Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?




НазваБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
Дата канвертавання01.11.2012
Памер36.5 Kb.
ТыпВопрос
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


На форумах парталу TUT.by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў:


“Калі ж ён перастане прамовы штурхаць і пачне працаваць? Ну хаця б з дакумэнтамі. Яго ж пакуль ня бачна, дык нават складаецца ўражаньне, што ў нас ёсьць прэзыдэнт, і ён працуе. А потым як выйдзе, як скажа – дык здаецца й няма…”


“Увогуле, я падтрымліваю наступныя думкі, выказаныя Лукашэнкам:


1)Мы ніколі ня ўвойдзем у склад іншай дзяржавы.


2) Мы павінны нармальна жыць і з Усходам, і з Захадам. Мы таксама павінны жыць добра і з нашымі суседзямі”.


“Ён гэтак і ня можа зразумець, што нідзе не патрэбны, ні на Ўсходзе, ні на Захадзе. Ён – ZERO. На якое ўжо ніхто не паставіць”.


Акадэмік Аляксандар Вайтовіч у сваім блогу разважае пра няўменьне Аляксандра Лукашэнкі кіраваць краінай, бо досьведу мэнэджмэнту ён ніколі ня меў: “У 2003 годзе пасьля чарговага “адметнага” выказваньня прэзыдэнта адзін высокага рангу буйны чыноўнік з прыкрасьцю сказаў мне: “Дык кажам жа ж яму, каб па паперцы чытаў”. Дакладна вядома, што шмат вельмі карысных парадаў даюць Лукашэнку. Бяда ў тым, што ён мала да іх прыслухоўваецца. Тут і знаходзіцца адказ на пытаньне, чаму нашая краіна выявілася не гатовай нават да мяккага пераходу да рынкавых коштаў на нафту й газ”.


А ў ЖЖ-суполцы minsk_by абмяркоўваюць навіну: маршрутныя таксоўкі зь лютага павінны працаваць дакладна па раскладзе. Такую інфармацыю ўдзельнікі суполкі знайшлі на афіцыйным сайце Менгарвыканкаму Цяпер уладальнікі маршрутак узгадняюць графікі руху, а ў найбліжэйшы час зьявіцца кантрольная служба, працаўнікі якой стануць адсочваць выкананьне гэтых графікаў. Калі будуць значныя адхіленьні, перавозчыкаў чакаюць штрафы. Камэнтары блогераў:


“З аднаго боку добра, як ведаеш, калі чакаць маршрутку, зь іншага – зноў гэтыя прайдзісьветы лезуць у прыватны бізнэс плюс гэтая бязглуздая кантрольная служба”.


“Гэта заканамерна. Сістэма хоча кантраляваць усё. Яны адно і ўмеюць – забараняць, абмяжоўваць, рэглямэнтаваць, адбіраць”.


На форумах сайту Нашыя дзеткі зьявілася тэма “Кітайская мова ў беларускай школе”. Падставай для пачатку дыскусіі зрабілася тое, што ў беларускай гіманіі нумар 23 у Менску ў якасьці замежнай мовы пачалі вывучаць кітайскую. Ёсьць там і ангельская кляса, аднак некаторыя бацькі ўсё адно абураныя. Яны лічаць, што такі выбар замежнай мовы можа канчаткова адбіць у людзей ахвоту аддаваць сваіх дзяцей у беларускую гімназію. Аднак ёсьць і тыя, хто лічыць вывучэньне кітайскай пэрспэктыўнай справай.


На сайце studenty.by апублікаваны артыкул пра гукі, якія лепей ня слухаць. Навукоўцы Салфардзкага ўнівэрсітэту вызначылі 101 самы брыдкі гук. На першым радку ў гэтым сьпісе – гук, што сыходзіць ад чалавека, які ванітуе. Далей ідуць гук мікрафону, які фаніць, плач немаўляці, скрып цягніка, завываньні ката й гукі мабільнага тэлефону. Мы ўстрымаемся ад таго, каб ставіць гэтыя гукі ў нашай праграме.


А на сайце “Нашай нівы” ідзе абмеркаваньне ідэі Алеся Аркуша надрукаваць у часопісе “Калосьсе” ню-галерэю 10 беларускіх паэтак. Наведнікі сайту, што хаваюцца пад мужчынскімі нікамі, ідэю ўхваляюць. А вось паэтка Вольга Гапеева выступае з контрпрапановай: “Давайце лепш для папулярызацыі мужчынскай паэзіі размесцім аголеныя целы нашых паэтаў, ну там Хадановіча (хоць можна й маладзейшых) каб не сумна было жанчынам”.


Алена Гапава, вядомая дасьледчыца гэндэрных праблемаў, прапануе іншае (цытую): “вазіць распранутага Аркуша ня только па школах, але, калі стане цёпла, і па вуліцах. Я абсалютна упэўнена, што гэта уздыме цікавасьць да беларускай паэзіі і паспрыяе росквіту нашай эурапейскай і і адукаванай Бацькаўшчыны”. А нехта над нікам МК на апраўданьні Алеся Аркуша, піша такое: “…хада думак тыпова шчырая: разьвяду, маўляў, на сьвядомасьць, і атрымаю канвэртаваны на рынку рэсурс задарма. Не, Аркушу, цяперака за ўсё трэба плаціць”.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconКалі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў верша
Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў вершаВосень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconАнкета ўдзельніка інтэрнэт-семінара 26-га кастрычніка
...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconАнкета ўдзельніка інтэрнэт-семінара "Блог’08"
...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconEngaged by/media Форма заяўкі на ўдзел у праекце
Калі вы жадаеце ўзяць удзел у нашым праекце, калі ласка, запоўніце прыкладзеную ніжэй форму заяўкі І дашліце яе да 15 сакавіка па...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
Перад тым асаблівы статус мелі адно парлямэнтары І судзьдзі. У інфармацыі зазначана, што ўказ ня будзе публікавацца, бо “з-за магчымай...

Беларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць? iconПрограмма тренинга «Тайм-менеджмент и целеполагание»
Владение навыками тайм-менеджмента и управления коллективом, делегирование полномочий позволяют руководителю эффективно решать оперативные...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка