Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання01.11.2012
Памер37.56 Kb.
ТыпДокументы
Севярын Квяткоўскі, Менск


Аналітычны інтэрнэт-рэсурсAFN зьвяртаецца да тэмы магчымых крокаў беларускага кіраўніцтва адносна Крамлю. У інтэрвію для AFN расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў робіць свае прагнозы. Андрэй Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, і быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся ўладам. На думку палітоляга, каб адэкватна адказаць Крамлю ў спрэчцы пра кошты на газ, Аляксандар Лукашэнка мусіць стварыць усе ўмовы для шатажу расейскага кіраўніцтва.


“Адказ (Крамлю) мусіць пераключыць абвінавачаньні з боку незадаволеных беларускай кіроўнай элітай … у правале ў перамовах з Масквой, і накіраваць незадавальненьне на адміністрацыю Пуціна... Адказ мусіць быць крокам у бок Захаду (даць яму знак)… І даць магчымасьць выкарыстоўваць “адказ” у якасьці аргумэнту ў прапагандысцкай вайне супраць Крамлю”.


Блогер http://deeplake.livejournal.com/72140.html">
deeplake задае пытаньне: “Ці ня ёсьць “прызнаньне сур’ёзнасьці і рэальнасьці” магчымага піярнага дэмаршу Аляксандра Лукашэнкі наўпроставым падштурхоўваньнем Лукашэнкі па той сьцяжынцы, зь якой ён так і ня змог сысьці пасьля сваёй перамогі на выбарах у сакавіку?”


Cайт “народных навінаў з усіх куткоў” \”БюлетэньОнлайн\”http://www.bulletinonline.org/main/Members/vestnik/bulletinfolder.2006-04-08.9704095451/bulletinedition.2006-11-01.5438632807#bulletinarticle.2006-11-17.7560292252">”БюлетэньОнлайн” распавядае пра дзьвюх магілёўцаў, якіх затрымалі за тое, што на іх былі майкі з надпісамі “Надоел”. Суд прызнаў дзеяньні міліцыянтаў законнымі, бо палічыў супольны шпацыр у майках з надпісам “Надоел” за парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы. Затрыманыя прапанавалі судзьдзі знайсьці ў Канстытуцыі артыкул, які падмацоўвае ейную пазыцыю, і судзьдзя была вымушаная адмяніць сваё рашэньне.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра пагрозу для 40 тысяч кажаноў, якія жывуць у адным з фартэфікацыйных будынкаў Берасьцейскае крэпасьці. Будынак хочуць прадаць з аўкцыюну, а другая па велічыні калёнія кажаноў у Эўропе можа міграваць. Удзельнікі абмеркаваньня пішуць:


“Можа ў Беларусі знойдзецца мэцэнат, які б забясьпечыў захаваньне гэтых жывёл?”


“Шкода кажаноў... Як дэлегацыі … з Расеі вазіць у крэпасьць - дык ёсьць грошы, а як жывёлак абараніць дык праблема”.


“Кажаны – індыкатар чысьціні ў прыродзе. Іх важна захаваць!”


На сайце “Колер. Блог народу Беларусі” разьмешчаныя дваццаць відэаматэрыялаў, прысьвечаных актуальным падзеям у Беларусі. Гэта дакумэнтальныя фільмы беларускіх і замежных рэжысэраў, тэлесюжэты ўкраінскіх, польскіх і нямецкіх каналаў, выступы Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна? Канцэрты беларускіх гуртоў і відэакомікс ад “Navinki-art” “Гуд бай, Бацька!” Тут можна спампаваць такія фільмы, як “Выпадковы прэзыдэнт”, “Урок беларускай мовы”, прысьвечаныя сакавіцкім падзеям ў Менску, а таксама беларускай моладзі, удзельнікам гэтых падзеяў. Ёсьць тут і фільм “89 мілімэтраў”. Прапануем аўдыё з роліку “Дэмакратыя ў Беларусі”?


(Стужка: )


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка