У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання21.01.2013
Памер28.33 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект “Аб вышэйшай адукацыі” захоўвае сыстэму разьмеркаваньня. Камэнтары


“Ага, паступілі слушна, ніхто не спрачаецца. Асабліва слушна, калі інжынэраў разьмяркоўваюць сьлесарамі”.


“Выгукі некаторых разумнікаў, што празь разьмеркаваньне дзяржава кампэнсуе выдаткі на навучаньне, тут будуць недарэчы... Калі падлічыць, колькі часу трэба зьбіраць падаткі з выпускніка-жабрака з заробкам у 170-180 тысячаў рублёў... дык атрымаецца, што чалавек нават за ўсё жыцьцё ня здолее вярнуць “пазыку” дзяржаве”.


“Няхай лепей адкажуць мне, чаму цяпер нельга ў часе тэрміну разьмеркаваньня ў парадку пераводу зьмяніць месца працы? Напрыклад, у маладога спэцыяліста ёсьць магчымасьць перайсьці на працу, якая лепей аплачваецца (па спэцыяльнасьці) ў іншую арганізацыю з такой самай формай уласнасьці. Гэта азначае, што на новым месцы працы падаткаў плаціць ён стане болей. Выгада для дзяржавы відавочная”.


На форумах сайту Generation.by ідзе абмеркаваньне тэмы, наколькі важна мець дыплём для працы. Вось некалькі ідэяў на гэты конт:


“Адукацыя ўсё часьцей не пасьпявае за прагрэсам. Неабходнасьць атрыманьня дыплёму часта толькі адымае ўласны час на працэнтаў 80, у лепшым выпадку 20 даюць нейкі плён, але дзе дакладна тыя 80 і дзе тыя 20, на жаль, невядома».


«Што значыцца важны? Ён альбо патрэбны, альбо не. Ёсьць пэўныя пасады, якія могут займаць людзі толькі з вышэйшай адукацыяй, альбо досьведам працы каля 10-ці год, і тое не факт. Так шта якім шляхам вам да гэтага ісьці, наколькі гэта важна для чалавека, абіраць Вам».


«Дыплём патрэбны, але каб яшчэ веды былі.. Бо хутка з вышэйшай адукацыяй будуць амаль усе, ужо не савецкія часы калі людзі імкнуліся на завод, а не ва ўнівэр».


«Дыплём – важны сацыяльны капітал у барацьбе за разьмеркаваньне рэсурсаў, за права гвалту ў межах абранага поля».


Палітоляг Аляксандар Фядута наведаў прэзэнтацыю кнігі Яўгена Будзінаса “Давайце, дзяўчынкі”. “На маю думку, напісана вельмі добра. Ацэньваць ступень аўтабіяграфізму я не бяруся. Але калі хаця б 15% таго, што я прачытаў, сапраўды мае дачыненьне да аўтара, то гэта жорсткая й праўдзівая кніжка... Дзяўчынак на прэзэнтацыі было шмат. Юры Хашчавацкі чытаў фрагмэнты раману, і Будзінас, надзіва не падобны да таго запанелага Фальстафа, у якога я дзесяць год таму вымяняў яго аўтограф на аўтаграф Фета – новы, нечаканы Будзінас, прыплюшчыўшы па-ранейшаму вострыя й дакладныя ў ацэнках вочы пэргамэнтнага колеру павекамі, аднымі вуснамі паўтараў кожную фразу, прачытаную ягоным старым сябрам. Не было палітыкаў і палітыкі. Былі сябры... Віктар Скарабагатаў сьпяваў песьні Станіслава Манюшкі. Выйшла Элеанора Язерская, пышная, жыцьцялюбівая, і назвала Будзінаса адзіным мачо Беларусі

  • Бабнік? – удакладніў ён

  • Не, мачо! – настойвала дыва”.


А у суполцы Жывога журанду Lj_by спрабуюць вызначыць найлепшых беларускіх блогераў у розных намінацыях. Так, у намінацыі “Літаратура” найчасьцей галасуюць за Khadanovich, Vinah_, Paulantipov. У намінацыі “Публіцыстыка” – за Lipkovich, Feduta, Antusha, у намінацыі “Музыка” лідуюць Papa_bo і Lunniy-malchik.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка