Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі




НазваІнстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі
старонка2/3
Дата канвертавання21.01.2013
Памер471.42 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Асноўныя навуковыя высновы дысертацыі


1. Правядзенне адукацыйнай рэформы на беларускіх землях у рамках савецкай дзяржаўнай палітыкі афіцыйна пачалося пасля абвяшчэння ССРБ і ўтварэння ў складзе ўрада рэспублікі вышэйшага органа адукацыйнай улады – Народнага камісарыята асветы. Яму падпарадкоўваліся губернскія, гарадскія і павятовыя аддзелы народнай адукацыі, якія стваралі адзіную вертыкальную структуру органаў кіравання ў галіне народнай асветы. Адукацыйная рэформа ажыццяўлялася згодна з “Палажэннем аб адзінай працоўнай школе РСФСР”, якое прадугледжвала карэнныя змены ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, што павіна было надаць дэмакратычны выгляд новай школе. Аднак “Палажэнне” ўтрымлівала шэраг педагагічных памылак, якія негатыўна ўплывалі на якасць навучання і ўзровень дысцыпліны вучняў, а таксама зніжалі аўтарытэт новай школы ў вачах бацькоў. Частка настаўніцтва, незадаволеная новай арганізацыяй школьнага жыцця, была выдалена з педагагічнай сферы ў выніку праведзення перавыбараў школьных работнікаў. На змену большасці вопытных і кваліфікаваных спецыялістаў пачалі прыходзіць выпускнікі кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаў, якія сталі апорай далейшага правядзення савецкай адукацыйнай рэформы. Акрамя недахопу настаўнікаў і падручнікаў, якія б адпавядалі патрабаванням новай школы, пераход да ўсеагульнай адукацыі ва ўмовах ваеннага часу стрымліваўся шэрагам аб’ектыўных цяжкасцей: голадам і эпідэмічнымі захворваннямі, недахопам школьных будынкаў, адсутнасцю цёплага адзення і абутку і інш. [1; 3; 4;11; 13;14 ].

2. Фарміраванне сістэмы адукацыйных органаў польскай улады на тэрыторыі ГУУЗ мела шэраг асаблівасцей: 1) адукацыйныя органы ўлады падпарадкоўваліся непасрэдна Генеральнаму камісару Усходніх зямель і не залежалі ад Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы Польскай дзяржавы, што давала магчымасць мясцовай адміністрацыі самастойна вызначаць напрамкі адукацыйнай палітыкі і дзейнічаць згодна з уласнымі грамадска-палітычнымі поглядамі; 2) дзейнасць павятовых школьных інспектараў адукацыйных органаў амаль немагчыма было кантраляваць з боку акруговых школьных інспектараў, што было звязана з раскіданасцю населеных пунктаў на вялікія адлегласці і адсутнасцю транспартных сродкаў; 3) у кампетэнцыю органаў асветы пры Генеральным камісарыяце перадавалася каардынацыя дзейнасці грамадскіх дабрачынных арганізацый. Таму ажыццяўленне адукацыйнай палітыкі на тэрыторыі паветаў у рознай ступені разыходзілася з афіцыйнай заканадаўчай базай. Вызначаныя асаблівасці арганізацыі кіравання ў галіне школьнай адукацыі на тэрыторыі ГУУЗ абумовілі магчымасць для правядзення палітыкі, накіраванай на паступовае ўключэнне дадзенай тэрыторыі ў склад Польшчы [5; 7; 16].

3. У выніку комплекснага і сістэмнага аналізу палітыкі польскіх улад у галіне адукацыі на беларускіх землях у 1919–1921 гг. былі выяўлены тры перыяды яе ажыццяўлення.

Першы перыяд (з лютага па кастрычнік 1919 г.) звязаны са станаўленнем сістэмы адукацыйных органаў кіравання на занятых польскімі войскамі беларускіх землях. Аддзел асветы пры Генеральным камісарыяце дзейнічаў згодна з афіцыйнай палітычнай лініяй, акрэсленай Ю. Пілсудскім у Віленскай адозве, што праяўлялася ў спробах падтрымаць беларускія нацыянальныя школы і мясцовае настаўніцтва. Аднак шырокай і планамернай працы па развіцці школьнай справы ў дадзены перыяд ажыццявіць не ўдалося з-за адсутнасці фінансавання ва ўмовах актыўных ваенных дзеянняў.

Другі перыяд пачаўся з канца кастрычніка 1919 г. у выніку кадравых змен і рэарганізацыі аддзела ў Секцыю асветы і грамадскай апекі. Дзейнасць новага кіраўніцтва была апазіцыйнай да федэрацыйнай палітыкі Ю. Пілсудскага, што пацвярджаецца наступнымі фактамі: 1) з кастрычніка 1919 г. на тэрыторыі ГУУЗ пачаўся імклівы рост школ з польскай мовай навучання за кошт рэарганізацыі рускіх, яўрэйскіх і беларускіх нацыянальных школ; 2) значную фінансавую падтрымку з боку дзяржавы атрымалі пераважна польскія школы; 3) матэрыяльная дапамога польскім школам з боку дабрачынных грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх падтрымлівалася адукацыйнымі органамі ўлады, значна паўплывала на адсутнасць папулярнасці сярод мясцовага насельніцтва школ з іншымі мовамі навучання; 4) аналіз фінансавых справаздач секцыі асветы і грамадскай апекі паказаў, што для новаадкрытых польскіх школ вялася падрыхтоўка настаўнікаў у семінарыях Польшчы за кошт сродкаў ГУУЗ [9].

Трэці перыяд (ліпень 1920 г. –сакавік 1921 г.) характарызуецца наступнымі зменамі ў польскай адукацыйнай палітыцы: 1) пасля ліквідацыі ГУУЗ было створана Упраўленне прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі на чале з У. Рачкевічам. Кіраўніцтва новай адміністрацыйнай структуры ставілася ў залежнасць ад ваеннай улады. Справамі адукацыі і асветы ў гэты перыяд займаўся дэпартамент асветы, структура якога адпавядала ранейшай арганізацыі секцыі асветы і грамадскай апекі. Дэпартамент узначаліў былы кіраўнік секцыі, які цалкам змяніў кадравы састаў ва ўсіх павятовых школьных інспектаратах; 2) пасля падпісання прэлімінарных умоў міру паміж Польшчай і РСФСР 12 кастрычніка 1920 г. развіццё адукацыі на заходніх беларускіх тэрыторыях, якія апынуліся ў складзе Польшчы (Палескае і Навагрудскае ваяводствы), перадавалася ў сферу кампетэнцыі Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы. Была праведзена рэарганізацыя сістэмы адукацыйных органаў: утвараліся дзве школьныя акругі на чале з куратарамі, якім падпарадкоўваліся павятовыя школьныя інспектары. З гэтага часу была скасавана залежнасць павятовых школьных улад ад мясцовай адміністрацыі. Дадзеныя мерапрыемствы падмацоўвалі канчатковы адыход польскага ўрада ад федэрацыйнай палітыкі, у правале якой афіцыйна была абвінавачана адміністрацыя ГУУЗ [ 2; 6; 12].

  1. Параўнальны аналіз развіцця беларускай школьнай справы на савецкай тэрыторыі Беларусі і на землях, якія знаходзіліся пад ўплывам польскай улады, паказаў, што РСФСР і Польшча выкарыстоўвалі беларускую нацыянальную адукацыю як адзін з інструментаў ваенна-палітычнай канкурэнцыі ва ўмовах польска-савецкай вайны. Польскія ўлады пры дапамозе ўступак у галіне адукацыі і культуры стараліся тактычна абмінуць вырашэнне пытання аб беларускай дзяржаўнасці. Адным з першых вынікаў, які прадэманстраваў здольнасць беларускіх лідараў да хуткай арганізацыі ўласнай культурна-асветніцкай працы, стала правядзенне ў жніўні 1919 г. беларускіх настаўніцкіх курсаў, на якіх было падрыхтавана каля 150 настаўнікаў для беларускіх школ. У ходзе даследавання вызначана, што менавіта гэты факт быў выкарыстаны польскімі ўладамі ў якасці зачэпкі для абгрунтавання рэпрэсій, якія на працягу жніўня-кастрычніка 1919 г. паралізавалі дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый на Віленшчыне і Гродзеншчыне. З жніўня 1919 г. па ліпень 1920 г. цэнтр развіцця беларускага нацыянальнага руху перамясціўся ў Мінск. На патрэбы беларускай адукацыі з кастрычніка 1919 г. па сакавік 1920 г. з фонду ГУУЗ вылучаліся грашовыя сродкі, але іх было недастаткова для таго, каб пашырыць сетку беларускіх школ за межы Мінскай акругі. Польскім уладам гэта давала магчымасць паставіць пад свой кантроль дзейнасць беларускіх лідараў. Вясной 1920 г. у развіцці беларускай школьнай справы адбыліся змены, звязаныя з беларуска-польскімі перамовамі, што прайшлі ў Мінску 20–24 сакавіка 1920 г. Польскі бок адхіліў усе патрабаванні беларускай дэлегацыі, але абяцаў значныя саступкі ў галіне адукацыі і культуры. Большасць мясцовых чыноўнікаў была незадаволена вынікамі перамоў, што прывяло да прызначэння новага школьнага інспектарата Мінскай акругі. У выніку дзейнасці польскай адміністрацыі на Міншчыне ніводнае з польскіх абяцанняў адносна беларускай школьнай справы не было выканана [8; 10; 15].

Расчараванне беларускіх дзеячаў вынікамі польскай палітыкі ў ліпені 1920 г. было выкарыстана савецкай уладай для прыцягнення іх на свой бок. На тэрыторыі ССРБ абвяшчалася неабходнасць правядзення планамернай працы па арганізацыі беларускай адукацыі на дзяржаўным узроўні. Аналіз дзейнасці савецкіх адукацыйных органаў сведчыць аб тым, што ў гэты час не існавала практычнай магчымасці для хуткага развіцця беларускай адукацыі: адсутнічалі адпаведныя падручнікі, не хапала беларускамоўных настаўнікаў, арганізацыю беларускіх школ стрымлівалі асобныя савецкія чыноўнікі, а частка насельніцтва схілялася да адукацыі на рускай мове. На тэрыторыі Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны, якія заставаліся ў складзе РСФСР, беларускіх школ не існавала да сярэдзіны 1922 г. [17; 18].


Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў даследавання


1. У дадзеным даследаванні прадстаўлены сучасны навуковы погляд на праблему развіцця школьнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.). Асноўныя вывады, зробленыя на падставе выяўленых ўпершыню і апрацаваных архіўных дакументаў і матэрыялаў, сведчаць аб неабходнасці крытычнага пераасэнсавання шэрагу пытанняў перыяду 1919–1921 гг., адлюстраваных у падручніках па гісторыі Беларусі.

2. Матэрыялы даследавання будуць карыснымі для паглыбленага вывучэння курсу Айчыннай гісторыі ў агульнаадукацыйных школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.

3. Дысертацыя можа быць выкарыстана прафесійнымі гісторыкамі як пры вывучэнні розных пытанняў польска-савецкай вайны, так і іншых праблем гісторыі Беларусі Навейшага часу.


СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА


Артыкулы ў рэцэнзаваных выданнях:


1. Трубчык, А.Г. Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны на старонках перыядычнага друку / А.Г. Трубчык // Беларускі гістарычны часопіс. – 2010. - № 1. – С. 32 – 37.

2. Трубчык, А.Г. Ажыццяўленне палітыкі польскіх улад у галіне школьнай адукацыі на занятай тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. (па матэрыялах Занальнага архіва ў г. Маладзечна) / А.Г. Трубчык // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. - № 7. – С. 58 – 61.

3. Трубчык, А. Г. Арганізацыя і дзейнасць савецкіх працоўных школ на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. / А.Г. Трубчык // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 10 / РИВШ; под. ред. В.Ф. Беркова. – Минск, 2010. –С. 211 – 214.

4. Трубчык, А.Г. Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.): агляд гістарыяграфіі і крыніц / А.Г. Трубчык // Гісторыка-археалагічны зборнік. Да юбілею з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі: зб. навуковых артыкулаў. Вып. 25 / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал. А.А. Каваленя (гал. рэд), В. В. Даніловіч (нам. гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2010. – С. 89 – 96.

5. Трубчык, А.Г. Сістэма польскіх органаў кіравання ў галіне народнай асветы на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг.: адміністрацыйна-прававы аспект/ А. Г. Трубчык // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 11 / РИВШ; под. ред. В.Ф. Беркова. – Минск, 2011. – С. 264 – 270.

6. Трубчык, А. Г. Школьная адукацыя ў Мінску ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1920 гг.) / А. Г. Трубчык // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. - № 3. – С. 67 – 73.


Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках:


7. Трубчык, А.Г. Праблема геапалітычнага лёсу беларускіх зямель у польскай грамадска- палітычнай думцы ў канцы 1918-1920 гг./ А.Г. Трубчык // Религия и общество – 6: сб. научных статей / под. общей редакцией В.В. Старостенко, О.В. Дьяченко. – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2011. – С. 83 – 85.

8. Трубчык, А.Г. Становішча беларускіх школ ва ўмовах савецкай адукацыйнай палітыкі ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.) / А.Г. Трубчык // Религия и общество – 7: сб. научных статей / под. общей редакцией В.В. Старостенко, О.В. Дьяченко. – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2012. – С. 199 – 202.

9. Трубчык, А. Асноўныя накірункі адукацыйнай палітыкі на беларускай тэрыторыі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель (1919- 1920 гг.) / Алена Трубчык // Białoruskie Zeczyty Historyczne (Беларускі гістарычны зборнік). Nr. 37 / Białoruskie Towarzystwo Historyczne; red. E. Mironowicz. – Białystok, 2012. – S. 70 – 90.


Матэрыялы навуковых канферэнцый:


10. Трубчык А.Г. Беларуская школьная справа ў час польскай акупацыі (па матэрыялах газеты “Звон” 1919 г.) / А.Г.Трубчык // Сучасныя падыходы да вывучэння крыніц па гісторыі Беларусі. Да 1000-годдзя летапіснай Літвы: матэрыялы Рэсп.навук.-тэарэт. канф., Мінск,18 снежня 2009 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. М.М. Забаўскі, А.П. Жытко (навуковы рэдактар) і інш.- Мінск: БДПУ, 2009. –С. 185 – 189.

11. Трубчык, А.Г. Школа і школьніцтва на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны на старонках эмігранцкай газеты “Воля России” / А.Г. Трубчык // Романовские чтения - 6 (к 75-летию исторического факультета Могилёвского государственного университета им. А.А. Кулешова): сб. статей международной научной конференции, 24-25 ноября 2009 г.; ред. И.А. Марзалюк и др. – Могилёв: УО МГУ им. А.А. Кулешова, 2010. – С. 64 – 65.

12. Трубчык, А. Г. Асаблівасці ажыццяўлення палітыкі польскіх улад у галіне школьнай адукацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1919-1920 гг.) / А.Г. Трубчык // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы ІІІ международной научно-теоретической конференции, Минск, 28 апреля 2010 г./ Белорусский государственный университет им. М. Танка: В.В. Тугай (отв. ред.). – Минск: БДПУ ім. М. Танка, 2011. – С. 296 – 298.

13. Трубчык, А.Г. Становішча настаўніцтва савецкіх працоўных школ на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. / А.Г. Трубчык // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30-31 красавіка 2010 г / Віц. дзярж. ун.-т; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] – Віцебск : УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2010. – С. 98 – 103.

14. Трубчык А. Г. Школьная справа на Магілёўшчыне ў 1919-1920 гг. (па матэрыялах Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці) / А.Г. Трубчык // Праблемы і перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 20-21 мая 2010 г., Магілёў/ УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”; рэдкал.: Ю.М. Бубноў (адк. рэд.), Т.Г. Бабкова, І.А. Пушкін. У 2-х частках. Ч. 2. – Магілёў : УА “МДПУ”, 2010. – С. 99 – 103.

15. Трубчык, А.Г. Беларуская школьная справа на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1920 гг.) / А.Г. Трубчык // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянні, узаемаўплывы: матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянні, узаемаўплывы”, Гомель 30 верасня – 1 кастрычніка 2010 г./ Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Р. Р. Лазько [і інш.]. – Гомель, 2010. – С. 165 – 171.

16.Трубчык, А.Г. Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.): агляд сучаснай гістарыяграфіі / А.Г Трубчык // Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (к 90-летию подписания Рижского мирного договора): сборник материалов международной научно-практической конференции, Брест, 17-18 марта 2011 г./ Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина; редкол.: М.Э. Чесновский (гл. ред.) [и др.]. – Брест: БрГу, 2011. – С. 231 – 238.

17. Трубчык, А.Г. Адлюстраванне стану школьнай адукацыі ў перыяд польска-савецкай вайны на старонках беларускамоўных перыядычных выданняў 1919 – 1921 гг. / А.Г. Трубчык // Научный потенциал молодёжи – будущему Беларуси: материалы V международной молодёжной научно- практической конференции «Научный потенциал молодёжи – будущему Беларуси», Полесский государственный университет, Пинск, 31 марта 2011 г.: в 2 ч. / Национальный банк Республики Беларусь[и др.]; редкол.: К. К. Шебеко [и др.]. – Пинск, 2011. – Ч. 2. – С. 273 – 274.

18. Трубчык, А.Г. Агляд праблемы развіцця асветы на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.) на старонках мемуарнай літаратуры / А. Г. Трубчык // Содружество наук – 2011: материалы VII международной научно-практической конференции, 19-20 мая 2011 г., г.Барановичи : в 2 ч. / редкол. А.В. Никишова (гл. ред.), И. Я. Тучина [и др.]. – Барановичи: РИО БарГУ, 2011. – Ч. 2. – С. 42 – 43.

1   2   3

Падобныя:

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconПраграм а
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук І мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,...

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconНарыс гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук
Аляксандр каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconІнфармацыйнае паведамленне
Месца правядзення канферэнцыі: дну “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconІнстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі
Апаніруючая арганізацыя – установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconНацыянальная акадэмія навук беларусі аддзяленне гуманітарных навук І мастацтваў Інстытут гісторыі
Месца правядзення: Інстытут гісторыі нан беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1)

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconДзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі iconГiсторыя Беларусi
Заглавие документа: Янушэвіч І.І. Змена становішча канфесiй у Беларусі (1917-1929 гг.). Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка