Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю




НазваБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
старонка1/3
Дата канвертавання21.01.2013
Памер0.55 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3


Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна- аналітычнай рабоце БДПУ

_________________ В.М.Зелянкевіч

____________________

Рэгістрацыйны № ВД-____________/р.


АГУЛЬНАЯ ХІМІЯ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:


1-02 04 04 Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць

(1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія)


Факультэт прыродазнаўства


Кафедра хіміі


Курс 1

Семестр 1



Лекцыі – 58 гадзін

(у тым ліку КСРС – 4 гадзіны)

Семінарскія заняткі – 4 гадзіны

Лабараторныя заняткі – 72 гадзіны

(у тым ліку КСРС – 8 гадзін)

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне – 134

Усяго гадзін

па дысцыпліне - 238


Экзамен – 1 семестр

Залік – няма

Курсавая работа – няма


Форма атрымання

вышэйшай адукацыі - вочная (дзённая)




2008 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне “Агульная хімія” для спецыяльнасцей 1-02 04 01 Біялогія; 1-02 04 03 Хімія; 1-02 04 04 Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць; 1-02 04 06 Хімія. Дадатковая спецыяльнасць, зацвержанай ____ ____________________ 2008 года, рэгістрацыйны нумар _________________


Разгледжана і рэкамендавана да зацвяржэння на пасяджэнні кафедры хіміі ад 10 чэрвеня 2008 года, пратакол № 12


Загадчык кафедры


______________________ Т.Т. Лахвіч


Ухвалена і рэкамендавана да зацвяржэння Саветам факультэта прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка ад 23 чэрвеня 2008 года, пратакол № 11


Дэкан факультэта


______________________Н.У. Навуменка



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Агульная хімія” прадугледжана адукацыйнымі стандартамі і тыпавымі вучэбнымі планамі падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасцям: 1-02 04 01 “Біялогія”, 1-02 04 04 “Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць”, 1-02 04 03 “Хімія”, 1-02 04 06 “Хімія. Дадатковая спецыяльнасць” і адносіцца да блоку прыродазнаўчых дысцыплін. Курс павiнен быць асновай для далейшага вывучэння хiмiчных дысцыплiн студэнтамi педагагічных спецыяльнасцяў універсітэтаў i садзейнiчаць развiццю iх творчага мыслення. Пытанні, разгледжаныя ў працэсе вывучэння дысцыпліны, дазваляюць студэнтам авалодаць асновамі фундаментальных ведаў у галіне хімічных навук, сфарміраваць сістэмны падыход да разумення асноўных заканамернасцяў будовы і хімічных паводзінаў рэчываў, сувязі паміж будовай і фізіка-хімічнымі і хімічнымі ўласцівасцівасцямі злучэнняў.

Мэтаю вывучэння дысцыпліны “Агульная хімія” з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў асновы сістэмы фундаментальных прыродазнаўчых ведаў і хімічнага мыслення, неабходных для разумення фізіка-хімічных асноў развіцця прыродных аб’ектаў.

Да асноўных задач дысцыпліны адносяцца:

вывучэнне асноўных заканамернасцяў будовы і хімічных паводзінаў рэчываў, працякання хімічных працэсаў;

сувязі паміж будовай і фізіка-хімічнымі і хімічнымі ўласцівасцівасцямі злучэнняў;

форміраванне навыкаў рашэння разліковых и якасных хімічных задач;

фарміраванне навыкаў работы ў хімічнай лабараторыі;

Змест дадзенага курса грунтуецца на базе ведаў па хiмii, фiзiцы i матэматыцы ў аб’ёме праграмы сярэдняй школы и дакладна спалучаецца з сумежнымi дысцыплiнамi хімічнага блоку (“Неарганічная хімія”, “Арганічная хімія”, “Аналітычная хімія”, “Фізічная і калоідная хімія”, “Методыка выкладання хіміі”, “Фізіка-хімічныя метады даследавання ў біялогіі і хіміі”, “Асновы хіміі палімераў”), а таксама з шэрагам дысцыплін біялагічнага блоку шляхам устанаўлення мiжпрадметных сувязяў, што садзейнiчаць засваенню i глыбокаму разуменню фiзiка-хiмiчнай сутнасцi бiялагiчных навук.

Асноўнымі формамі заняткаў з’яўляюцца лекцыі і лабараторныя заняткі. Лекцыі павінны насіць праблемны характар, быць накіраванымі на разгляд асноўных пытанняў праграмы. Падчас лабараторных заняткаў, адбываецца фарміраванне эксперыментальных навыкаў работы; сувязь з лекцыйным курсам адбываецца праз сістэму калёквіумаў згодна тэматыкі лабараторнага практыкуму. Кантроль засваення ведаў, навыкаў і уменняў ажыццяўляецца у выглядзе вуснага (лабараторныя калёквіумы) і пісьмовага кантролю (2 кантрольныя работы на працягу семестра).

Пасля вывучэння дысцыпліны студэнт павінен

ведаць:

  • асноўныя законы і паняцці хіміі;

  • тэорыі будовы атама і ўтварэння хімічнай сувязі;

  • асноўныя заканамернасці працякання хімічных працэсаў;

  • асноўныя характарыстыкі раствораў;

  • заканамернасці змянення уласцівасцяў элементаў іх простых рэчываў і злучэнняў у адпаведнасці з іх месцам ў Перыядычнай сістэме

умець:

  • называць хімічныя элементы і іх злучэнні згодна хімічнай наменклатуры;

  • запісваць хімічныя рэакцыі вывучаных злучэнняў;

  • вызначаць канцэнтрацыі рэчываў у сумясях і растворах;

  • характарызаваць тыпы крышталічных рашотак;;

  • рашаць разліковыя задачы па курсу агульнай хіміі;

  • праводзіць хімічны эксперымент па раздзяленні і ачыстцы рэчываў, вызначэнні прасцейшых фізічных і фізіка-хімічных характэрыстык хімічных злучэнняў, іх сумесяў і раствораў.

У праграме адлюстраваны сучасны стан i шляхі развiцця хімічных навук. Гэта дазволiць будучаму настаўнiку ў тэарэтычным плане быць больш мабiльным i чулым да патрабаванняў часу.

Пры навучанні дысцыпліне ужываюцца спалучэнні элементаў праблемнага і развіваючага навучання, асоба-арыентаванага падыходу, модульнай і праектнай тэхналогі, тэхналогій ТСН, а таксама розныя формы мадэліравання. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца спецыфічныя для хіміі метады навучання: хімічны эксперымент і рашэнне разліковых і якасных хімічных задач.

Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 238 гадзін, з іх аўдыторных 134 (58 - лекцыі, 72 - лабараторныя заняткі, 4 – семінарскія заняткі).


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН




Тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

у тым ліку

лекцый

лабаратор-ных заняткаў

семінарскіх заняткаў

1.

Асноўныя хімічныя паняцці і законы

8

4

4




2.

Стан рэчыва

4

4







3.

Класіфікацыя і наменклатура неарганічных рэчываў

14

2

12




4.

Хімічныя рэакцыі

2

2







5.

Дысперсныя сістэмы і растворы

18

6

12




6.

Хімічная кінетыка і каталіз

14

6

8




7.

Хімічная раўнавага. Тэрмадынаміка хімічных рэакцый

12

4

8




8.

Растворы электралітаў

18

6

12




9

Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі

14

6

8




10.

Будова атама і перыядычная сістэма хімічных элементаў

8

6




2

11.

Хімічная сувязь і міжмалекулярнае ўзаемадзеянне

14

8

4

2

12.

Каардынацыйныя (комплексныя) злучэнні

8

4

4







Усяго:

134

58

72

4


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Тэма 1. Асноўныя хiмiчныя паняццi i законы

Паняцце аб матэрыi. Канкрэтныя вiды матэрыi: рэчыва i поле. Хімічны ўзровень арганізацыі матэрыі. Хімічнае рэчыва: састаў, структура, ўласцівасці. Прадмет хiмii. Раздзелы хіміі і іх узаемасувязь. Адзiнства хiмii як навукi i яе месца ў сiстэме прыродазнаўчых навук, сувязь хiмii з бiялогiяй, фiзiкай i iншымi навукамi аб прыродзе.

Тыпы хімічных часціц: атамы, малекулы, простыя і складаныя іоны, макрамалекулы. Мова хiмii – формулы. Тыпы хiмiчных формул (эмпiрычная, малекулярная, структурная, прасторавая) i галіны iх прымянення. Вызначэнне эмпiрычных i малекулярных формул хiмiчных злучэнняў. Разлiкi па хiмiчных формулах. Структурныя адзінкі ў хіміі. Малекулярная і немалекулярная структура, асаблівасці рэчываў з гэтымі тыпамі структуры.

Закон захавання масы-энергii i яго значэнне ў хiмii. Паняцце пра дэфект масы. Закон пастаянства саставу Пруста. Закон кратных адносiн Дальтона. Межы прымянення гэтых законаў. Дальтаніды і берталіды. Закон простых аб’ёмных адносiн Гей-Люсака. Закон Авагадра i вывады з яго. Атамы i малекулы, іх памеры i масы. Адносныя атамныя i малекулярныя масы. Пастаянная Авагадра. Моль   адзiнка колькасцi рэчыва. Малярная маса i малярны аб’ём. Малярны аб’ём газу.


Тэма 2. Стан рэчыва

Паняцце агрэгатнага стану рэчыва. Асноўныя агрэгатныя станы: плазма, газ, вадкасць, крышталь. Паняцце фазы і фазавага пераходу. Упарадкаванасць часціц і асаблівасці іх ўзаемадзеяння ў кожным з агрэгатных станаў. Тыпы крышталічных рашотак (малекулярная, атамная, іонная, металічная), асаблівасці фізіка-хімічных ўласцівасцяў рэчываў з рознымі тыпамі рашоткі.

Дыяграмы стану, паняцце пра крытычныя параметры і звышкрытычны стан рэчыва. Прамежныя агрэгатныя станы: вадкія крышталі, пластычныя крышталі, аморфныя рэчывы, звышкрытычныя флюіды; асаблівасці іх будовы і ўласцівасцяў, прымяненне.


Тэма 3. Класіфікацыя і наменклатура неарганічных рэчываў

Класіфікацыя рэчываў ў хіміі: па саставе, па структуры, па ўласцівасцях. Кіслотна-асноўныя ўласцівасці як агульнапрыняты прынцып класіфікацыі. Галоўныя класы неарганічных рэчываў: аксіды, гідраксіды, солі. Агульныя хімічныя ўласцівасці прадстаўнікоў гэтых класаў і генетычная сувязь паміж імі. Некаторыя іншыя класы неарганічных рэчываў: гідрыды, галагенангідрыды, інтэрметаліды і г.д. Паняцце пра комплексныя злучэнні.

Наменклатурныя правiлы IЮПАК для неарганiчных рэчываў. Наменклатура аксідаў, кіслот, асноў, соляў.


Тэма 4. Хімічныя рэакцыі

Паняцці сістэмы, фазы, працэсу. Гомагенныя і гетэрагенныя сістэмы і працэсы. Хімічная рэакцыя як працэс. Паняцці рэактанта, рэагента, прадукта. Класiфiкацыі хiмiчных рэакцый: па тыпе пераўтварэння, па змяненню ступені акіслення, па гамагеннасці. Цеплавыя эфекты хiмiчных рэакцый. Цеплата ўтварэння хiмiчных злучэнняў. Закон Геса і вынікі з яго.

Тыпы ураўненняў хімічных рэакцый: малекулярнае, поўнае і скарочанае іённае, з выкарыстаннем структурных формул. Схемы і стэхіяметрычныя схемы. Разлікі па хімічных ураўненнях і стэхіяметрычных схемах.


Тэма 5. Дысперсныя сістэмы і растворы

Характарыстыка дысперсных сiстэм i iх класiфiкацыя. Завiсi (суспензii, эмульсii) і калоiдныя сiстэмы. Біялагічныя сістэмы як калоідныя.

Сапраўдныя растворы. Механiзм працэсу растварэння. Сальватацыя (гiдратацыя) пры растварэннi. Энергетыка працэсу растварэння.

Асаблівасці вады як растваральніка. Растваральнасць цвёрдых рэчываў у вадзе. Каэфiцыент растваральнасцi i яго залежнасць ад тэмпературы. Крывыя растваральнасцi. Насычаны раствор як дынамiчная раўнаважная сiстэма. Перанасычаныя растворы i ўмовы iх устойлiвасцi. Крышталiзацыя цвёрдых рэчываў з раствораў. Крышталегiдраты. Ачыстка рэчываў перакрышталiзацыяй з раствораў.

Растваральнасць газаў. Залежнасць растваральнасцi газаў ад тэмпературы i iх парцыяльнага цiску.

Канцэнтрацыя раствораў. Спосабы выражэння колькасцi рэчыва ў растворы. Масавая і малярная (мольная) доля раcтворанага рэчыва. Масавая канцэнтрацыя. Малярная канцэнтрацыя. Маляльнасць. Разлiкi для прыгатавання раствораў рознай канцэнтрацыi. Методыка прыгатавання раствораў. Меры бяспекi пры рабоце з канцэнтраванымi растворамi кiслот i шчолачаў.

Калігатыўныя ўласцівасці раствораў. Закон Генры, закон Рауля. Эбуліяскапія і крыяскапія. Осмас і адваротны осмас. Біялагічная функцыя осмасу.


Тэма 6. Хімічная кінетыка і каталіз

Хуткасць хiмiчнай рэакцыi. Сапраўдная, імгненная i сярэдняя хуткасць. Фактары, якiя ўплываюць на хуткасць хiмiчных рэакцый. Залежнасць хуткасцi рэакцыi ад канцэнтрацыi рэагуючых рэчываў. Закон дзеяння (дзеючых) мас. Канстанта хуткасцi рэакцыi. Уплыў фактара паверхнi на хуткасць рэакцыi ў гетэрагенным асяроддзi. Малекулярнасць і парадак рэакцыі. Механiзмы хiмiчных рэакцый. Хуткасць шматстадыйнай рэакцыі. Хуткасцьвызначальная (лімітавальная) стадыя рэакцыі.

Залежнасць хуткасцi рэакцыi ад тэмпературы, тэмпературны каэфiцыент. Паняцце аб актыўных малекулах i энергii актывацыi працэсу. Ураўненне Арэніўса як больш дакладнае апісанне тэмпературнай залежнасці хуткасці рэакцыі. Энергетычны профіль рэакцыі. Пераходны стан і інтэрмедыят. Залежнасць хуткасці рэакцыі ад стабільнасці інтэрмедыяту. Паняцце пра тэрмадынамічны і кінетычны кантроль.

Свабодныя радыкалы. Паняцце аб ланцуговых рэакцыях. Працы М.М.Сямёнава.

Каталiз. Уплыў каталiзатараў на хуткасць рэакцыi. Вiды каталiзу: гамагенны, гетэрагенны, ферментатыўны каталiз, аўтакаталiз. Механізм каталітычнага дзеяння. Паняцце аб iнгiбiтарах. Асаблiвасцi ферментаў як каталiзатараў. Роля ферментаў і іншых каталізатараў у бiялагiчных працэсах.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Методыка выкладання хіміі”, зацверджанай. 2011 г.,...

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Аналітычная хімія”, зацверджанай 31. 08. 2009 г.,...

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка
Ступеневыя шэрагі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconГ. Я. Адамовіч Літаратурная класіка
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю icon"Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"
Народнае мастацтва: праблемы даследавання І захавання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconСтаршыня прэзідыума
У пярвічную прафсаюзную арганізацыю студэнтаў Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Арганiчая хiмiя” тд-а103/тип, зацверджанай 11 лістапада...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка