Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю




НазваБеларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю
старонка1/4
Дата канвертавання21.01.2013
Памер0.54 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
Установа адукацыі

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучебнай i iнфармацыяна-аналiтычный рабоце

_________________ В.М.Зелянкевiч


Рэгістрацыйны № УД-____________/р.


ФІЗІКА-ХІМІЧНЫЯ МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ У ХІМІІ І БІЯЛОГІІ

Вучэбная праграма па спецыяльнасцi

1-02 04 04 Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць

(1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія)

Факультэт прыродазнаўства

Кафедра хiмii

Курс (курсы) – трэцi, чацверты

Семестр ( семестры) – шосты, сёмы


лекцыi - 36


Экзамен – сёмы

Семiнарскiя

заняткi – 8

Залiк – шосты

Лабораторныя

заняткi - 28




Усяго аўдыторных

гадзiн па дысцыплiне – 72




Усяго аўдыторных

гадзiн па дысцыплiне – 164

Форма атрымання вышэйшай адукацыі – вочная (дзенная)



Складальнiкі: дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук Л.С. Карпушэнкава,

дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук дацэнт Я.Б. Акаеў


2010 г

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Фiзiка-хiмiчныя метады даследвання ў хiмii i бiялогii”, зацверджанай " " ____________2010 г, регістрацыйны № _____________


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры хiміі

21 чэрвеня 2010 г, пратакол № 13

Загадчык кафедры

________________ Т.Т. Лахвiч


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта прыродазнаўства установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


21 чэрвеня 2010 г., патакол № 10

Старшыня Савета

________________Н.У.Навуменка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Фізіка-хімічныя метады даследавання ў хіміі і біялогіі” прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасцях: 1-02 04 03 Хімія; 1-02 04 04  Біялогія.  Дадатковая спецыяльнасць (1-02 04 04-01 Біялогія. Хімія); 1-02 04 06 Хімія. Дадатковая спецыяльнасць і адносіцца да блоку агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін.

Мэтай вывучэння дысцыпліны “Фізіка-хімічныя метады даследавання ў хіміі і біялогіі” з’яўляецца азнаямленне студэнтаў з тэарэтычнымі асновамі і магчымасцямі выкарыстання інструментальных метадаў раздзялення, канцэнтравання, ідэнтыфікацыі, якаснага і колькаснага аналізу хімічных і біялагічных аб’ектаў.

Да асноўных задач дысцыпліны адносяцца:

засваенне асноў метадаў даследавання, якія грунтуюцца на сучасных тэарыях у галінах фізічных і хімічных навук;

фарміраванне ведаў аб прынцыповай схеме атрымання і рэгістрацыі аналітычнага сігналу;

фарміраванне навыкаў правядзення канкрэтных метадаў аналізу і інтарпрэтацыі аналітычных дадзеных;

авалоданне прыватнымі методыкамі аналізу канкрэтных хімічных і біялагічных аб’ектаў.

Дысцыпліна “Фізіка-хімічныя метады даследавання ў хіміі і біялогіі” заканамерна працягвае вывучэнне хімічных метадаў даследаванняў аб’ектаў немалекулярнай, малекулярнай, супра- (надмалекулярнай) будовы, якія з’яўляюцца прадметам дысцыпліны “Аналітычная хімія”. Пры гэтым тэорыя канкрэтных фізіка-хімічных метадаў грунтуецца на базе ведаў, атрыманых у курсах “Агульная хімія”, “Фізічная і калоідная хімія”, “Будова рэчыва”, “Квантавая механіка і квантавая хімія”, “Крышталехімія з асновамі стэрэахіміі”. Змест дысцыпліны “Фізіка-хімічныя метады даследавання ў хіміі і біялогіі” дакладна спалучаецца са зместам шэрагу дысцыплін, аб’ектамі якіх з’яўляюцца хімічныя і біялагічныя аб’екты: “Неарганічная хімія”, “Арганічная хімія”, “Будова рэчыва”. “Асновы хіміі палімераў”, “Хімія высокамалекулярных злучэнняў”, “Біялагічная хімія”.

Пасля вывучэння дысцыпліны студэнт павінен

ведаць:

  • асноўныя фізічныя і фізіка-хімічныя метады даследавання, якія выкарыстоўваюцца для аналізу саставу і будовы хімічных злучэнняў і біялагічных аб’ектаў;

  • фізічныя і фізіка-хімічныя асновы вывучаемых метадаў аналізу;

  • параметры і характарыстыкі, якія выкарыстоўваюць падчас інтэрпрэтацыі дадзеных (спектраў) фізічных і фізіка-хімічных метадаў даследавання;

умець:

  • планаваць агульную схему аналізу і устанаўлення будовы хімічных і біяхімічных аб’ектаў з дапамогай сучасных фізічных і фізіка-хімічных метадаў даследавання;

  • праводзіць пробападрыхтоўку, правядзенне эксперыменту і рэгістрацыю дадзеных (спектраў) у межах метадаў, якія ўваходзяць у праграму лабараторнага практыкуму па дысцыпліне;

  • праводзіць інтэпрэтацыю дадзеных, атрыманых з дапамогай вывучаемых метадаў для вызначэння складу і/або ідэнтыфікацыі атрыманых рэчываў.

Праграма задае аб’ем матэрыялу, які падлягае вывучэнню. Выкладанне дысцыпліны прадугледжвае правядзенне лекцый, семінарскіх і лабараторна-практычных заняткаў, якія павінны быць забяспечаны тэхнічнымі сродкамі навучання, належным лабараторным абсталяваннем і рэактывамі, а таксама самастойнай працай студэнтаў. Праграму лабараторнага практыкуму ў канкрэтнай ВНУ мэтазгодна вызначаць як з улікам колькасці гадзін, адведзеных на вывучэнне дысцыпліны ў залежнасці ад спецыяльнасці, так і з улікам тэматыкі навуковых даследаванняў і забяспечаннасці абсталяваннем факультэта, які адказны за правядзенне заняткаў. Кантроль засваення ведаў, навыкаў і уменняў ажыццяўляецца у выглядзе вуснага (лабараторныя калёквіумы) і пісьмовага кантролю (рэкамендуецца выкананне 2-х кантрольных работ на семестр). Залік прымаецца па выкананні лабараторных работ. Выніковы кантроль ажыццяўляецца падчас экзамена.

Пры вывучэнні дысцыпліны мэтазгодна ўжываць разнастайныя спалучэнні элементаў праблемнага і развіваючага навучання, асобасна-арыентаванага падыходу, модульнай і праектнай тэхналогіі, тэхналогій ТСН, розныя формы мадэліравання і візуалізацыі хімічных аб’ектаў. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца спецыфічныя для хіміі метады навучання: хімічны эксперымент і рашэнне разліковых і якасных хімічных задач.

Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 164 гадзін, з іх аўдыторных 72 (36 – лекцыі, 28 – лабараторныя заняткі, 8 - семінары).


  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю icon«Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы» зацвярджаю першы намеснiк Мiнiстра адукацы I
М. К. Чартко – прафесар кафедры глебазнаўства I геалогii «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт», доктар геаграфiчных навук, прафесар

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconТворчасць Максiма Танка выдатная з'ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Методыка выкладання хіміі”, зацверджанай. 2011 г.,...

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Аналітычная хімія”, зацверджанай 31. 08. 2009 г.,...

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Арганiчая хiмiя” тд-а103/тип, зацверджанай 11 лістапада...

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю iconБеларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка