Інтэлектуальны марафон "Гістарычны марскі бой", Дзеравяшка Г. Я




НазваІнтэлектуальны марафон "Гістарычны марскі бой", Дзеравяшка Г. Я
старонка2/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер315.19 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5

Правіла: намаляваць 4 – аднапалубныя караблі, 3 – двухпалубныя, 2 – трохпалубныя, 1 – чатырохпалубны, такім чынам, каб караблі не датыкаліся.

Іграюць дзве, магчыма тры каманды, тады пытанні задаюцца па-кругу. Калі ігрок пападае на карабль – камандзе залічваецца 1 бал, калі не –задаецца пытанне з таго раздзела, на які ён трапіў, за правільны адказ налічваецца 1 бал. Перамагае тая каманда, якая саб’е ўсе караблі і набярэ найбольшую колькасць балаў за адведзены час.


Раздзелы:

А – асобы К – культура

Г – гаспадарка П - паняцці

Д – даты


Пытанні блока А

1. Назавіце імёны першых князёў-святых на ўсходнеслявянскіх землях, якія былі забіты родным братам Святаполкам Акаянным у 1015г. (князі Барыс і Глеб)

2. Гэты князь вядомы тым, што тройчы мяняў веру. 1246г. – прыняў праваслаўе, 1251г. – стаў католікам, 1258г. – адрокся ад хрышчэння і памёр язычнікам. (князь Міндоўг)

3. Якога беларускага палкаводца называюць “другім Ганібалам”? Паводле асабістых сцвярджэнняў, ён атрымаў 63 перамогі ў бітвах з татарамі і войскамі Маскоўскай дзяржавы. (гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі)

4. Хто з беларускіх дзеячаў сярэдневякоўя быў актыўным атэістам? Ён сцвярджаў: “Чалавек – стваральнік Бога, а Бог – стваральнік чалавека” (Казімір Лышчынскі)

5. Хто з расійскіх імператараў першым наведаў беларускія землі? (Кацярына ІІ)

6. Таленавіты расійскі палкаводзец, які ў Беларусі падавіў паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі? (А.В. Сувораў)

7. Хто з беларускіх дзеячаў пісаў да беларускага народа “Лісты з-пад шыбеніцы”? (К. Каліноўскі)

8. У сярэдзіне ХVІІІ ст. адзін з кіраўнікоў сялянскага паўстання ў Беларусі абвясціў сябе ўнукам Б.Хмяльніцкага. Хто гэта быў? (В. Вашчыла)

9. У 1812г. адзін цяжка ранены расійскі генерал сказаў: “Здыміце з мяне Георгіеўскі крыж, каб французы не ведалі, што ім удалося забіць рускага генерала. Не саступіце ні кроку зямлі, ратуйце сваю Бацькаўшчыну.” Хто гэта быў? (генерал-маёр Якаў Кульнёў)

10. Каго называлі “беларускім Мюнхаўзенам”, “беларускім дон Жуанам” або “Пане Каханку”? (караля Станіслава Радзівіла)


Пытанні блока Г

1. У якім горадзе ў ХVІст. быў пабудаваны першы на беларускіх землях вадапровад? (у Гародні)

2. Назавіце сучаснымі словамі тыя “шпалеры”, якія ў ХVІІІ ст. вырабляліся на Карэліцкай ткацкай мануфактуры (дываны, габелены, палатно для абіўкі сцен)

3. Якія сяляне ў Расійскай імперыі былі вызвалены ад асабістай залежнасці 19 лютага 1861 г? (памешчыцкія або прыватнаўласніцкія)

4. Каго ў Беларусі ў сярэднія вякі называлі “партачом”? (рамесніка, які не ўваходзіў у цэх)

5. Хто заснаваў каля 20 фабрык у Гародні, кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і іншыя школы, закупіў пародзістую жывёлу, павялічыў сялянам надзелы? (Антоній Тызенгаўз)

6. Як называецца мяжа, за якой было забаронена сяліцца, займацца земляробствам яўрэям? (мяжа яўрэйскай аселасці)

7. У 1884 г. у Беларусі быў пабудаваны першы суднабудаўнічы завод. Дзе? (у Пінску)

8. Як называлася адзінка ў сельскай гаспадарцы ВКЛ да с ХVІст., з якой плацілі падаткі? (дым)

9. Існавалі гандлёвыя шляхі “з вараг у грэкі”, “з вараг у арабы”. Калі існаваў і дзе праходзіў на тэрыторыі Беларусі “бурштынавы шлях”? (з часоў бронзавага і ў раннім жалезным веку ў Еўропе, у Беларусі праходзіў па рэках Нёман, Заходняя Дзвіна, Дняпро)

10. Чым памесце адрозніваецца ад вотчыны? (памесце – маёнтак, які даваўся толькі на час службы без права перадачы ў спадчыну, а вотчына – зямельнае ўладанне, якое перадавалася па спадчыне)


Пытанні блока Д

  1. Першыя летапісныя згадкі пра горад Менск адносяцца да 1067 г. Якая тады адбылася падзея? (бітва на рацэ Нямізе)

  2. Назавіце час, які называюць “залатым векам ВКЛ”. Ён прыпадае на гады княжання Вітаўта (прыкладна з 1392 па 1430г.)

  3. Што абагульняе падзеі, якія адбыліся ў 1385г., 1569г., 1596г.? (заключаны ўніі з Каралеўствам Польскім)

  4. Пра гэтыя падзеі Кацярына ІІ сказала, што вернута тое, што было забрана. Што гэта за падзеі? (пра падзелы РП)

  5. З якой мэты у 1857г. расійскі імператар Аляксандр ІІ стварыў сакрэтны камітэт? (для падрыхтоўкі аграрнай рэформы 1861г.)

  6. У Расійскай імперыі часоваабавязаны стан сялян быў скасаваны ў 1907г. А калі гэта адбылося на беларускіх землях? (пасля паўстання пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага)

  7. Тадэвуш Касцюшка, які ўзначальваў паўстанне 1794г. у РП, быў узяты ў палон войскамі Кацярыны ІІ, а пасля яе смерці вызвалены імператарам Паўлам І. Аднак на радзіму ён не вярнуўся, хоць Напалеон І прапанаваў яму гэта зрабіць. Калі ён прапанаваў Т. Касцюшка вярнуцца? (1812г., для актывізацыі антырускіх настрояў)

  8. Назавіце гады Айчынных войн у Расіі. (1812г., 1941-1945гг.)

  9. Канстанцін Астрожскі больш за 60 разоў перамагаў у бітвах татарскія і маскоўскія войскі. Аднак у ходзе другой вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам ён прайграў бітву на рацэ Ведраш. Прайграў годна, бо войску ВКЛ колькасцю 4,5 тыс. воінаўсупрацьстаяла 40-тысячнае маскоўскае войска. Сам гетман трапіў у палон. Калі гэта адбылося? (14 ліпеня 1500г.)

  10. Напалеону Банапарту прыпісваюць наступнае выказванне: “Ад вялікага да смешнага – адзін крок”. У сувязі з якой падзеяй ён так горка пажартаваў? (паражэнне французскай арміі ў вайне з Расіяй у 1812г, бо хацеў сусветнага панавання, а атрымаў цяжкае паражэнне)


Пытанні блока К

  1. Назавіце старажытнабеларускага бога зімы і маразоў (Зюзя)

  2. Успомніце верш М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”. Чаму гісторыкі падвяргаюць крытыцы гэты верш? Якая тут недакладнасць? (ткачамі на слуцкай мануфактуры ў асноўным былі мужчыны)

  3. Што такое “Полацкі сшытак”? (зборнік музычных твораў ананімных аўтараў, складзены ў канцы ХVІ – сярэдзіне ХVІІ стст.)

  4. Што абазначала і абазначае слова “бонда”? (звычай частавання сваякоў і аднавяскоўцаў свежыной, садавінай новага ўраджаю, а таксама круглую пшанічную булку)

  5. Хто такі “дарэктар”? (вандроўны настаўнік у Беларусі ў ХІХ ст)

  6. Словазлучэнне “homo sapiens” азначае “чалавек разумны”, “homo erectus” - “чалавек прамаходзячы”. А што азначае “homo habilis”? (чалавек умелы)

  7. На якой мове была напісана “Песня пра зубра” М. Гусоўскага? (на лацінскай)

  8. Растлумачце, чаму каталіцкія рэлігійныя святы святкуюцца на два тыдні раней за праваслаўныя? (у каталіцкай і праваслаўнай царквы розныя календары: грыгарыянскі і юліянскі, розніца паміж календарамі- 13 дзён)

  9. У гонар якой падзеі быў выгравіраваны медаль “На ўз’яднанне рускіх”? (у гонар Берасцейскай царкоўнай уніі 1596г.)

  10. Чаму палякі і беларусы лічаць Адама Міцкевіча сваім паэтам? (А.Міцкевіч нарадзіўся і жыў некаторы час на Навагрудчыне, а пісаў па-польску)


Пытанні блока П

  1. У ВКЛ было шмат выбарных пасад, уладальнікі якіх мелі пэўныя абавязкі. За што адказвалі стражнік і крайчы? (стражнік – за абарону ад варожых нападаў і наездаў, крайчы – за арганізацыю харчавання і накрыццё княжыцкага стала)

  2. Што такое “вевярыца”, “куна”, “разана”? (пры цяжкасцях з адказам можна назваць яшчэ грыўну і талер. Гэта грашовыя адзінкі эпохі сярэдневякоўя)

  3. Назвы якіх колераў у дачыненні да назвы Русь скарыстоўваліся ў сярэднія вякі? (белы, чорны, чырвоны)

  4. Валоданне зямлёй “до живота” абазначала пажыццёвае карыстанне зямлёю. А што азначалі паняцці валодання “до двух животов” і “до трёх животов”? (з правам перадачы дзецям і з правам перадачы дзецям і ўнукам)

  5. Каго назвывалі “непохожим”? (селяніна, які не меў права пераходзіць ад аднаго феадала да іншага)

  6. У 1537г. адбылася падзея, якая ў гісторыі атрымала назву “вайны пеўняў” або “курынай вайны”. Што гэта за вайна? (унутрыдзяржаўны канфлікт, калі ў наваколлі Кракава падчас мецяжу супраць караля шляхцічы з’елі ўсіх курэй і пеўняў)

  7. Што азначае паняцце “плаціць куніцу”? (плата селяніна феадалу за дазвол выдаць сваю дачку замуж)

  8. Што такое “бульбяныя” забастоўкі і калі яны адбываліся? (адбываліся ўвосень 1906г.. калі батракі і падзёншчыкі патрабавалі ад землеўладальнікаў павялічыць падзённую плату за ўборку бульбы)

  9. Калі і чаму ўжываўся ў ВКЛ выраз “двухкнязёўе” і “двухкаралеўе”? (з 1529 па 1548гг., калі Жыгімонт Стары каранаваў свайго 10-гадовага сына Жыгімонта Аўгуста, але княжыў сам да сваёй смерці)

  10. Які перыяд у гісторыі РП называюць “Патопам”? (сярэдзіну ХVІІст., калі адбываліся войны РП са Швецыяй 1655-1660гг. і з Расіяй 1654-1667гг.)













1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

А

г

а

п

к

а

д

п

а

г

к

Б

д

г

а

д

п

г

д

к

к

д

В

п

г

к

а

д

п

а

г

п

а

Г

д

а

п

д

п

а

д

п

а

г

Д

к

д

а

к

г

к

п

г

д

к

Е

а

г

п

д

к

д

к

а

к

г

Ж

к

д

г

а

п

к

а

п

г

а

З

г

п

а

к

д

г

д

к

п

г

І

к

д

г

п

д

к

а

д

а

к

К

а

п

к

г

а

д

п

г

к

д
1   2   3   4   5

Падобныя:

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconПоложение о проведении чемпионата по интеллектуальным играм «Интеллектуальный марафон»
«Интеллектуальный марафон» проводится в целях развития интеллектуальных способностей учащихся и совершенствования образовательного...

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconКонкурс творческих работ «И грянул бой, Полтавский бой!»
Северной войны – Полтавская битва. Закончилась она уверенной победой русских. Полтавская победа до сих пор остается одним из самых...

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconМарафон регионов России выходит на международный уровень
Культурной Олимпиады «Сочи 2014» сразу на двух площадках – в Сочи и Лондоне – пройдет уникальное событие – II марафон регионов России....

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconДрузья! Аптечная сеть «Ригла» иаптеки в составе сети объявляют о начале грандиозной акции Марафон подарков, посвященной десятилетию компании «Ригла». Акция
Друзья! Аптечная сеть «Ригла» и аптеки в составе сети объявляют о начале грандиозной акции Марафон подарков, посвященной десятилетию...

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconІнтэлектуальная гульня-спаборніцтва "Чароўны квадрат", Дзеравяшка Г. Я
За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Перамагае тая каманда, якая набярэ большую колькасць балаў

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconИ все-таки они возвращаются — великие, легендарные и неповторимые. Бывший абсолютный чемпион мира в супертяжелом весе американец Эвандер Холифилд заявил, что его третий бой с Майком Тайсоном, вероятнее всего, состоится. Причем уже в этом году
Упертяжелом весе эти американцы даже на пятом десятке смотрятся настоящими гигантами. Понятное дело, что такой бой нужен им прежде...

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Праблема маральнага выбару на вайне. Вытокі подзвігу карпенкі, глечыка, фішара, свіста вось яна, вайна бой, смерць, паражэнне
Вось яна, вайна — бой, смерць, паражэнне, перамога над сваёй слабасцю І ворагам

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconВ какой стране жил папа Карло?
Интеллектуальный марафон

Інтэлектуальны марафон \"Гістарычны марскі бой\", Дзеравяшка Г. Я iconМарафон-2010 4 класс 1 тур ответы задание ответ

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка