: “Крамбамбуля”, а таксама «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999), «Вольныя танцы: альтэрнатыва_by» (2001), Personal Depeche (2002), “Генэралы айчыннага року” (2004), “Прэм'ер Тузін 2005”, “Прэм'ер Тузін 2006”.


Узнагароды: «Рок-кароны» у намінацыях «За лепшую інтэрпрэтацыю эстраднага шлягеру» (1996, «Здравствуй, чужая мілая»), «Лепшы кліп» і «Альбом году» (1998, «Паляўнічы і сайгак»), «Рок-кароны» 1998, 2004-05 году. Гран-пры Ленінградзкага рок-клюбу і прыз глядацкіх сымпатыяў на фэстывалі “Балтыйскі бераг” (Санкт-Пецярбург, 1998).


Выступаюць у Расеі, Польшчы.


Нязьдзейсьненая мара – стаць гука-відэаінжынэрам. Любімы колер Аляксандра – зялёны, любімая жывёла – пацук (але ў хаце мае паласатага ката Васіліска). Любімая кніга -- «Марцін Ідэн» Джэка Лёндана, паэт -- Бадлэр. Любімы напой – халодная гарбата, ежа – марапрадукты і дзіцячае харчаваньне «Малыш».


Ніколі не дае аўтографаў перад канцэртам


Жанаты, мае 7-гадовага сына Аляксандра.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconNeuro Dubel "Штазі"
Сёньня ў Менску павінна была адбыцца прэзэнтацыя новага альбому гурту Neuro Dubel “Штазі”. Штазі – гэта спэцслужба, якая існавала...

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconСёньня ў музычных крамах Беларусі зьявіўся новы, трэці па ліку альбом гурту Юр’Я, які называецца "Рай Коню". Гурт як І заўсёды, не выракаецца экспэрымэнтаў зь
Сем кампазыцый альбому канцэптуальна раскладзены нібы асноўныя моманты беларускага абрадавага календару. Лідэр гурту Юры “Франц”...

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconДумаецца, граматна спланаваная акцыя Расеі І Штатаў. Каб скупіць краіну за капейкі. Альф
«Нейро дюбель». Neuro Dubel меўся прэзэнтаваць новы альбом «Штазі» ў менскім клюбе «Фартуна». qwest81: «пераехалі камбайнам. Усё-такі...

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconАляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconНачная Свабода 12 / 12 Госьць
Госьць: лідэр гурту “Разьбітае сэрца пацана” Дзяніс Тарасенка (+375,297,684,402) будзе зь менскай студыі

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё Рацыя ён паабяцаў, што блог ў
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё...

Аляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel iconСёньня ў Менску прайшла прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму «Старыя інструмэнты Беларусі». Аўтарам ідэі, аўтарам сцэнару І рэжысэрам выступіў лідэр гурту
Аўтар ідэі, сцэнару І рэжысэр фільму Зьміцер Сасноўскі стварыў фільм пра старажытныя беларускі музычныя інструмэнты дуду, ліру, лютню,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка