Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год




НазваПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
Дата канвертавання01.11.2012
Памер79.22 Kb.
ТыпДокументы
Справаздача

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў

БДУ культуры і мастацтваў

за 2007/2008 навучальны год

Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца каля 2320 студэнтаў:

  • ФТБК і СМ – 400 (бюдж.), 198 (платн.);

  • ФІДК – 494 (бюдж.), 132 (платн.);

  • ФММ – 372 (бюдж.), 88 (платн.);

  • ФК і СКД – 232 (бюдж.), 337 (платн.);

  • магістранты – 17;

  • аспіранты – 47;

  • дактаранты – 3.

У параўнанні з 2006-2007 навучальным годам колькасць членаў прафсаюза павялічылася на 233 чалавекі.

На пачатку 2007/2008 навучальнага года ў члены прафсаюза быў прыняты 601 студэнт першага курса, зняты з уліку ў сувязі з заканчэннем навучання 351 студэнт. Да пачатку кастрычніка ў кожнай групе першага курса адбыліся выбарчыя сходы, на якіх былі абраны прафоргі груп. Для актывізацыі прафгупоргаў-першакурснікаў былі праведзены на кожным факультэце конкурсы на лепшага прафгрупорга першага курса, конкурсы талентаў “Наперад, першакурснік – 2007”. З 2007 года конкурсы праводзяцца ўпершыню з удзелам прадстаўнікоў ад усіх факультэтаў.

На працягу 2007 - 2008 навучальнага года кожны тыдзень адбываліся сходы прафбюро факультэтаў, адзін раз на месяц – сустрэчы з прафоргамі груп на факультэтах, дзе гучала справаздача старшынь прафбюро аб рабоце прафкама за мінулы месяц, агучваліся ўсе запланаваныя мерапрыемствы. Гэтыя сходы садзейнічалі актывізацыі прафсаюзнай работы на факультэтах, своечасовай перадачы інфармацыі ад прафоргаў груп непасрэдна да кожнага студэнта універсітэта.

Камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры і мастацтваў прапанавала студантам прыняць удзел у рабоце летняга лагера, падрыхтаванага саветам старшынь студэнцкіх прафсаюзных арганізацый у пасёлку Чарнаморскі (Рэспубліка Крым). Удзел у якім прынялі 11 чалавек. Летам 2008 года такі ж лагер будзе арганізаваны ў г. Феадосія (Рэспубліка Крым), удзел у ім па папярэдніх падліках прымуць 10 чалавек.

На працягу першай паловы 2007/2008 навучальнага года члены прафбюро, прадстаўнікі арганізацыйна-масавай камісіі, вялі статыстычны ўлік студэнтаў-сірат, чарнобыльцаў, інвалідаў, студэнтаў, у якіх ёсць дзеці. У справаздачным перыядзе былі распрацаваны лагатып і эмблема прафсаюзнай арганізацыі. Было заключана пагадненне паміж прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй універсітэта.

Матэрыяльную дапамогу за справаздачны перыяд атрымалі 107 студэнтаў, што на 11 чалавек больш, чым у 2006/2007 навучальным годзе:

Факультэт

Колькасць

Першае паўгоддзе

Колькасць

Другое паўгоддзе

ФТБК і СМ

30

7

ФІДК

17

6

ФММ

20

9

ФК і СКД

9

8

магістратура

-

1

Дзяцей студэнтаў прафкам віншаваў з Новым годам салодкімі падарункамі (цукеркамі), магчымасцю ўдзелу ў навагоднім ранішніку. Усяго выдадзена 160 салодкіх падарункаў для дзяцей студэнтаў і членаў прафсаюзнага актыву.

Прадстаўнікі жыллёва-побытавой камісіі прымалі актыўны ўдзел у засяленні студэнтаў у інтэрнаты. Пачынаючы з верасня 2007 года прафсаюзны камітэт стаў ажыццяўляць пастаноўку студэнтаў, якія маюць патрэбу ў засяленні ў інтэрнаты універсітэта, на ўлік. Усяго за справаздачны перыяд на ўлік было пастаўлена 120 чалавек. Па меры вызвалення месцаў у інтэрнатах адбываліся пасяджэнні жыллёва-побытавай камісіі універсітэта. За справаздачны перыяд было заселена 75 чалавек. У сувязі з неабходнасцю памяншэння колькасці жыльцоў інтэрнатаў універсітэта былі ўнесены змены ў Палажэнне аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў, якія датычацца льготных катэгорый студэнтаў, якія маюць права першачарговага засялення ў інтэрнаты.

Сумесна з Саветамі інтэрнатаў у лістападзе і красавіку былі праведзены агляды-конкурсы на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах. Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Членамі камісіі быў аформлены “Куток здаровага харчавання”, падрыхтаваны вясёлыя плакаты для ўпрыгажэння сталоўкі.

Камісія па размеркаванні і частковай занятасці студэнтаў займалася пошукам месцаў для ўладкавання студэнтаў вну на працу.

У летні перыяд у лагерах “Гастелло”, “Оптимист», «Зубрёнок», «Мечта», «Зелёный бор» працаваў 21 чалавек. Камісія на працягу першай паловы 2007/2008 навучальнага года накіроўвала студэнтаў для праходжання практыкі ў санаторый “Белая Русь” (Расія, Туапсінскі раён). За лета 2007 года ў санаторыі “Белая Русь” прайшлі практыку 15 студэнтаў, з верасня па 14 чэрвеня – 24 чалавекі.

Дзякуючы Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Лига добровольного труда молодёжи» 2 студэнты летам 2007 года працавалі ў студэнцкім педагагічным атрадзе ў РФ.

На лета 2008 года плануецца працаўладкаваць прыкладна 37 чалавек як на тэрыторыі Беларусь, так і за яе межамі.

З пачатку навучальнага года актыўна працуе камісія па культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце, члены гэтай камісіі арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, сярод іх:

  • конкурс фотапрац “Успышкі лета”;

  • экскурсія па горадзе Мінску для першакурснікаў;

  • святочная акцыя да інаўгурацыі 2007/2008 навучальнага года “Планета БДУКМ”;

  • сумеснае мерапрыемства з лётным каледжам;

  • прафсаюзная латарэя да Дня работнікаў культуры;

  • экскурсія ў Дудудкі;

  • удзел у Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе сярод пярвічных арганізацый па зберажэнні энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў: конкурс сацыяльнага плаката, конкурс на афармленне лепшага тэматычнага стэнда ў інтэрнатах, правядзенне акцыі “Задумайся пра гэта сёння”;

  • удзел прафсаюзнага актыву ў суботніку (Тэатр оперы і балету);

  • сумесны канцэрт і дыскатэка з конкурсна-забаўляльнай праграмай са студэнтамі Ваеннай Акадэміі да Дня студэнта;

  • канферэнцыя студэнцкага актыву: прэзентацыя прафсаюзнай арганізацыі;

  • гульнёва-забаўляльныя праграмы на факультэтах да Дня студэнта;

  • агляд-конкурс на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах;

  • акцыя “Стоп СНІД”;

  • удзел у святочным канцэрце ў БДУФК;

  • кастынг радыё-дыджэяў для “Новага радыё”;

  • студэнцкі навагодні агеньчык у БДУ культуры і мастацтваў сумесна з саветам універсітэта і ПА ГА “БРСМ”;

  • навагодні агеньчык для прафсаюзнага актыву;

  • анкетаванне студэнтаў з мэтай абрання пераможцаў студэнцкіх калядных намінацый і віншаванне іх на навагоднім агеньчыку;

  • фестываль студэнцкага гумару “Гумарына 2008”;

  • цырымонія ўзнагароджання лепшых студэнтаў “Прэстыж 2008” і інш.

Актыўныя члены прафсаюза былі ўдзельнікамі шэрагу агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў, сярод якіх:

  • Дзень ведаў;

  • Свята сцяга і герба БДУ культуры і мастацтваў;

  • Фестываль-конкурс «Сем муз»;

  • конкурс мужнасці «Містэр універсітэт 2008»;

  • конкурс грацыі і артыстызму “Міс універсітэт 2008”;

  • агульнауніверсітэцкі Дзень здароўя і інш.

На працягу справаздачнага перыяду прафкам студэнтаў забяспечваў прызамі, падарункамі, ганаровымі граматамі, кветкамі шэраг культурна-масавых і спартыўных агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў.

Прафсаюзны актыў на працягу года прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных вышэйшымі прафсаюзнымі органамі і ФПБ:

  • наведванне прафсаюзным актывам святочнага вечара, прысвечанага ўзнагароджванню пераможцаў конкурса прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар – 2007”;

  • удзел у злёце працоўнай моладзі;

  • віншаванні стыпендыятаў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры;

  • семінар для старшынь прафсаюзных камітэтаў.

  • святочных мерапрымствах да 1 Мая каля Нацыянальнай бібліятэкі.

У другой палове 2007-2008 навучальнага года пачалася прафсаюзная справаздачна-выбарная кампанія: у кожнай групе быў праведзены сход і абраны прафорг, на кожным факультэце адбыліся справаздачныя канферэнцыі, на якіх зацвярджаўся абноўлены склад прафбюро факультэтаў. У сакавіку 2008 года адбылася агульнауніверсітэцкая справаздачна-выбарная канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел дэлегаты ад усіх факультэтаў, быў абноўлены склад прафкама.

За справаздачны перыяд былі створаны дзве камісіі – па сацыяльнай рабоце і па вучэбнай рабоце. Старшыня прафкама прыняла ўдзел у семінары для куратараў вучэбных груп і выступіла з паведамленнем на тэму “Абарона сацыяльна-незабяспечаных студэнтаў прафсаюзным камітэтам”. Студэнтам-інвалідам (42 чалавекі) да Новага года і Каляд былі ўручаны падарункі (наборы канцтавараў). Студэнтаў-сірат (31 чалавек) прафсаюзны камітэт віншаваў са святамі 8 Сакавіка і Днём абаронцаў Айчыны. Сацыяльна-незабяспечаныя студэнты на працягу 2007/2008 навучальнага года мелі магчымасць бясплатна харчавацца ў сталоўцы універсітэта. Усяго за купонамі на бясплатнае харчаванне (першую страву) у справаздачным перыядзе звярнулася 45 чалавек. Членамі камісіі была праведзена дабрачынная акцыя “З любоўю да дзяцей”. У межах гэтай акцыі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: Дзед Мароз і Снягурка (студэнты нашай вну) віншавалі з Новым годам і Калядамі дзяцей-інвалідаў на даму (яны наведалі 21 сям’ю); быў арганізаваны збор сродкаў асабістай гігіены і канцтавараў з мэтай іх далейшай перадачы ў дзіцячыя дамы (Івянецкі дом-інтэрнат); арганізавана і праведзена культурна-забаўляльная праграма для дзяцей-сірат у доме-інтэрнаце № 5 г.Мінска; выдзелены сродкі на арэнду аўтобуса для правядзення культурна-забаўляльнай праграмы ў Івенецкім доме-інтэрнаце.

Прафсаюзным камітэтам былі выдзелены грошы на арганізацыю і правядзенне салодкага стала для студэнта-інвалідаў. У справаздачным перыядзе была распрацавана праграма сацыяльнай падтрымкі студэнтаў-сірат, студэнтаў-інвалідаў, студэнтаў-чарнобыльцаў.

У 2008 годзе членамі камісіі было распрацавана Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі на презд.

Члены камісіі па вучэбнай рабоце сумесна з намеснікамі дэканаў па вучэбнай і навуковай дзейнасці вызначылі на кожным факультэце студэнтаў, якія былі ўзнагароджаны як лепшыя студэнты, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у навуковай і вучэбнай дзейнасці універсітэта, на цырымоніі ўручэння прэміі “Прэстыж 2008”.

У 2007/2008 навучальным годзе можна ацаніць як станоўчую работу старшынь прафбюро: Блавацкай Ірыны (305 гр.) – ФТБК і СМ, Аляксеенка Насці (140 гр.) – ФІДК, Мажэйка Вадзіма (104 гр.) – ФК і СКД, Крыўда Алесі (419 гр.) – ФММ.

Актыўна праявілі свае арганізатарскія і творчыя здольнасці наступныя прафгрупоргі-першакурснікі:

ФК і СКД: Гуз Насця, 111 гр.,

Караткевіч Ганна, 108 гр.,

Рахманько Павел, 111 гр.


ФТБК і СМ: Есьман Юля, 115 гр.,

Мохтар Дзіяна, 105 гр.,

Пашкевіч Кацярына, 115 а гр.,


ФММ: Білюценка Вольга, 116 а гр.,

Якубоўскі Уладзімір, 116 гр.,

Гутырчык Вольга, 118 гр.


ФІДК: Валуева Юля, 131 гр.,

Смірноў Аляксандр, 132 гр.,

Гацкая Вікторыя, 140 гр.


У наступным 2008/2009 навучальным годзе плануецца:

  • павялічыць колькасць студэнтаў - членаў прафсаюза, асаблівую ўвагу надаваць рабоце са студэнтамі, якія навучаюцца на платнай аснове;

  • удасканаліць сістэму вядзення ўліку студэнтаў-сірат, студэнтаў-інвалідаў, студэнтаў, у якіх ёсць дзеці;

  • распрацаваць палажэнне аб матэрыяльным заахвочванні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па выніках вучэбнай і навуковай дзейнасці;

  • правесці конкурс “Я – прафсаюзны лідэр” сярод прафсаюзнага актыву вну Міністэрства культуры.


Старшыня прафкама

студэнтаў Г. Л. Наважылава

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПастанова прэзідыума прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў бдпу
У прэзідыум прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПлан работы прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прфсаюзнай арганізацыі студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя максіма Танка» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі на студзень – чэрвень 2013 года
Пастанова прэзідыума прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў бдпу

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconОтчетная конференция постановление
У адпаведнасці з пунктам 5 Статута Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі, Пастановай Прэзідыума Цэнтральнага...

Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год iconПлан работы пярвічнай арганізацыі га "брсм" дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год №

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка