Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю




НазваБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
старонка1/6
Дата канвертавання21.01.2013
Памер0.61 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6


Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце

_________________ В.М.Зелянкевіч

____________________

Рэгістрацыйны № ВД-____________/р.


БІЯЛАГІЧНАЯ ХIМIЯ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-02 04 04 Бiялогiя. Дадатковая спецыяльнасць

(1-02 04 04-01 Бiялогiя. Хiмiя)


Факультэт прыродазнаўства

Кафедра хiмii

Курс (курсы) – ІІІ

Семестры – 5, 6

Лекцыі - 62

Экзамен – 6 семестр

Семінарскія

заняткі - 8

Залік - 5 семестр

Лабараторныя

заняткі - 58

Курсавы праект (работа) – 6 семестр

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне - 128




Усяго гадзін

па дысцыпліне - 276

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі - вочная (дзённая)


Складальнік:

кандыдат хімічных навук, дацэнт Л.С.Новікаў


2010 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Біялагічная хiмiя”, зацверджанай ____________2010 г, регістрацыйны № _____________


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры хiміі

21 чэрвеня 2010 г, пратакол № 13

Загадчык кафедры

________________ Т.Т. Лахвiч


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта прыродазнаўства установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


21 чэрвеня 2010 г., патакол № 10

Старшыня Савета

________________Н.У.Навуменка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Біялагічная хімія” прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці: 1-02 04 04  Біялогія.  Дадатковая спецыяльнасць (1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія); і адносіцца да блоку агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін.

Асноўнай мэтай вывучэння дысцыпліны “Біялагічная хімія” з’ўляецца фармаванне прадстаўленняў аб малекулярных механізмах біяхімічных працэсаў, у спазнанні агульных прынцыпаў, якія ляжаць у аснове жыццядзейнасці жывых арганізмаў, і раскрыцці поспехаў біяхімічнай навукі ў галіне ўстанаўлення структуры найважнейшых біямалекул і іх сінтэзу.

Да асноўных задач дысцыпліны адносяцца:

  • фарміраванне ведаў аб складзе, будове і працэсах абмену асноўных класаў злучэнняў, якія ўваходзяць у склад жывой матэрыі;

  • даследаванне структуры біяпалімераў і яе сувязі з іх функцыямі;

  • раскрыццё малекулярных механізмаў біяхімічных працэсаў;

  • вывучэнне метадаў ўстанаўлення структуры біямалекул і асноўных накірункаў іх метабалізму;

  • авалоданне методыкай выканання эксперыментальных даследаванняў з біяхімічных аб'ектамі.

Змест дысцыпліны «Біялагічная хімія» лагічна сувязаны з іншымі дысцыплінамі, вывучэнне якіх прадугледжана вучэбным планам для спецыяльнасці 1-02 04 04  Біялогія.  Дадатковая спецыяльнасць (1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія); і заснавана на ведах, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні дысцыплін «Агульная хімія», «Неарганічная хімія», «Арганічныя хімія», «Аналітычная хімія» і, у сваю чаргу, служыць асновай для праходжання курсаў “Методыка выкладання хіміі», «Генетыка», «Біяфізіка», «Фізіялогія раслін», “Асновы хіміі палімераў”.

Пасля вывучэння дысцыпліны студэнт павінен

ведаць:

  • прынцыпы сучасных метадаў біяхімічных даследаванняў;

  • састаў, будову і ўласцівасці найважнейшых класаў арганічных і біянеарганічных злучэнняў, якія ўваходзяць у склад жывых арганізмаў, а таксама працэсы іх абмену;

  • малекулярных механізмы рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці;

  • малекулярных асновы біякаталіза і біяэнергетыкі;

  • сучасныя дасягненні ў галінах вызначэння будовы біяпалімераў і іх сінтэзу.

умець:


  • нузываць біямалекулы згодна біяхімічнай наменклатуры і запісваць ураўненні іх біяхімічных пераўтварэнняў;

  • прымяняць агульныя прынцыпы і заканамернасці біялагічнай хіміі для тлумачэння працэсаў жыццядзейнасці арганізмаў,

  • праводзіць біяхімічнае даследаванне біялагічнага матэрыялу;

  • вырашаць эксперыментальныя і разліковыя задачы па тэме курса

  • працаваць з апаратурай, якая выкарыстоўваецца для біяхімічных даследаванняў.


Праграма задае аб’ем матэрыялу, які падлягае вывучэнню. Макраструктура праграмы прадугледжвае інварыянт пераліку тэм, абавязковых для вывучэння. У той жа момант разгалінаваная мікраструктура дае магчымасць выкладчыкам канкрэтнага ВНУ выбраць для больш дэталёвага вывучэння змест менавіта тых падтэм, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць патрабаванням пэўнага адукацыйнага стандарту, а таксама накірункам навуковых даследаванняў профільнай кафедры.

Выкладанне дысцыпліны прадугледжвае правядзенне лекцый, семінарскіх і лабараторна-практычных заняткаў, якія павінны быць забяспечаны тэхнічнымі сродкамі навучання, належным лабараторным абсталяваннем і рэактывамі, а таксама самастойнай працай студэнтаў. Кантроль засваення ведаў, навыкаў і уменняў ажыццяўляецца ў выглядзе вуснага (лабараторныя калёквіумы) і пісьмовага кантролю (рэкамендуецца выкананне 2-х кантрольных работ на семестр).

Пры вывучэнні дысцыпліны мэтазгодна ўжываць разнастайныя спалучэнні элементаў праблемнага і развіваючага навучання, тэхналогій ТСН, у тым ліку розныя формы мадэлявання і візуалізацыі біяхімічных аб’ектаў і працэсаў. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца спецыфічныя для біяхіміі метады навучання: біяхімічны якасны і колькасны эксперымент і рашэнне разліковых і якасных задач па курсе біяхіміі.

Усяго на вывучэнне дысцыпліны па спецыяльнасці 1-02 04 04  Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць (1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія) адводзіцца 276 гадзіны, з іх аўдыторных 128 (62 – лекцыі, 58 – лабараторныя заняткі, 8 - семінары).


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



пп

Назва раздзелаў і тэм

Колькасць аўдыторных гадзiн

усяго

у тым ліку

лекцый

лабара-торных занят-каў

семі-нараў

РАЗДЗЕЛ І. СТРУКТУРНАЯ БІЯХІМІЯ

76

36

34

6

1.1

Асноўныя ўяленні аб біяхіміі і яе ролі ў вывучэнні механізмаў жыццядзейнасці

2

2







1.2

Бялкі: будова і ўласцівасці нізка- і макрамалекулярных кампанентаў і іх біялагічныя функцыі

16

8

6

2

1.3

Структура і фізіка-хімічныя ўласцівасці бялкоў

14

6

8




1.4

Асновы энзімалогіі

14

4

8

2

1.5

Нізкамалекулярныя біярэгулятары

16

8

8




1.6

Нуклеінавыя кіслоты

14

8

4

2

РАЗДЗЕЛ ІІ. ДЫНАМІЧНАЯ БІЯХІМІЯ

48

22

24

2

2.1

Агульныя ўяўленні аб абмене рэчываў

2

2







2.2

Структура і метабалізм цукрыдаў

16

6

8

2

2.3

Біялагічнае акісленне

2

2







2.4

Структура і метабалізм ліпідаў

12

4

8




2.5

Катабалізм бялкоў і абмен амінакіслот

8

4

4




2.6

Метабалізм нуклеінавых кіслот і нуклеатыдаў

6

2

4




2.7

Узаемасувязь абмену рэчываў у арганізме

2

2







РАЗДЗЕЛ ІІІ. АГУЛЬНЫЯ ЗАКАНАМЕР-НАСЦІ МАЛЕКУЛЯРНЫХ МЕХАНІЗ-МАЎ ПЕРАДАЧЫ ГЕНЕТЫЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

4

4







3.1

Рэплікацыя і транскрыпцыя ДНК

2

2







3.2

Трансляцыя

2

2







УСЯГО:

128

62

58

8


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


РАЗДЗЕЛ І. СТРУКТУРНАЯ БІЯХІМІЯ

Тэма 1.1. Асноўныя ўяўленні аб біяхіміі і яе ролі ў вывучэнні механізмаў жыццядзейнасці

Прадмет і задачы біяхіміі. Біялагічная хімія - навука аб малекулярных асновах жыццядзейнасці. Біяхімія і малекулярная біялогія. Агульныя прынцыпы, якія ляжаць у аснове працэсаў жыццядзейнасці. Макра-, мікра- і ультрамікраэлементы ў саставе жывой матэрыі. Найважнейшыя характарыстыкі жывой матэрыі. Гістарычны агляд, этапы развіцця, праблемы і задачы біяхіміі. Месца біяхіміі ў сістэме прыродазнаўчых навук і адукацыі.

Тэма 1.2. Бялкі: будова і ўласцівасці нізка- і макрамалекулярных кампанентаў і іх біялагічныя функцыі

Роля бялкоў у пабудове жывой матэрыі і ажыццяўленні працэсаў жыццядзеёнасці. Уяўленне аб метадах выдзялення, фракцыянавання і ачысткі бялкоў. Малярная маса, размеры і форма бялковых макрамалекул. Рэнтгенаструктурныя даследаванні бялкоў.

α-Амінакіслоты як структурныя элементы бялкоў. Агульныя структурныя ўласцівасці амінакіслот, якія ўваходзяць у склад бялкоў. Прасторавая будова амінакіслот, хіральная дыскрымінацыя прыродных амінакіслот, асаблівасці іх стэрэахіміі. Класіфікацыя і біяхімічная наменклатура. Заменныя і незаменныя, пратаінагенныя і непратаінагенныя амінакіслоты. Кіслотна-асноўныя ўласцівасці і магчымасці трансфармацыі ў хімічных і біяхімічных працэсах.

Аліга- і поліпептыды, іх першасная структура. Поліпептыдны ланцуг, які ўтвараецца пры аб’яднанні амінакіслот праз пептыдную (амідную) сувязь. Першасная структура поліпептыдаў. Класіфікацыя, наменклатура. Іонныя ўласцівасці. Пептыдная сувязь, яе геаметрыя, асаблівасці лактам-лакцімнай таўтамерыі. Характарыстыкі поліпептыднага ланцуга: валентныя вуглы, адлегласць паміж атамамі і амінакіслотнымі фрагментамі, і інш. Варачэнне адносна валентных сувязей, дазволеныя і забароненыя канфармацыі амінакіслотных фрагментаў у поліпептыдным ланцуге. Канфармацыя поліпептыднага ланцуга. φ- і ψ-вуглы. Канфармацыйная карта Рамачадрана.

Расшыфроўка структуры і хімічны сінтэз поліпептыднага ланцуга. Метады раздзялення і вызначэння пептыдаў. Вызначэнне амінакіслотнага складу і амінакіслотнай паслядоўнасці пептыдаў. Фрагментацыя поліпептыднага ланцуга (ферментатыўныя і хімічныя метады гідролізу), аналіз N- і С-канцавых амінакіслотных фрагментаў. Уяўленне аб прынцыпе работы амінакіслотных секвенатараў. Сінтэз поліпептыдаў (цвёрдафазны і жыдкафазныя метады), аўтаматычны сінтэзатар.

Прыродныя і сінтэтычныя алігапептыды. Асаблівасці іх будовы і біялагічная роля. Асобныя прадстаўнікі: пептыдныя гармоны (вазапрасін, аксітацын, і інш); Нейрапептыды і іншыя рэгулятарныя пептыды (энкефаліны і эндарфіны; карназін; глутатыён, афтальмавая кіслата), лекавыя сродкі пептыднай прыроды.


Тэма 1.3. Структура і фізіка-хімічныя ўласцівасці бялкоў

Класіфікацыя бялкоў. Простыя і складаныя бялкі: іх агульная характарыстыка, будова і функцыі. Чатыры ўзроўні структурна-прасторавай арганізацыі бялкоў. Структурная арганізацыя бялковых малекул. Форма і агульны тып будовы бялкоў як вынік канкрэтнай вышэйшай структурнай арганізацыі.

Першасная структура бялкоў, біялагічнае значэнне амінакіслотнай паслядоўнасці. Даследаванне першаснай структуры бялкоў.

Канфармацыя бялкоў. Другасная структура бялкоў. Тыпы перыядычных структур:  (3,613)-спіраль, 310-спіраль,  (4,416)-спіраль, калагенавая спіраль, -структуры и -слаі, -выгіб. Параметры спіральных структур: значэнні і , колькасць астаткаў на віток, крок, дыяметр і інш. Сілы, якія ўтрымліваюць поліпептыдны ланцуг у адпаведнай канфармацыі. Роля вадародных сувязей і схема іх утварэння. Фактары, якія парушаюць спіралізацыю поліпептыдных ланцугоў бялковых макрамалекул. Ступень спіралізацыі.

Трацічная структура бялкоў. Уплыў розных фактараў на стабільнасць трацічнай структуры. Канфармацыйная лабільнасць трацічнай структуры. Уяўленне аб даменах.

Чатвярцічная структура бялкоў як прыклад надмалекулярнай прасторавай арганізацыі. Узаемадзеяні, якія стабілізуюць чацвярцічную структуру.

Фібрылярныя бялкі. Структурныя тыпы фібрылярных бялкоў, іх прадстаўнікі (α- і β-кератыны, калаген і іншыя колаген-подобныя бялкі, фібраін).

Глабулярныя бялкі. Агульныя ўяўленні аб будове глабулярных бялкоў: іх трацічная структура і прырода сіл, якія яе стабілізуюць. Бялковая глобула, яе форма, кампактнасць і дынаміка. Тыпы будовы глобул. Асноўныя структурныя класы глабулярных бялкоў.

Будова і біялагічная роля бялкоў сямества глабінаў. Міяглабін и гемаглабін, параўнальная характарыстыка іх структурнай арганізацыі і функцыянальных асаблівасцяў. Уяўленне аб механізме звязвання кіслароду гемаглабінам. Фізіялагічныя формы гемаглобіну.

  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Методыка выкладання хіміі”, зацверджанай. 2011 г.,...

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Аналітычная хімія”, зацверджанай 31. 08. 2009 г.,...

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка
Ступеневыя шэрагі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconГ. Я. Адамовіч Літаратурная класіка
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю icon"Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"
Народнае мастацтва: праблемы даследавання І захавання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconСтаршыня прэзідыума
У пярвічную прафсаюзную арганізацыю студэнтаў Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Арганiчая хiмiя” тд-а103/тип, зацверджанай 11 лістапада...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка