У жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі




НазваУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер36.03 Kb.
ТыпДокументы
Padb1019abloga


Прывітаньне!


У ЖЖ-суполцы “Беларуская палітыка” community.livejournal.com/by_politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску і габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго пасла ў Беларусі. Сярод водгукаў на гэта наступныя:


— Малайцы габрэі, умеюць у позу станавіцца.

— Ды хоть ты ненавідзь габрэяў (цыганоў, раснйцаў, амэрыкосаў ці іншыя народы), мей розум не выстаўляць свае комплексы на агульнае ганьбаваньне.

— Просты калгасны хлопец. Палітэсу не навучаны. Ці варта зьдзіўляцца, што яго пасьля такіх прамоваў прымаюць толькі ў Маскве ды Тэгеране...


Гэтая ж тэма актыўна абмяркоўваецца і на форуме парталу tut.by. Кика: «Канешне, так крута, як пра Гітлера, ужо ня будзе, але яшчэ пару разоў, як са Скарынам, тата мог бы і аджэч». serge_sp: «Ды адмажацца тата, неўпершыню, скажа, што ён праваслаўны юдэй, што Скарына дапамагаў тору перакладаць, і наогул, калі крэдыт Ізраіль дасьць, дык усе вуліцы перайменуюць у ізраільскіяе гарады». Maverick: “Паважаю габрэяў. Моцны народ. Годны павагі. І яны прымушаюць сябе паважаць. А нам, беларусам, ужо не локшыну на вушы вешаюць, а натуральна в лайно апускаюць». Bullet: “Асноўны момант ва ўсім гэтым тое, што сказаць такое можа кожны пакрыўджаны жыцьцём, хто абвінавачвае ва ўсіх сваіх няўдачах габрэяў, іншаплянэтцянаў і г.д., але не Прэзыдэнт Краіны».


Інтэрнэт-газэта “Ежедневнік” ej.by пераказвае ў сёньняшнім нумары словы дырэктара дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту Льва Дубовіка, які апавядае пра навацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле ягоных словаў, зімой будзе апрабаваная сыстэма адключэньня ацяпленьня ва ўмовах цёплага надвор’я. Ужо цяпер такая сыстэма пачала дзейнічаць: уначы памяшканьні пратапліваюцца, а ўдзень, як правіла, ацяпленьне адключаецца. “Застаецца толькі незразумелым, пры якой тэмпэратуры будзе спыняцца падача цяпла ў дамы”, — недаўмевае газэта.


Карыстальнік insurhent ва ўласным дзёньніку insurhent.livejournal.com распавёў, як ён праходзіў мэдкамісію ў ваенкамаце: «Наступным праходзiў стаматоляга. Iм аказаўся акурат той дзядзька, якi апошнi далучыўся да нашай размовы ў габiнэце псыхiятра. Дзядзька зьдзiвiў тарашкевiчаўскiм вымаўленьнем словаў "плëмба", "даляр", "Эўропа". Пытаю: «Адкуль такое цудоўнае вымаўленьне?» — «Свабоду» штодня слухаю...» Выходзiў я з ваенкамату са стойкiм адчуваньнем таго, што Zянон ужо наблiжацца да межаў нашае Айчыны й ужо амаль з жаданьнем несьцi сьвятло беларускага слова ў камуфляжныя масы».


На сайце водгукаў, ідэй і прапаноў otzyvy.by нехта Ілона піша пра мэдычны цэнтар «Экомедсервіс»: «Кажу себе, што больш ніколі туды не пайду. У дзіця здарыўся аціт, і мы пайшлі на прыём, дзе за 13 даляраў нам проста сказалі: «Так, у вас аціт». Людцы, ну я ж не за гэтым прыйшла, хателася, каб прымылі вуха і прызначылі хоць нейкае лекаваньне». І побач — іншы запіс: «Пасьля наведваньня «Экомеда» заўсёды вялікі зарад пазытыву, зь імі нават хварэць прыемна».


Алесь Кавалёў ніша на сайце народных навінаў з усіх куткоў www.bulletinonline.org пра тое, што ўпершыню зруйнаваньне старога будынку ў Горадні ня выклікала пратэстаў насельніцтва: «Тут звычайна трымалі мясцовых дэмакратаў. Райаддзел міліцыі мясьціўся ў двухпавярховай камяніцы, якой прыблізна сто гадоў, але пераехаў у новы будынак. Спэцпрыёмнік стаяў у падворку, рабочыя з адбойнымі малаткамі вярнуліся, каб зраўнаць будынак зь зямлёю. У ім пад арыштам сядзелі многія гарадзенскія актывісты, перш за ўсё з БНФ, зь іншых партый, з Саюзу палякаў. Былы палітвязень і адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі пяць разоў апынаўся тут за кратамі, пачынаючы з 1999 году. Ахоўнікі яму расказвалі:  у 1930-я гады ў камяніцы была стайня, якую ператварылі у вязьніцу. Паводле Леванеўскага, умовы там горшыя, чымсьці ў турме, у якой ён апынуўся пазьней за сваю палітычную дзейнасьць. Гэта папросту сьвінарнік, гаворыць Валеры».


На сайце народных навінаў з Віцебску news.vitebsk.cc Тацьцяна Севярынец апавядае: «Як толькі віцебскія дэмакраты 29-га кожнага месяца едуць у Паляі да крыжоў, там іх сустракае міліцыя. Гараць свечкі, гучыць ціхая памінальная малітва, ветрык гойдае бел-чырвона-белыя стужачкі, якія абвіваюць крыжы — за ўсім гэтым маўкліва назіраюць міліцыянты. Яны выконваюць нейкі загад, але падчас узнёслай малітвы нерашуча топчуцца на месцы — нешта кранае іхнія сэрцы, іхнюю гістарычную памяць (наўрад ці знойдзецца на Беларусі сям’я, якую б ня кранула сваёй кастлявай лапай смерць, пасланая загадам пачвары ў чалавечым абліччы)».


На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі. Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconУ суполцы Жывога журналу "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У суполцы Жывога журналу “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconБлогер L u f t на суполцы Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не
Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconКамэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў
Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Беларусі. Сярод водгукаў...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconБлогер L u f t на стужцы жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі
Жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

У жж-суполцы \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
С у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў. yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка