Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц




НазваРэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц
Дата канвертавання21.01.2013
Памер18.05 Kb.
ТыпДокументы
РЭФОРМЫ СУПРАЦЬ КРЫЗІСУ




Эканамічны крызіс набірае моц. Для большасці жыхароў Беларусі яго ўдар будзе вельмі цяжкім. Гарантыі, якія цяперашняя ўлада давала людзям, не могуць быць выкананыя без сур'ёзных рэформаў.


Галоўны абавязак улады – абараніць сваіх грамадзянаў. Улады Беларусі гэтага рабіць не ўмеюць і не хочуць.


У Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі ёсць Антыкрызісная платформа. Для абароны нашых грамадзянаў мы патрабуем тэрмінова прыступіць да рэалізацыі наступных мер:

  • Прызначыць грашовую дапамогу па беспрацоўі на ўзроўні пражытковага мінімуму. Пры звальненні работнікаў у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту і пры скарачэнні выплочваць грашовую кампенсацыю за кошт наймальніка.

  • Ствараць новыя працоўныя месцы за кошт стымулявання бізнесу.

  • Адмовіцца ад адміністратыўнага рэгулявання колькасці супрацоўнікаў у індывідуальных прадпрымальнікаў.

  • Стварыць эфектыўную дзяржаўную сістэму перакваліфікацыі беспрацоўных.

  • Усталяваць штомесячныя даплаты навучэнцам і студэнтам, мнагадзетным сем'ям, інвалідам і дзецям-сіротам на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэта.

  • Усталяваць стандарт сярэдняй пенсіі ў памеры 50% ад узроўню сярэдняй зарплаты. Зняць абмежаванні на занятасць пенсіянераў.


Сродкі на дапамогу людзям можна знайсці, калі:

  • Скараціць не менш як на 30% фінансаванне органаў улады.

  • Адмовіцца ад стратных праектаў (будаўніцтва АЭС, аграгарадкоў, лядовых палацаў і г.д.).

  • Увесці мараторый на закупку дзяржаўным коштам аўтатранспарту і офіснай тэхнікі.

  • Усталяваць абмежаванні па акладах і матэрыяльных узнагародах для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія атрымліваюць бюджэтныя датацыі.


Гэтыя першачарговыя меры дазволяць зберагчы беларусаў ад рэзкага падзення ўзроўню жыцця. Але для захавання стабільнасці і развіцця краіна патрабуе сур'ёзных рэформаў. Рэалізацыя Антыкрызіснай платформы – гарантыя бяспекі і дабрабыту кожнага жыхара Беларусі.


Пераўтварэнне эканомікі немагчымае без пераўладкавання грамадства. Патрэбны справядлівыя законы і гарантыі падпарадкавання ім. Патрэбны адказнасць і кантралюемасць улады. Калі ўлада няздольна абараніць народ сваёй краіны, яна павінна сысці. Хай больш кампетэнтныя і адказныя людзі атрымаюць магчымасць вывесці Беларусь з крызісу.


Мы патрабуем ад улады абараніць грамадзянаў ад наступстваў крызісу і адкрыць дарогу рэформам.


НЕ НАРОД ДЛЯ ЎЛАДЫ, А ЎЛАДА ДЛЯ НАРОДА!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconХарактэрныя рысы ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на стан развіцця замежнага І нацыянальнага машынабудавання
Беларусі І замежных краінах у 200809 гг. Гаспадарчы крызіс істотна паўплываў на развіццё айчыннага машынабудавання ў другой палове...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconАб шляхах пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу І важнейшых накірунках новай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Аступлення сусветнага фінансавага крызісу. Слабасць эканомікі праяўлялася ў выглядзе стратнасці І нізкарэнтабельнасці большасці прадпрыемстваў,...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconБуржуазныя рэформы 60 70-х гадоў І контррэформы 80 90-х гадоў
Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconСацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд І на рубяжы ХІХ-ХХ ст
Вялі да распаду феадальна-прыгонніцкіх адносін. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчалі поспехі прамысловасці:...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconНаталля Прадзед арыштавана
У аўторак 19 ліпеня актывістка idaho belarus Наталля Прадзед правяла адзіночны пікет насупраць Мінгарвыканкама супраць парушэння...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconЗлучаныя Штаты ўвялі фінансавыя санкцыі супраць "Белнафтахіму". 13. 11. 2007
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіміі”. Урад зша разглядае гэтае рашэньне як працяг санкцый адносна...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц icon"Кожны нясе асабістую адказнасьць за тое, што робіцца ў яго краіне"
Бангалор (насупраць крамы “Несьцерка”) адбыўся санкцыянаваны пікет супраць спаленьня адкідаў. Гэтай акцыяй яе ўдзельнікі далучыліся...

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц iconМарцін ромер: "Адукацыя — інструмент, які дапаможа Еўропе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу"

Рэформы супраць крызісу эканамічны крызіс набірае моц icon"Кожны нясе асабістую адказнасьць за тое, што робіцца ў яго краіне"
Менску ў раёне плошчы Бангалор (насупраць крамы “Несьцерка”) адбыўся санкцыянаваны пікет супраць спальваньня адкідаў. Гэтай акцыяй...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка