Стваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца




НазваСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Дата канвертавання01.11.2012
Памер24.58 Kb.
ТыпДокументы
Stud1101-kino


Стваральнікі фільму “У сьнягах драмае вясна” рэжысэр Сяргей Патаранскі і апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах драмае вясна” распавядае пра падзеі пачатку вясны, пэрыяд да прэзыдэнцкіх выбараў. З працай Сяргея Патаранскага і Сяргея Чырка пазнаёмілася Іна Студзінская.


Значная частка фільму – дакумэнтальныя кадры выступаў трох кандыдатаў на прэзыдэнта: Аляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лукашэнкі. Чацьверты кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч ў фільме не прадстаўлены. Аўтары фільму выбралі найбольш эмацыйныя фрагмэнты выступаў кандыдатаў у прэзыдэнты.


Але найбольш уражваюць здымкі ў беларускай глыбінцы. Просты вясковец, які прадстаўляе тыповы электарат Аляксандра Лукашэнкі:


(Вясковец: ) “Скардзіцца няма чаго. Рыгоравіч маладзец... Пэнсію ў час дае. Своечасова мы атрымліваем. У кожнага свая гаспадарка. Хто хоча хораша жыць – той кабанчыка трымае, курачку, кароўку. І малачко ёсьць, і чарка, і шкварка, як кажуць”.


Удала выкарыстаны прынцып паралельнага мантажу. Абяцаньні Лукашэнкі адрадзіць вёску і канстатацыя Казуліным, што вёска вымірае. І абсалютна шчырая дзяўчына, студэнтка, якая родам зь вёскі. Дзяўчына распавядае, чым жыве сельская моладзь. Адчуваецца яе настальгія на малой радзіме, але з жалем яна канстатуе, што хто паступіў вучыцца, у вёску ня вернецца…


(Дзяўчына: ) “Моладзь бавіць час па-звычайнаму. Узімку, калі тут застаюцца толькі школьнікі, штодня яны вучацца, а па выходных ходзяць на дыскатэку ў мясцовы дом культуры. А ўлетку сюды зьяжджаецца шмат моладзі з гарадоў. Звычайна яны ходзяць сюды. Піць піва. Без усялякай ідэі. Гэтак вельмі... па-простаму”.


Вельмі цікавы фрагмэнт фільму, дзе пра свабоды разважаюць навучэнцы зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю. “Свабода – павінна быць унутры”. “Свабода – гэта калі трус палюе на ільва”. А Беларусь павінна заняць “цэнтральнае месца ў Эўропе, таму што геаграфічна яна знаходзіцца менавіта ў цэнтры Эўропы”.


А ў цэнтры Беларусі – мястэчка Любча Наваградзкага раёну. І тое, што засталося ад сярэдневечнага замку. І зноў тая самая дзяўчына, якая ў выходныя прыяжджае сюды, на малую радзіму. Яна намагаецца адрадзіць гэты самы замак.


(Дзяўчына: ) “За чатыры гады тут з мясцовай моладзі была толькі я і часам яшчэ сваю сяброўку заахвочвала. Яна прыходзіла, але асаблівай актыўнасьці не назіраецца. Нават, калі сюды на пянькі прыходзяць піва папіць, просіш – дапамажыце! Калі згаджаюцца, то не болей чым на дзьве хвіліны... Усё зьбягаюць. Я ўжо 4 гады прымаю ўдзел у працах на замку і спадзяюся, што пэўную карысьць я прынесла. Прынамсі, сабе – дакладна. Для мяне сёньня болей цікавай справы не існуе. Бо толькі тут можна сустрэць сапраўды прасунутую беларускую моладзь... Вельмі цікава бавіць час”.


Далей зноў – прынцып паралельнага мантажу. Кандыдаты сустракаюцца з выбарцамі. Лукашэнка на трэцім Усебеларускім народным сходзе. Тэлевыступы Казуліна і Мілінкевіча (у няроўнай прапорцыі, прыкладна чатыры да аднаго на карысьць Аляксандра Казуліна). Маці Казуліна, дакумэнтальныя кадры – спроба Казуліна трапіць на Усебеларускі сход… І прароцкія словы Казуліна:


(Казулін: ) “Я папросту дазволіў сабе трошачкі “дастаць” нашага прэзідэнта. І калі я яго дастаў… Як прафэсар, даўшы яму ўрокі… ён раскрыўся ў поўным аб’ёме. Тры з паловай гадзіны ў часе закрыцьця Усебеларускага сходу адказваў на пытаньні Казуліна! Я добра ўсьведамляю, што я сьмертнік. Я не баюся гэта казаць. Паводле інфармацыі, якую я маю, пасьля выбараў мяне маюць пасадзіць. І вельмі рэкамэндуюць куды-небудзь зьехаць. Але я нікуды не паеду. Я буду жыць у сваёй краіне са сваім народам”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconПатаранскі: "Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача "
Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі супрацьстаяньня з уладай у плошчу Кастуся Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconСяргей Патаранскі нарадзіўся ў Менску 6 лютага 1976 г Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя
Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Менавіта там пачаў...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconСяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 году ў Лідзе
З залатым мэдалём скончыў школу №6. У школьныя гады ён удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці – граў на гітары І пеў у вакальна-інструмэнтальным...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Рады пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён ачольвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconСёньня ў Менску прайшла прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму «Старыя інструмэнты Беларусі». Аўтарам ідэі, аўтарам сцэнару І рэжысэрам выступіў лідэр гурту
Аўтар ідэі, сцэнару І рэжысэр фільму Зьміцер Сасноўскі стварыў фільм пра старажытныя беларускі музычныя інструмэнты дуду, ліру, лютню,...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconПатаранскі Сяргей, нарадзіўся 6 студзеня 1976 году ў Менску. Вучыўся ў мастацкай школе-каледжы №26, затым у Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991
Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991 годзе паступае на журфак бду, а ў 1993 годзе – у Беларускую Акадэмію мастацтваў...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconМіністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка
Міністэрствам адукацыі І беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі І навукі на 2010—2012 гады. Свае подпісы пад дапаўненнямі...

Стваральнікі фільму \"У сьнягах драмае вясна\" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца iconМузыка І словы Сяргей Макей

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка