Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года

НазваІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
старонка1/4
Дата канвертавання01.11.2012
Памер493.06 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

да 2011/2012 навучальнага года

«Пачатковая школа»

Зацвярджаю

Намеснік

Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

______________К. С. Фарыно

10 _____мая__ 2011 г.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

да 2011/2012 навучальнага года

«Пачатковая школа»

Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 10 дзён з 29.10.2011 па 07.11.2011 уключна;

зімовыя – 16 дзён з 24.12.2011 па 08.01.2012 уключна;

веснавыя – 9 дзён з 24.03.2012 па 01.04.2012 уключна;

летнія – 92 дні з 01.06.2012 па 31.08.2012 уключна.

Для навучэнцаў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці ты­дзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін ты­дзень.

Вучэбны план

Навучанне ў I–IV класах у 2011/2012 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах для I–IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлена ў табліцы 1.

Табліца 1

I. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін
на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень

2. Беларуская мова

3 (1)

3 (2)

3 (2)

3 (2)

3. Беларуская літаратура

3 (–)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

4. Руская мова

1 (3)

2 (3)

2 (3)

2 (3)

5. Руская літаратура

– (3)

1 (3)

1 (3)

1 (3)

6. Замежная мова

3

3

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго

18

19

22

22

II. Факультатыўныя заняткі

6

7

5

5

Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

24

26

27

27

Заўвага.

У Тыпавым вучэбным плане для I–IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў, вучэбнымі праграмамі, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, Правіламі правядзення атэстацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.

Адукацыйныя стандарты вучэбных прадметаў устанаўліваюць патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню іх падрыхтаванасці, а таксама абавязковую колькасць кантрольных работ, нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Колькасць абавязковых кантрольных работ для І–ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 2.

Табліца 2

Від работы

I клас

II клас

III клас

IV клас

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования
с русским языком обучения

Кантрольнае спісванне

1

1

Кантрольны дыктант

1

1

1

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

1

1

Кантрольная работа па тэме

1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

1

1

2

2

2

2

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения

Кантрольнае спісванне

1

1

Кантрольны дыктант

1

1

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

1

1

Кантрольная работа па тэме

1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

1

1

1

1

Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Русская литература в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения

Праверка навыку чытання

1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

1

1

Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання

Русская литература в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения

Праверка навыку чытання

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

1

1

Матэматыка

Кантрольная работа

1

2

2

2

2

2

2

Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант)

1

1

1

1

1

1

1

Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай праца­здольнасцi вучняў (2–3 урокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках і ў панядзелак.

У 2011/2012 навучальным го­дзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па вучэбных праграмах для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання, зацверджаных Міністэр­ствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск, НІА, 2009, 2011).

Настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (Мінск, НІА, 2010, 2011).

Звяртаем увагу, што да новага 2011/2012 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне:

для 1 класа:

Уво­дзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь (па вучэбна-метадычным комплексе аўтара Цірынавай В.І.);

Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Клышки А.К.);

Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Сторожевой Н.А.);

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Антонавай Н.У., Галяш Г.А.);

Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Чабатарэўскай Т.М., Мікалаевай В.В);

Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Мураўёвай Г.Л., Урбан М.А.);

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2009/2010 навучальнага года
Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня І завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2009/10 навучальнага года пачатковая школа арганізацыя адукацыйнага працэсу
Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня І завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка