Інфармацыйная гадзіна "Сімвалы І сімволіка рб"




НазваІнфармацыйная гадзіна "Сімвалы І сімволіка рб"
Дата канвертавання01.11.2012
Памер68.65 Kb.
ТыпДокументы
Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”


Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы.


Абсталяванне: мультымедыйны комплекс, відэаролік, тэст-гульня “Сімвалы і сімволіка РБ”, наборы сцягоў, мультымедыйная прэзентацыя.


Папярэдняя падрыхоўка: здымаецца відэаролік, распрацоўваецца і ствараецца тэст, правоздіцца апытанне сярод настаўнікаў і вучняў, ствараецца прэзентацыя.


Ход інфармацыйнай гадзіны:


  1. Аранізацыйны момант

Прывітанне. Падрыхтоўка класа да работы.


  1. Актуалізацыя ведаў вучняў

  • Сення нашу інфармацыйную гадзіну я хацела б пачаць з прагляда відэароліка, які быў зняты карэспандэнтамі Радунскай гімназіі. Глядзім уважліва!

(Ідзе прагляд відэароліка, дзе вучні і настаўнікі адказваюць на пытанні па дзяржаўным сімвалам РБ )


  1. Паведамленне тэмы і вызначэнне мэтаў інфармацыйнай гадзіны

  • Мы праглядзелі відэаролік. Адкажыце, калі ласка, якой ж будзе сення тэма нашай інфармацыйнай гадзіны?

(Адказваюць; падводжу дзяцей да тэмы “Сімвалы і сімволіка РБ”)

  • Такім чынам, тэма нашай інфармацыйнай гадзіны “Сімвалы і сімволіка РБ”. Звернемся да нашага слоўніка і пазнаемімся з тым, што азаначаюць гэтыя словы.

(На слайдзе запісаны тэрміны, 2 вучні чытаюць іх значэнне)

  • Якія веды мы зможам сення атрымаць па гэтай тэме?

(Адказваюць некалькі вучняў)

  • Для чаго патрэбныя нам будуць гэтыя веды, дзе мы зможам іх выкарыстаць?

(Адказваюць некалькі вучняў)


  1. Размова па тэме інфармацыйнай гадзіны

  • Беларусь – незалежная і суверэнная дяржава. Яна, як і ўсе незалежныя краіны, мае свае дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг і гімн. Усё гэта запісана ў Асноўным законе нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  • Звярніце ўвагу на сцягі, якія ляжаць у вас на партах. Знайдзіце, калі ласка, сярод сцяг Рэспублікі Беларусь. Той, хто знаходзіць, падымае сцяг уверх.

(Шукаюць)

  • Чым адметны сцяг РБ ад сцягоў іншых краін?

(Адказваюць; у адказах павінны прагучаць колеры сцяга, арнамент)

  • “Арнамент” – новае слова. Звернемся да слоўніка.

(На слайдзе запісаны тэрмін, 1 вучань чытае яго значэнне)

  • Якія элементы змешчаны на беларускім арнаменце?

(Адказваюць; геаметрычныя, а дакладна “ромбы”)

  • “Не ўсе ў даўніну ўмелі пісаць, затое ў малюнку маглі расказаць”. Пра што гавораць, што сімвалізуюць гэтыя геаметрычныя фігуры?

(Адказваюць; беларускія вышывальшчыцы называлі гэтыя ромбы “сонейка”, як сімвал узыходзячага сонца, пладароддзя зямлі,жаночы пачатак усяму на Зямлі)

  • Значэнне чырвонага колера на сцягу РБ мы пачулі сення з відэароліка. А што сімавалізуюць белы і зялены колеры?

(Адказваюць; зялены колер – дабро, мір, колер прыроды, расліннасці, вясны; белы колер – свабода, гасціннасць, добразычлівасць, мудрасць жыхароў Беларусі)

  • Мне хочацца вам расказаць некалькі цікавых фактаў пра сцяг РБ: 1) Па складанасці афарбоўкі спецыялісты дзеляць усе сцягі на тры катэгорыі. Самымі складанымі па тэхніцы выканання лічацца малдаўскі і амерыканскі сцягі (знайдзіце іх сярод тых сцягоў, якія ляжаць у вас на парце). Беларускі сцяг адносяць да другой катэгорыі складанасці, так як ен мае тры колеры і арнамент. 2) На прэзідэнтскім сцягу адлюстраваны яшчэ і герб, які вышыты ўручную. 3) Праз год усе сцягі на дзяржаўных будынках мяняюць, так як яны пашкоджваюцца ветрам, снегам, дажджом.

  • Ідзем далей. Другім дзяржаўным сімвалам з’яўляецца герб.

  • Разгледзім, што на ім змяшчаецца.

(1 вучань з класа чытае і паказвае тое, што размешчана на гербе)

Нібы на далоні вяночак трымаю,

Наш герб беларускага роднага краю.

Вось сонейка ўсходзіць над роднай зямлей,

А ўверсе абрысы Радзімы маей.

А бачыце краскі і злева, і справа

Вяночкам квяцістым стварылі аправу.

Ружовыя кветачкі, водар духмяны,

Як шчочкі дзіцяці як яблык румяны.

  • Якія кветкі размешчаны на гербе РБ?

(Адказваюць;знак таго, што РБ – адна з дзяржаў у свеце)

  • Чаму менавіта гэтыя кветкі, а не ружы ці архідэі?

(Здаўна Канюшына квітнела на полі,

Бо кормам была яна добрым жывеле.

Жывела ад голаду ўсіх ратавала,

Карміла, паіла і сагравала.


З лену здаўна вырабляліся прыгожыя і трывалыя

тканіны, з якіх шылі аддзенне, ручнікі.

Блакітны колер ільну – гэта колер вачэй беларусаў)

  • Што азначае зямны шар на гербе РБ?

(Адказваюць;знак таго, што РБ – адна з дзяржаў у свеце)

  • Што азначае Зямля і Сонца?

(Адказваюць;знак жыцця, надзея на росквіт Беларусі)

  • А зорка?

(Адказваюць; знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў, гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы)

  • Якія святы адзначаюць у Беларусі ў маі?

(Адказваюць)

  • Акрамя гэтага, кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Герба і Сцяга РБ.

  • Трэці дзяржаўны сімвал – гэта гімн. Звернемся да слоўніка.

(На слайдзе запісаны тэрмін, 1 вучань чытае яго значэнне)

  • Калі гучыць дзяржаўны гімн?

(Адказваюць;на ўсіх дзяржаўных святах, на лінейцы ў школе, па тэлевізару)

  • Як патрэбна слухаць дзяржаўны гімн?

(Адказваюць;стоячы, а мужчыны – без галаўных убораў)

  • Хто з вас ведае усе словы беларускага гімна? Падыміце, калі ласка, рукі ўверх.

(Падымаюць рукі)

  • Мы разгледзелі з вамі дзяржаўныя сімвалы РБ. Акрамя гэтага, для кожнага беларуса есць яшчэ свае асабістыя сімвалы, з якімі ен звязвае сваю краіну. Апытанне вучняў нашай гімназіі, у якім прымалі ўдзел і вы, паказала наступнае: для большасці вучняў сімвалам краіны з’яўляецца беларуская прырода (азеры, лясы і палі), другое месца падзялілі БелПушча і Нацыянальная бібіліятэка, на трэцім месцы зубр – адзін са старажытных сімвалаў Беларусі і іншыя.

  • Для большасці апытаных настаўнікаў сімвалам іх краіны з’яўляецца беларускі народ (яго адкрытасць, трываласць, шчырасць), на другім месцы – беларуская прырода, трэцяе месца падзялілі такія сімвалы, як бацькоўская хата, бусел, васілек.

  • Пра што можа сказаць нам праведзенае апытанне? Як вы лічыце, карысна праводзіць такія апытанні сярод вучняў і настаўнікаў?

(Адказваюць)


  1. Замацаванне матэрыяла

Правядзенне тэста на камп’ютары. Па два чалавека за камп’ютар сядаюць. Тлумачу, што тэст-гульня складаецца з 12 пытанняў. Пры правільным адказе на кожнае пытанне будзе адкрывацца частка вялікага малюнка, на якім будзе размешчаны адзін з сімвалаў РБ.

Пытанні тэста:

  1. Колькі дзяржаў мяжуюць з РБ?

а) 4;

б) 5;

в) 8.

2. На ліст якога дрэва падобны контур РБ?

а) дуба;

б) бярозы;

в) клена.

3. Мірскі, Лідскі і Навагрудскі замкі размешчаны на тэрыторыі?

а) Гродзенскай вобласці;

б) Гомельскай вобласці;

в) Мінскай вобласці.

4. Тэрыторыя РБ ахоплівае плошчу, роўную?

а) 13,6 км2 ;

б) 5,4 км2;

в) 207,6 км2.

5. Якую сельскагаспадарчую культуру ў РБ называюць другім хлебам?

а) морква ;

б) капуста;

в) бульба.

6. Якія кветкі знаходзяцца на гербе РБ?

а) васількі ;

б) канюшына;

в) рамонкі.

7. Першадрукар, гуманіст і асветнік Беларусі?

а) Марк Шагал;

б) Францыск Скарына;

в) Францішак Багушэвіч.

8. Белы колер – гэта колер?..

а) свабоды;

б) барацьбы;

в) вясны.

9. Якога беларускага легкаатлета ведае ўся Беларусь?

а) Максім Мірны;

б) Аляксандр Глеб;

в) Іван Ціхан.

10. Старажытная жывела і сімвал РБ?

а) зубр;

б) бусел;

в) дзік.

11. Ен гучыць у самыя ўрачыстыя дзяржаўня святы?

а) заклік;

б) верш;

в) гімн.

12. Самы вялікі горад у Беларусі?

а) Мінск;

б) Гродна;

в) Віцебск.


  1. Рэфлексія

  • Ці было карысным для вас правядзенне інфармацыйнай гадзіны з такой тэмай “Сімвалы і сімволіка РБ ”? Чаму?

  • Што асабліва запомнілася з урока, спадабалася?

  • Для чаго патрэбныя нам будуць гэтыя веды, дзе мы зможам іх выкарыстаць?

  • Дзякую ўсім за працу!


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconТэматычная інфармацыйная гадзіна
Развіваць уменне лагічна мысліць, аналізаваць, выражаць асабістыя погляды, аргументаваць ІХ, весці дыскусію

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconІнфармацыйная гадзіна-віктарына "Беларусь мая сінявокая"
Радзімы, выхавання пачуцця гонару І глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, дзяржаўных сімвалаў краіны

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconКрай мой беларускі
Дяржаўныя сімвалы Беларусі”. Прешая група рыхтуе паведамленне пра Дзяржаўны сцяг Беларусі, другая – Дзяржаўны герб рб, трэцяя – “Неафіцыйныя...

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconІнфармацыйная гадзіна "Чым жыве мая Беларусь"
Рабяты, у нашым класе праводзіцца конкурс на самую папулярную сямейную газету. Вам была прапанавана анкета для бацькоў, І дома вы...

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconВобразы-сімвалы ў рамане у. Караткевіча
Цікава паразважаць над тым, якую ролю ў ідэйна-стылёвай арганізацыі твора адыгрываюць вобразы-сімвалы

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconКласная гадзіна па тэме : " Энергазахаванне " Мэты І задачы
Настаўнік: Рабяты, сёння ў нас не зусім звычайная класная гадзіна. Мы здзейснім невялікую вандроўку ў …кватэры. Так-так, я не памылілася!...

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconУрок Інфармацыйная

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconСвая гульня
Абсталяванне: карта,стэнд-сімвалы,выявы гербаў гарадоў,развёртка “Барысаў”,”Мінск”

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
Спецыфіка інфармацыі як рэсурсу ўплывае на змешванне яе з іншымі кірункамі дзяржаўнай дзейнасці

Інфармацыйная гадзіна \"Сімвалы І сімволіка рб\" iconПравядзення факультатыўнага занятку "Гадзіна здароўя І спорта" у дзяржаўнай установе адукацыі "Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад
Гадзіна здароўя І спорта” у дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка